• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    праваслаўнай царквы ў дакастрычніцкай гісторыі Беларусі [6, с. 3]. Разам з тым партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларускай ССР патрабавала, каб вывучэнне і пераасэнсаванне гістарычнай, культурнай і літаратурнай спадчыны беларускага народа ішло на карысць сацыялістычнага будаўніцтва, умацавання «інтэрнацыянальных сувязей беларусаў і рускіх, а таксама барацьбы з “нацыяналістычнай ідэалогіяй”».
    Такім чынам, з 1929 па 1938 г. бальшавіцкая ўлада ў Беларусі на фоне масавых рэпрэсій супраць нацыянальных дзеячаў разгарнула сапраўдную барацьбу супраць «нацыянал-дэмакратычнай» і «нацыянал-апартуністычнай» інтэрпрэтацыі паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі. Гэта адсунула на задні план вывучэнне і ацэнку самога паўстання. 3 1937 г. на ўказанне з Масквы адбывалася рэабілітацыя дзейнасці паўстанцкай плыні «чырвоных» у Беларусі. Паводле новых ідэалагічных установак паўстанне ацэньвалася як чарговы сацыяльны выбух у Расійскай імперыі. Савецкія гісторыкі былі вымушаны прытрымлівацца гэтага падыходу да канца існавання бальшавіцкай улады ў Беларусі.
    Літаратура
    1.	Вольскі, В. Сучасныя праблемы беларускай савецкай драматургіі / В. Вольскі // Полымя рэвалюцыі. 1933. № 6. С. 124-144.
    2.	Гірчак, Э. Нацыянал-дэмократызм у беларускай мастацткай літаратуры / Э. Гірчак // Полымя. 1931. -№ 2. С. 148-156.
    3.	Глебка, П. Адам Міцкевіч / П. Глебка // Полымя рэвалюцыі. 1940. № 11.-С. 112-125.
    4.	Жылуновіч, 3. Як прыгоньнік стаў народнікам / 3. Жылуновіч // Полы­мя. 1931.-№ 1.-С. 130-155.
    5.	Зайцаў, В. Перамога ленінскай нацпалітыкі / А. Джэлюк, В. Зайцаў // Камуністычнае выхаванне. 1934. -№ 3-4. С. 11-21.
    6.	Ларчанка, М. Да пытання аб гісторыі старажытнай і пачатку новай беларускай літаратуры / М. Ларчанка // Літаратура і мастацтва. 1938. 10 лют. С. 3.
    7.	Лочмель, И. Ф. Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов / И. Ф. Лочмель. М.: Воениздат, 1940. 164 с.
    8.	Лочмель, И. Ф. Об учебнике по истории Белоруссии / И. Ф. Лочмель И Сов. Белоруссия. 1938. 17 июля. С. 2.
    9.	Лочмель, I. Ф. Паўстанне 1863 г. у Беларусі / I. Ф. Лочмель // Звязда. 1939. 8 крас. С. 2.
    10.	На крутым павароце. Ідэолага-палітычная барацьба на Беларусі ў 1929-1931 гг.: дакументы, матэрыялы, аналіз /Бел. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы; аўт.-склад. Р. П. Платонаў. Мінск: НД1ДАС, 1999.-384 с.
    11.	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ). Ф. 4П. Bon. 1. -Спр. 6099.
    12.	НАРБ. Фонд 4П. Bon. 1. Спр. 10 917.
    13.	НАРБФонд 4П. Bon. 1. Спр. 10 921.
    14.	НАРБ. Фонд 4П. Bon. 1. Снр. 14 721.
    15.	НАРБ. Фонд. 4П. Bon. 1. -Спр. 6196.
    16.	НАРБ. Фонд 4П. Bon. 1. Спр. 6293.
    17.	Першы Усебеларускі з’езд настаўнікаў-ударнікаў (2-4 сак. 1934 г.). Менск: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1934. 87 с.
    18.	Савецкая Беларусь / пад рэд. В. В. Бедзіна [і інш.] Менск: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1938. 45 с.
    19.	Садоўскі, Ф. П. За актыўнае змаганьне з вялікадзяржаўным шовінізмам / Ф. П. Садоўскі Н Сав. краіна. 1931. -№ 4. С. 3-11.
    20.	Сянькевіч, А. За ленінскую лінію ў нацпалітыцы / А. Сянькевіч // По­лымя. 1930. -№ 11-12.-С. 159-175.
