Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
120.6 МБ

АУСТАННЕ 1863-1864 гг. у ПОЛЬШЧЫ, БЕЛАРУСЬ ЛІТВЕ і УКРАІНЕ:
Зборнік навуковых артыкулаў
гісторыя і памяць
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСИ Інстытут гісторыі
О/АЎСТАННЕ J /. 1863І864 гг.
у ПОЛЬШЧЫ, БЕЛАРУСИ, ЛІТВЕ і УКРАІНЕ: гісторыя і памяць
Зборнік
навуковых артыкулаў
Мінск
«Беларуская навука» 2014
УДК 94(438+476+474.5+477)« 1863/1864»(082)
ББК 63.3(4)5Я43
П21
У кладальнікі:
В. В. Яноўская, А. У. Унучак, А. Э. Фірыновіч
Рэдакцыйная калегія:
А. А. Каваленя (старшыня), В. В. Даніловіч, М. П. Касцюк, В. Л. Лакіза, А. П. Салаўянаў, А. У. Унучак, А. Э. Фірыновіч, В. В. Яноўская
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Літвін, доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Люты
Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве П21 і Украіне : гісторыя і памяць : зб. навук. арт. / уклад. : В. В. Яноўская, А. У. Унучак, А. Э. Фірыновіч; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.] ; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск : Беларуская навука, 2014. 427, [18] с. : іл.
ISBN 978-985-08-1737-2.
У зборнік увайшлі навуковыя артикулы па актуальнай навуковай праблеме «Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне», якія дэманструюць розныя падыходы ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях. Тэматычнае кола пытанняў, пастаўленых аўтарамі, ахоплівае самыя розныя бакі паўстання: баявыя дзеянні, мерапрыемствы расійскай адміністрацыі, пакаранні і амністыі паўстанцаў, удзел у падзеях розных сацыяльных груп.
Адрасаваны не толькі даследчыкам, але ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
УДК 94(438+476+474.5+477)«1863/1864»(082)
ББК 63.3(4)5Я43
ISBN 978-985-08-1737-2
© Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2014
© Афармленне. РУП«Выдавецкі дом
«Беларуская навука», 2014
АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛЕГИ
Прайшло 150 год з пачатку паўстання 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне, але да гэтага часу не сціхаюць спрэчкі і не знікае цікавасць да гэтай падзеі. Ва ўмовах развалу навуковай прасторы савецкіх часоў, якая дэманстравала прак­тична адзінадушныя канцэпцыі на тым ці іншым адрэзку часу, сучасныя гістарыяграфічныя падыходы навукоўцаў былых савецкіх рэспублік, а зараз незалежных дзяржаў розняцца не толькі своеасаблівым выкладаннем падзей, ацэнкамі паўстання, але і тэрміналогіяй. Калі расійская гістарыяграфія па-ранейшаму называе гэтае паўстанне «польскім», украінская дыпламатычна вагаецца, спасылаючыся на недастатковую вывучанасць праблемы, то беларуская дэманструе шырэйшы дыяпазон ад прызнання гэтай падзеі лёсавызначальнай для гісторыі беларускай нацыі і дзяржаўнасці да цалкам негатыўнай яе ацэнкі як занесенай звонку. У нейкай ступені гэта было прадэманстравана і падчас канферэнцыі, што адбылася ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, матэрыялы якой пакладзены ў аснову гэтага зборніка.
Тым больш прыемна адзначыць, што акадэмічныя гісторыкі, пачынаючы з першага дырэктара Інстытута У. Ігнатоўскага, «заклалі беларускую канцэптуальную парадыгму ў вывучэнні гісторыі паўстання 1863-1864 гг.: падзеі паўстання разглядаліся імі ў агульным кантэксце барацьбы за беларускую дзяржаўнасць у XIX пачатку XX ст.». Гэтыя словы дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіча былі пацверджаны аналізам найноўшай беларускай гістарыяграфіі акадэміка М. П. Касцюка. Абсалютная большасць беларускіх гісторыкаў,
спецыялістаў па гісторыі паўстання 1863-1864 гг., адназначна ацэньвалі і ацэньваюць яго як важную вяху ў змаганні за беларускую дзяржаўнасць, асабліва падкрэсліваючы выдатную ролю ў гэтым кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага (1838-1864). Адметная пазіцыя прадэманстравана кандыдатам гістарычных навук, галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская думка» В. Ф. Гігіным. Аўтар паставіў пад сумненне вызначэнне спадчыны К. Каліноўскага як помніка беларускай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, назваўшы яго ідэйную спадчыну прапагандысцкай. Гэтыя разыходжанні паказваюць наяўнасць роз­ных думак у беларускай гістарыяграфіі на сучасным этапе і выклікаюць неабходнасць больш дасканалага і глыбокага вывучэння праблемы.
