• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    На радзіме К. Каліноўскага, у Свіслацкім раёне была створана адмысловая камісія, якая разгарнула актыўную работу. У рамках выканання запланаваных камісіяй мерапрыемстваў вучнямі Свіслацкай і Грынкаўскай школ была пасаджана алея ліп. Па памятных мясцінах Свіслаччыны, звязаных з імем Каліноўскага, на месцы дзейнасці паўстанцкіх атрадаў і распаўсюджвання «Мужыцкай праўды», была праведзена эста­фета юных турыстаў, удзел у якой прынялі каманды ўсіх сярэдніх школ раёна. Фотакарэспандэнт газеты Ч. Горбач стварыў любіцельскі кінафільм, у якім былі паказаны памятныя мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю К. Каліноўскага. Да 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага быў выпушчаны плакат «Навечна ў памяці народнай», падрыхтаваны супрацоўнікамі Свіслацкага раённага гісторыка-краязнаўчага му­зея, рэдакцыяй раённай газеты «Заветы Ильича» і раённым саветам Таварыства аховы помнікаў гісторыі i культуры. Свіслацкай раённай бібліятэкай i рэдакцыяй раённай газэты была праведзена гістарычная віктарына, прысвечаная жыццю
    і дзейнасці славутага земляка. У школах раёна вучні пісалі сачыненні на тэму «Наш славуты зямляк Кастусь Каліноўскі». Дарэчы, вытрымкі з гэтых сачыненняў былі надрукаваныя ў свіслацкай раённай газеце. На шклозаводзе «Неман» былі вырабленыя сувеніры з партрэтам К. Каліноўскага. [5, с. 77]
    29-30 студзеня 1988 г. у Гродне і Свіслацкім раёне была праведзена рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысвечаная «150-годдзю выдатнага рэвалюцыянера-дэмакрата і мысліцеля Кастуся Каліноўскага і 125-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве» [4]. У сваім уступным слове акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР М. В. Бірыла звярнуў увагу на прынцыпова новыя гістарычныя абставіны, у якіх праводзілася канферэнцыя: «Быў час, калі замоўчваліся некаторыя звязаныя з імі з’явы, факты. I таму нельга было ў поўным аб’ёме ўявіць сабе гэтую выдатную старонку жыцця беларускага народа, якая прадэманстравала яго рэвалюцыйную еднасць з брацкімі суседнімі народамі польскім, літоўскім і рускім. I толькі цяпер, ва умовах перабудовы, у нашым гарачым імкненні да гістарычнай праўды можна поўнасцю, ва ўвесь голас гаварыць аб тым даволі далёкім ужо часе і больш аб’ектыўна яго ацэньваць» [5, с. 5].
    Ён падкрэсліў інтэрнацыянальны і рэвалюцыйна-дэмакратычны характар паўстання, адзначыўшы, што «паўстанне 18631864 гадоў выдатная падзея у гісторыі вызваленчага руху Расіі на яго рэвалюцыйна-дэмакратычным этапе» [5, с. 5].
    Інтэрнацыянальны характар паўстання быў адзначаны і ў выступленні В. М. Чарапіцы: «Каліноўскі высока ацэньваў ідэю стварэння федэрацыі вызваленых славянскіх народаў, у складзе якой, на яго думку, народы Беларусі і Літвы дасягнуць поўнага нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення», а «разгром царызму, паводле меркавання Каліноўскага, павінен суправаджацца знішчэннем памешчыцкага землеўладання...» [6, с. 50].
