Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Што тычыцца рэцэнзіі В. Рагойшы, які на той час быў аспірантам БДУ, то яна пайшла ў друк фактычна без зменаў. В. Рагойша пісаў: «1863 год... Калі мы называем гэтую дату, у нашым уяўленні абавязкова паўстае вобраз Кастуся Каліноўскага. Палымяны патрыёт, барацьбіт з сацыяльным i нацыянальным прыгнётам, таленавіты ваеначальнік, умелы канспіратар» [3, арк. 41; 16]. У высновах, зробленых у канцы рэцэнзій, абодва рэцэнзенты, безумоўна, падтрымалі вылучэнне «Сейбітаў вечнага» на прэмію імя Якуба Коласа.
Трэцяя рэцэнзія (першая па часе з’яўлення ў друку) на кнігу Г. Кісялёва аўтарства А. Траяноўскага была надрукавана ў «Чырвонай змене». Аўтар рэцэнзіі пісаў, што адна з галоўных вартасцяў кнігі «Сейбіты вечнага» ў тым, што ў ёй «пераканаўча паказаны адносіны Кастуся Каліноўскага і ўзначальваемага ім Літоўскага правінцыяльнага камітэта гэтага Часовага ўрада
Літвы і Беларусі, да шляхецкага рэакцыйнага Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве, да той нацыяналістычнай вузка класавай палітыкі ў паўстанні, якую праводзіў тэты камітэт, разглядаючы Літву і Беларусь як састаўныя часткі Польшчы. Кастусь Каліноўскі не мог пагадзіцца з гэтым, адстойваючы прынцып самавызначэння народаў» [21].
Аднак, нягледзячы на гэтыя рэцэнзіі, кніга Г. Кісялёва «Сейбіты вечнага» прэміі так і не атрымала. У 1964 г. літаратурную прэмію імя Якуба Коласа атрымала аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета».
Важны юбілейны матэрыял быў апублікаваны ў часопісе «Маладосць». Гэта допіс В. Товара, «жыхара дома па вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Мінску» [6]. Допіс вельмі натхнёны, напоўнены эмоцыямі. Аўтар нібы вядзе размову з К. Каліноўскім: «Камень, ператвораны ва ўтульныя дамы, напоўненыя смехам дзяцей, чалавечай радасцю. Тэта помнік табе, Кастусь Каліноўскі» [6, с. 146]. В. Товар супрацьпастаўляе стаўленне да асобы і дзейнасці К. Каліноўскага ў часы Расійскай імперыі і ў часы БССР: «Мураўёва-вешацеля аб’явілі сябрам народа, а цябе, Кастусь, тым чалавекам, які нібыта памагаў польскім панам вярнуць адмененае прыгоннае права. Выходзілі тоўстыя навуковыя тамы, якія цябе забывалі. А ты жывы, Кастусь, ты наш! Мара твая, праўда твая прабіліся праз плынь часу, праз хітрую «навуковую» ману афіцыйных гісторыкаў» [6, с. 147]. Паводле В. Товара, калі ў царскія часы ўсяляк увекавечвалася памяць пра М. Мураўёва, то факт названия вуліцы Мінска імем К. Каліноўскага сведчыць, што сітуацыя кардынальна змянілася, і вуліца Кастуся Каліноўскага гэта помнік яму.
Вельмі цікавая для нашай тэмы інфармацыя змяшчаецца ў лісце М. Улашчыка да Ніла Гілевіча (сам ліст пазначаны 1966 г.). У гэтым лісце М. Улашчык апісваў наведванне ім Кобрынскага музея А. Суворава ўлетку 1964 г. і адразу пасля гэтага апісання змясціў наступныя радкі: «На грамадскіх умовах ствараецца ў Мінску музей Каліноўскага (стварае нейкі Маслаў у раёне Зялёны Луг). Паслаў яму сваю кнігу (ён напісаў мне ліст) і ліст, у якім
пісаў, што музей Каліноўскага павінен быць у Ваўкавыску (дзе па невядомых прычынах створаны музей Баграціёна) і што гэта павінен быць музей беларускі, але не атрымаў адказу. Так і не ведаю, што там робіцца, бо быў у Мінску вельмі кароткі час» [22, с. 483].
Такім чынам, той факт, што ў Мінску з’явілася вуліца К. Каліноўскага паслужыў штуршком да спробы стварэння прыватнага музея К. Каліноўскага. I хоць дадзенае пытанне патрабуе яшчэ дадатковага даследавання, але сам факт з’яўлення такой ініцыятывы, з нашага пункту погляду, дастаткова красамоўна сведчыць, што юбілеі 1963 і 1964 гг. аказвалі ўплыў на грамадскую актыўнасць у БССР у справе ўшанавання памяці К. Каліноўскага.
