• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    У 1964 г. з імем Р. Семашкевіча звязаны таксама вельмі неардынарны факт адкрыты ліст 5 студэнтаў беларускага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ ў газету «Літаратура і мастацтва» з крытыкай стану справы з выданнем класічных твораў беларускай літаратуры. Студэнты пісалі, што, з аднаго боку: «Пры вывучэнні публіцыстыкі Кастуся Каліноўскага даводзіцца гартаць старыя кнігі, каб знайсці тэксты ягонай «Мужыцкай праўды»; а з іншага «крыўдна, што выдавецтва часам знаходзіць час і сродкі на выпуск нізкамастацкіх кніг, а на папулярныя выданні лепшых здабыткаў нашай літаратуры не звяртае ўвагі» [19]. Гэта была адкрытая крытыка выдавецкай палітыкі ў БССР, пры гэтым студэнты спасылаліся на рашэнні XX i XXII з’ездаў КПСС. Варта адзначыць таксама, што гэты допіс з’явіўся на палосах перыядычнага друку, што само па сабе сведчыла пра актуальнасць перавыдання тэкстаў «Мужыцкай праўды» ў 1964 г., якую прызнавала і рэдакцыя «Літаратуры і мастацтва».
    У газеце «Знамя юности» юбілейны артикул да дня смерці К. Каліноўскага напісаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР Г. Мельянкоў. Ён пісаў, што імя К. Каліноўскага «і сёння дарагое народу, сынам якога ён быў», што роднай мовай К. Каліноўскага была беларуская, таму i «Мужыцкая праўда» выходзіла на ёй. Тое, што К. Каліноўскага ўдалося арыштаваць толькі ў студзені 1864 г. Г. Мельянкоў тлумачыў тым, што «народ ахоўваў і бярог свайго правадыра» ад пераследу «Мураўёва-вешальніка». Аўтар падкрэсліў, што «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскі пісаў, «звяртаючыся да беларускага народу» [15].
    Адначасова з рэспубліканскімі газетамі, юбілейныя артыкулы, прысвечаныя К. Каліноўскаму, друкаваліся ў «Гродненской правде». Аўтар рэдакцыйнага матэрыялу ў гэтай газеце, змешчанага пад рубрыкай «Наш календарь», пісаў, што К. Каліноўскі «барацьбу за сацыяльнае вызваленне ... спалучаў з барацьбой за нацыянальную свабоду беларускага народа, выступаў у абарону яго правоў, за развіццё сваёй нацыянальнай культуры і асветы. Ён быў найвыдатнейшым змагаром за беларускую нацыяналь­ную культуру, адным з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы». Разам з гэтым, на думку рэдакцыі газеты, К. Каліноўскі бачыў дзяржаўную будучыню Беларусі ў шчыльнай сувязі з «рэвалюцыйнай Расіяй». Зыходзячы з ўсяго вышэйсказанага, падсумоўвала рэдакцыя «Гродненской правды», К. Каліноўскі «займае асабліва важнае месца ў гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі беларускага народу» [11].
    На пачатку чэрвеня 1964 г. у «Гродненской правде» быў надрукаваны артыкул настаўніка гісторыі Альберцінскай сярэдняй школы Слонімскага раёна Шундрыка. На пачатку артыкула настаўнік гісторыі адзначаў, што ён прысвячае сваю публікацыю 100-годдзю пакарання смерцю К. Каліноўскага. Дадзены матэрыял адметны тым, што ў цэнтры ўвагі аўтара паказ ролі К. Каліноўскага ў бітве пад Мілавідамі. Аўтар маляўніча апісваў агляд паўстанцкіх войскаў, які праводзіў К. Каліноўскі, паведамляў, што пасля пераможнай бітвы «моладзь спявала беларускія песні». Паводле Шундрыка, паўстанцы
    К. Каліноўскага кантралявалі большую частку Слонімскага павета, і ўвогуле «...падчас паўстання 1863 года Слонімшчына была той зямлёй, якая гарэла пад нагамі ў ворагаў» [26].
    У архіве рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» захоўваецца рукапіс ненадрукаванага артыкула С. Кліманскага, прысвечанага стогадоваму юбілею смерці К. Каліноўскага. У рукапісе ёсць адна адметнасць аўтар пісаў, што на светапогляд кіраўніка паўстання аказалі ўплыў не толькі рускія, але і польскія «дэмакраты»: «Светапогляд К. Каліноўскага як рэвалюцыянера-дэмакрата фарміраваўся галоўным чынам у гады вучобы ў Пецярбургу. Фарміраваўся ён пад двума ўплывамі: з аднаго боку рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў Чарнышэўскага, Герцэна, Дабралюбава, Бялінскага, з другога польскіх дэмакратаў Лялевеля, Ворцаля, Канарскага, Серакоўскага. Аднак галоўны ўплыў мелі рускія рэвалюцыйныя дэмакраты» [4, арк. 45]. У іншых юбілейных матэрыялах, якія тады ствараліся ў БССР, звычайна пра «польскі» ўплыў не згадвалася.
