• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Тым не менш выказванні на адрас К. Каліноўскага станавіліся ўсё больш радыкальнымі. Паводле 3. Жылуновіча, Кастусь Каліноўскі гэта «асоба, цесна звязаная з нацыяналістычнымі буржуазна-памешчыцкімі коламі ў часе польскага паўстання 1863 года, <якая> перавяртаецца <нацыянал-дэмакратамі> ў гарачага прыхільніка працоўных Беларусі. Вакол Кастуся Каліноўскага складаецца поўны культ <беларускага героя>, апетага ў вершах, узнесенага ў тэатры, прыхарошанага ў кіно. Яго буржуазны шавінізм замазваецца выпукленнем народніцкарэвалюцыйнай чыннасці» [4, с. 130].
    Э. Гірчак падкрэсліваў: «Каліноўскі аніякае барацьбы супроць польскае шляхты не вёў, ні за якую незалежнасць Беларусі не змагаўся, а наадварот, з’яўляўся ўпаўнаважаным польскага жонда і прадстаўніком варшаўскага цэнтральнага камітэта». Дакладна такія ж перасцярогі і абвінавачванні вылучаліся наркамам асветы БССР А. Платуном у дачыненні да прадстаўнікоў «нацыянал-дэмакратычнага» ўхілу «сярод, відавочна, значнай часткі працоўных, асабліва інтэлігенцыі, маецца аблуда, што нацыяналдэмакраты з’яўляюцца ідэолагамі “беларускай дзяржаўнасці”», носьбітамі “беларускай нацыянальнай ідэі”. Гэта, таварышы, блеф, гэта лухта. Нам неабходна ў што б там ні было выкрыць іх па гэтай лініі, трэба адняць у іх гэты сцяг сцяг “абаронцаў” “нацыянальнай справы”, бо гэты сцяг незаконна гэтыя спадары прысвойваюць <.„> Нацдэмы вялі не да нацыянальнага вызвалення беларускага народа, а да нацыянальнага закабаления пад ботам пілсудчыны» [10, с. 278]. У 1934 i 1936 гг. партыйныя работнікі В. Зайцаў i А. Джэлюк адкрыта называл! Кастуся Каліноўскага і іншых лідараў паўстання ў Беларусі «правадырамі польскіх памешчыкаў» [5, с. 17]. У сярэдзіне 1930-х гг. беларускія гісторыкі згадвалі аб тым, што падчас паўстання 1863-1864 гг. сяляне вялі барацьбу як супраць рускага царызму, чыноўнікаў і паліцыі, так
    і супраць «польскіх паноў», «шляхецка-панскіх атрадаў», «сваіх і чужых абшарнікаў», якія быццам бы «зверскі распраўляліся» з паўстанцамі [21, с. 14].
    У 1933-1937 гг. карэнным чынам змяняецца нацыянальная палітыка ВКП(б). У СССР разгортваюцца працэсы акультурацыі, дэнацыяналізацыі, а таксама рэабілітацыі рускай гісторыкакультурнай спадчыны. Барацьба супраць нацыянал-дэмакратычных установак у гістарычнай навуцы актывізавалася. У 1935 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б М. Гікала ўказваў на тое, што ў Беларусі «не разбілі і не перамаглі тэорый <.„> трацкісцканацыяналістычнага клубка» [15, арк. 77]. Першы сакратар ЦК КП(б)Б В. Шаранговіч на XVI з’ездзе КП(б)Б (1937 г.) адзначыў, што ў БССР «не ўскрыта да канца тэорыя аб тым, што беларуская дзяржаўнасць быццам начала стварацца ў XIII i XIV стагоддзях у форме літоўска-беларускай дзяржавы. Не выкрыта тэорыя аб тым, што росквіт беларускай дзяржаўнасці і росквіт Беларусі быццам адносіцца да таго перыяду, калі Беларусь і Літва былі звязаны з Польшчаю так званай Люблінскай уніяй <...> Зусім відавочна, што такая фальсіфікацыя гісторыі мела на мэце адчужэнне беларускага народу ад рускага. Беларускія нацыяналісты паставілі сваёй мэтай даказаць, што быццам у мінулым беларускі народ, блакуючыся з Літвой і Польшчай, жыў лепш, дабіўся свайго росквіту» [12, арк. 112].
