Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
9. Aleksandravicius, Е., Kulakauskas, A. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku / E. Aleksandravicius, A. Kulakauskas. Kraków: Universitas, 2003. 414 s.
10. Bickauskas-Gentvila, L. 1863 metą sukilimas Lietuvoj / L. BićkauskasGentvila. Vilnius: VPiMLL, 1958. 350 s.
11. Dvasininkijair 1863 m. Sukilimas buvusiosabiejątautąrespublikosźemese.~ Vilnius: Lejdykla, 2009. 382 s.
12. Ehrenkreutzó-wna, E. Ignacy Zdanowicz kasjer i naczelnik powstańczy Wilna (rok 1863) (odbitka z «Ateneum Wileński») / E. Ehrenkreutzówna. Wilno: «Znicz», 1933.-24 s.
13. Fajnhaus, D. 1863. Litwa i Białoruś / D. Fajnhaus. Warszawa: Neriton, 1999. 355 s.
14. IlgUnas, G. Antanas Mackevicius. Sukilimo źygiai ir kovos / G. Ilgunas. Vilnius, 2007.
15. Janułajtis, A. Powstanie w Litwie. 1863-1864 / A. Janułajtis. Wilno: druk. «Motus», 1923. 111 s.
16. Maksimaitiene, O. Lietuvos sukilelią kovos 1863-1864 m. / O. Maksimaitiene. -Vilnius: Mintis, 1969.-294 s.
17. Maźylis, V. 1863 metą sukilimo atgarsiai Pajstrio apylinkese / V. Mażylis. Panevezys: 1998. 19 s.
18. Rużancovas, A. Kaunas 1831 ir 1863-1864 m. Sukilimuose/A.Ruzancovas.Kaunas: 1937.
19. Śleźas, P. Muravjovjo veikimas Lietuvoj 1863-1864 / P. Śleźas // Athenaeum. T. IV.1933,-S. 46-86.
20. Staliunas, D. Making Russians. Meaning and Practice of Russifications in Lithuania and Belarus after 1863 I D. Staliunas. Amsterdam; New York: Rodopi, 2007.-465 s.
21. Staliunas, D. Savas ar svetimas paveldas? 1863-1864 m. sukilimas kaip lietuvią atminties vieta / D. Staliunas. Vilnius: Mints, 2008. 143 s.
22. Staliunas, D. W jaki sposób «okres Polski» stał się szmbolem walki o wolność. Pamięć powstania 1863 roku na Litwie H Mowia wieki. Powstanie styczniowe. -N. 1. Wilna, 2013. S. 82-89.
23. Stankiewić, A. Kastuś Kalinouski «Muzyckaja Prauda». Ideja Niezaleźnaści Białarusi / A. Stankiewić. Wilnia: druk. F. Skarzynzy, 1933. 52 s.
24. 1863 m. sukilimo medziaga śtaulią «Auśros» muziejuje katalog. Siauliai, sp. «Titnagas», 1999. 87 s.
Рэзюмэ
A. M. ФІЛАТАВА, M. У. СМЯХОВІЧ
ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг.: АД ПЕРШЫХ ВІЛЕНСКІХ ВЫДАННЯЎ ДА СУЧАСНАЙ ЛІТОЎСКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ
Прысвячаецца гісторыі паўстання 1863-1864 гг. у літоўскай гістарыяграфіі, якая даволі цесна звязана і з гісторыяй Беларусі. За 150 гадоў у літоўскай гістарыяграфіі вылучыўся шэраг аспектаў паўстання, якія былі закрануты рознымі аўтарамі. Сярод іх: вывучэнне баявых дзеянняў, біяграфій вядомых удзельнікаў-літоўцаў у паўстанні, палітыка царскага ўраду і ў прыватнасці віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва па падаўленні паўстання, праекты літоўскай дзяржаўнасці з боку паўстанцаў, месца і роля паўстання для Літвы. У пэўнай ступені гэтыя выданні звязаны і з гісторыяй Беларусі, асабліва дарэвалюцыйныя, таму што Вільня ў той час традыцыйна заставалася цэнтрам краю і гэтая тэрыторыя не падзялялася на літоўскую і беларускую, а большая частка Віленскай і частка Ковенскай губерняў у наш час знаходзяцца ў складзе сучаснай беларускай дзяржавы.
Summary
A. FILATAVA, М. SMIACHOVICH
THE UPRISING OF 1863-1864: FROM THE FIRST VILNA PUBLICATIONS TO MODERN LITHUANIAN HISTORIOGRAPHY
The authors discusses Lithuanian historiography of 1863-1864 uprising. Writings and views of Lithuanian historians are often connected to events on Belarusian lands. During 150 years Lithuanian historians have been studying various aspects of uprising, including battles, biographies of famous Lithuanian insurgents, policies of the imperial government, and, in particular, of general Murav’ev, the Vilna governor, as well as Lithuanian statehood projects and meaning and importance of uprising for Lithuania. To some extent, these publications are also connected with the history of Belarus, especially pre-revolutionary, because Vilna while traditionally remained a center of the region and this territory is not divided into Lithuanian and Belarusian, and most of the Vilna, and part of Kovno provinces now are part of the modern Belarusian state.
