Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Напярэдадні выступления слуцкім павятовым начальнікам з’яўляўся памешчык Ежы-Павел Магільніцкі, які належаў да памешчыцкай групоўкі (падчас паўстання названай «белымі») і быў звязаны з яе кіраўніком (Якубам Гейштарам) прынамсі з 1862 г. [1, с. 449; 17, t. 1, s. 166, 178, 254, 351-352, 407]. У яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя ўсіх мерапрыемстваў для падрыхтоўкі паўстання ў павеце (правядзенне агітацыі, збор сродкаў, нарыхтоўка зброі і г. д.), аднак нічога невядома пра яго дзейнасць на гэтай пасадзе.
Распаўсюджванне сярод насельніцтва Слуцка ідэй нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць Расіі было заўважана расійскім чыноўнікамі яшчэ да ўзброенага выступления. Мінскі жандарскі штаб-афіцэр Барыс Рэйхарт 5 лютага 1863 г. дакладваў шэфу корпуса жандараў Васілю Далгарукаву: «Самы непакой заўважыў я ў гор. Слуцку. Усе жыхары-каталікі, як гэта: духавенства, дваране, чыноўнікі і вучні заражаны рэвалюцыйным духам...» [1, с. 402].
У. Машэўскі атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага начальніка Слуцкага павета. У планах камісара Мінскага ваяводства Баляслава Свентарэцкага яму адводзілася ці не вызначальная роля ў кіраўніцтве паўстаннем у Мінскай губерні ў цэлым. Паводле яго задумы, Машэўскі павінен быў сфарміраваць і ўзначаліць паўстанцкі атрад у Слуцкім павеце, перайсці разам з ім у Ігуменскі і злучыцца з атрадам, дзе павінен быў знаходзіцца сам Свентарэцкі5. Пасля гэтага Машэўскі павінен быў атрымаць ад Свентарэцкага пасаду мінскага ваяводы і такім чынам узначаліць узброеныя сілы Мінскага ваяводства. Пры гэтым Свентарэцкі быў высокай думкі пра Машэўскага «вельмі дзелавіты чалавек», аднак выказваў асцярогу, «каб Машэўскі не быў разбіты раней за злучэнне, бо пераход для яго партыі будзе вельмі цяжкім» [1, с. 93].
Падрабязнасці падобнага плана былі абмеркаваны паміж Свентарэцкім і Машэўскім на сустрэчы ўвесну 1863 г. Пасля сустрэчы Машэўскі пачаў у Слуцкім павеце (не пазней за 7 красавіка 1863 г.) арганізацыю атрада. Вялікую дапамогу пры гэтым яму аказваў сын памешчыка, уладальніка маёнтка Галынка Слуцкага павета Уладзіслава Вэндарфа, міравы пасярэднік Слуцкага павета Браніслаў Вэндарф6 [7, арк. 7-10].
5 Гэты атрад і быў сфарміраваны Свентарэцкім разам ca Станіславам Ляскоўскім, які ў далейшым узначаліў яго, і дзейнічаў у лясах Ігуменскага павета давосені 1863 г.
ć У рапарце ваеннага начальніка Слуцкага павета палкоўніка Астахава мінскаму грамадзянскаму губернатару Аляксандру Кажэўнікаву ад 25.04.1863 згадваецца, што Вэндарф і з’яўляўся арганізатарам гэтага атрада. Тое ж, са спасылкай «па офіцыйных расійскіх вестках», сцвярджаецца ў працы У. Ігнатоўскага, аднак іншых пацвярджэнняў гэтага не знойдзена. Больш за тое, далейшы лёс Б. Вэндарфа (гл. ніжэй) хутчэй абвяргае гэтыя сцверджанні.
У камандаванні атрадам Машэўскаму дапамагаў яго ад’ютант студэнт Кіеўскага ўніверсітэта Фелікс Клюкоўскі. Невядома, дзе канкрэтна атрад быў сфарміраваны. Мяркуючы па яго дзейнасці, гэта адбылося ў паўднёва-заходняй частцы Слуцкага павета, пры гэтым найбольш верагодным месцам уяўляецца менавіта вышэйзгаданы маёнтак Галынка, аднак прамых доказаў гэтага не выяўлена.