    16 лютага 1933 г. работнік Інстытута эканомікі Беларускай Акадэміі навук (БелАН) Р. Парэчын быў звольнены за «ідэалізацыю шляхецкага рэвалюцыянера Каліноўскага». У 1933 г. быў арыштаваны дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры БелАН прафесар I. Віткоўскі. Ён быў абвінавачаны ў тым, тым што «заадно з Ігнатоўскім» ідэалізаваў паўстанне 1863-1864 гг. У1934 і 1935 гг. І.Віткоўскагаабвяшчаюць«польскім нацыяналістам і контррэвалюцыянерам», а ў 1937 г. адзін з удзельнікаў XVI з’езда КП(б)Б ацаніў яго навуковую дзейнасць з пун­кту гледжання геапалітыкі: «...у гэтай кнізе («Паўстанне 1863 го­да і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860-х гадоў». М. А.) ён кажа аб «маскалях», з якімі трэба заўсёды змагацца, біцца, гэта вечныя ворагі. У гэтай кнізе ён робіць фактычна стаўку на
    Захад» [13, арк. 192]. Дэлегаты першага Усебеларускага з’езда настаўнікаў-ударнікаў (1934 г.) адзначылі: «...факт ідэалізацыі Кастуся Каліноўскага, з якім нямала насіліся, зводзіўся к таму, што Кастусь Каліноўскі тэта, маўляў, вядомы беларускі рэвалюцыянер, арганізатар чуць не чырвоных партызанскіх атрадаў на Беларусі. Нашто нацдэмам была патрэбна тэта фальсіфікацыя? Перш за ўсё, каб паказаць, што пачатак рэвалюцыйнага руху на Беларусі звязаны з польскім паўстаннем, што працоўныя Беларусі крывёю звязаны з буржуазіяй Польшчы ў барацьбе супроць нарекай улады, усё тэта ім патрэбна было для таго, каб стварыць гістарычны аргумент для арыентацыі на буржуазны Захад. У гэтым асноўная задача нацыянал-дэмакратаў у справе фальсіфікацыі гісторыі БССР» [17, с. 48].
    У другой палове 1937 г. быў выпушчаны падручнік па гісторыі СССР пад рэдакцыяй А. Шастакова. Ён адпавядаў но­вым устаноўкам кіраўнікоў бальшавіцкай партыі на прызнанне пераемнасці паміж Савецкім Саюзам і Расійскай імперыяй і на рэабілітацыю захопніцкай палітыкі расійскага самадзяржаўя. Паўстанне 1863-1864 гг. было ўключана ў летапіс лакальных сацыяльных паўстанняў народных мае Расіі і збольшага пазбаўлена нацыянальнага характару: «Асабліва моцнае паўстанне было ў Беларусі. Тут пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, узброеныя косамі і сякерамі, сяляне палілі памешчыцкія сядзібы, знішчалі дробныя атрады рускіх войск, забівалі памешчыкаў, царскіх чыноўнікаў і афіцэраў».
    У наступным годзе К. Каліноўскі быў рэабілітаваны і ў беларускай савецкай гістарыяграфіі: у падручніках і манаграфіях ён падаваўся як «сялянскі рэвалюцыянер», «рэвалюцыянер-дэмакрат», «правадыр беларускага сялянства», «кіраўнік дэмакратычных мае Беларусі супроць прыгонніцтва і нацыянальна­га гнёту рускага самадзяржаўя», а яго праграма як «рэвалюцыйная буржуазна-дэмакратычная». К. Каліноўскі, на думку гісторыка I. Лочмеля, «быў звязаны з рэвалюцыйным рухам у Расіі, праводзіў перадавыя рэвалюцыйныя ідэі той эпохі, і таму належыць беларускаму і рускаму народам, а не беларускім і польскім нацыянал-фашыстам» [8, с. 2; 18, с. 14].
    У артикулах і манаграфіях адзначалася, што Каліноўскі змагаўся «за знішчэнне памешчыцкага землеўладання, за перадачу ўсёй зямлі сялянам, за вольную дэмакратычную Беларусь», «ненавідзеў царскае самадзяржаўе і <польскіх> паноў-магнатаў, якія імкнуліся адрадзіць панскую Польшчу і прыгнятаць беларускі народ». «Праграма» Каліноўскага ацэньвалася як «рэвалюцыйная і буржуазна-дэмакратычная». На думку беларускіх савецкіх гісторыкаў і ідэолагаў, польскае дваранства імкнулася схіліць беларускіх сялян на барацьбу пад нацыянальнымі лозунгамі «Польшчы ў межах 1772 г.», аднак большасць беларускага сялянства быццам бы выключна варожа ставілася да гэтых лозунгаў, «ненавідзела польскіх паноў і баялася аднаўлення панскай Польшчы». У адмоўным кантэксце замест слоў «рускі» і «расійскі» выкарыстоўваўся прыметнік «царскі»: «царскія войскі», «царскія чыноўнікі» і г. д. [9, с. 2].
