• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    6.	Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. Мінск: Беларусь, 1994. 527 с.
    7.	Фірыновіч, А. Э. Паўстанне 1863-1864 гг.: вядомыя і невядомыя крыніцы беларускіх архіваў / А. Э. Фірыновіч. Мінск: Беларус. навука, 2013,-315 с.
    8.	Швед, В. Польскае пытанне і Беларусь у 1772-1863 гадах / В. Швед // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności. Кн. II.: матэрыялы VII міжнар. навук. канф., Беласток, 16-18 ліп. 1999 г. / пад рэд. М. Кандрацюка. Беласток: Выд-ва Ун-ту ў Беластоку, 2000. С. 273 283.
    9.	Швед, В. Праявы ліцвінскасці (беларускасці) у грамадска-палітычным жыцці зямель Беларусі ў 1772-1863 гг. / В. Швед// Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności. Кн. IV: матэрыялы IX Міжнар. навук. канф., Беласток, 20-22 л-і пеня 2001 г. / пад рэд. М. Кандрацюка. Беласток: Выд-ва Ун-ту ў Беластоку, 2002.-С. 301-316.
    10.	Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) Константин Калиновский: матери­алы респ. науч, конф., посвящ. 150-летию со дня рождения выдающегося бел. революционера-демократа и мыслителя К. Калиновского / сост. Я. И. Марат. Гродно, 1988. 87 с.
    Резюме
    М. П. КОСТЮК
    ЭВОЛЮЦИЯ ОЦЕНОК ВОССТАНИЯ 1863-1864 гг. В БЕЛОРУССКОЙ ИСТОРИОГРАФИИ
    ПОСЛЕДНИХ ДЕСЯТИЛЕТИЙ XX НАЧАЛА XXI вв.
    Отражаются различные подходы к оценке восстания 1863-1864 гг. на тер­ритории Беларуси и роли в нем предводителя К. Калиновского. Констатиру­ется, что внимание к тем событиям возрастало в связи с юбилейными датами, когда проводились соответствующие научно-организационные мероприятия. Примечательно, что на них преобладали оценки восстания как патриотиче­ского акта, а его деятелей как борцов, преданных своему народу, что было характерно для последних десятилетий XX начала XXI вв.
    Summary
    M. KASTSIUK
    1863-1864 UPRISING APPRAISAL EVOLUTION IN BELARUSIAN HISTORIOGRAPHY IN THE LAST DECADES OF XXth -
    THE BEGINNING OF XXIth CENTURIES
    The author highlightes different approaches to the 1863-1864 uprising ap­praisal on the territory of Belarus, as well as the role of his leader K. Kalinousky. It is stated, that attention to these events depends on anniversary dates with associ­ated scientific and organizational events. It should be noted, that revolt appraisal as a patriotic act and revolt personalities appraisal as patriots for people, were domi­nant during celebration. This situation was typical for the last decades of the XXth and the beginning of XXIth centuries.
    Паступіў у рэдакцыю 13.12.2013
    УДК 94(476) «18(092)Каліноўскі+ 94(476)«1863/1864»
    В. Г. МАЗЕЦ
    3 НАГОДЫ СЛАЎНАГА ЮБІЛЕЯ, АБО ЯК АДЗНАЧАЛАСЯ Ў БССР 150-годдзе
    3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
    1125-годдзе ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг.
    Кастусь Каліноўскі нязмерная мужнасць Радзімы,
    Кастусь Каліноўскі адвагі прачыстая мова.
    К. Кірэенка. «Кастусь Каліноўскі»
    Напэўна, ніводная з гістарычных падзей XIX ст. не прыцягвала i не прыцягвае да сябе столькі ўвагі з боку шырокай грамадскасці, як паўстанне 1863-1864 гг., падзеі якога разгортваліся на землях Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. I чым больш з’яўляецца публікацый, прысвечаных падзеям, што адбываліся паўтара стагоддзі таму, тым болын паўстае пытанняў, звязаных з тымі гераічнымі і трагічнымі падзеямі. Адно з галоўных якое месца займае паўстанне 1863-1864 гг. у змаганні беларускага народа за права жыць ва ўласнай дзяржаве.
