Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Шырэй распрацавана пытанне ў дачыненні да пакараных за ўдзел у паўстанні. У гэтым выпадку лічбы падаюцца на падставе выкарыстання абранага даследчыкамі тыпу крыніц. Першыя напрацоўкі адпаведнага кшталту з’явіліся яшчэ ў XIX ст. у польскай гістарыяграфіі. Так, У. Шувальскі зафіксаваў прозвішчы, від пакарання і месца адбывання пакарання для 1 143 сасланых. Аб’ектам аналізу для даследчыка сталі малітоўнікі паўстанцаў [27, с. 69-72].
У XX ст. свой уклад у дадзеным накірунку рабілі і расійскія даследчыкі, якія вывучалі матэрыялы расійскіх, у тым ліку і сібірскіх архіваў, што дазваляла ім фіксаваць больш
2 А. Мілавідаў прыводзіць дадзеныя, што на беларуска-літоўскіх тэрыторыях у паўстанні 1863-1864 гг. дзейнічала каля 230 значных партызанскіх атрадаў. Сярэдняя колькасць паўстанцаў у такіх атрадах магла вагалася ад 300 да 400 чалавек [1, с. LXII].
набліжаную да рэальнасці колькасць высланых на месцах у асобныя перыяды часу. Так, Л. П. Рашчэўская на аснове справаздач табольскіх губернатараў выявіла, што ў Сібір было выслана 23 056 паўстанцаў [24, с. 79-80].
Польскія даследчыкі канца XX пачатку XXI ст. пераважна абапіраюцца на крыніцы, якія дазваляюць фіксаваць тэрмін ссылкі па прысудах. Так, С. Стрыжэўская свае высновы аб кольскасці асуджаных да ссылкі ва ўнутраныя губерні Расіі робіць на падставе аналізу спісаў паўстанцаў і асоб, якія падтрымалі паўстанне [28, с. 128; 33]. Гэтыя спісы захоўваюцца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве ў фондзе Упраўлення генерал-паліцмайстара Царства Польскага. Пэўным недахопам пазначанай крыніцы з’яўляецца яе тэрытарыяльная абмежаванасць, то бок прыведзеная статыстыка тычыцца толькі Царства Польскага.
Цікавы падыход у вырашэнні праблемы прапаноўваецца польскім даследчыкам Л. Заштаўтам, які, абапіраючыся на матэрыялы Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў, высвятліў,што колькасць каталікоўуСібірыз 1863 па 1868-1871 гг. толькі ў вялікіх цэнтрах і іх наваколлі павялічваецца больш чым на 24 тыс. чалавек3. Тым не менш, як адзначаецца самім гісторыкам, прадстаўленая крыніца мае пэўныя хібы, бо ўлічвае даныя не ўсіх рэгіёнаў і тыпаў паселішчаў Расійскай імперыі, адначасова з гэтым існуе магчымасць дублявання некаторых даных у сувязі з распаўсюджанай практыкай перамяшчэння па этапах [11, с. 169].
Трэці метад у вырашэнні пастаўленага пытання можна вызначыць як прасапаграфічны. У расійскай гістарыяграфіі ён паўстаў з крытыкі колькаснага (статыстычнага) падыходу канца XX ст. Разгорнутую крытыку статыстычнай методыкі адным з першых зрабіў якуцкі гісторык П. Л. Казаран. Для вырашэння пастаўленай праблемы гісторыкам была прапанавана методыка, якая спалучае ў сабе прыёмы статыстычнага аналізу
3 У гэты лік трапляюць, зразумела, не толькі самі паўстанцы, але і члены іх сем’яў [11, с. 168].
і персаналізацыі падзей, то бок не механічны перанос прозвішча сасланага з аднаго спісу ў другі, а ўключэнне канкрэтнай асобы ў склад той ці іншай катэгорыі сасланых [13, с. 7].
