• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    § 54.	Правапіс прыназоўнікаў
    1.	Прыназоўнікі пішуцца асобна з тымі словамі, з якімі яны ўжываюцца: ад хаты, са школы, у лесе, каля ракі, на печы, перад вёскай, для ўсіх, вакол дарогі.
    Прыназоўнікі, утвораныя ад назоўнікаў з прыназоўнікамі і дзеепрыслоўяў з прыназоўнікамі, таксама пішуцца асобна: у адрас прысутных, у час эфіру, з мэтай ліквідацыі, у залежнасці ад характару надвор’я, нягледзячы на мірны час.
    УВАГА!
    Прыназоўнік у замяняецца варыянтам ва перад словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўсіх, ва ўнісон.
    Замест прыназоўніка з ужываецца варыянт са перад словамі, якія пачынаюцца збегам зычных, першымі з якіх з’яўляюцца з, с, ж, ш: вярнуцца са сходу, ісці са школы, вазьмі са жменю ягад, гул са званіцы.
    2.	Пішуцца разам:
    а)	прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, наконт, накшталт, звыш;
    б)	прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і якія з’яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: зверху дрэва, наперадзе калоны, наперакор цяжкасцям, насустрач бацьку, услед за цягніком.
    3.	Праз злучок пішуцца складаныя прыназоўнікі зза, зпад, знад, зпаміж, зпанад, паза, панад.
    § 55.	Правапіс злучнікаў
    1.	Пішуцца асобна:
    словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, пасля таго як.
    2.	Пішуцца разам:
    а)	злучнікі, якія з'яўляюцца вынікам зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі затое, прычым, прытым, паколькі, пастолькі, у адрозненне ад словазлучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальнаколькаснымі словамі: дакараў сябе за тое выпадковае
    104
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    здарэнне на вуліцы — не змог паехаць дадому, затое наведаў сяброў; узялі па столькі, па колькі дамовіліся — паколькі абяцаў, трэба выконваць;
    б)	злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб;
    в)	складаны злучнік дый (зраблю дый годзе), які трэба адрозніваць ад састаўнога злучніка ды з часціцай і са значэннем далучэння (ніхто больш не працаваў, ды і нічога не хацелася).
    § 56. Правапіс часціц
    1.	Асобна пішуцца:
    а)	часціцы бы (б), жа (ж): прыйшоў бы, прыйшла б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж. Выключэнне складаюць выпадкі, калі гэтыя часціцы ўваходзяць у склад цэлых слоў: нібы, каб.
    УВАГА!
    Часціца бы ўжываецца, калі дзеяслоў заканчваецца на зычны (насіў бы, вярцеў бы, глядзеў бы), а часціца б — на галосны (насіла б, вярцела б, глядзела б)',
    б)	усе астатнія часціцы, уключаючы такія, як вось, моў, маўляў і інш., а таксама што ў такіх спалучэннях, як пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што і пад.
    2.	Праз злучок пішуцца:
    а)	часціца такі ў словах усётакі, тактакі, зноўтакі, даволітакі, а таксама ў тых выпадках, калі яна стаіць пасля дзеяслова: прыйшоўтакі сам, дадумаўсятакі, зрабіўтакі. Ва ўсіх астатніх выпадках часціца такі пішацца асобна: Ён такі надумаўся прыйсці. Ён усё ж такі думае прыехаць;
    б)	часціца то з дзеясловамі і займеннікамі: сказацьто ён сказаў; ёнто прыехаў, яныто пабачылі.
    3.	Часціца а пішацца разам з адмоўем ні: ані воблачка, ані нічога, ані не хачу.
    §	57. Правапіс часціц не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы
    1.	He (ня) пішацца разам:
    а)	калі слова не ўжываецца без не: няўмека, нянавісць, непахісны, няспынны, няўхільна, нездаровіцца, ненавідзець, непакоячыся;
    б)	у словах з прыстаўкай неда, якая мае значэнне непаўнаты: недабачыць, недавыканаць, недаробка, недаацэнка;
    Правапіс службовых часцін мовы. выклічнікаў, гукапераймальных слоў
    105
    в)	калі ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна можна замяніць сінонімамі без прыстаўкі не (ня): праўда — няпраўда (хлусня); вялікі — невялікі (малы\, высока — невысока (нізка);
    г)	з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоў: нязжатае жыта, незапісаныя словы, ненамаляваная карціна;
    д)у неазначальных займенніках і прыслоўях: нехта, нешта, нейкі, недзе, некалі, неяк.
    2.	Часціца не пішацца асобна:
    а)	з рознымі часцінамі мовы, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не праўда, а хлусня; не шырокая, а хутчэй вузкая рэчка;
    б)	з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не пісаў, не думаў', не думаючы, не напісаўшы; сачыненне не напісана',
    в)	з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці залежных слоў або супрацьпастаўлення: не закончаны аўтарам твор: вельмі не акрэсленая думка; не закончаная, а толькі пачатая праца;
    г)	з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: нераней чым у сераду, не прыгажэйшая за іншых, не больш чым тры кілаграмы;
    д)	з прэдыкатыўнымі прыслоўямі: не трэба, не шкада, не варта; але: няможна.
    УВАГА!
    Неабходна адрозніваць спалучэнні нераз (г. зн. многа разоу) і ніразу (са значэннем 'ніколі")', не адзін (адна, адно, адны) са значэннем ‘некалькі, многа’ і ні адзін (г. зн. ніхто зусіх).
