Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Новы этап у асвятленні гісторыі паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ролі яго дзеячоў на чале з К. Каліноўскім наступіў у канцы 1980 пачатку 1990-х гадоў у сувязі з правядзеннем палітыкі перабудовы, распадам сацыялістычнай сістэмы і СССР, утварэннем суверэннай, незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Гэтая дзейнасць, як і пераасэнсаванне іншых праблем беларускай гісторыі, ажыццяўлялася і працягвае ажыццяўляцца на аснове нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.
А пачыналася ўсё гэта, у прыватнасці, у 1988 г. Я маю на ўвазе правядзенне тады юбілейнай канферэнцыі ў Гродне, прысвечанай 150-годдзю з часу нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзю паўстання. Уступнае i заключнае словы на канферэнцыі зрабіў акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР М. В. Бірыла. Сярод іншых былі заслуханы даклады маскоўскага даследчыка А. Ф. Смірнова «Выдатны сын беларускага народа», беларускага гісторыка М. В. Біча «Каліноўскі ў савецкай гістарыяграфіі». На канферэнцыі выступілі таксама беларускія вучоныя Я. Н. Марат, Г. В. Кісялёў, I. П. Крэнь, В. М. Чарапіца, 1.1. Коўкель, I. А. Фёдараў, А. М. Гесь і іншыя. У той час закладваліся асновы цяперашняга бачання падзей паўстання [10].
Адной з праяў гэтага з’явілася адлюстраванне падзей паўстання і ролі ў ім К. Каліноўскага ў першай частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі». Аўтарам тэксту быў доктар гістарычных навук, прафесар М. В. Біч. У канцэнтраванай, нарыснай форме пададзены ход паўстання на беларускіх землях, роля ў ім К. Каліноўскага, яго імкненне да больш радыкальных формаў
барацьбы, нярэдкае супрацьстаянне Віленскага і Варшаўскага цэнтраў паўстання, яго вынікі. Падкрэслівалася, у прыватнасці, што «рэжым выключных законаў на Беларусі і ў Літве не быў ліквідаваны і ў пазнейшыя дзесяцігоддзі» [6, с. 329].
Прыкметнай адметнасцю эвалюцыі ўяўленняў аб гісторыі паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і ролі ў ім К. Каліноўскага і яго паплечнікаў стала дыскусія, што вялася ў 1990-я гады на старонках беларускага друку паміж кандыдатам філалагічных навук У. М. Казбяруком і доктарам гістарычных навук, прафесарам М. Б. Бічом. Яны дыскутавалі з улікам таго, што ў свой час акадэмік У. М. Ігнатоўскі ў вядомай працы «1863 год на Беларусі: нарыс падзей» даў аб’ектыўную і абгрунтаваную характарыстыку тых падзей і ролі ў іх К. Каліноўскага як беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, ідэолага левых «чырвоных», не пазбаўленага хістанняў у прынцыповых пытаннях, які вымушаны быў пад цяжарам абставін ісці на кампрамісы з «белымі» [4]. Пры гэтым улічвалася, што ў канцы 1920 пачатку 1930-х гадоў членкарэспандэнт Беларускай Акадэміі навук С. Агурскі называў К. Каліноўскага «міфічным героем» і «польскім шавіністам».
Пазіцыі апанентаў у гэтай дыскусіі былі даволі рознымі. У М. Казбярук, у прыватнасці, сцвярджаў, што «ніхто з польскага кіраўніцтва ніколі не абяцаў К. Каліноўскаму незалежнасці так званай «Літвы». Змаганне вялося за адзіную і непадзельную Польшчу. I тым не менш Каліноўскі паслухмяна выконваў загады цэнтра, ва ўсёй дзейнасці няўхільна кіраваўся імі, заўсёды спасылаўся на іх» [1, с. 41].
