Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Аб тым, што паўстанне 1863-1864 гг. у адзначаны перыяд займала адно з цэнтральных месцаў у даследаваннях беларускіх гісторыкаў, сведчыць актыўная публікацыйная дзейнасць супрацоўнікаў Інстытута. У 1930 г. выйшла грунтоўная праца У. Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі. Нарыс падзей»; а ў 1931 г. манаграфія Я. Віткоўскага «Паўстаньне 1863 году і расійскі рэвалюцыйны pyx пачатку 1860 гадоў (Спроба параўнаньня праграм і дзейнасьці паводле падпольных выданьняў)».
Любое тагачаснае тэматычнае выданне не заставалася па-за ўвагай Інстытута. Так, у лютым 1929 г. на пасяджэнні Прэзідыума камісіі па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ стст. абмяркоўвалася манаграфія Сяргея Цытовіча «Падзеі паўстаньня 1863 г. у ГорыГорках». Праца атрымала станоўчыя водгукі. Неаднаразова на пасяджэннях адзначанай камісіі праводзіліся чытанні навуко-
вых дакладаў. Уласна, у сакавіку 1929 г. перад калегамі выступіў У. Ігнатоўскі з дакладам на тэму «Пастаноўка пытаньня аб паўстаньні 1863 г.».
На жаль, трагічныя абставіны наступнага дзесяцігоддзя (1930-1940-я гг.) прыпынілі навуковую дзейнасць у гэтым накірунку да тэмы паўстання супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР вярнуліся толькі пасля 1945 г., і гэты зварот быў звязаны з імем кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве К. Каліноўскага. У жніўні 1945 г. Вучоны савет Інстытута гісторыі разглядаў спіс дакладаў на сесію Акадэміі навук БССР, якая павінна была адбыцца ў верасні гэтага ж года ў Мінску. Для зачытвання быў вылучаны даклад сапраўднага члена АН Уладзіміра Перцава «Кастусь Каліноўскі».
У 40-50-я гг. XX ст. распрацоўвалася серыя «Замечательные люди Белоруссии» («Выдающиеся люди Белорусской земли») у 5 кнігах. У ліку выдатных і знакамітых асобаў быў і К. Каліноўскі, нарыс пра якога рыхтаваў У Перцаў.
У 1950-я гг. калектыў Інстытута гісторыі плённа працаваў над выданнем двухтомнай гісторыі БССР. Сёмы раздзел першага тома «Развитие капитализма в Белоруссии во 2-й половине XIX в. и формирование рабочего класса» ўключаў главу пад назвай «Восстание 1863 г.» пад аўтарствам Уладзіміра Перцава і Дзяніса Дудкова (тэкст быў напісаны яшчэ да смерці Д. Дудкова ў 1948 г., у друк рыхтаваўся У. Перцавым). Праца спарадзіла новую канцэпцыю асвятлення падзей 1863-1864 гг., якая кардынальна рознілася ад ідэйных установак 1920-х гг. Яна суадносілася з вядучымі пастулатамі марксісцка-ленінскай метадалогіі, дзе 1863-1864 гг. разглядаліся як «класавая барацьба сялян супраць паноў» у межах сумесных рэвалюцыйна-дэмакратычных памкненняў народаў СССР.
1960-я гг. сталі асабліва прадуктыўнымі для даследавання праблематыкі паўстання 1863-1864 гг. У сувязі са святкаваннем 100-гадовага юбілею паўстання, сумеснымі намаганнямі польскіх і савецкіх гісторыкаў складаліся зборнікі дакументаў з цэнтральных архіваў Польшчы, Літоўскай ССР і БССР. Гэта быў міжнародны археаграфічны праект паводле дамовы аб на-
вуковым супрацоўніцтве паміж АН СССР і Польскай АН, падпісанай 28 сакавіка 1957 г. Выданнем серыі зборнікаў «Восстание 1863 г. Материалы и документы» займалася спецыяльна створаная камісія, у склад якой уваходзілі супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства АН СССР У. Каралюк, I. Мілер, намеснік кіраўніка Галоўнага архіўнага праўлення МУС СССР Л. Якаўлеў. Польскі бок прадстаўлялі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Польскай АН С. Кяневіч, Э. Халіч і адзін з кіраўнікоў Галоўнай дырэкцыі дзяржаўных архіваў Полыпчы К. Канарскі. Актыўнымі ўдзельнікамі гэтага праекта былі супрацоўніцы сектара гісторыі БССР дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі С. Байкова (Самбук) і Н. Булдакова.