Пазіцыя ўкраінскай гістарыяграфіі прадстаўлена ў артику­ле доктара гістарычных навук, прафесара В. С. Шандры. Яна паказала, што хаця ва Украіне паўстанне 1863-1864 гг. слаба вывучана, але відавочна, што менавіта гэтыя падзеі падштурхнулі прадстаўнікоў адукаваных пластоў насельніцтва, якія былі моцна паланізаваны, звярнуцца да ўкраінскасці. Расійскі даследчык М. В. Падпратаў, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры Пермскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады ў расійскай гістарыяграфіі выкарыстоўваюцца звесткі, што сярод ссыльных паўстанцаў былі і выхадцы з беларуска-літоўскіх губерняў.
Зборнік структурна падзяляецца на тры часткі: 1) Гістарыяграфічны вобраз паўстання, яго документальная база і выбітныя асобы падзей 1863-1864 гг.; 2) Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і нацыяналъна-культурныя аспекты паўстання 1863-1864 гг.', 3) Вынікі і наступствы паўстання 18631864 гг. Унутры частак рубрыкацыя складзена паводле прозвішчаў аўтараў, пададзеных у алфавітным парадку.
Навуковыя артыкулы даюць магчымасць выявіць розныя падыходы ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях да паўстання 1863-1864 гг. Разам з тым выказана шмат цікавых думак, заснаваных на выніках навуковых даследаванняў. Так, канстатуецца, што да гэтага часу фактычна адсутнічае цэлас-
ная і дэталёвая рэканструкцыя падзей паўстання 1863-1864 гг. з прыцягненнем масіву беларускага матэрыялу. Заслугоўвае ўвагі думка аб тым, што перш чым весці прадметную навуковую дыскусію пра паўстанне, даследчыкам трэба выпрацаваць тэрміналогію, навуковую лексіку, якой яны карыстаюцца, і прыйсці да аднолькавага разумения яе зместу. Пры вывучэнні гістарыяграфіі паўстання вельмі важна звяртаць адмысловую ўвагу на палітычны і культурны кантэкст, у якім яна стваралася.
Тэматыка навуковых артыкулаў, дыскусіі, што разгарнулася па асобных аспектах азначанай праблемы падчас канферэнцыі, дазваляе сцвярджаць, што сацыяльная і нацыянальная (у тым ліку і канфесійная) база паўстання 1863-1864 гг. была значна шырэйшай, чым прынята лічыць у гістарыяграфіі. А паглыбленне ў канкрэтныя аспекты праблемы дае магчымасць не толькі рэканструяваць гістарычныя падзеі 1863-1864 гг. у беларускалітоўскіх губернях, але і выявіць рэгіянальную спецыфіку, унікальнасць паўстання і яго наступстваў для беларускіх зямель у параўнанні з Царствам Польскім і іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі.
У зборніку дэманструецца шмат падыходаў у асвятленні гісторыі паўстання, шматлікасць аспектаў. I шмат разыходжанняў. Рэдакцыйная калегія не ставіла перад сабой задачу прывесці ўсе прадстаўленыя матэрыялы да роўніцы і з вялікай павагай паставілася да розных, няхай сабе і супрацьлеглых, пунктаў погляду. Усе канцэптуальныя падыходы аўтараў былі захаваны, як і аўтарская тэрміналогія ў ацэнках паўстанцкага руху на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны, у тым ліку і тая, якой рэдакцыйная калегія не прытрымліваецца.