Выкарыстанне прасапаграфічнага метаду ў вывучэнні акалічнасцяў ссылкі 1863 г. у Якуціі дазволіла П. Л. Казарану аднавіць склад паўстанцаў, якія адбывалі ссылку ў Алякмінскай акрузе [12] і вызначыць якуцкую ссылку ў кольскасці 255 паўстанцаў [13]. Персанальны склад удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. і рэвалюцыянераў-дэмакратаў 1860-х гг., сасланых на Алтай, аднавіла I. Н. Нікуліна [21]. Дадзеная методыка была скарыстана С. А. Мулінай для даследавання персанальнага складу больш за 4 тыс. сасланых Заходняй Сібіры [19; 20, с. 80-112].
Яшчэ раней прасапаграфічная методыка ўсталёўваецца ў польскай навуковай традыцыі. У даваенны перыяд грунтоўная картатэка паўстанцаў была складзена Э. Малішэўскім, на сённяшні час яна лічыцца страчанай у часы Другой сусветнай вайны.
У XX ст. аб’ёмныя картатэкі былі створаны расійскімі даследчыкамі Ю. Штакельбергам, У. Дзякавым, групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам I. Мілера, польскім гісторыкам Э. Казлоўскім, кракаўскім ксяндзом Ручкай. У 60-я гг. XX ст. адпаведная праца праводзілася супрацоўнікамі гістарычнага архіва ў Вільні, а таксама ў гістарычным архіве ў Львове [31, s. 12].
Згаданыя вышэй картатэкі былі скарыстаны міжнароднай групай даследчыкаў, заснаванай пры Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук у Варшаве пад кіраўніцтвам прафесара В. Слівоўскай, якая з канца XX ст. распачала працу па росшуку даных пра лёс паўстанцаў 1863-1864 гг. [26, с. 15-19; 4, с. 520-523]. На 2004 г. складзеная на падставе працы польскіх, расійскіх, украінскіх, літоўскіх і беларускіх навукоўцаў картатэка налічвала 51 346 прозвішчаў людзей, якія мелі дачыненне да паўстання на тэрыторыі Царства Польскага, Беларусі, Літвы і Украіны. Трэба адзначыць, што гэтая лічба далёкая ад рэчаіснасці, бо пачатковай мэтай творчага калектыву выступаў пошук сасланых на ўскраіны Расійскай імперыі. На час закан-
чэння праекта лічба сасланых удзельнікаў паўстання склала ў картатэцы 38 997 прозвішчаў. Польскімі даследчыкамі быў праведзены папярэдні аналіз гэтай базы па пытанні паходжання сасланых. Трэба адзначыць, колькасць такіх асобаў з беларуска-літоўскіх тэрыторый склала прыкладна 2/3 ад агульнай колькасці сасланых [31, s. 17], што ў выніку можа складаць ад 24 да 26 тыс. чалавек.
У беларускай гістарыяграфіі да сённяшняга часу самастойных падлікаў у дачыненні да колькасці ўдзельнікаў паўстання і пакараных не праводзілася. Большасць аўтараў карыстаецца ўстойлівай гістарыяграфічнай інфармацыяй, узятай з афіцыйнага справаводства. У перыяд працы над зборнікам дакументаў па паўстанні 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве рабілася спроба змяніць тэты стан рэчаў [5]. Супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Мінску пачаў распрацоўвацца каталог удзельнікаў паўстання ў Беларусі, аднак у рэальнасці ўсё скончылася стварэннем павярхоўнага пераліку са спасылкамі на крыніцы аб падзеях паўстання з фондаў НГАБ. С. М. Самбук (Байкова) увяла ў навуковы ўжытак новыя архіўныя крыніцы па гісторыі паўстання [2, с. 223-224], што тым не менш не змяняе агульнай сітуацыі [2, с. 225]. У сваёй манаграфіі даследчыца, згадваючы колькасць пакараных за ўдзел у паўстанні, прыводзіла лічбы, узятыя з дакументаў афіцыйнага справаводства [25, с. 25; 5, с. 95-98, 99].