У канцы 1964 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР ішло абмеркаванне планавых тэкстаў. 25 лістапада 1964 г. на пасяджэнні сектара гісторыі БССР дасавецкага грамадства абмяркоўваўся тэкст С. Самбук «Восстание 1863 г. в Белоруссии», які адначасова з’яўляўся раздзелам для будучага выдання «История БССР». Падчас абмеркавання загадчык сектара К. Шабуня параіў аўтару скарэктаваць структуру раздзела. Першы параграф меў назву «Программа восстания». К. Шабуня прапанаваў яго пакінуць, але даць 2 падзагалоўкі «Программа Центрального национального комитета» i «Программа К. Калиновского и других революционных демократов». Пры гэтым загадчык сектара зазначыў: «Праграму К. Каліноўскага трэба паставіць шырокім радком. Трэба ўказаць яе змест, паказаць, што яна была шырэйшая і паўнейшая, чым праграма ЦНК. Трэба абавязкова даць дзве праграмы афіцыйную, шляхецкую, i рэвалюцыйна-дэмакратычную (К. Каліноўскага)» [23, арк. 109].
3 гэтага вынікае, што навукоўцы Інстытута гісторыі ў працэсе навуковага даследавання гісторыі паўстання 1863-1864 гг. прыйшлі да высновы пра самастойнасць палітычнай лініі К. Каліноўскага ў адносінах да пазіцыі Варшавы.
Такім чынам, можна зрабіць некаторыя высновы. Па-першае, у БССР у 1964 г. стагоддзе з дня гібелі К. Каліноўскага было адзначана даволі маштабна.
Па-другое, падчас гэтага святкавання агульнапрынятай з’яўлялася адназначная ацэнка жыцця і дзейнасці кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве як «нацыянальнага героя беларускага народа», які змагаўся і аддаў жыццё за «нацыянальную незалежнасць» Беларусі.
Па-трэцяе, можна смела канстатаваць, што юбілейная дата з дня смерці К. Каліноўскага ў 1964 г., з аднаго боку, фактычна на цэлы год «працягнула» адзначэнне стагоддзя паўстання 18631864 гг. у Беларусі, а з іншага падкрэсліла ўласнабеларускую спецыфіку гэтага святкавання, паколькі ніякая іншая краіна ці рэспубліка СССР не мела надобных аналагаў. Іншымі словамі кажучы, нідзе больш К. Каліноўскі не быў уганараваны такой колькасцю афіцыйных і неафіцыйных успамінаў. У гэтым назіраецца пэўнае падабенства Беларусі з Чэхіяй, у якой дзень памяці Яна Гуса, што быў спалены на вогнішчы 6 ліпеня 1415 г., з’яўляецца важнай датай нацыянальнага календара. Пры гэтым шырокамаштабнае адзначэнне гэтага дня пачалося з часу адраджэння ў 1918 г. чэшскай дзяржаўнасці і не перапыняецца да гэтага часу незалежна ад таго, хто знаходзіўся і знаходзіцца пры ўладзе.
Па-чацвёртае, важнай характарыстыкай юбілею з дня смерці К. Каліноўскага было тое, што практычна ўсе аўтары, хто пісаў пра яго, называл! К. Каліноўскага «кіраўніком паўстання 1863 г. у Беларусі і Літве», ускосна ўпісваючы, такім чынам, памяць пра Вялікае Княства Літоўскае ў кантэкст беларускай гісторыі.
Па-пятае, у многіх юбілейных публікацыях 1964 г. адзначалася, што К. Каліноўскі адначасова з’яўляўся кіраўніком «падпольнага ўрада, Літоўска-Беларускага чырвонага жонда». 3 гэтага вынікае, што ў афіцыйным друку БССР дэ-факта канстатавалася выключная роля К. Каліноўскага ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Што, вобразна кажучы, надавала яму статус не толькі рэвалюцыянера, але і «дзяржаўніка», прадвесніка БССР.
Літаратура
1. Александровіч, С. На ўвесь голас / С. Александровіч Н Літаратура і мастацтва. 1964. 8 снеж. № 98. С. 2.
2. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ). Фонд 12. Bon. 1. Спр. 960.
3. БДАМЛМ. Фонд 12. Bon. 1. Спр. 966.
4. БДАМЛМ. Фонд 12. Bon. 1. Спр. 1023.
5. Выдающийся революционер-демократ И Коммунист Белоруссии. 1964.-№3.-С. 76-77.
6. Говар, В. Бессмяротны Кастусь / В. Товар // Маладосць. 1964. № 3. С. 146-147.
7. Грицкевич, А. Борец за счастье народное / А. Грицкевич И Сов. Белоруссия. 1964. 22 марта. № 69. С. 3.