    Спроба знайсці адказ на гэтае пытанне была зроблена чвэрць стагоддзя таму назад, калі ў Беларускай ССР на дзяржаўным узроўні, з шырокім удзелам грамадскасці адзначалася 150-годдзе з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-годдзе паўстання 1863-1864 гг.
    19 лютага 1986 г. на пасяджэнні клуба «Спадчына» было прынята рашэнне накіраваць зварот да Першага сакратара ЦК КПБ М. М. Слюнькова і сакратара ЦК КПБ А. Т. Кузьміна, у якім выказвалася «спадзяванне, што партыйныя і савецкія органы нашай рэспублікі прымуць адпаведныя рашэнні для ўшанавання памяці герояў паўстання 1863 г. і яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага» [1].
    У звароце прапаноўвалася ажыццявіць шэраг канкрэтных крокаў для ўсенароднага ўшанавання памяці:
    -	выдаць творы К. Каліноўскага, куды б увайшлі яго публіцыстычныя артыкулы з «Мужыцкай праўды», «Лісты з-пад шыбеніцы», матэрыялы следчай камісіі, успаміны пра дзейнасць К. Каліноўскага, іншых паўстанцаў і іншыя матэрыялы і дакументы;
    -	забяспечыць факсімільнае выданне ўсіх вядомых нумароў «Мужыцкай праўды»;
    -	выдаць матэрыялы і дакументы пра паўстанне 1863 г. у Беларусі;
    -	арганізаваць чытанні, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзю з пачатку паўстання 1863 г., мастацкую выстаўку, стварыць мастацкія і дакументальныя фільмы, прысвечаныя гэтым падзеям;
    -	стварыць музей паўстання 1863 г. у г. Мінску ці ў бліжэйшым зручным месцы каля Мінска. У ліку такіх найбольш зручных месцаў разглядалася веска Плябань Маладзечанскага раёна каля чыгуначнай станцыі Уша, дзе былі пахаваны паўстанцы 1863 г. на чале з кіраўніком атрада Юльянам Бакшанскім. У гэтай вёсцы знаходзіўся будынак касцёла, які пасля рэстаўрацыі можна было прыстасаваць пад музей;
    -	стварыць музей К. Каліноўскага на яго радзіме ў г. п. Свіслач;
    -	стварыць і ўсталяваць помнікі К. Каліноўскаму ў гарадах Мінск і Гродна.
    На стварэнне музеяў і помнікаў прапаноўвалася аб’явіць збор сродкаў і наладзіць правядзенне суботнікаў [1].
    Ініцыятыва сяброў клуба «Спадчына» ЦК КПБ была падтрыманая, і 6 чэрвеня 1986 г. была выдадзена пастанова «Аб 150-годдзі з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага».
    У пастанове быў выкладзены афіцыйны падыход да разгляду асобы кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. У прыватнасці адзначалася, што ў «савецкай гісторыка-партыйнай навуцы К. Каліноўскі разлядаецца як папярэднік сацыял-дэмакратычнага руху. Яго светапогляд і роля ў рэвалюцыйным руху непа-
    рыўна звязаныя з дзейнасцю рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў В. Р. Бялінскага, A. I. Герцэна, М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава». Сцвярджалася, што «загады і распараджэнні К. Каліноўскага, матэрыялы выдаванай ім газеты «Мужыцкая праўда», а таксама ўспаміны сучаснікаў сведчаць аб тым, што па сваіх грамадска-палітычных поглядах ён быў паслядоўным рэвалюцыйным дэмакратам. Яго погляды і рэвалюцыйная дзейнасць аказалі вялікі ўплыў на наступнае развіццё перадавой грамадскай думкі ў Беларусі, беларускай літаратуры. Ідэйнатэарэтычная спадчына К. Каліноўскага ў цяперашні час вывучаецца ў курсе навуковага камунізму ва ўсіх ВНУ краіны» [2, арк. 35].
    Комплекс мерапрыемстваў з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата і мысліцеля, кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. К. Каліноўскага, які быў прадугледжаны пастановай ЦК КПБ, быў нават больш маштабным, чым прапановы сяброў клуба «Спадчына».
    Так, ЦК КПБ палічыў мэтазгодным ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў.