19 красавіка 1863 г. сфарміраваны атрад распачаў свае дзеянні. Увечары гэтага дня ён ссек 5 тэлеграфных слупоў за 10 вёрст ад паштовай станцыі Сіняўка і парваў дрот. Уначы атрад прыбыў у маёнтак (назва невядомая) князя Леана Радзівіла, дзе, узламаўшы акно, забраў 40 паляўнічых стрэльбаў, некалькі кінжалаў і скрыню пораху. На наступны дзень атрад рухаўся на ўсход «на пераменных падводах» на злучэнне з атрадам Свентарэцкага, падчас чаго былі гвалтоўна забраны сельскі засядальнік і ключвойт (першы з іх быў адпушчаны ў тэты ж дзень, а другі ўцёк) [6, арк. 71]. Прайшоўшы Слуцкі павет, атрад увайшоў на тэрыторыю Ігуменскага і спыніўся на адпачынак ля вёскі Азярцы Ігуменскага павета (у цяперашні час веска Азярцы Гацукоўскага сельскага савета Слуцкага раёна Мінскай вобласці)7. Аднак спраўдзіліся асцярогі Свентарэцкага. Падчас руху атрада расійскія ўлады атрымалі паведамленне ад селяніна з Азярцоў Міны Бурака пра месца яго дыслакацыі8. 21 красавіка паўстанцы былі атакаваны расійскім атрадам у складзе 50 чалавек пяхоты і 20 казакоў Данскога казацкага палка пад камандаваннем падпалкоўніка Драгапулы. Апісанне бою засталося ў рапарце палкоўніка Астахава:
«Падышоўшы на 50 крокаў, заўважыў іх (паўстанцаў. -Д. М.) у густых кустах.
7 У некаторых навуковых працах, у тым ліку і аўтара гэтых радкоў, назва вёскі ўказваецца як Азярніцы (Азярніца) і месца яе знаходжання Слуцкі павет [Матвейчык, Д. Ч. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс... С. 64], але гэта з’яўляецца вынікам недастатковай працы па яе лакалізацыі.
8 У адным з атрадаў, што дзейнічаў на захадзе Ігуменскага павета, хадзілі чуткі, што Міна Бурак за свой учынак быў павешаны паўстанцамі [Восстание, с. 445], аднак архіўныя матэрыялы, якія б пацвярджалі гэта, не выяўлены.
Адкрыўшы агонь, узмацніўшы пры гэтым ланцуг, адбыўся непрацяглы, але ўпарты бой. Пры першых стрэлах праціўнік страціў свайго начальніка, адстаўнога капітана артылерыі памешчыка Машэўскага. Паводле словаў палочных, страта яго і шматлікасць ахвяр каля сябе ад трапнага і пачашчанага агню стралкоў прывялі іх у поўную збянтэжанасць. Пакінуўшы сваю пазіцыю, яны пусціліся наўцёкі праз паляну. Тут спадар Драгапула загадаў казакам кінуцца ў атаку. Тады мяцежнікі, пабегшы да балота, пачалі кідаць усялякую сваю зброю і хавацца ў лес. Таму як усё гэта адбывалася позна ўвечары, далейшае пераследаванне было немагчымым.
Страта мяцежнікаў, трэба меркаваць, значная, з іх 3 забіта на месцы, паранена 14 і ўзята ў палон 31. 3 нашага боку забіты 1 казак, цяжка паранены 1 гарніст, які памёр на наступны дзень. Пры гэтым узята: стрэльбы, пісталеты, шаблі, косы, порах, кулі, свінец, коні, якіх ведамасць да гэтага дадаю» [7, арк. 7-10].
Прыкладна падобным жа чынам апісаў тэты бой і сам падпалкоўнік Драгапула [цытату з яго рапарта гл.: 14, с. 210].
3 паўстанцкага боку апісанне бою засталося ва ўспамінах Напалеона Абуховіча. У лісце да рэдакцыі серыі «Бібліятэка ўспамінаў», у межах якой былі апублікаваны ўспаміны Я. Гейштара, ён апісаў тэты бой і падзеі пасля яго наступным чынам:
«...На трэці дзень пасля выступления 1 траўня 1863 г. [па новым стылі. Д. М] нас дагнала войска (2 ці 3 роты і сотня казакоў). У тэты момант мы былі аточаныя і засыпаныя градам куль. Я стаяў зусім побач каля Машэўскага. Пасля некалькіх нашых стрэлаў Машэўскі паў з куляй у сэрцы, паў таксама Мілярэўскі, што стаяў побач, студэнт Кіеўскага ўніверс[ітэта], паў шляхціц Асіеўскі і некалькі іншых. Я атрымаў кулю каля пояса, якая і сёння сядзіць дзесьці ў маім целе, хаця не турбуе мяне. I мы забілі некалькіх жаўнераў, але, натуральна, гэта не перашкодзіла нас атачыць, звязаць і пагнаць да бліжэйшай вёскі. Гэта адбывалася ў Ігуменскім павеце каля вёскі Азярцы. Вязняў завялі, а тых, што былі параненыя, завезлі ў Слуцк, адлеглы ў некалькіх мілях. Неабходна аддаць справядлівасць, што
абыходжанне з намі было чалавечае; параненых узяў пад сваю апеку лекар нашай партыі высакародны Кернажыцкі» [18, t. 2, s. 303-304].
Акрамя самога Машэўскага, у баі загінулі студэнт Кіеўскага ўніверсітэта Міраслаў Мілярэўскі і дваранін Базыль Траяноўскі. На працягу некалькіх дзён памерлі ад ран Фелікс Клюкоўскі і дваране Казімір Асяеўскі (Асіеўскі) і Францішак Пятроўскі.
