Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
12. Казарян, П. Л. Олекминская политическая ссылка. 1826-1917 гг. / П. Л. Казарян. 2-е изд., доп. Якутск: Сахаполиграфиздат, 1996. 496 с.
13. Казарян, П. Л. Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке / П. Л. Казарян. Якутск: ИГИ АН PC (Я), 1999.-48 с.
14. Кашихин, Л. С. [и др.]. Участники польского восстания 1863-1864 гг. в Тобольской ссылке / Л. С. Кашихин, Д. И. Копылов, Н. П. Митина, Б. Г. Пекут. Тюмень, 1963. 75 с.
15. Максимов, С. В. Сибирь и каторга / С. В. Максимов: в 3 ч. СПб.: Типо-литография Н. Стефанова, 1871. -Ч. III. Политические и государственные преступники. 2 изд., испр. и доп. 377 с.
16. Матвейчык, Д. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Д. Матвейчык. Мінск: Медысонт, 2013. 121 с.
17. Миловидов, А. И. Перечень боевых столкновений русских войск с польскими повстанцами в кампанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края, с указанием времени, места боев, численности и командного состава русских и повстанческих отрядов, равно и потерь с обоих сторон / А. И. Миловидов. Вильно: Губерн. тип., 1915. 40 с.
18. Митина, Н. П. Во глубине Сибирских руд (К столетию восстания польских ссыльных на Кругобайкальском тракте) / Н. П. Митина. М.: Наука, 1966. 144 с.
19. Мулина, С. А. Мигранты поневоле. Адаптация ссыльных участников польского восстания 1863 года в Западной Сибири / С. А. Мулина. СПб.: Алетейя, 2012. 199 с.
20. Мулина, С. А. Участники восстания 1863-1864 гг. в омской ссылке: анализ численности и персонального состава / С. А. Мулина И Вопросы социальной истории России конца XVIII начала XX вв.: сб. науч. тр. / под ред. В. Н. Худякова. Омск: изд-во ОмГПУ, 2004. С. 80-112.
21. Никулина, И. Н. Политическая ссылка на Алтай в XIX в. (20-90-е гг.) / И. Н. Никулина: дис.... канд. ист. наук. Томск, 1990.
22. Радзюк, А. Знішчэнне шляхецкіх ваколіцаў на Гродзеншчыне ў 1863— 1864 гг. / А. Радзюк // Arche. 2010. -№ 12. С. 151-173.
23. Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА). Фонд 801. Оп. 92/37. -1 отдел. -1 стол. 1863 г. Д. 94. Т. 1-38.
24. Рощевская, Л. П. История политической ссылки в Западной Сибири во второй половине XIX в. (60 нач. 80-х гг.) / Л. П. Рощевская: учеб, пособие для студентов ист. ф-та по спецкурсу. Тюмень: тип. изд-ва «Омская правда», 1976.138 с.
25. Самбук, С. М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. / С. М. Самбук. Минск: Наука и техника, 1980. 224 с.
26. Сливовска, В. Составление «Словаря польских ссыльных первой половины XIX в.» и компьютерной базы данных о польских ссыльных участниках восстания 1863 г. в Институте истории Польской академии наук / В. Сливовска И Польская ссылка в России XIX-XX веков: региональные центры Polscy zesłańcy w Rosji XIX-XX stuleciu: ośrodki regionalne. Казань: Мастер Лайн, 1998.-С. 15-19.
Tl. Сливовская, В. Молитвенники польских ссыльных как источник сведений о судьбах поляков Восточной Сибири / В. Сливовская И Сибирскопольская история и современность: актуальные вопросы: сб. материалов Междунар, научн. конф. Иркутск, 2001. С. 69-72.
28. Стшижевская, С. Ссыльные участники Январского восстания / С. Стшижевская И Сибирь в истории и культуре польского народа: пер. с польск. М.: Ладомир, 2002. С. 124-134.
29. Fajnhauz, D. 1863. Litwa i Białoruś / D. Fajnhauz. Warszawa: Neriton, 1999. 367 s.
30. Kaczyńska, E. Wstęp / E. Kaczyńska H Zesłanie i katorga na Syberii w dziejach Polaków 1815-1914 / opr. A. Brus, E. Kaczyńska, W. Śliwowska. Warszawa: Wydawnictwo naukowe PWN, 1992. S. 5-166.
