• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Рэзюмэ
    А. У. СЕРАК
    САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ АДАПТАЦИЯ САСЛАНЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг. У СІБІРЫ:
    ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ
    Праводзіцца аналіз падыходаў да вывучэння праблемы сацыяльна-культурнай адаптацыі сасланых удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. у Сібіры, выпрацаваных айчыннымі і замежнымі даследчыкамі XIX пачатка XXI ст.
    Адзначаецца, што ў сучаснай гістарыяграфіі назіраецца пастаноўка новых праблемных пытанняў, а дакументальны рэзерв даследаванняў характарызуецца якасным і колькасным ростам крыніц. Адзначаецца, што беларускія даследчыкі акцэнтуюць увагу пераважна на рэпрэсіўнай палітыцы расійскага ўрада. У польскай і расійскай гістарыяграфіі навуковыя інтарэсы аўтараў засяроджаны на адлюстраванні ўнутранага свету ссыльных, цікавіць ступень занятасці, маральны клімат і сацыяльна-псіхалагічная адаптацыі «польскіх калоній» у Сібіры. Робяцца папярэднія высновы, якія характарызуюць сту­пень даследаванасці праблемы, пазначана кола асноўных задач, вырашэнне якіх дазволіць стварыць цэласную карціну даследаванай з’явы.
    Summary
    A. SERAK
    SOCIOCULTURAL ADAPTATION OF THE EXILED UPRISING PARTICIPANTS IN 1863-1864 IN SIBERIA: HISTORIOGRAPHY OF THE PROBLEM
    The given article is devoted to the theoretical approaches analysis in the 1863-1864 years 'Siberian revolt exiled members’ sociocultural adaptation research problem. These approaches were drawn in the 19th beginning of the 21 st centuries by native and foreign researches. In contemporary historiography, it is found the formulation of new problem questions. Documentary research reserve replenish­es with new sources of information both qualitatively and quantitatively. Belaru­sian researches accentuate their attention mainly on repressive politics of Russian government. In Russian and Polish historiography, researcher’s scientific interests are concentrated on private world reflection of exiled members. Authors are inter­ested in the degree of employment, psychological adaptation and moral climate of «Polish colonies» in Siberia. Preliminary conclusions characterizing the problem studying level are based on the historiographical analysis. The main tasks circle is scheduled. These tasks solution is to make complete picture of the studying point.
    Паступіў у рэдакцыю 13.12.2013
    УДК [94(476)+ 929(042)(091)]«1964»
    А. У УНУЧАК
    ЗНАКАВЫ ЮБІЛЕЙ:
    ЯК У БССР АДЗНАЧАЛАСЯ СТАГОДДЗЕ 3 ДНЯ СМЕРЦІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
    У БССР, пачынаючы з 1924 г., стала трывалай традыцыя адзначаць угодкі пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага (1838-1864) [24]. На 1964 г. прыпаў круглы, 100-гадовы, юбілей той падзеі. Гэта быў знакавы юбілей. Знакавы, таму што асоба К. Каліноўскага важная перш за ўсё для Беларусі ні ў Польшчы, ні ў Літве не было i да сённяшняга часу няма асобы, з якой бы настолькі модна асацыявалася паўстанне 1863-1864 гг. Таму ў БССР пасля святкавання 100-гадовага юбілею паўстання 18631864 гг., былі адзначаныя таксама сотыя ўгодкі з дня смерці К. Каліноўскага.
    Мэтай гэтага артыкула з’яўляецца высвятленне ідэйнага зместу юбілейных падзеяў 1964 г., звязаных са стагоддзем пакаран­ня смерцю К. Каліноўскага.
    Пра юбілей з дня смерці К. Каліноўскага, пачалі гаварыць загадзя. За год да вышэйадзначанага юбілею, у 1963 г., у прадмове да знакамітай біяграфіі К. Каліноўскага, даследчык А. Смірноў пісаў: «Варта было б да стагоддзя з дня смерці Каліноўскага апублікаваць спецыяльны зборнік дакументаў і матэрыялаў пра яго жыццё i рэвалюцыйную дзейнасць» [20, с. 10].
    Трэба адзначыць, што дзень смерці К. Каліноўскага лічыўся важнай датай не толькі ў БССР. Так, напрыклад, у «Маладзёжным календарь!» на 1964 г., які годам раней быў надрукаваны ў Маскве, пад датай 22 сакавіка змяшчалася інфармацыя наступнага зместу: «100 гадоў таму (1864) быў пакараны смерцю К. С. Каліноўскі (Кастусь Каліноўскі), беларускі рэвалюцыянер, кіраўнік сялян-
    скага паўстання ў Беларусі і Літве. Нарадзіўся ў 1838 г.» [16]. Такім чынам, на агульнасаюзным узроўні было зафіксавана, што для Беларусі юбілейным быў не толькі 1963, але і 1964 гг.