    Акадэмія навук БССР і Міністэрства культуры БССР павінны былі правесці юбілейную сесію Аддзялення грамадскіх навук АН БССР і апублікаваць яе матэрыялы ў «Вясцях Акадэміі навук Беларускай ССР».
    Міністэрству культуры БССР, свіслацкім райкаму КПБ і выканкаму раённага Савета народных дэпутатаў даручалася:
    -	усталяваць у в. Якушоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці мемарыяльную дошку на доме, у якім жыла сям’я К. Каліноўскага;
    -	рэстаўраваць будынак былой Свіслацкай гімназіі, дзе вучыўся К. Каліноўскі;
    -	рэстаўраваць помнік К. Каліноўскаму ў г. п. Свіслач;
    -	абнавіць экспазіцыю аб жыцці і дзейнасці К. Каліноўскага ў Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі.
    Міністэрству культуры БССР было прапанавана:
    -	разгледзець пытанне аб наданні адной з бібліятэк г. Гродна імя К. Каліноўскага;
    -	пашырыць экспазіцыю аб рэвалюцыйнай дзейнасці К. Каліноўскага ў Дзяржаўным музеі БССР.
    Дзяржаўнаму камітэту БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю даручалася выдаць у 1988 годзе пад грыфам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі:
    -	у выдавецтве «Беларусь» зборнік друкаванай і рукапіснай спадчыны К. Каліноўскага з уключэннем у тэты зборнік успамінаў сучаснікаў пра яго рэвалюцыйную дзейнасць;
    -	у выдавецтве «Універсітэцкае» кнігу В. Ф. Шалькевіча «К. Каліноўскі. Старонкі біяграфіі».
    Дзяржаўны камітэт БССР па кінематаграфіі павінен быў прадугледзіць выпуск кароткаметражнага дакументальнага фільма, прысвечанага паўстанню 1863-1864 гг. і ролі ў ім К. Каліноўскага.
    Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР пры ўдзеле Міністэрства культуры БССР абавязвалася забяспечыць выраб да 1988 года значка, а Міністэрству сувязі БССР выданне ў 1987-1988 гг. паштовых марак і канвертаў з малюнкам К. Каліноўскага.
    Дзяржаўны камітэт БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні ў адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ павінен быў арганізаваць у 1987-1988 гг. тэлеі радыёперадачы, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзю паўстання 1863— 1864 гг.
    Рэдакцыям газет «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісаў «Беларусь», «Полымя», «Маладосць», «Нёман» даручалася апублікаваць у студзені 1988 г. артыкулы і іншыя матэрыялы, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння К. Каліноўскага [2, арк. 36].
    Прапанаваны ў пастанове комплекс мерапрыемстваў з’яўляўся сведчаннем таго, што дадзены юбілей будзе адзначаны на высокім дзяржаўным узроўні.
    Неабходна адзначыць, што большая частка выкладзеных у партыйнай пастанове прапановаў былі рэалізаваныя на практыцы. Святкаванне 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага атрымала шырокі грамадскі рэзананс у рэспубліцы. Так, ужо
    30 кастрычніка 1987 г. Пастановай Савета Міністраў БССР Свіслацкай сярэдняй школе № 1 было присвоена імя К. Каліноўскага [5, с. 77].
    Праўда, з боку асобных партийных функцыянераў выказвалася пэўная занепакоенасць у сувязі з правядзеннем юбілейных мерапрыемстваў. Так, 4 студзеня 1988 г. у ЦК КПБ быў накіраваны ліст лектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Беларусі А. Вінакурава з аналітычнай інфармацыяй пра змест перадач радыёстанцый «Свабода» і «Ватыкан» за лістапад-снежань 1987 г., у якім адзначалася, што «асабліва актыўна ідэйны праціўнік спрабуе трактаваць з буржуазнанацыяналістычных пазіцый ролю пэўных падзей, грамадскіх дзеячаў у гісторыі Беларусі, юбілейныя даты якіх будуць адзначацца ў 1988 годзе. Так, напярэдадні 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага непамерна ўзвялічваецца яго ўклад у развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, ідэі беларускай дзяржаўнасці» [3, арк. 1-2]. Разам з тым дадзены ліст ужо не мог перашкодзіць правядзенню юбілейных мерапрыемстваў.