    Беларускія савецкія гісторыкі паказвалі паўстанне 18631864 гг. як барацьбу беларускіх сялян пад кіраўніцтвам рэвалюцыйных дэмакратаў супраць польскіх, рускіх і беларускіх памешчыкаў і царскіх чыноўнікаў на фоне паўстання народаў былой Рэчы Паспалітай: «<у паўстанні> прымалі ўдзел і палякі-памешчыкі, якія марылі аб вялікай Польшчы <ад мора да мора>, прымала ўдзел польская інтэлігенцыя і сяляне, якія змагаліся супроць нацыянальнага прыгнечання, прымалі ўдзел і беларускія працоўныя масы». Дзейнасць М. Мураўёва ацэньвалася адмоўна, але пры гэтым увага звярталася і на той факт, што «подлыя і баязлівыя польскія паны звярталіся да цара і Мураўёва ca зневажальнымі адрасамі, адмаўляліся ад рэвалюцыянераў, аблівалі іх струменямі бруду. Асабліва ненавідзелі яны Каліноўскага. Польскія рэвалюцыянеры, актыўныя дзеячы паўстання Дамброўскі і Урублеўскі эмігравалі за мяжу і далучыліся там да пралетарскага рэвалюцыйнага руху». Сцвярджалася аб тым, што класавы саюз расійскага самадзяржаўя і польскіх памешчыкаў перашкодзіў сялянам у справе сацыяльнага вызвалення: «польскія і беларускія арыстакратыпаны дапамагалі царызму падавіць паўстанне. За гэта царызм дапамагаў панам прыгнятаць сялян» [7, с. 81].
    Перад беларускімі гісторыкамі была пастаўлена задача выкрыць ідэалагічныя ўстаноўкі «беларускіх нацыяналістаў, якія фальсіфікавалі факты і скажалі ролю К. Каліноўскага. Яны паказвалі яго як агульнанацыянальнага героя, барацьбіта толькі за незалежную Беларусь, усямерна выпіналі і смакавалі нацыянальныя лозунгі паўстання і зусім затушоўвалі яго класавую сутнасць. <.„> Нацыянал-фашысты пазней спаганілі вобраз Кастуся Каліноўскага, абвешалі яго нацыяналістычнымі бразготкамі. Нашым гісторыкам трэба аднавіць сапраўдны вобраз Кастуся Каліноўскага, адважнага барацьбіта супроць царызму, арганізатара сялянскіх атрадаў, якія змагаліся не толькі супроць царскіх войск, але і супроць прыгоннікаў-памешчыкаў. Кастусь Каліноускі не быў і не мог быць пралетарскім рэвалюцыянерам, а значыць, не мог быць да канца паслядоўным рэвалюцыянерам. Яго абмяжоўвала шляхецкае асяроддзе, што нарадзіла яго, яго абмяжоўвала, яго звязвала супадзенне сялянскага паўстання з паўстаннем палякаў-памешчыкаў, што праследавалі дыяметральна процілеглыя сялянам мэты. Паўстанне было задушана мёртвай удаўкай генерала Мураўёва-вешальніка. Загінуў на шыбеніцы i Кастусь Каліноўскі» [18, с. 14]. Некаторай крытыцы падверглася i ранейшая г. зв. вульгарызатарская фальсіфікацыя паўстання, калі К. Каліноўскі падаваўся як «польскі памешчык і нацыяналіст».
    Рэабілітацыя К. Каліноўскага мела далёкасяжныя наступствы. У 1938-1939 гг. пры абыякавай пазіцыі партыйна-савецкіх органаў шэраг навукоўцаў і культурных дзеячаў пачалі паступовае пераасэнсоўванне ў станоўчым накірунку дзейнасці і творчасці такіх постацяў, як Ф. Скарына, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі, Я. Лучына, Ядвігін Ш., Я. Карскі і інш., паэм «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат» і г. д. У 1939 г. СНК БССР стварыў цэнтральную ўрадавую камісію па ахове помнікаў у БССР (раней савецкія органы займаліся выключна пытанием аховы рэвалюцыйных помнікаў). У друку з’явіліся заклікі да спынення знішчэння рэлігійных помнікаў. У гістарычных творах падкрэслівалася прагрэсіўная роля