Гэтая тэндэнцыя захавалася і ў сучасных даследаваннях. Так, у артыкуле А. П. Грыцкевіча з «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» згадваецца аб 12 483 пакараных [8, с. 450]. А. Ю. Бендзін сцвярджае, што колькасць рэпрэсаваных складае ўсяго 12,5 тысяч [3, с. 42-46]. Відавочна, што гэтая лічба прадстаўлена на падставе выкарыстання матэрыялу А. П. Грыцкевіча. Акрамя гэтага, згаданымі даследчыкамі сцвярджаецца, што ў кола пакараных трапілі ў асноўным каталіцкія святары ці шляхта, доля якіх вызначана вышэй за 95 %. У шасцітомнай «Гісторыі Беларусі» М. В. Біч са спасылкай на С. М. Самбук называў называе лічбу 16 131 сасланых, з якіх 3 776 былі пакараны адміністрацыйным чынам [6, с. 241]. Афіцыйная статысты-
ка XIX ст. пакладзена і ў аснову сцвярджэнняў аўтара аднаго з апошніх выданняў, прысвечаным праблемам паўстання 1863— 1864 гг. у Беларусі [16, с. 104].
Выкарыстанне даследаванняў, пабудаваных на прасапаграфічнай методыцы, дазваляе прапаноўваць болып верагодную інфармацыю. Так, у энцыклапедычным выданні за 2006 г. намі адзначаецца, што з беларускіх тэрыторый на руднікі, катаргу, пасяленне ці ў арыштанцкія роты было скіравана каля 21 тыс. чалавек [7, с. 818]. Паводле меркавання гарадзенскага гісторыка А. Радзюка, лічба сасланых з тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны складае каля 30 тыс. асоб [22, с. 151].
Між тым механічнае апераванне статыстычнымі матэрыяламі, якое дамінуе ў айчыннай гістарыяграфіі, не здымае праблем, якія назапасіліся ў нацыянальным дыскурсе па асэнсаванні паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі. Толькі шляхам персаналізацыі падзей, даследавання разнастайных крыніц і стварэння картатэкі ўдзельнікаў падзей у Беларусі можна падысці да вырашэння асноўных пытанняў з гісторыі паўстання 1863-1864 гг.
Літаратура
1. Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края. Ч. 2. Переписка о военных действиях с 10-го января 1863 года по 7 января 1864 года / сост. А. Миловидов И Виленский временник. Кн. VI. Вильна: Губерн. тип., 1915.-466 с.
2. Байкова, С. М. О движущих силах восстания 1863 г. на территории Белоруссии / С. М. Байкова// Историко-социологические исследования (на материалах славянских стран). М.: Наука, 1970. С. 222-253.
3. Бендин, А. Ю. Образ Виленского генерал-губернатора М. Н. Муравьева в современной белорусской историографии / А. Ю. Бендин И Беларус. думка. 2008. -№ 1.-С. 42-46.
4. Брус, А. Данные о польских ссыльных в Сибири и России после январского восстания / А. Брус // Сибирь в истории и культуре польского народа: пер. с польск. М.: Ладомир, 2002. С. 520-523.
5. Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг.: сб. док. / предисл. Ю. Жюгжды, В. Неупокоева. Wrocław; М.: Наука, 1965. 586 с.
6. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.] Мінск: Экаперспектыва, 2005. 519 с.
7. Горбачева, О. Восстание 1863-64 гг. в Польше, Литве и Беларуси / О. Горбачева // Республика Беларусь: энцикл.: у 6 т. Мінск: Беларус. энцыкл., 2006. Т.2.-С. 818.
8. Грыцкевіч, А. П. Паўстанне 1863-1864 у Польшчы, Беларусі і Літве / А. П. Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск: Беларус. энцыкл, 1999. Т. 5. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. С. 448-450.
9. Дворянов, В. Н. В сибирской дальней стороне... (Очерки истории царской каторги и ссылки. 60-е годы XVIII в. 1917 г.) / В. Н. Дворянов. 2-е изд. Мінск: Наука и техника. 1985. 302 с.
Ю.Замг/ев, В. М. Социально-сословный состав участников восстания 1863 г. (Опыт статистического анализа) / В. М. Зайцев. М.: Наука, 1973. 232 с.
11. Заштовт, Л. Депортации и переселения польского населения из Западных губерний вглубь Российской империи после январского восстания 1863-1864 гг. / Л. Заштовт // Польская ссылка в России ХІХ-ХХ веков: региональные центры Polscy zesłańcy w Rosji ХІХ-ХХ stuleciu: ośrodki regionalne. Казань: Мастер Лайн, 1998. С. 165-169.