    У сакавіку 1964 г. артыкулы і матэрыялы, прысвечаныя К. Каліноўскаму, з’явіліся практычна ва ўсіх цэнтральных газетах БССР. Юбілейныя матэрыялы, з аднаго боку, адлюстроўваюць афіцыйную ацэнку дзейнасці К. Каліноўскага, а з іншага паказваюць працэс і раскрываюць механізм выпрацоўкі і замацавання гэтай ацэнкі. У гэтым і заключаецца важнасць любога гістарычнага юбілею, што ён дае магчымасць кожнаму пакаленню, умоўна кажучы, задаваць пытанні гісторыі і атрымліваць на іх актуальныя адказы.
    Якія ж пытанні і адказы паўставалі ў БССР у сярэдзіне 1960-х гг.? У чым была актуальнасць постаці К. Каліноўскага для «шасцідзясятнікаў»? Каб высветліць гэта, трэба звярнуцца да зместу юбілейных артыкулаў, напісаных 50 гадоў таму.
    Газета «Советская Белоруссия», орган ЦК КПБ, 22 сакавіка 1964 г. змясціла артыкул навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі АН БССР А. Грыцкевіча пад назвай «Борец за счастье народное» [7]. Ва ўступе да артыкула гісторык адзначыў, што нагодай для яго напісання была менавіта гадавіна смерці К. Каліноўскага: «22 сакавіка 1964 года спаўняецца 100 гадоў з дня гібелі кіраўніка паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага». На думку А. Грыцкевіча, у паўстанні 1863 г. было дзве тэндэнцыі: «вызваленчая» і «нацыяналістычная». Разам з гэтым паўстанне ў цэлым ён ацэньваў як прагрэсіўнае. Выдатная роля К. Каліноўскага бачылася яму ва ўмацаванні «інтэрнацыянальных сувязяў паміж рускім, польскім, літоўскім і беларускім народам!» [7]. Самога К. Каліноўскага аўтар лічыў выхадцам «з польскага і апалячанага насельніцтва Беларусі», які звяртаўся да беларускіх сялян з мэтай падняць іх на барацьбу з агульным ворагам беларусаў, палякаў і рускіх царскім самадзяржаўем.
    Заўважна адрозная танальнасць характарыстыкі К. Каліноўскага зафіксавана ў іншым друкаваным органе ЦК КПБ часопісе «Коммунист Белоруссии» [5]. Артыкул, прысвечаны
    кіраўніку паўстання, быў змешчаны ў дадзеным выданні без подпісу. Трэба думаць, што гэтым падкрэслівалася пазіцыя рэдакцыі часопіса, а значыць, і яго заснавальніка. Вельмі характэрны ўступ да артыкула: «У гераічным летапісе барацьбы беларускага народа за сваю свабоду і нацыянальную незалежнасць значнае месца належыць выдатнаму беларускаму рэвалюцыянеру-дэмакрату Канстанціну (Кастусю) Каліноўскаму» [5, с. 76]. Адразу два моманты звяртаюць на сябе ўвагу: па-першае, вызначэнне К. Каліноўскага як «беларускага рэвалюцыянерадэмакрата», а па-другое тое, што ён змагаўся «за нацыяналь­ную незалежнасць беларускага народа». Яшчэ адзін момант рэдакцыя «Коммуниста Белоруссии», у адрозненне ад «Совет­ской Белорусии», выразна акрэсліла сваю пазіцыю ў дачыненні да зместу тэрміна «польскае паўстанне» адносна тэрыторыі Беларусі: «...рух Каліноўскага не быў простым складнікам польскага паўстання, ён рашаў ... уласныя заданы» [5, с. 76], адзначаў «Коммунист Белоруссии». Іншымі словамі, «польскім» паўстанне было толькі на тэрыторыі Польшчы, у Беларусі паўстанцы вырашалі «ўласныя заданы», якія маглі адрознівацца ад польскіх. Таксама як сінонім тэрміна «паўстанне» рэдак­цыя «Коммуниста Белоруссии» выкарыстоўвала азначэнне «беларускі рэвалюцыйна-дэмакратычны рух», які быў «пато­плены ў крыві», у выніку наго загінуў яго «кіраўнік і ідэолаг» К. Каліноўскі.
