• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    У залежнасці ад ступені і матывацыі актыўнасці, розных формаў асабістага ўдзелу ў паўстанні, падтрымкі і спачування паўстанцам расійскія ўлады ажыццяўлялі разнастайныя віды пакаранняў, выкарыстоўвалі ўсялякія метады, спосабы і інструменты для рэалізацыі мераў па папярэджванні магчымых антыўрадавых выступленняў шляхам дэпаланізацыі мясцовага грамадства. Толькі праз следчыя камісіі і ваенна-палявыя суды ў Літве і Беларусі прайшло 15 тыс. чалавек [13, с. 25].
    У якасці галоўных рэпрэсіўных сродкаў супраць удзельнікаў паўстання і тых асобаў, якія падтрымлівалі ці спачувалі ім, царскія ўлады выкарыстоўвалі такія меры ўздзеяння, як смяротнае пакаранне, ссылку і дэпартацыі (прымусовае высяленне ў аддаленыя вялікарасійскія губерні палітычна нядобранадзейных асобаў, у асноўным з ліку дваран, шляхты і аднадворцаў), адміністрацыйныя спагнанні, секвестр і канфіскацыю маёмасці, а таксама грашовыя спагнанні рознага кшталту.
    Шматлікія і разнастайныя грашовыя зборы, спагнанні і плацяжы, узнікшыя на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў сувязі з паўстаннем 1863-1864 гг., умоўна (без вылучэння класіфікацыйных
    адзнак) можна згрупіраваць у наступныя катэгорыі: 1) штрафы; 2) кантрыбуцыйныя зборы за ўдзел у паўстанні і варожыя дзеянні супраць урада (ваенныя кантрыбуцыйныя грошы, спагнанні з шляхецкіх ваколіцаў, асобны збор з дваранства польскага паходжання на ўтрыманне сялянскай узброенай варты і інш.); 3) кампенсацыйныя зборы; 4) працэнтныя зборы (з памешчыкаў, рымска-каталіцкага духавенства і нерухомых гарадскіх маёмасцей, узмоцненыя дадатковыя працэнтныя зборы); 5) так званыя добраахвотныя ахвяраванні розных асобаў і ведамстваў у дапамогу пацярпелым ад паўстанцаў (на карысць сем’яў забітых і параненых ніжніх вайсковых чыноў, пацярпелых сялян).
    Аналіз архіўных дакументаў дазваляе вылучыць асноўныя трупы збіраных штрафаў: за самавольную адлучку мясцовых жыхароў мужчынскага пола, за выключэннем сялян, з месцаў іх пастаяннага жыхарства на адлегласць больш за 30 вёрст без асобнага дазволу губернскіх уладаў ці ваенных павятовых начальнікаў; за нашэнне мужчынамі і жанчынамі жалобнага адзення і іншых польскіх патрыятычных эмблематычных знакаў; захаванне халоднай і агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў; ужыванне антыўрадавых фраз; агітацыю сярод сялян; складанне і распаўсюджванне розных антыўрадвых дакументаў; за ўкрывальніцтва паўстанцаў шляхам выдачы ім фальшывых дакументаў, дачы ілжывых паказанняў, прадастаўлення хадатайніцтваў аб недачыненні або несвядомым удзеле ў злачынствах; за ўжыванне польскай мовы ў афіцыйнай перапісцы, распаўсюджванне польскамоўных падручнікаў, малітоўнікаў, ужыванне шыльдаў з польскімі, а не рускімі надпісамі; за схіленне каталіцкім духавенствам у сваю веру праваслаўных; за нарыхтоўку рамеснікамі для паўстанцаў гербаў, пячатак, выраб цёплага адзення, абутку, іншага рыштунку; з розных паручыцеляў за асобаў, зноў заўважаных ва антыўрадавых дзеяннях; за пропускі ў рэгістрацыі асобаў у так званых абывацельскіх кнігах; за неданясенне ўладам аб месца знаходжанні падазроных асобаў, у тым ліку з боку бацькоў і апякуноў за выхаванцамі гарадскіх гімназій і прагімназій.
    Сам віленскі ваенны губернатар лічыў штрафы адным з галоўных сродкаў да спынення «мятежных покушений» уладальнікаў [1, с. 490]. Разнастайныя i дакладна не рэгламентаваныя штрафы накладаліся за парушэнне законаў ваеннага часу, часам i па свавольстве мясцовых уладаў. Штрафныя грошы з асобаў, якія парушалі правілы ваеннага становішча, ішлі на дапамогу сем’ям сялянаў і іншых асобаў, пацярпелых ад дзеянняў паўстанцаў.