    А. Ф. Смірноў у сваім выступленні адлюстраваў працэс фарміравання светапогляду К. Каліноўскага і паказаў фактары, якія ўплывалі на тэты працэс. Паводле меркавання расійскага
    даследчыка, «Каліноўскі выступаў за неабходнасць стварэння агульнарасійскага фронту вызваленчай барацьбы, аб’яднання рэвалюцыйных сіл польскага, рускага, беларускага і літоўскага народаў, заклікаў у сваіх адозвах «народ зямлі літоўскай і беларускай» да саюза з рэвалюцыйнымі сіламі рускага наро­да» [7, с. 11]. Падкрэсліваючы, што ў тых гістарычных умовах паўстанне не мела шанцаў на поспех, А. Ф. Смірноў звяртаў ўвагу на вялікія патэнцыяльныя магчымасці беларускага наро­да, які ўзнімаўся на барацьбу за зямлю і волю: «Аб тым, якія перспективы адкрываліся перад паўстанцамі ў выпадку паспяховага, паўсюднага ажыццяўлення аграрнай праграмы, сведчыць Мілавідаўская аперацыя, ажыццёўленая пад кіраўніцтвам Каліноўскага ў маі-чэрвені ў многіх вёсках Пружанскага, Ваўкавыскага і Слонімскага паветаў. Паўстанцы абвяшчалі сялянам волю, бязвыплатнае надзяленне іх зямлёй, уручалі ім акты на валоданне зямлёй, прыводзілі сялян да прысягі ў праваслаўных храмах (што асабліва ўразіла царскіх афіцэраў) на вернасць паўстанню. Сяляне ахвотна прысягалі на вернасць мяцяжу і не паведамляў уладам аб гэтым, ніхто не прыносіў уручаныя мужыкам паўстанцкія акты на валоданне зямлёй» [7, с. 12].
    Трансфармацыю ацэнак паўстання і характарыстыкі асобы К. Каліноўскага ў савецкай гістарыяграфіі паказаў у сваім выступленні М. В. Біч. Ён падкрэсліў, што ў «дасавецкай рускай афіцыйнай, дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі пераважала ацэнка паўстання як справы рук польскіх паноў і каталіцкага духавенства, якія абвінавачваліся ў спробах адарваць ад Расіі Польшчу, Беларусь і Літву», а «для савецкіх гісторыкаў метадалагічнымі арыенцірамі ў асвятленні паўстання, яго характару і рухальных сіл сталі працы Маркса, Энгельса, Леніна, якія, як вядома, вельмі высока ацэньвалі гістарычнае значэнне гэтай падзеі» [8, с. 13].
    Акрамя канферэнцыі, былі праведзеныя навукова-літаратурныя чытанні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, а 1 лютага 1988 г. у Доме кіно адбылася прэм’ера дакументальнага
    фільма, прысвечанага Каліноўскаму. Беларускі фонд культуры правёў дабрачынны музыкальна-літаратурны вечар, праграма якога цалкам складалася з твораў пра К. Каліноўскага. Даволі цікавы вечар быў арганізаваны 4 лютага 1988 г. у Беларускім тэхналагічным інстытуце. Перад студэнтамі і выкладчыкамі выступілі вучоныя-гісторыкі, была арганізавана экспазіцыя твораў беларускіх пісьменнікаў і вучоных аб К. Каліноўскім, а таксама разгорнута мастацкая выстаўка графікі і жывапісу з калекцыі А. Белага [9].
    У выдавецтве «Беларусь» у 1988 г. выйшаў зборнік друкаванай і рукапіснай спадчыны К. Каліноўскага, падрыхтаваны пры Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі аўтарскім калектывам у складзе М. С. Сташкевіча, В. Ф. Шалькевіча і А. Ф. Гесь пад кіраўніцтвам Р. П. Платонава [10]. У гэтым зборніку былі змешчаны сем нумароў «Мужыцкай праўды», першы нумар га­зеты «Штандар свабоды», інструкцыі і пісьмы К. Каліноўскага, дакументы і ўспаміны сучаснікаў пра яго жыццё і паўстанцкую дзейнасць.
    Яшчэ адно грунтоўнае даследаванне, прысвечанае жыццёваму шляху К. Каліноўскага, было падрыхтавана В. Ф. Шалькевічам [11].
    У лютым 1988 г. у Рэспубліканскім Палацы мастацтваў была арганізаваная мастацкая выстава, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці выставы, загадчык аддзела культуры ЦК КПБ Я. К. Вайтовіч, першы сакратар Саюза мастакоў БССР С. Гарбунова, першы сакратар праўлення СП БССР Н. Гілевіч, пісьменнік i даследчык А. Мальдзіс, старшыня гісторыка-мемарыяльнай камісіі Саюза мастакоў Беларусі М. Купава, начальнік аддзе­ла Беларускага фонда культуры А. Тоўсцік і іншыя адзначалі, «што Кастусь Каліноўскі вялікі патрыёт і сапраўдны інтэрнацыяналіст, заўсёды будзе жыць у памяці ўдзячнага на­рода» [12].