31. Śliwowska, W. Kartoteka uczestników powstania styczniowego w Instytucie Historii PAN / W. Śliwowska// Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczęstnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce: Wydawnictwo Akademii Świętokrzyskiej, 2005. S. 11-19.
32. Śmialowski, J. Głos w dyskusji nad referatem S. Kieniewicza / J. Śmialowski // Powstanie styczniowe. 1863. IX Powszechny Zjazd Historyków Polskich. Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, 1964. T. 2. Referaty i dyskusja. S. 117-121.
33. Zesłańcy Powstania Styczniowego z Królestwa Polskiego. Wykaz nazwisk z akt w zasobie Archiwum Głównego Akt Dawnych / oprać. Z. Strzyżewska. Warszawa: Wyd-wo NDAP, 2001. 156 s.
Резюме
О. В. ГОРБАЧЕВА
УЧАСТНИКИ ВОССТАНИЯ 1863-1864 гг. В БЕЛАРУСИ: МЕТОДИКА СТАТИСТИЧЕСКИХ ПОДСЧЕТОВ
Рассматривается статистическая информация по истории восстания 1863-1864 гг. в Беларуси, которая базируется на трех основных подходах, сложившихся к настоящему времени в отечественной и зарубежной историографии. Данные о количестве участников восстания, репрессированных лиц, персональном составе повстанческих отрядов и др. подаются исследователями на основе использования информации, представленной в официальном российском делопроизводстве XIX в. либо посредством применения количественного (статистического) и просопографического методов. Доказывается, что в национальном дискурсе по-прежнему преобладает механическое заимствование количественных показателей, что приводит к нерешенности ряда основополагающих вопросов в истории восстания 1863-1864 гг. в Беларуси.
Summary
О. GORBATCHEVA
THE PARTICIPANTS IN THE UPRISING OF 1863-1864 IN BELARUS: METHODS OF STATISTICAL COUNTING
The article shows that the reporting of statistical information on the history of the uprising of 1863-1864 in Belarus is based on three basic approaches, current in national and foreign historiography. Data on the number of participants in the uprising, repressed persons, on the composition of the detachments of insurgents and other, is served researchers on the basis of use of the information in the official Russian papers of the XIX century, either through the application of quantitative (statistical) method and prosopography. This article argues that in the national discourse is dominated mechanical adoption of quantitative indicators, which leads to unresolved a number of fundamental issues in the history of the uprising of 1863-1864 in Belarus.
Паступіў у рэдакцыю 9.12.2013
УДК94(476)«18»(092)Каліноўскі
В. Ф. ГІГІН
ПРАПАГАНДЫСЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ В. К. КАЛІНОЎСКАГА: ВЫТОКІ, МЕТАДЫ, НАСТУПСТВЫ
У айчыннай гістарыяграфіі шмат публікацый, прысвечаных постаці Вікенція Канстанціна Каліноўскага. У іх раскрываюцца розныя рысы яго дзейнасці, біяграфіі. Аднак, нягледзячы на даволі падрабязны, як падаецца на першы погляд, разбор яго твораў, гэта праца засталася незавершанай і ў значнай ступені павярхоўнай. Між тым трэба пагадзіцца з меркаваннем Г. В. Кісялёва, які адзначаў: «I, магчыма, нават не будзе вялікім перабольшваннем, калі скажам, што Каліноўскі-тэарэтык, Каліноўскі-ідэолаг ярчэйшы, цікавейшы за Каліноўскагапрактыка, бо многае са сваіх задум яму не ўдалося ператварыць ў жыццё» [1, с. 67].
Публіцыстычная спадчына В. К. Каліноўскага атрымала ў навуковай традыцыі розныя назвы. У ёй, часам беспадстаўна, знаходзілі рысы і літаратурных, і філасофскіх твораў. Але найбольш удала можна акрэсліць іх як менавіта прапагандысцкія, калі мець на ўвазе, што прапаганда гэта «мэтанакіраванае распаўсюджванне ў грамадстве пэўных ідэй, каштоўнасцяў, норм і праграм паводзін» [2, с. 163].