    У тым жа духу, але яшчэ больш выразна выказаўся старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ А. Мацко ў «Сельской газете», якая таксама з’яўлялася орга­нам ЦК КПБ. Ён назваў К. Каліноўскага «нацыянальным ге­роем беларускага народа» [14]. Увогуле, трэба адзначыць, што нацыянальны аспект у артыкуле А. Мацко прысутнічае вельмі акрэслена. Так ён пісаў, што «пераслед, здзекі памешчыкаў перапляліся з прыгнётам народу з боку царскага ўрада, які не прызнаваў за насельніцтвам краю ніякіх правоў». На думку гісторыка, удзельнікі арганізацыі, створанай К. Каліноўскім «ставілі сабе за мэту падрыхтаваць народ да паўстання, да заваявання нацыянальнай незалежнасці...». Беларускіх паў-
    станцаў А. Мацко называў «партызанамі», а царскія войскі «карнікамі», што нагадвала кантэкст Другой сусветнай вайны. Завяршаецца артикул словамі: «Працоўныя Беларусі, широ­кая грамадскасць нашай краіны свята шануюць памяць свайго вялікага сына» [14].
    Прафесар БДУ I. Лушчыцкі ў «Звяздзе» назваў К. Каліноўскага «выдатным сынам Беларусі». Юбілейны артыкул вядомага даследчыка грамадска-палітычных поглядаў К. Каліноўскага даволі вялікі паводле аб’ёму і напісаны жывой літаратурнай мовай. Так, I. Лушчыцкі апісваў гісторыю арышту К. Каліноўскага нібыта з генерал-губернатарскага палацу М. Мураўёва: «Увечары 28 студзеня 1864 года ўзрушылася логава карнікаў у Вільні. 3 Мінска яны атрымалі шыфравальную тэлеграму Лосева: Каліноўскі жыве пад імем Вітажэнца ў памяшканні Віленскага ўніверсітэта. <.„> Пачаўся вобыск. Стук у дзверы. На лесвічную пляцоўку выйшаў малады, прыемны, спакойны чалавек. На пытанне жандараў, як яго прозвішча, ён адказаў: «Вітажэнец». Яго тут жа арыштавалі...» I. Лушчыцкі падрабязна спыніўся на апошніх днях К. Каліноўскага, асабліва на апісанні «суда». Даследчык пісаў: «Каліноўскі лічыў агідным апраўдвацца перад сваімі карнікамі і тым больш што-небудзь у іх прасіць». На думку I. Лушчыцкага, абвінавачванні, якія выставіла К. Каліноўскаму следчая камісія, выглядалі злачынствам толькі ў вачах самой гэтай камісіі і мураўёўскай адміністрацыі. 3 пункту погляду кіраўніка паўстання, грамадства Беларусі і Літвы і гісторыі яго дзейнасць не патрабавала апраўданняў, паколькі К. Каліноўскі быў патрыётам сваёй Радзімы, прадстаўніком ваюючага з Расійскай імперыяй боку. У адпаведнасці з гэтым I. Лушчыцкі рабіў выснову: «Роўна 100 гадоў назад 10(22) сакавіка 1864 года ў 10.30 раніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні быў павешаны беларускі нацыянальны герой» [13].
    Студэнт філалагічнага факультэта БДУ Р. Семашкевіч назваў свой юбілейны артыкул «Змагар, палкаводзец, трыбун», тым са­мым падкрэсліваючы ўласнае бачанне асобы К. Каліноўскага і яго ролі ў гісторыі Беларусі [18]. У якасці эпіграфа Р. Семаш-
    кевіч абраў радкі з верша Алеся Гурло «К. Каліноўскі», які быў апублікаваны ў «Полымі» ў 1924 г. на 60-годдзе з дня смерці К. Каліноўскага [8]. У 1924 г. А. Гурло назваў К. Каліноўскага «прарокам». Р. Семашкевіч пісаў пра сімвалічнасць таго моманту, што магіла К. Каліноўскага заставалася невядомай, гэта яшчэ больш узмацняла легенду кіраўніка паўстання. Імя К. Каліноўскага, на думку студэнта БДУ, выконвала кансалідацыйную функцыю для беларусаў, як доказ прыводзіліся радкі з верша Петруся Броўкі 1943 г.: «Па Беларусі пайшлі пагалоскі, // Кажуць, з’явіўся Кастусь Каліноўскі». Р. Семашкевіч упэўнена даказваў, што Беларусь на той час не мела ніякіх прыкметаў аўтаноміі ў Расійскай імперыі, а беларусаў царскі ўрад не лічыў асобным народам. Гэта і было адной з галоўных прычынаў паўстання. Паўстанцаў 1863 г. Р. Семашкевіч назваў «каліноўцамі», а само паўстанне характарызаваў як «усенародную вайну», якая ставіла сабе за мэту «знішчэнне памешчыцкага землеўладання і нацыянальнае разняволенне Беларусі і Літвы» [18]. Напрыканцы артикула Р. Семашкевіч згадаў цікавы факт, што ў 1936 г. у Іспаніі адна з інтэрнацыянальных брыгад насіла імя К. Каліноўскага.