Паступіў у рэдакцыю 23.12.2013
УДК 821.161.3
I. Ч. ЧАСНОК
АЦЭНКА ІДЭІ ПАЎСТАННЯ Ў РАМАНЕ АЛЕСЯ НАВАРЫЧА «ЛІТОЎСКІ ВОЎК»
Раман А. Наварыча (А. Трушко) «Літоўскі воўк» (асобнай кнігай выйшаў у 2005 г.) стаўся знакавай падзеяй i для беларускай літаратуры, i для грамадскага жыцця краіны ў цэлым. Многія крытыкі адразу адчулі, што твор, у якім, на першы погляд, асвятляюцца падзеі паўстання К. Каліноўскага, насамрэч з’яўляецца парабалічным: размова ў ім ідзе не столькі пра 1863— 1864 гг., колькі пра сучаснасць.
У рамане А. Наварыча «Літоўскі воўк», бясспрэчна, вылучаецца палітычны аспект. Пісьменнік пасля публікацыі ў часопісе «Маладосць» атрымаў у 2003 г. спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: пэўныя ідэі рамана адпавядаюць сучаснай ідэалогіі. Аўтар нібы заклікае прымірыцца з тым, што ёсць. Праўда, адразу заўважым, што раманны дыскурс цалкам неадназначны: А. Наварыча ні ў якім разе нельга назваць кан’юнктуршчыкам (пра што сведчыць хоць бы нядаўні выхад пісьменніка з СПБ).
У многіх крытыкаў выклікала абурэнне сцвярджэнне бесперспектыўнасці любога паўстання ў творы. У «Літоўскім ваўку» прачытваюцца немагчымасць ды і непатрэбнасць любога супраціву.
Аўтар з іроніяй малюе герояў, што падштурхоўваюць народ да змагання. Цэнтральныя персанажы рамана Артур Буевіч, Аксана Урбановіч тэта апантаныя маладыя людзі, для якіх паўстанне ў вялікай ступені робіцца гульнёй.
Аксана, жонка манкевіцкага аканома, пайшла на спатканне з Артурам, дзе абмяркоўваўся лёс Радзімы, у белай сукенцы і чырвонай жакетцы у колерах нашай краіны. Гераіня піша
цыдулкі па-беларуску, добра ведае розніцу паміж сваёй краінай і Польшчай, а тым больш Расіяй. I вось гэты чалавек, які прадстаўляе нацыянальнае, паказваецца ў творы далёка не ў гераічным святле, а хутчэй як асоба, якая нават не ўсведамляе, на што штурхае іншых.
На ролю рэвалюцыянера-агітатара прэтэндуе Стась Буевіч Стасік: ён увогуле фразёр, для якога галоўнае прыгожа выглядаць у вачах маладых дзяўчат. Яшчэ ўчора Стасік параскідаў сялянскія стагі, бо проста дурэў, а ўжо сёння ператварыўся ў палымянага змагара за незалежнасць і заклікае дзеда-селяніна да таго, чаго і сам добра не разумее. Для яго гэта як усунуць руку ў клетку з ваўком (пра што ішла размова ў пачатку твора) абы прыцягнуць увагу да сваёй асобы.
У рамане падымаецца важнае пытанне адказнасць правадыроў за лес тых, каго яны вядуць за сабой. Адна справа гаварыць прыгожыя словы ды заклікаць да барацьбы. I іншая несці адказнасць за наступствы, усведамляць, чым рызыкуюць людзі.
Напрыклад, Аксана Урбановіч, якая асуджае ўцекачоўінсургентаў, сама нават не ўяўляе ўсяго драматизму ўзброеных сутычак. Селянін жа ёй гаворыць, што забіваць яшчэ трэба навучыцца, не так усё проста.
Непасрэдна самому К. Каліноўскаму амаль не адводзіцца месца ў творы. Персанаж прысутнічае толькі ў такіх эпізодах, як, напрыклад, сцэна заляцання да яго пані Валеўскай (якая ці то польская патрыётка, ці то шпіёнка). Або ў эпізодах дэтэктыўнага характару, калі ў Каліноўскага атрымліваецца ўратавацца ад жандараў.