    Юбілейныя артыкулы пісалі не толькі навукоўцы, настаўнікі і студэнты, але таксама і пісьменнікі. Класічным прыкладам тут з’яўляецца У. Караткевіч, які змясціў свой артыкул да дня смерці К. Каліноўскага ў часопісе «Беларусь» [10]. Арты­кул для «Беларусі» яго прасіў напісаць паэт Р. Барадулін. Пра гэта ўзгадваў сам У. Караткевіч 13 студзеня 1964 г. у лісце да Л. і Я. Геніюшаў: «Заўтра яшчэ буду адказваць на лісты, напішу і ў “Беларусь” па заказу Барадуліна тры старонкі да дня смерці вялікага Кастуся, а потым засяду за “Каласы пад сярпом” [9, с. 633]. 3 гэтага вынікае, што калі У. Караткевіч сапраўды напісаў «тры старонкі», то ў «Беларусі» выйшла скарочаная версія яго допісу, бо артыкул заняў усяго 1/3 друкаванай старонкі, і гэта пры вядомай уборыстасці і шчыльнасці почырку пісьменніка. На старонках «Беларусі» У. Караткевіч назваў К. Каліноўскага постаццю «самай трагічнай і велічнай у гісторыі Беларусі, яе нацыянальным героем» [10]. Паводле пісьменніка, К. Каліноўскі ішоў на эшафот, трымаючы кулак левай рукі блізка ад сэрца, гэта быў умоўны знак паўстанцаў, які азначаў частку паўстанцкага пароля і для пасвечаных чытаўся двума словамі: «Люблю Беларусь!».
    У той час У. Караткевіч завяршаў працу над раманам «Каласы пад сярпом тваім». Раман быў скончаны 18 мая 1964 г. [25, с. 245]. У лістах да Л. Геніюш ён называў працу над раманам працай над «Кастусём»: «Трэба рухаць наперад свайго “Кастуся”. Даволі ён быў ужо ў наших сэрцах нямы i безгалосы, нібы выкраслены з поступу краіны. Няхай хаця для некаторых аджыве» [9, с. 632]. Такім чинам, раман «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіч прысвячаў перш за ўсё К. Каліноўскаму, да якога ён ставіўся з асаблівай цеплынёй: «Што ж, Кастусь, Кастусь, канешне, з кахання. Бо калі не любіць бязмежна нешта, то табе тое амаль абыякава. Ну, можа, пабіцца за тое яшчэ можна, калі не кахаеш, проста ад пачуцця справядлівасці. А ўжо сваей галавою налажыць за каханае гэта толькі ад ка­хання. I яшчэ ад усведамлення таго, што яго крыўдзяць, тваё каханне. Толькі i справы, усё вельмі проста. На словах. Але не ў жыцці» [9, с. 633].
    Для У. Караткевіча К. Каліноўскі перш за ўсё патрыёт Беларусі, сімвал народу, які пачаў тытанічную працу па адраджэнні краіны. Вобраз К. Каліноўскага настолькі захапіў У. Караткевіча, што ў канцы сакавіка 1964 г. ён адмыслова наведаў у Вільні мясціны, звязаныя з пакараннем смерцю свайго героя. 13 красавіка 1964 г. У. Караткевіч пісаў у лісце да Л. і Я. Геніюшаў: «Праседзеў нават некалькі гадзінаў на Гедымінавай гары, назіраючы, як сядае сонца ў канцы сакавіка, нешта каля дваццаць другога, дня страты» [9, с. 635].