    Пераважная большасць прадстаўленых на экспазіцыі мастацкіх твораў была новай, што сведчыла аб імкненні творцаў роз­ных пакаленняў увасобіць воблік чалавека, які займае адметнае
    месца ў нацыянальнай гісторыі. Вялікую ўвагу наведвальнікаў выставы выклікалі трыпціх Г. Вашчанкі «За зямлю, за волю», твор В. Ціханава «Жыві ў свабодзе, мужыцкі народзе...».
    Некаторыя аўтары падрыхтавалі цэлы цыкл твораў, прысвечаных Каліноўскаму і яго паплечнікам. Сярод іх неабходна адзначыць палотны А. Марачкіна: «Кастусь Каліноўскі», «Трыумф» Мураўёва-вешальніка». Водгулле паўстання 1863-1864 гадоў адчувалася ў карцінах «Каліноўскі з воінамі» В. Шматава, «На­ступ інсургентаў» Ф. Янушкевіча, «Абуджэнне» В. Барабанцава і іншых. Верным гістарычнай тэматыцы заставаўся М. Купава, які падрыхтаваў ілюстрацыі да кнігі Г. Кісялёва «Сейбіты вечнага».
    Воблік народнага героя прывабліваў і скульптараў. У экспазіцыі былі прадстаўленыя такія работы, як «Кастусь Каліноўскі» Л. Гумілеўскага, «1863 год» В. Янушкевіча, «Валеры Урублеўскі» В. Занковіча, «Прысяга» Г. Лойкі, «Словы Кастуся» К. Селіханава, «Правадыры паўстання Кастусь Каліноўскі, Траўгут Рамальд, Урублеўскі Валяр’ян» А. Антыпіна, «Кастусь Каліноўскі» А. Шатэрніка і праект помніка змагару, выкананы В. Янушкевічам.
    У зале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва звярталі на сябе ўвагу наведвальнікаў выставы новыя творы В. Ціханава «Жыві ў свабодзе, мужыцкі народзе», габелен «Паўстанне 1863 года» Г. Крываблоцкай, шэраг мініяцюрных габеленаў, выкананых тонка, дакладна, з высокім мастацкім густам С. Свістуновічам. Убачылі гледачы i новыя медалі, зробленыя Ю. Анушкам, Я. Валасевічам, Я. Колчавым, С. Гумілеўскім, П. Лукам [12].
    Выстава з калекцыі выкладчыка філасофіі БДУ імя У I. Леніна А. Белага, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння Ка­стуся Каліноўскага, i вечар у гонар беларускага «змагара за зям­лю i волю» адбыліся з 26 лютага па 6 сакавіка 1988 г. у Палацы культуры i спорту чыгуначнікаў Мінска.
    3 часткай прадстаўленых на выстаўцы работ (a іх было 45), гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца раней. Гэта серыя графічных лістоў М. Купавы, ілюстрацыі да кнігі У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» А. Кашкурэвіча, адна з першых работ, прысвечаных барацьбіту, ілюстрацыя да паэмы Міхася Машары «Смерць Кастуся Каліноўскага» П. Сергіевіча.
    Былі і творы, якія раней не экспанаваліся. Гэта праект помніка Каліноўскаму скульптара В. Вараб’ёва, жывапісны партрэт ге­роя, выкананы мастаком В. Барабанцавым; бюсты, аўтарамі якіх з’яўляліся скульптары С. Логвін i М. Несцяроўскі, і іншыя творы.
    На вечары, які адбыўся пасля вернісажа, гледачоў таксама чакаў сюрпрыз. У выкананні студэнтаў Мінскага інстытута культуры прагучаў харал «А хто там ідзе?» на словы Я. Куна­лы і музыку Л. Рагоўскага. Была наказана інсцэніроўка паэмы А. Куляпюва «Хамуціус», на сцэне тэатральнай залы палаца выконваліся вершы, прысвечаныя Каліноўскаму, урыўкі з яго «Лістоў з-пад шыбеніцы», нумароў «Мужыцкай праўды» [13].
    Да 150-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага на эксперыментальным заводзе імя Гастэлы навукова-вытворчага аб’яднання «Прагрэс» быў выраблены памятны юбілейны зна­чок. Эскіз распрацаваў мастак Г. Максімаў, гравіроўку зрабіў А. Холад. У гандлёвую сетку паступіла 10 тысяч 300 экземпляраў значкоў [14].