Пярэчачы такім сцвярджэнням, М. В. Біч ацэньваў К. Каліноўскага як беларускага нацыянальнага дзеяча, які меў сваю пазіцыю ў поглядах на будучае Беларусі. Да таго ж ён пэўным чынам яе выказваў у палеміцы з кіраўнікамі польскага нацыянальнага камітэта і ўрада. Пры гэтым М. В. Біч рабіў у дыскусіі выснову, што менавіта такое стаўленне кіраўніка паўстання ў Беларусі паўплывала, у прыватнасці, на з’яўленне ў дэкрэце Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ад 10 мая 1863 г. пункта аб забеспячэнні «братнім народам Літвы і Русі, злучаным з Польшчаю, найшырэйшага развіцця нацыянальнасці і мовы» [1, с. 41].
Звяртае на сябе ўвагу і пазіцыя ў гэтай дыскусіі галоўнага рэдактара папулярнага ў той час часопіса «Беларуская мінуўшчына», доктара гістарычных навук, прафесара Л. В. Лойкі. Ён, сярод іншага, пісаў, што «дзіўна было б чакаць ад маладога патрыёта (гэта значыць К. Каліноўскага. М. К.) каб ён быў і палявым камандзірам, і вопытным рэдактарам, і тэарэтыкам беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай ідэі... Кастусь Каліноўскі, заключаў ён, застаўся сімвалам мужнасці і патрыятызму беларусаў» [1, с. 41].
Зыходзячы з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый, выразная характарыстыка паўстання ў Беларусі і яго кіраўнікоў на чале з К. Каліноўскім утрымліваецца ў абагульняючай гістарычнай працы новага пакалення 6-цітомнай «Гісторыя Беларусі», у яе чацвёртым томе «Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.)». Кніга пабачыла свет у 2005 г. Аўтар тэксту — М. В. Біч, рэдактары тома В. В. Яноўская, С. С. Рудовіч, галоўны рэдактар выдання М. П. Касцюк.
У дадзенай кнізе К. Каліноўскі характарызуецца як нацыянальны герой. Зроблены вывад, што «менавіта з яго дзейнасцю звязана перерастание напярэдадні і ў час паўстання беларускага нацыянальна-культурнага руху ў палітычны. К. Каліноўскі адстойваў права беларусаў і літоўцаў на самавызначэнне, на ўтварэнне самастойнай дзяржавы ў форме Літоўска-Беларускай рэспублікі, у якой урад быў бы добрым слугою народу». Сцвярджаецца таксами, што для грамадскай плыні, узначаленай Каліноўскім, было характэрна ўсведамленне беларускага народа як мужыцкага і ў сувязі з гэтым арганічнае спалучэнне нацыянальнага і аграрна-сялянскага пытанняў. У тэксце таксама акцэнтуецца ўвага на значэнні паўстання, у першую чаргу яго ўздзеянні на становішча ў беларускім краі ў наступныя дзесяцігоддзі. Дзякуючы паўстанню, гаворыцца ў томе, сяляне Беларусі атрымалі ад урада істотныя саступкі, якія аблегчылі іх становішча і паскорылі развіццё новых адносін у вёсцы. Аднак гэта адбывалася ва ўмовах працяглай палітычнай рэакцыі [2, с. 243].
Значная ўвага паўстанню 1863-1864 гг. на Беларусі надаецца беларускімі гісторыкамі ў апошні час. Праявай гэтага, у прыватнасці, з’явілася выданне (у дзвюх кнігах), прысвечанае гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яно падрыхтавана ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У першай кнізе гэтай тэме адведзены тэкст, дзе гаворыцца аб некаторых баках паўстання, якія звязваюцца з пытаннямі беларускай дзяржаўнасці. Так, аргументавана сцвярджаецца, што падчас падрыхтоўкі і ходу паўстання новае грамадскае гучанне атрымала пытанне дзяржаўнасці беларуска-літоўскіх зямель, што некаторая частка дваранства падтрымлівала думку аб аўтаноміі Літвы. Нават фігураваў намер стварыць дзяржаву на нацыянальных принципах, магчыма, у выглядзе федэрацыі. Аўтары вылучылі некалькі этапаў развіцця ідэі дзяржаўнасці на беларуска-літоўскіх тэрыторыях [3, с. 219-226].