    Кампенсацыйныя зборы прызначаліся на папаўненне стратаў асобаў і ўстановаў розных ведамстваў, пацярпелых ад дзеянняў паўстанцаў: за абрабаванне ці знішчэнне паўстанцамі казённых і грамадскіх пабудоваў, пошты, мастоў, тэлеграфнай сувязі і інш.; на пакрыццё казённых выдаткаў за абрабаваныя паўстанцамі мірскія капіталы і падаткі; дапаможныя выпла­ты жыхарам мястэчка Семятычаў і горада Горак, пацярпелых ад пажараў у час ваенных дзеянняў з паўстанцамі; на высыл­ку адміністрацыйным парадкам палітычных арыштантаў у аддаленыя губерні імперыі, утрыманне асобаў пад вартай, ажыццяўленне следчых і ваенна-судовых справаў па палітычных абвінавачваннях і інш.
    Па канфірмацыях галоўнага начальніка края канца 1863— 1865 гг. узмоцнены 10 % збор спаганяўся за розныя ўчынкі: неданясенне начальству аб адлучках жыхароў; захоўванне забароненых кніг, зброі і боепрыпасаў; удзел, падгавор да ўдзелу ў антрыўрадавых дзеяннях; нядобранадзейнасць у палітычных адносінах; злачынныя размовы з сялянамі; нарыхтоўку харчавання, фуражу і інш. для паўстанцаў; распаўсюджванне забароненых гімнаў, кніг; падазрэнне ў спачуванні і інш. [10, арк. 298 306 адв., 412-412 адв., 413 адв., 432 адв. 433 адв., 445 адв. 446 адв., 455 адв. 456 адв.].
    Уяўленне аб асноўных катэгорыях грашовых збораў, усталяваных царскай уладай у Беларусі і Літве ў сувязі з паўстаннем 1863— 1864 гг., а таксама ступені іх значнасці, даюць ніжэйпададзеныя табліцы.
    Табл. 1. Табель аб нядоімках па 21 збору адпаведна катэгорыяў фон К. П. Кауфмана ад 19.0S.1866 г.
    Катэгорыя
    Найменне збора
    1
    5 % збор 1864 і 1865 гг.; 10 % збор 1863 г.; збор, выручаны ад про­дажу жандарскіх коней
    кантрыбуцыйны збор (5-10 руб. з двара ці 15-25 руб. з асобы, ваенныя кантрыбуцыі); збор на ўладкаванне мастоў і тэлеграфных зносінаў, пашкоджаных паўстанцамі; збор на ўтрыманне сельскай узброенай варты; збор за харчовыя прыпасы для сельскай
    2
    узброенай варты; збор 2 кап. з дзесяціны на папаўненне выдаткаў Віленскага інтэнданцкага ўпраўлення з правіянцкіх сумаў на ўтрыманне 5-коннай сотні старавераў; збор на папаўненне сумаў, абрабаваных паўстанцамі ў сельскіх упраўленнях і інш. установах; збор за рубку лясоў; збор за абрабаванне паўстанцамі поштаў
    3
    1 % збор
    4
    5 руб. збор з непрыпісной шляхты
    5
    збор на пакрыццё выдаткаў урада на высылку і ўтрыманне пад вартай рымска-каталіцкага духавенства
    6
    добраахвотныя ахвяраванні
    паменшаны 5 % збор 1864 і 1865 гг.; паменшаны 10 % збор 1864 і 1865 гг.; дадатковы збор; штрафны збор (за непрытрымліванне правілаў, накладаных канфірмацыямі, за недастаўленне звестак
    7
    аб пазямельнай уласнасці, за няўплату ў тэрмін працэнтных збораў, за вызваленне маёнткаў ад секвестра ў памеры 20 ці 30 % і г. д.); збора, пакінутага ад утрымання тысяцкіх і пяцісоцкіх; 10 % i 1 % збора з гарадской нерухомасці
    Складзена паводле: [8, арк. 105, 514-515].
    Сабраныя сумы штрафных грошай высылаліся ў генерал-губернатарскае ўпраўленне ў Вільні, а астатнія грашовыя спагнанні паступалі непасрэдна ў павятовыя казначэйствы [7, арк. 1]. Усе грашовыя зборы адпаведна высачайша зацверджанага 2.04.1865 г. палажэння Камітэта міністраў былі прылічаны да дзяржаўных даходаў, а права выдаткавання і размеркавання сумаў належыла галоўнаму начальніку края. Практыка раскладкі і паасабістага змяншэння асноўных відаў грашовых спагнанняў залежыла пераважна ад меркаванняў ваенна-павятовых начальнікаў, што спараджала выпадкі вымагання грошай з роз­ных асобаў пад пагрозай іх арышту і турэмнага зняволення.