Менавіта Сусанна Міхайлаўна Байкова (Самбук) стала вядучым даследчыкам палітычных падзей другой паловы XIX ст. у Беларусі. Усе публікацыі, якія выходзілі з-пад яе пяра ў 7080-я гг. XX ст., тым ці іншым чынам датычыліся паўстання. I ў калектыўных выданнях Інстытута яна заўсёды адказвала за раздзелы аб паўстанні 1863-1864 гг. або грамадска-палітычных рухах другой паловы XIX ст. (Гісторыя Беларускай ССР у 5 т. Том 2. Беларусь у перыяд капіталізму (1861-1917)).
Пачынаючы з 1990-х гг. тэму паўстання ў Інстытуце гісторыі распрацоўвалі М. Біч, А. Філатава, В. Грыгор’ева (Яноўская), М. Сакалова. Навуковыя інтарэсы даследчыкаў акрэсліваліся засваеннем папярэдняй айчыннай і замежнай (расійскай, польскай і літоўскай) гістарыяграфічнай спадчыны; тэарэтыка-метадалагічным асэнсаваннем палажэнняў палітычнай пазіцыі дзяржаўных лідараў і кіраўнікоў паўстання, увядзеннем новых аспектаў праблемы. Даследчыкі спрабавалі ўдакладніць, паглыбіць, удасканаліць доказную базу, прааналізаваць рэгіянальныя асаблівасці падзей. Вынікі іх працы прадстаўлены ў шматлікіх артыкулах і калектыўных манаграфіях.
Такім чынам, відавочна, што тэма паўстання на працягу ўсяго перыяду існавання Інстытута гісторыі ўваходзіла ў сферу цікавасці і даследчай дзейнасці вядучых супрацоўнікаў. Зразумела, абысці ўвагай юбілейны 2013 г. Інстытут гісторыі таксама не мог. На працягу года супрацоўнікі актыўна выступал!
кансультантамі ў арганізацыі выстаў да 150-годдзя паўстання («Старонкі гісторыі паўстання 1863-1864 гг.» (ЦНБ ім. Я. Коласа), «3 гісторыі падзей 1863-1864 гг.» (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)); удзельнічалі ў міжнародных і нацыянальных навуковых мерапрыемствах. Да юбілею прымеркавана і выданне манаграфіі А. Э. Фірыновіч «Паўстанне 1863-1864 гг.: вядомыя і невядомыя крыніцы беларускіх архіваў», прэзентацыя якой запланавана ў межах канферэнцыі. Спадзяюся, што сённяшняя канферэнцыя, прысвечаная паўстанню 1863-1864 гг., прынясе адпаведны плён і дапаможа адказаць на наяўныя, часам спрэчныя, пытанні.
Адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць» (Мінск, 17-18 кастрычніка 2013 г.)
3 прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступав дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч
Прэзентацыя манаграфіі А. Фірыновіч (на здымку злева) «Паўстанне 1863-1864 гг.: вядомыя і невядомыя крыніцы беларускіх архіваў»
Удзельнікі канферэнцыі
(Г
> / істарыяграфічны вобраз паўстання, яго дакументальная база і выбітныя асобы падзей 1863-1864 гг.
УДК 323.1(476)«1929/1941»
М. К. АЛБХОВІК
ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. I ЭВАЛЮЦЫЯ БАЛЫПАВІЦКАЙ ІДЭАЛОГІІ НА БЕЛАРУСИ Ў 1929-1941 гг.
Аналізуючы пазіцыю савецкіх гісторыкаў і ідэолагаў адносна паўстання 1863-1864 гг., беларускія даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на 1920-я гг. і на 1941-1991 гг., г. зн. на той перыяд, калі выступление народаў былой Рэчы Паспалітай супраць расійскага самадзяржаўя ацэньвалася ў асноўным станоўча. У выніку з-пад увагі гісторыкаў выпаў значны супярэчлівы перыяд, калі інтэрпрэтацыя паўстання 1863-1864 гг. і асобы К. Каліноўскага прайшла значную і складаную эвалюцыю.