Праблема паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі займае пэўнае месца не толькі ў дзейнасці адпаведных структурных частак акадэмічнага Інстытута гісторыі і некаторых яго супрацоўнікаў, у прыватнасці, А. Э. Фірыновіч [7], а таксама і іншых даследчыкаў В. В. Шведа, Д. Ч. Матвейчыка [5, 8, 9] і інш. У іх працах пабачылі свет не толькі новыя дакументальныя матэрыялы па гісторыі паўстання, але больш падрабязна адлюстраваны яго ход, характар распаўсюджання па беларускіх губернях. Да таго ж звернута ўвага на праявы беларускага менталітэту на працягу падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання.
Натуральна, што цікавасць да гэтай праблемы значна павысілася ў апошні час у сувязі ca 150-гадовым юбілеем дадзенай важнай з’явы ў гісторыі беларускага народа. Сведчаннем гэтага з’яўляецца і правядзенне нашай Міжнароднай навуковай канцерэнцыі з удзелам калег з суседніх краін.
Заканамерна, што ўвага да гісторыі паўстання 1863-1864 гг. у Польшчы, у Беларусі і Літве ў апошні час узрасла не толькі ў нас, але і ў нашых калег з суседніх краін. Характэрна, што пазіцыі гісторыкаў Рэспублікі Беларусь па гэтай праблеме ў асноўным істотна не разыходзяцца з даследчыкамі Расійскай Федэрацыі і Украіны. У цэлым блізка да беларускага пункту
гледжання яны адлюстроўваюць прычыны паўстання, яго падрыхтоўку, ход баявых дзеянняў, жорсткае падаўленне царскімі войскамі, вынікі і іншыя бакі гэтай з’явы.
Крыху большыя адрозненні ў поглядах на дадзеную праблему маюцца з гісторыкамі Польшчы. На працягу 1990-х гадоў мы, гісторыкі Рэспублікі Беларусь, неаднаразова дыскутавалі з імі па найбольш складаных і надзённых пытаннях нашай у многім агульнай гісторыі, у тым ліку закранаючы і характар паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі. У першую чаргу гэта адносілася да патрабавання аб аднаўленні польскай дзяржавы ў межах 1772 г. і імкнення перадавых прадстаўнікоў беларускага народа да рэалізацыі яго права на дзяржаўнае самавызначэнне. У выніку нашыя падыходы збліжаліся, і польскія калегі ў большай ступені разумел! іх, хаця пэўныя разыходжанні заставаліся.
Нельга не звярнуць увагу паважаных удзельнікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі яшчэ на адзін аспект праблемы, якую мы сёння абмяркоўваем. Я маю на ўвазе, што ва ўсе часы зусім недастаткова адлюстроўвалася сувязь паўстання 1863-1864 гг. з папярэднімі выступлениям! супроць расійскага царызму на польскай, літоўскай, беларускай тэрыторыях, а менавіта паўстаннем пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі і паўстаннем 1830-1831 гг. Як мы разумеем, прычыны гэтых радыкальных праяўленняў барацьбы ў многім з’яўляліся агульнымі. Да таго ж усе гэтыя тры паўстанні адбыліся на працягу няпоўных 70 гадоў, гэта значыць, фактычна за адно чалавечае жыццё, што не можа не расцэньвацца як унікальная з’ява ў гісторыі.
Літаратура
1. Беларуская мінуўшчына. 1997. -№ 5. С. 32-36, 37-41.
2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэдактар) [і інш.]. Мінск: Экаперспектыва, 2007. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII пачатак XX ст.) 519 с.
3. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XX ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. Акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011 584 с.
4. Ігнатоўскі, У. 1863 год на Беларусі. Нарыс падзей / У. Ігнатоўскі // Запіскі аддзелу гуманіт. навук. Працы Ін-ту гіст. навук. Мінск: БелАН, 1930,-274 с.
5. Матвейчык, Д. Ч. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Д. Ч. Матвейчык. Мінск: Медысонт, 2013. 122 с.