    Т а б л. 2. Пералік «часовых» грашовых збораў, усталяваных на тэрыторыі Беларусі ў час гаспадарання М. М. Мураўёва (не наказаны іншыя віды i ступень асабістай адказнасці і пакаранняў)
    Продолжение табл.
    Л
    о
    03
    *
    s
    X
    2
    a
    
    2
    
    
    кантрыe	
    к	H
    3	1
    I
    D	:
    Э я
    D
    !
    C ■
    1
    и i
    1
    ны npaЦЭНТНЫ
    c X z *
    u	1
    •	I
    )	I
    )	;
    2
    X c
    h
    i
    Продолжение табл.
    Найменне ўчынкаў, аб’екты абкладання грашовымі павіннасцямі, мэта збору
    з секвестраваных маёнткаў з некаторых павятовых гарадоў з усіх саслоўяў, за выключэннем
    праваслаўнага духавенства з трымальнікаў гасцініцаў, пастаялых двароў, кандытарскіх, кававых дамоў, тракціраў, харчэўняў, рэстарацый за ператрыманне за кожную асобу штраф ад 25 да 100 руб. (з трымальнікаў, акрамя асабістага спагнання, на першы раз штраф ад 100 да 200 руб. за кожную асобу); з домаўладальнікаў у гарадах за неданясенне аб падазроных асобах, незалежна ад асабістай адказнасці, штраф ад 100 да 200 руб. за кожную асобу (на першы раз бясплатны вайсковы пастой 1-3 месяцы, у другі раз штраф i пастой 2-6 месяцаў, у трэці раз падвойны штраф i на цэлы год бясплатны пастой, за-
    барона здачы кватэраў у наём) падвойны і ўтроены 1 % збор з палітычна ненадзейных домаўладальнікаў польскага паходжання губернскіх гарадоў
    1 % збор з дамоў у губернскіх гарадах асобаў усіх саслоўяў, за вы­ключэннем толькі праваслаўнага духавенства, сялян, асоб рускага, астзейскага і татарскага паходжання
    Катэгорыя плацельшчыкаў
    ,	к	1	А	'	-2	я	5
    ■—	)>-.	«л	Я	та	-л	Łtj	о	я	а
    3	ч	Й ’S	S	s	?	S	®	a	Я	3	с
    Я	О	5	а	Й	ч	2	X	Ч	а	о	К	°-	к
    Я	л	л	м	о	й	д	g	л	u	д	S	о	е
    я	ч	ко	h	к
    5	а б & Я н ’>>	Л С О Й И »
    я с 2 Е s -я -я	S ± з В 8 «
    с 2 3	O.-S.S	о ьг л х 5
    я х	« х х	4 'х & 2 g
    губернскіх гарадоў
    Памер вкладу, руб. сер. ЦІ %
    хо	О’	• — «jo	\О
    °4	2	“ o'	o '
    2	—	J, а	гч л	-
    еч
    Від грашовага спагнання
    н	о.	н	а,	но.	н	о.
    X	О	X	О	X	X О	Я О
    Л	Ю	Л	О	Л Ю	Л	Ю
    X	м	Я	м	Р"	Я м	Я
    a	g	a	g	в	ag	ag
    я	я	с	Я	ся	X	Я
    Дата циркуляра віленскага ваеннага губернатара
    ел	ел	ел	ел	ел
    40	40	40	40	40
    ОО	ОО	ОО	ОО	ОО
    ОО	04	04	04	о
    о	о	о	о	—:
    о	сП	04	ОО
    ел	—1	сч	сч	СЧ
    з паручыцеляў за асобаў, якія вяртаюцца з паўстанцкіх атрадаў, калі яны зноў удзельнічалі ў антыўрадавых выступлениях: з сялянскіх таварыстваў за кожную асобу штраф ад 200 да
    300 руб., з аднадворскіх, гарадскіх і местачковых таварыстваў,
    шляхецкіх ваколіцаў удвая больш (1/3 частку спаганяць з служ-
    бовых асобаў таварыстваў, а 2/3 з самога таварыства), з дваран
    і чыноўнікаў, якія маюць нерухомую маёмасць, не менш за
    300 руб. Па меркаванні начальніка губерні, штраф магчымы ў двай-
    ным і трайным памеры. За асобу з прыслугі памешчыкаў за ўдзел у антыўрадавых дзеяннях ці садзейнічанні паўстанцам штраф не менш за 200 руб. за кожную асобу, за эканомаў, упраўляючых
    і афіцыялістаў падвойны штраф, а з маёнтка памешчыка уз-
    моцнены 10 % збор
    з шляхецкіх ваколіцаў і аднадворскіх таварыстваў часовы збор па 10 руб. з двара, права губернатараў павялічваць збор да 25 руб. з двагча avia ^пттьтіт iuiiiliv nnonniouPTnODa ni na гтттт tiilixzwx umn^naiia naau_