У 1929-1938 гг. бальшавіцкая ўлада ў Беларусі прыклалашмат намаганняў па выкараненні г. зв. нацыяналістычных установак у гісторыі і геаграфіі Беларусі, беларускай этнаграфіі, літаратуры, выяўленчым мастацтве і культуры ў цэлым. Практычна ўсе дзеячы беларускай гісторыі, культуры і навукі былі абвешчаны «рэакцыянерамі і прыгнятальнікамі». Прапагандысцкія і рэпрэсіўныя органы аб’явілі вайну альтэрнатыўным падыходам у асвятленні і асэнсаванні гістарычнага шляху беларускага народа. Разгарнулася барацьба з польскім, яўрэйскім, літоўскім і інш. нацыяналізмам.
Адной з праяў ідэалагічнай вайны ў Беларускай ССР з’яўлялася пераацэнка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і асобы К. Каліноўскага. Яе распачаў навуковы работнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КПБ(б)Б С. Агурскі, выступіўшы ў 1930 г. супраць працы У. Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі». Думку С. Агурскага аб рэакцыйным характары паўстання 1863-1864 гг. падтрымаў загадчык аддзела культуры і прапаганды пры ЦК КП(б)Б А. Сянкевіч: «...перад намі
сёння стаіць пытанне развянчаць такіх “нацыянальных герояў”, як Кастусь Каліноўскі, прадстаўніка шляхецкай, а не хлопскай рэвалюцыі ў польскім паўстанні 1863 г.» [20, с. 169].
Партыйна-савецкія дзеячы і работнікі культуры ў сваіх выступлениях неаднаразова «раскрывал!» палітычныя прычыны выкарыстання імя К. Каліноўскага г. зв. нацыянал-дэмакратамі і нацыянал-апартуністамі. Так, у 1931 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей адзначаў, што «тэорыя самабытнасці вяла да ідэалізацыі феадальнага і буржуазнага мінулага і знайшла сваё адлюстраванне, у прыватнасці, у шуканнях росквіту беларускай культуры ў эпоху сярэдневякоўя, у ідэалізацыі шляхецкіх рэвалюцыянераў накшталт Кастуся Каліноўскага і г. д.» [10, с. 278-279]. Культурны работнік Э. Гірчак абвінаваціў беларускіх нацыяналістаў у тым, што яны даказвалі пераемнасць беларускай савецкай літаратуры і творчай спадчыны пісьменнікаў-нашаніўцаў, К. Каліноўскага і Ф. Скарыны, а дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР В. Вольскі «у раздзіманні вакол дробнабуржуазнага рэвалюцыянера <.„> нацыяналістычнага культу ўсенароднага, агульнанацыянальнага героя» [2, с. 153; 1, с. 127].
Пасля кастрычніцкага пленума ЦК КП(б)Б (1930 г.) партрэты і скульптуры К. Каліноўскага былі зняты з грамадскіх месцаў і знішчаны. У фільме «Кастусь Каліноўскі» і п’есе Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі» партыйныя ідэолагі ўбачылі ідэалізацыю «дробнабуржуазнага героя» і адлюстраванне не «класавых людзей, а людзей данай нацыянальнасці наогул, іх <нацыянальнага духу> асяроддзя» [11, арк. 151-152]. Паэт Т. Кляшторны быў раскрытыкаваны за зборнік вершаў «Хада падзей» (забаронены для друку ў 1932 г.): «Ён нават улюбёнага нацдэмаўскага героя Кастуся Каліноўскага выстаўляе <душой Беларусі>: «Калісьці даўно генерал Мураўёў / Мячамі, агнём і прымусам / На тонкай сасне беларускіх гаёў / Павесіў душу Беларусі». «Культ» К. Каліноўскага быў выяўлены і ў шэрагу адукацыйных устаноў БССР [16, арк. 120, 324].
Некаторыя беларускія ідэолагі і гісторыкі спрабавалі заклікаць сваіх калег да стрыманасці ў ацэнцы паўстання 1863— 1864 гг. у Беларусі. Газета «Звязда», у прыватнасці, пісала аб тым,
што «калі нацыянал-дэмакратызм зрабіў Кастуся Каліноўскага нацыянальным героем і папярэднікам бальшавікоў у Беларусі, дык <вульгарызатарам> трэба сказаць якраз наадварот, што К. Каліноўскі ёсць чорны рэакцыянер, яшчэ горшы, чым Мураўёў-вешальнік» [19, с. 2].