Да прапагандысцкіх твораў В. К. Каліноўскага варта аднесці найперш «Мужицкую праўду», 7 нумароў якой выйшлі, як вядома, з ліпеня 1862 г. да чэрвеня 1863 г. Кожны нумар мае сваю акрэсленую тэматыку. Так, 1-ы і 3-і змяшчаюць критику сялянскай рэформы 1861 г., 2-і і 5-ы накіраваны супраць рэкрутчыны і падаткаў, 4-ы непасрэдна супраць цара і бюракратыі, 6-ы супраць праваслаўя і за царкоўную унію, 7-ы, выпу-
шчаны ва ўмовах спаду паўстання, заклікае да актывізацыі барацьбы. Як тыповы прыклад прапаганды трэба разглядаць і шэраг артыкулаў у польскамоўным друку (газеце «Chorągiew swobody»), а таксама «Лісты з-пад шыбеніцы», «Ліст ад Яськігаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай» (хоць некаторыя даследчыкі ставяць пад сумнеў аўтарства гэтага твора), і шэраг афіцыйных дакументаў паўстанцаў, якія асэнсавана ствараліся для масавага чытання ў публічных месцах, напрыклад, «Маніфест Часовага ўрада Літвы і Беларусі» і інш. Акрамя таго, В. К. Каліноўскі быў адным з ініцыятараў стварэння газеты «Głos z Litwy», якая выходзіла ў 1864 г.
Адной з галоўных праблем пры вывучэнні спадчыны В. К. Каліноўскага з’яўляецца сістэмнасць такіх даследаванняў. Гісторыкі і філолагі да гэтага часу не правялі тэксталагічны аналіз твораў, якія прыпісваюцца гэтаму аўтару. Мы не ведаем многія дэталі іх стварэння. Часткова такое становішча можна растлумачыць канспіратыўнымі абставінамі дзейнасці паўстанцаў. Але відавочныя і недахопы ў методыцы даследаванняў, іх пэўная абмежаванасць, схематычнасць. Сітуацыю вельмі трапна ахарактарызаваў А. Смалянчук: «Адсутнічае комплексны аналіз усіх тэкстаў «Яські-гаспадара». <.„> Можна казаць толькі пра спробы такога аналізу» [4, с. 24].
Між тым прапагандысцкая дзейнасць з’яўлялася не проста адным з заняткаў В. К. Каліноўскага, але яго ўлюбёнай справай. Сам рэвалюцыянер разглядаў прапаганду сваіх ідэй, публіцыстыку ўвогуле як прыарытэтны напрамак, неад’емную прыкмету рэвалюцыйнай барацьбы і, галоўнае, найважнейшую ўмову перамогі. Ю. Каліноўскі ў сваіх паказаннях на следстве так характарызаваў памкненні В. К. Каліноўскага: «Адмовіўшыся аднойчы ад грамадства, ён не разумеў яго патрэб, і як утапіст, ён усё ж хацеў праводзіць свае ідэі ў грамадстве. Адным з яго жаданняў было выдаваць які-небудзь часопіс...» [4, с. 87].
Польскія паўстанцы надавалі масавай прапагандзе надзвычай важнае значэнне. Так, пункт 10 «Інструкцыі для ваенных начальнікаў, ваяводскіх і павятовых» прадпісваў: «Паўстанцкую прапаганду ўзняць на самы высокі ўзровень, накіроўваючы яе
асабліва на вясковых жыхароў і сялян, аднак ні ў якім выпадку не адштурхоўваць іх і не раздражняць гвалтам і дрэнным абыходжаннем» [5, с. 97].
Цікава, што ніхто з даследчыкаў творчасці В. К. Каліноўскага не выявіў дакладна вытокі яго прапагандысцкай дзейнасці. Так, па незразумелых падставах Г. В. Кісялёў піша, што да такіх вытокаў можна аднесці творчасць А. Міцкевіча, А. С. Пушкіна і чамусьці паэму «Тарас на Парнасе», якія нібыта стаялі на паліцы ў сядзібе Каліноўскіх. I амаль ніхто не звярнуў увагу на непасрэдную крыніцу натхнення, узор, па якім В. К. Каліноўскі і ствараў непасрэдна «Мужицкую праўду». Гаворка ідзе пра так званую польскую падпольную прэсу, якая з’явілася ў 1861-1864 гадах.