8. Гурло, А. К. Каліноўскі / А. Гурло И Полымя. 1924. № 2. С. 19-20.
9. Караткевіч, У. Выбраныя творы / У. Караткевіч. Мінск: Беларус. кнігазбор, 2005. 672 с.
10. Караткевіч, У. Гэта было 10-га сакавіка 1864 года... (Да стагоддзя з дня смерці Кастуся Каліноўскага) / У. Караткевіч II Беларусь. 1964. № 3. С. 25.
11. Кастусь Калиновский // Гродн. правда. 1964. 22 марта. № 59. — С. 3.
12. Кісялёў, Г. Летапіс незабыўнага жыцця / Г. Кісялёў И Полымя. 1964. №4.-С. 158-171.
13. Лушчыцкі, I. Выдатны сын Беларусь Да 100-годдзя з дня смерці Кастуся Каліноўскага /1. Лушчыцкі II Звязда. 1964. 22 сак. № 69. С. 3.
14. Мацко, А. Великий сын белорусского народа (К 100-летию со дня казни К. С. Калиновского) / А. Мацко И Сельская газета. 1964. 22 марта. № 69. С. 3.
15. Мельников, Г. Вся жизнь легенда / Г. Мельянков И Знамя юности. 1964. 22 марта. № 58. С. 3.
16. Молодежный календарь на 1964 год. М.: Госполитиздат, 1963. — Март.
17. Рагойша, В. I заззялі новымі фарбамі... / В. Рагойша И Літаратура i мастацтва. 1964. 25 снеж. -№ 103. С. 3.
18. Семашкевіч, Р. Змагар, палкаводзец, трыбун / Р. Семашкевіч И Чырв. змена. 1964. 22 сак. № 58. С. 3.
19. Семашкевіч, Р, Камашэнкава, Л., Шапялевіч, В., Палуян, Н., Мірончык, А. / Р. Семашкевіч, Л. Камашэнкава, В. Шапялевіч, Н. Палуян, А. МІрончык // Літаратура i мастацтва. 1964. 25 верас. № Т1. С. 3.
20. Смирнов, А. Кастусь Калиновский / А. Смирнов. Минск: Госиздат БССР, 1963. 199 с.
21. Траяноўскі, А. Ажываюць падзеі, імёны/ А. Траяноўскі//Чырв. змена. 1964. 2 снеж. № 238. С. 3.
22. Улашчык, М. Выбранае / М. Улашчык. Мінск: Беларус. кнігазбор, 2001.-608 с.
23. Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНА НАНБ). Фонд 3. Bon. 1. Сир 500.
24. Цьвікевіч, I. Кастусь Каліноўскі. Біографічна-гістарычны нарыс (К 60-ці годзьдзю яго сьмерці) /1. Цьвікевіч//Полымя. 1924. -№ 2. С. 3-18; Зімёнка, А. Заходняму брату. Памяці К. Каліноўскага / А. Зімёнка// Полымя. 1924. -№ 2. -С. 20-21 і інш.
25. Шапран, С. Уладзімір Караткевіч: «Прыміце мяне такім, які ёсьць». Да гісторыі выданьня «Каласоў пад сярпом тваім» / С. Шапран // Дзеяслоў. 2006. № 4. С. 244-270.
26. Шундрик, В. Кастусь Калиновский на Слонимщине / В. Шундрик // Гродн. правда. 1964. — 2 июня. -№ 108. С. 3.
Резюме
А. В. УНУЧЕК
ЗНАКОВЫЙ ЮБИЛЕЙ: КАК В БССР ОТМЕЧАЛОСЬ СТОЛЕТИЕ СО ДНЯ СМЕРТИ КАСТУСЯ КАЛИНОВСКОГО
Анализируется идейное содержание юбилейных публикаций и делаются выводы, что в БССР довольно масштабно отмечался столетний юбилей со дня смерти К. Калиновского. На официальном уровне он признавался национальным героем. Чествование памяти К. Калиновского в Беларуси подчеркивало белорусскую специфику памяти о восстании 1863-1864 гг., в которой личность его руководителя имеет огромную роль, что не является характерным для Польши и Литвы. В белорусской историографии К. Калиновского называли руководителем восстания в Беларуси и Литве, что косвенно возрождало память о Великом Княжестве Литовском (ВКЛ) в историческом контексте БССР, где на официальном уровне утверждалось, что ВКЛ это сугубо «литовское» государство и белорусы в нем находились в угнетенном положении. Авторы юбилейных публикаций рассматривали К. Калиновского не только как революционера, чего требовала тогдашняя идеология, но и как идеолога и борца за белорусскую государственность, который отдал жизнь за национальную независимость Беларуси.