У творы цікава паказаны працэс «уцягнення» ў паўстанне абывацеляў шараговых, далёкіх ад палітыкі людзей. Тых самых «народных мае», рэальнае аблічча якіх звычайна губляецца за публічнай фразай. Напрыклад, з такіх Ежы Урбановіч. Гэта чалавек, які адышоў ад сваіх каранёў (пра што сведчыць хоць бы той факт, што ён стараўся хаваць свае сапраўднае паходжанне). Урбановіч у імя кахання да маладой жонкі, Аксаны, спачатку нібы стаў спачуваць інсурэкцыі. Аднак як гераізм у творы трактуецца менавіта той учынак, калі ў Ежы хапае духу адмовіцца
ад пасады павятовага камісара i ... перастаць гуляць у героя. Такім чынам сцвярджаецца права чалавека на тое, каб быць проста сабой, няхай сабе i не змагаром.
Беларусь! пазнаюцца ў эпізодзе з птушкамі, якіх бацька параненага паўстанца, Бароўскі, падараваў капітану Фогелю і спраўніку. Як толькі адчынілі клетку, адна птушка вылецела на волю, аднак не проста паляцела, а «падалася на поўдзень» [2, с. 259], што ўспрымаецца як намёк на эміграцыю. А вобраз дру-гой птушкі выяўляе аўтарскае бачанне псіхалогіі пэўнай (ці значнай) часткі прадстаўнікоў нашай нацыі: «Вучоны шчыгол не хацеў вылазіць з кінутай клеткі. Жаўнер засунуў руку ўсярэдзіну і спрабаваў злавіць птушку. Шчыгол балюча ўшчыкнуў жаўнера за палец» [2, с. 259]. Як птушка прывыкае да клеткі, так i чалавек прывыкае да сваей няволі. Ці трэба адчыняць гэтую клетку ставіцца пытанне ў рамане.
Таксама яскрава адлюстраваны нацыянальны менталітэт у вобразе ваўка, з якім звязаны асобны дыскурс рамана. Тэты вобраз увасабляе прыроджаную, невынішчальную прагу да волі, хоць яна i вядзе раз за разам ваўчаня з мянушкай Інсургент да крывавых боек i зняволення за кратамі на пацеху публіцы курортных Друскенікаў.
У творы паўстае вечнае для Беларусі пытанне: як беларусам жыць i будаваць сваю будучыню, сваю дзяржаву, саміх сябе «паміж усходам і захадам». Яно гучала і ў эсэ «Адвечным шляхам» I. Абдзіраловіча, і ў «Тутэйшых» Я. Купалы.
Безумоўна, на працягу стагоддзяў у нашай краіны былі (і ёсць) няпростыя адносіны з Расіяй. Гэта адлюстравана ў рамане. Напрыклад, спраўнік адкрыта імкнецца прымусіць змоўкнуць беларускую мову... Аўтар не падзяляе такія жаданні свайго персанажа. Аднак пры гэтым у «Літоўскім ваўку» падкрэсліваецца відавочны імператыў: нам усё роўна з Расіяй жыць, маўляў, нікуды не ўцячэш.
Якой жа паўстае Еўропа ў рамане? Як спонсар паўстанцаў. Варта прыгадаць хоць бы тое, што, калі паляўнічы Ясь Кавалер, апалітычны малады чалавек, задумваецца, адкуль у Артура столькі грошай, адказ даецца наступны: з Еўропы. У паўстанцаў
увесь час толькі тое i ёсць, што надзея на чыюсьці дапамогу. Еўропа нам дапаможа, Варшава нам дапаможа... Відавочна, што аўтар іранізуе з сучаснай палітычнай сітуацыі, з «паўстанцаў» сучасных (тое, што тэты выраз алюзійны, з адсылкай да Ільфа і Пятрова, адзначаў М. Тычына ў рэцэнзіі на раман) [4].
Важна, што калі аўтар і сімпатызуе ў тэксце каму-небудзь, апрача ваўка-Інсургента, то якраз Ясю Кавальцу. I вось чытаем перададзеныя праз няўласна-простую мову думкі гэтага героя: «Толькі тут, на радзіме, жыццё можа быць поўным, насычаным, расфарбаваным. А няволя? Край забраны? Гэта яшчэ варта паглядзець, ці няволя, ці край забраны... Гэта ўсё панічам няймецца, нейкай волі хочацца. Рабіць няма чаго, ад кніжак усё то, ад нядобрых... То д’яблавы папусканні. А ты любі гэты ўквечаны бераг, сінечу неба... Уночы россыпы густых зорак. Не, такіх зорак няма нідзе на свеце, так Сахачы Вялікая Мядзведзіца, не ззяюць нідзе. Пабыў, пабачыў...» [2, с. 74]. I якраз гэтая ідэя пра абсалютнасць самадастатковай любові да родных мясцін выказваецца даволі сур’ёзна, без амбівалентных падтэкстаў, без іроніі.