    Пішучы мастацкія творы на тэму паўстання 1863-1864 гг., У. Караткевіч карыстаўся кансультацыйнай дапамогай свай­го блізкага сябра і аднадумца Г. Кісялёва, які зрабіў надзвычай шмат у справе выяўлення дакументаў і матэрыялаў, датычных біяграфіі кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве. Выдаўшы ў 1963 г. манаграфію, прысвечаную паўстанцам 1863-1864 гг., Г. Кісялёў у 1964 г. падрыхтаваў даволі падрабязны «Летапіс» жыцця і дзейнасці К. Каліноўскага, які пабачыў свет у «Полымі» [12]. На думку Г. Кісялёва, К. Каліноўскі «вялікі беларускі рэвалюцыйны дэмакрат», які «загінуў як герой і навекі астаўся
    ў памяці народаў». Таксама Г. Кісялёў адзначаў, што К. Каліноўскі «любіў» беларускую мову і «нават у турме, калі над ім навісла пятая ката, ён піша пісьмы і вершы на мове беларускіх сялян» [12, с. 158]. У гэтым артыкуле даследчык раскрыў сваё разумен­ие тэрміна «рэвалюцыйна-дэмакратычная праграма» кіраўніцтва «чырвоных». Паводле яго, «праграма» складалася з дзвюх частак: «права Беларусі і Літвы на самавызначэнне і поўная ліквідацыя памешчыцкага землеўладання» [12, с. 163]. Менавіта за такую праграму змагаўся К. Каліноўскі.
    Рыхтуючы «Летапіс» жыцця К. Каліноўскага, Г. Кісялёў некалькі разоў падрабязна апісаў яго змаганне за самастойнасць паўстання ў Беларусі і Літве ад паўстання польскага. Як при­клад можна прывесці апісанне дэмаршу К. Каліноўскага, і Літоўскага правінцыйнага камітэта (ЛПК) у цэлым, у ліста-падзе 1862 г., калі Беластоцкая паўстанцкая арганізацыя рашэннем Цэнтральнага нацыянальнага камітэта (ЦНК) была «далучана да Варшавы». Паводле Г. Кісялёва, калі пра гэта даведаўся К. Каліноўскі, то «прадстаўнік ЦНК у Вільні Нестар Дзюлеран быў выгнаны Каліноўскім з пасяджэння Літоўскага камітэта». Болып за тое, калі член ЛПК Э. Вярыга, вылучаны для перамоваў з Варшавай па гэтым пытанні, пайшоў на пэўныя саступкі польскаму камітэту, то «Каліноўскі не зацвердзіў справаздачы Вярыгі» [12, с. 164]. Ужо ў ходзе паўстання, у сярэдзіне ліпеня 1863 г. «Каліноўскі і Малахоўскі прапаноўваюць праект новага статута аб узаемаадносінах паўстанцкіх улад Вільні і Варшавы на аснове поўнай роўнасці і паказваюць Гейштару новую пячатку з надпісам «Літоўскі Камітэт» [12, с. 167].
    Г. Кісялёў пісаў, што ў жніўні 1863 г. К. Каліноўскі карыстаўся тэрмінам «літоўскае паўстанне» і вёў барацьбу супраць «далучэння ваяводстваў Ковенскага і Гродзенскага да ўпраўлення Царства» [12, с. 168]. Падобныя прыклады можна было б працягваць. У цэлым ca старонак «Летапісу» К. Каліноўскі паўстае, карыстаючыся сённяшняй мовай, моцным і паслядоўным беларускім дзяржаўнікам, які не можа здрадзіць сваім прынцыпам нават перад абліччам пагрозы для жыцця.
    У 1964 г. кніга Г. Кісялёва «Сейбіты вечнага», якая пабачыла свет годам раней, была вылучана на літаратурную прэмію імя Якуба Коласа. У сувязі з гэтым вылучэннем, у канцы 1964 г. у друку зноў з’явілася імя К. Каліноўскага. У «Літаратуры і мастацтве» былі надрукаваны дзве рэцэнзіі на кнігу Г. Кісялёва аўтарства С. Александровіча [1] i В. Рагойшы [17].
    Абодва рэцэнзенты ў друкаваных варыянтах рэцэнзій рабілі акцэнт на «рэвалюцыйнай» ролі К. Каліноўскага ў паўстанні 1863-1864 гг. Так, С. Александровіч пісаў: «Кастусь Каліноўскі адным з першых высока ўзняў сцяг інтэрнацыяналізму ў барацьбе за свабоду і шчасце працоўнага чалавека». Тут варта адзначыць, што ў рукапісе рэцэнзіі С. Александровіч рабіў прыкметна іншыя акцэнты. Ён пісаў пра «слаўных сыноў беларускага народа, якія ў суровыя і цяжкія дні 1863 года выйшлі на барацьбу з рускім царызмам пад баявым сцягам “За нашу і вашу свабоду” [2, арк. 9]. У рукапісе С. Александровіча К. Каліноўскі характарызуецца як «вялікі патрыёт зямлі беларускай», «беларускі сялянскі дэмакрат» [2, арк. 10]. На палосы ж «ЛіМа» патрапіла азначэнне «беларускі рэвалюцыйны дэма­крат» [1], і ні слова не было надрукавана пра яго беларускі патрыятызм.