    21.	Юбілейная сесія Цэнтральнага выканаўчага камітэта Беларускай ССР XI склікання. Менск: Выд. ЦВК БССР. Дом Урада, 1936. 186 с.
    Резюме
    Н. К. АЛЬХОВЙК
    ВОССТАНИЕ 1863-1864 гг. И ЭВОЛЮЦИЯ БОЛЬШЕВИСТСКОЙ ИДЕОЛОГИИ В БЕЛАРУСИ В 1929-1941 гг.
    Рассматривается эволюция отношения государственных идеологов и бе­лорусских советских историков к восстанию 1863-1864 гг. в Беларуси и пред­ставителям политического лагеря «красных» в контексте политической ситу­ации и национальной политики в БССР в 1929-1941 гг. На основе проведенно­го исследования предлагается выделить несколько этапов в освящении дан­ного восстания в пропаганде и историографии. Особое внимание обращается на использование фактора восстания в политической борьбе представителей интернационалистического крыла КП(б)Б против т. н. национал-демократов и национал-оппортунистов, против «националистической» идеологии. Отме­чается, что реабилитация восстания, произошедшая в 1937-1938 гг., послужи­ла образцом для изменения отношения партийно-государственных деятелей к историко-культурному наследию белорусского народа.
    Summary
    M. ALHOVIK
    THE UPRISING OF 1863-1864 AND THE EVOLUTION OF THE BOLSHEVIK IDEOLOGY IN BELARUS IN 1929-1941
    The article describes the evolution of the relationship of the state ideologies, as well as the Belarusian Soviet historians to the uprising of 1863-1864 in Belarus and some representatives of the political camp of «red» in the context of the politi­cal situation and the national policy in the Belarusian SSR in 1929-1941. Based on the research, the author proposes to identify the steps in the interpretation of the uprising in propaganda and historiography. Special attention is paid to the using of the uprising factor in the political struggle of the internationalist wing of the Communist Party (Bolsheviks) of Belarus against the so-called National Democrats and National Opportunists and against the «nationalist» ideology. It is noted that in 1937-1938 the rehabilitation of the uprising served as a model for changing at­titudes of the party and state leaders to the historical and cultural heritage of the Belarusian people.
    Паступіў у рэдакцыю 12.12.2013
    УДК 94(476)«1863/1864»:930.1(= 16)
    В. В. ГАРБАЧОВА
    УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг. У БЕЛАРУСЬ МЕТОДИКА СТАТЫСТЫЧНЫХ ПАДЛІКАЎ
    Вызначэнне дакладнай лічбы ўдзельнікаў паўстання 1863— 1864 гг. i пакараных за ўдзел у паўстанні ў нацыянальным дыскурсе з’яўляецца досыць складаным пытанием. У многім праблема тлумачыцца недахопам метадалагічнага асэнсавання наяўнай крыніцазнаўчай базы.
    На сённяшні дзень можна вызначыць некалькі наяўных у замежнай і айчыннай гістарыяграфічнай традыцыі падыходаў да статыстычных паказчыкаў па паўстанцкай праблематыцы. Адным з падыходаў, якія захаваліся і ў сучаснай даследчыцкай практыцы, з’яўляецца выкарыстанне статыстыкі, якая фігуруе ў афіцыйным справаводстве. Ля вытокаў гэтага падыходу стаяў рускі гісторык канца XIX першай траціны XX ст. А. I. Мілавідаў, які адзначыў, што агульная колькасць удзельнікаў паўстання скла­да каля 77 тыс. чалавек. Апрацоўка матэрыялаў Мураўёўскага му­зея дазволіла яму канстатаваць, што пад пакаранне трапіла толькі каля 16 % удзельнікаў паўстання [1, с. LIV, LVII],
    Па пытанні колькасці пакараных удзельнікаў паўстання сярод найбольш аўтарытэтных даследаванняў можна назваць працу расійскага этнографа другой паловы XIX ст. С. В. Максімава. Вывучаючы на падставе афіцыйных крыніц, на працу з якімі ён атрымаў адпаведны дазвол, пытанне ссылкі і катаргі ў Сібір удзельнікаў паўстання, даследчык вызначыў, што туды было адпраўлена 18 623 чалавекі, з якіх 10 407 у Заходнюю і 8 199 ва Усходнюю Сібір [15, с. 80]. У далейшым даныя С. В. Максімава паўтараліся шэрагам аўтараў да канца XX ст.: калектыўнай манаграфіі аб ссылцы ў Табольскую губерню, напісанай у 60-я гг. XX ст. [14, с. 13], даследаваннях У. М. Дваранава [9, с. 68],
    Э. Качынскай [30, s. 66]. Тэты ж падыход выкарыстоўваецца і Н. П. Міцінай. Дакументы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі дазволілі даследчыцы вызначыць агульную колькасць сасланых пасля паўстання 1863-1864 гг. у 36 459 чалавек, з якіх непасрэдна ў Сібір было адпраўлена 18 606 чалавек [18, с. 10-11].