На гэтым дзейнасць атрада Машэўскага скончылася.
Застаецца адкрытым пытание пра колькасны склад атрада. Да вышэй згаданага рапарта Астахава далучаны спіс, з якога вядомы імёны 50 паўстанцаў. Разам з некалькімі яшчэ не палоненымі на той час гэта складае лічбу ў 56 чалавек (гл. Дадатак). Гэта і ёсць мінімальна вядомая колькасць атрада. Аднак сам жа тэты рапарт («далейшае пераследаванне было немагчымым») сведчыць пра няпоўнасць гэтай лічбы. 3 улікам наяўных ускосных звестак агульную колькасць атрада магчыма павялічыць на некалькі дзясяткаў чалавек (але не больш за 100). Магчыма таксама, што да гэтага атрада мелі дачыненне дваранін Казімір Замбрыцкі і паручнік Уладзімір Чарноцкі, якія былі схоплены сялянамі ў мястэчку Цімкавічы Слуцкага павета.
Варта таксама адзначыць, што ўраджэнцы Слуцкага павета ўдзельнічалі ў паўстанні не толькі ў складзе атрада Машэўскага. Паводле матэрыялаў Слуцкай следчай камісіі, з 14 траўня 1863 па 1 жніўня 1864 г. у ёй вяліся справы 202 падследных (уключаючы згаданых паўстанцаў з атрада Машэўскага), якія паходзілі не толькі са Слуцкага, але і з іншых паветаў [13]. Большая частка іх у далейшым была асуджана да розных відаў пакарання з высылкай з радзімы. Пры гэтым значную колькасць сярод падследных і асуджаных складалі вучні Слуцкай гімназіі. Да гэтай жа лічбы неабходна дадаць некалькі дзясяткаў ураджэнцаў Случчыны, якія прымалі ўдзел у паўстанні на іншых тэрыторыях.
Супастаўляючы звесткі з розных крыніц з фондаў НГАБ, магчыма паказаць сацыяльны склад атрада Машэўскага. Як відаць з ніжэй прыведзенага алфавітнага спісу, 56 паўстанцаў, сярод іх выразна пераважалі дваране 39 чалавек (каля
75 %)9, прадстаўнікоў падатковых саслоўяў (сяляне, мяшчане і аднадворцы) вядома толькі 13 чалавек (25 %). Таксама відавочная перавага каталікоў 36 чалавек10 (каля 84 %) супраць 5 праваслаўных (каля 11,5 %) і 2 пратэстантаў (каля 4,5 %). Варта адзначыць наяўнасць сярод паўстанцаў значнай колькасці асобаў, пра якіх вядома, што яны знаходзіліся на дзяржаўнай ці прыватнай службе (пісары, лекар, вазніцы і інш.) 11 чалавек (каля 20 %). Звяртае на сябе ўвагу і дастаткова вялікая колькасць вучнёўскай моладзі сярод палонных 12 чалавек (каля 21 %) навучаліся ў вышэйшых навучальных установах ці гімназіі.
Пасля паланення ўсе паўстанцы з атрада Машэўскага былі перавезены ў Слуцк і зняволены ў мясцовым астрогу. Следства над імі вяла Слуцкая следчая камісія [13]. Пасля прыкладна паўгадавога зняволення большасць з іх у кастрычніку 1863 г. была пераведзена ў Бабруйскую крэпасць і аддадзена пад палявы ваенны суд, заснаваны пры Бабруйскім ардананс-гаўзе. Падчас суда паўстанцы выбралі розную тактыку паводзінаў. Адныя (не менш за 14) не раскайваліся ў зробленым, іншыя (не менш за 16) выказвалі шкадаванне з прычыны ўдзелу ў паўстанні і прасілі літасці, трэція сцвярджалі, што далучыліся да атрада пад пагрозамі гвалту. Рашэнне суда было вынесена 11 снежня 1863 г. [12], пасля чаго справа 39 паўстанцаў была пададзена ў Часовы палявы аўдытарыят у Вільні. Яго прысуд быў пададзены на зацвярджэнне віленскаму генерал-губернатару Міхаілу Мураўёву. Паводле яго канфірмацыі ад 13 лютага 1864 г. 17 паўстанцаў з атрада (С. Баранцэвіч, Кернажыцкі, Янкоўскі, Крушынскі, Мацкевіч, В. Чарноцкі, Дашкевіч, Бародзіч, Багурскі, Саевіч, Кавельмахер, Н. Абуховіч, Ю. Пятроўскі, Далькевіч, Б. Нядзвецкі, Рудаміна, Флемінг) былі асуджаны да розных тэрмінаў ссылкі на катаргу, чацвёра (А. Абуховіч, Чаркоўскі, абодва Крагельскія) да ссылкі на пасяленне