Падсумоўваючы, можна сцвярджаць, што ўсебаковае вывучэнне гісторыі паўстання 1863-1864 гг. магчыма толькі супольнымі намаганнямі даследчыкаў з розных краін і з выкарыстаннем усяго комплексу архіўных дакументаў. Таму выданне зборніка навуковых артыкулаў павінна стаць яшчэ адным крокам для дасягнення мэты дэталёвай і аб’ектыўнай рэканструкцыі гісторыі паўстання 1863-1864 гг. і вызначэння яго ўплыву на нацыяі дзяржаватворчыя працэсы ва Усходняй Еўропе.
ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА
ДЫРЭКТАРА ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ ВЯЧАСЛАВА ВІКТАРАВІЧА ДАНІЛОВІЧА НА МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ «ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. У ПОЛЫПЧЫ, БЕЛАРУСІ, ЛІТВЕ I УКРАІНЕ: ГІСТОРЫЯ I ПАМЯЦЬ» (МІНСК, 17 КАСТРЫЧНІКА 2013 г.)
Так склалася, што лёс гістарычных падзей падобны да лёсу пэўнага чалавека. У адным выпадку, ён роўны і просты, у другім мудрагелісты і заблытаны. Адна падзея як экстраверт пал­кам адкрытая свету, другая нагадвае інтраверта, заглыбленага ўнутр сябе самога. Прыкладам апошняга ў гісторыі Беларусі XIX ст. выступае паўстанне 1863-1864 гг., якое да сённяшнага дня не раскрыла нашчадкам усіх сваіх сакрэтаў. Тым не менш даследчыкі розных эпох і розных краін старанна імкнуліся і імкнуцца пранікнуць у таямніцы падзей 1863-1864 гг. Не з’яўляецца выключэннем і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Упершыню праблема паўстання ў праектах навукова-даследчай дзейнасці беларускай акадэмічнай навукі паўстала ў 1920-я гг., яшчэ ў часы Інбелкульта. Перспектыўны план секцыі польскага аддзела гістарычнай камісіі Інбелкульта на 19251929-я гг. прадугледжваў працу па выяўленні, камплектацыі і сістэма-тызацыі крыніц па гісторыі паўстання ў Беларусі. Планавалася выданне зборніка дакументальнай спадчыны «Год 1863 на Беларусі». Збор матэрыялаў меркавалася ажыццяўляць па губернях: на Мінскую адводзіліся 1925-1926; Віцебскую 1926-1927; Магілёўскую 1927-1928; Смаленскую 1928-1929 гг. Праўда, вырашыць пастаўленыя задачы ўдалося толькі част-
кова. Быў апублікаваны адзін зборнік з планаваных чатырох. Ён выйшаў у 1927 г. пад назвай «1863 год на Міншчыне». Унікальнасць уведзенага ў навуковы ўжытак дакументальнага ком­плексу заключалася ў сістэматызацыі крыніц паводле тэрытарыяльнага прынцыпу, навізне іх інфармацыйнага патэнцыялу, які датычыўся непасрэдна беларускай тэрыторыі. Прадстаўнікі маладой беларускай гістарычнай навукі (Ян Віткоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Іван Цвікевіч і інш.) заклалі беларускую канцэптуальную парадыгму ў вывучэнні гісторыі паўстання 1863-1864 гг.: падзеі паўстання разглядаліся імі ў агульным кантэксце барацьбы за беларускую дзяржаўнасць у XIX пачатку XX ст.
Напрацоўкі 1920-х гг. былі значныя не толькі ў канцэптуальным плане. Гісторык Я. Віткоўскі стварыў калекцыю копій выяўленых у архіве Інбелкульта матэрыялаў. Дзякуючы яго знаходкам, у 1928 г. у працы Самуіла Агурскага «Очерки по исто­рии революционного движения в Белоруссии (1863-1917)» упершыню былі апублікаваныя лацінкай усе 7 нумароў «Мужыцкай праўды». Па словах С. Агурскага, ён скарыстаў копіі, якія зрабіў Я. Віткоўскі з арыгіналаў, што знаходзіліся ў справе № 230 пад назвай «О возмутительных воззваниях» фонда III аддзялення былога Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Масквы.