    Між тым афіцыйная статыстыка ўтрымлівае шэраг недакладанасцяў і хібаў. Так, інфармацыя Аўдытарыятнага дэпартамента вайсковага міністэрства, складзеная на падставе даных Часовага палявога аўдытарыята пры штабе Віленскай вайсковай акругі [23], ахоплівае не ўсіх удзельнікаў паўстання'. Туды трапілі толькі тыя, хто ўдзельнічаў у паўстанні са зброяй у руках ці аказваў непасрэдную дапамогу паўстанцам. Гэтая крыніца не ўключае тысяч паўстанцаў, якія не праходзілі праз судоваследчыя павятовыя і губернскія камісіі. На сённяшні час вядома таксама пра шматлікія выпадкі, калі расійскія вайскоўцы, а разам з тым і цывільныя ўлады, не адсылалі ў судова-следчыя ўстановы справы, якія падаваліся ім не вартымі асаблівай увагі [29, s. 295]. У такіх выпадках прысуды выносіліся самастойна ў адміністрацыйным парадку. Зразумела, што дадзеныя фак­ты не траплялі ў агульную статыстыку, якая прадстаўлялася следчымі і судовымі камісіямі. Можна нават вызначыць тэндэнцыю, што адпаведны лаяльны падыход атрымаў шырокае распаўсюджанне ў дачыненні да сялянства [32, s. 118].
    Застаецца пытанне і з колькасцю тых, хто ўдзельнічаў не­пасрэдна ў ваенных дзеяннях, загінуў у сутыкненнях ці трапіў у палон і быў забіты ў няволі расійскімі вайскоўцамі. Згодна з афіцыйнай расійскай статыстыкай XIX ст., загінула 5 934 чал.,
    ’ Гэтая крыніца была пакладзена ў аснову даследавання У. М. Зайцава, які падлічыў, што ў выніку паразы паўстання 1863-1864 гг. з беларуска-літоўскіх тэрыторый у ссылку, арыштанцкія роты ці на катаргу было накіравана 8,2 тыс. чалавек. Разам з тым трэба адзначыць, што ў якасці даследчыцкай мэты было абрана высвятленне сацыяльна-саслоўнага складу паўстанцаў, што абумоўлівае выкарыстанне аб’ёмнай рэпрэзентатыўнай крыніцы, але не патрабуе адказу на пытанне аб дакладнай колькасці ўдзельнікаў і пакараных [10, с. 98-194].
    было паранена 733 чал., трапіла ў палон 1 361 асоба. Аднак гэта не канчатковыя звесткі, таму што расійская адміністрацыя не валодала інфармацыяй пра загінулых у 45 сутыкненнях, параненых у 150 баях, палоненых у 95 [1, с. LIV; 17, с. 7-30].
    У афіцыйным справаводстве адсутнічала дакладная статыстыка i па колькасці рэпрэсаваных, пра што сведчыць рапарт Дэпартамента паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў на запыт III Аддзялення Імператарскай канцылярыі ў асобе графа П. А. Шувалава пра колькасць асобаў, якія вяртаюцца з «водво­рения» (1872 г.). Міністэрства карысталася прыкладнай лічбай, якая складала 40 тыс. сасланых, палова з якіх прыходзілася на высланых на пасяленне ці так званае водворение [31, s. 17].
    Другі накірунак у вырашэнні пастаўленага пытання гэта так званы колькасны падыход. У дачыненні да выніковых лічбаў ён выкарыстоўваецца ці шляхам вызначэння колькасці дзейных паўстанцкіх атрадаў і прыкладнай колькасці іх удзельнікаў2, ці з колькасці сутычак [17]. Зразумела, што такая статыстыка будзе досыць умоўнай. Па-першае, на сённяшні дзень невядома коль­касць дробных партызанскіх атрадаў, якія існавалі непрацяглы час. Пытанні выклікае таксама статыстыка па колькасным складзе паўстанцкіх атрадаў і ваенных сутыкненняў.