    3.	Часціца ні пішацца са словамі асобна.
    Прыстаўка ні з’яўляецца часткай слова і пішацца разам:
    а)	у адмоўных займенніках (калі пасля ні няма прыназоўніка) і ў адмоўных прыслоўях: ніхто, нішто, ніякі, нічый (але: ні ў кога, ні ў якой), нідзе, ніколі, нікуды, ніколькі;
    б)	у словах, якія без ні не ўжываюцца: нішчымніца, нікчэмны, нішчымны, ніякавата.
    УВАГА!
    Спалучэнні не што іншае, як..., не хто іншы, як... пішуцца, калі сказ перадае сцвярджэнне, ёсць злучнік як, а спалучэнне можна замяніць часціцамі талькі, менавіта, іменна: He хто іншы, як Васіль дапамог тады Іанне. Спалучэнні нішто іншае не..., ніхто іншы не... пішуцца, калі сказ перадае адмаўленне, няма злучніка як, а спалучэнне нельга за.мяніць часціцамі толькі, менавіта, іменна: Ніхто іншы не дапамог тады Ганне.
    106 Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    § 58. Правапіс выклічнікаў і гукапераймальных слоў
    Праз злучок пішуцца:
    складаныя выклічнікі, падзыўныя воклічы і гукапераймальныя словы, утвораныя шляхам паўтарэння асноў: огого, войвойвой, оёёй, аяяй, дзюдзюдзю, хахаха, дзындзындзын, куку, трахтарарах, угауга і г. д.
    Раздзел II
    ПУНКТУАЦЫЯ
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ
    Ў КАНЦЫ СКАЗА
    У канцы сказа ў залежнасці ад мэты выказвання ўжываюцца кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп'е.
    § 59.	Кропка
    1.	Кропка ставіцца ў канцы апавядальнага сказа, які вызначаецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. Напрыклад: У чыстым блакітным небе плывуць белыя, бы воўна, воблакі. Сонца паволі і баязліва паказваецца зза цёмназялёнай сцяны лесу. Яго першыя залатыя промні кладуцца шырока і густа на ўсё наваколле. Свежы ветрык нясе пах спелых палёў і скошаных лугоў.
    2.	Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар сказа або крыніца, адкуль узяты сказ, то кропка ставіцца пасля дужак. Напрыклад: Пахнуць сенажаці звялаю травою (А. Астрэйка). He любіць жыццё аднастайнасці, а прагне штодня навізны (П. Панчанка). Імёны Купалы і Коласа даўно сталі своеасаблівым паэтычным сімвалам не толькі беларускай нацыянальнай культуры, але і самой беларускай зямлі, беларускага народа (М. Мушынскі).
    3.	Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі просьба ці пажаданне выказаны спакойным тонам, без
    108
    Раздзел II. пунктудцыя
    клічнай інтанацыі. Напрыклад: Дарог у свеце вельмі многа, а ты між іх сваю знайдзі. Няхай нялёгкая дарога, а ты ідзі, а ты ідзі (П. Броўка). He выхваляйся дабрынёю, рабі дабро ты моўчкі лепш (П. Броўка). Давай з табой паслухаем, як гай спявае песню нам на мове звыклай (П. Панчанка).
    4.	Кропка ставіцца ў канцы складаных сказаў, у якіх апошняя граматычная частка змяшчае ўскоснае пытанне. Напрыклад: Васілёк замаўчаў, нерухліва ляжыць, мусіць, думаць пачаў, чаго вецер шуміць (Я. Колас). Вокам змералі салдаты, ці далёка да сяла (М. Калачынскі). Незнаёмы пытаўся, у якой хаце жыве каваль (К. Чорны).
    3 а ў в а г а. Калі пытанне афармляецца як прамое, тады ў канцы складанага сказа ставіцца пытальнік. Напрыклад: Гаспадыня занепакоілася: чаму доўга няма кватаранта і госця? (I. Шамякін). Адкажы мне, вербачка, адкажы, мне, мілая, чаго зажурылася, смутная, знясілая? (Я. Колас). Хто ведае, куды вядзе вось гэта шэрая вузкая дарога? (П. Галавач). Пасля ён кудысьці рашуча пакрочыў, і яна аж спалохалася: ці не ўчуў ён свінчо? (В. Быкаў).
    5.	Кропка ставіцца пасля сцвярджальных ці адмоўных слоўсказаў так, але, ага, не і інш. Напрыклад: «У бібліятэку збіраецеся?* — *Так». «Дождж яшчэ не перастаў?* — *Не. Яшчэ ідзе*. *Ты прыйдзеш заўтра да мяне?* — *Ага*.
    6.	Кропка ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але, аднак і інш., калі яны звязваюць паміж сабой самастойныя сказы. Напрыклад: Лабановіч борздзенька кінуўся да форткі. Але там было ўсё ціха (Я. Колас). У яго былі залатыя рукі і разумная галава. I добрае сэрца (К. Чорны). Ляціць гэта песня, яе не стрымаць. Бо лепшае песні на свеце няма (М. Хведаровіч).
    7.	Кропка ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі гэтыя рубрыкі з’яўляюцца самастойнымі сказамі. Паслядоўнасць пунктаў пазначаецца лічбамі з кропкай. Напрыклад:
    На парадку дня класнага схода стаялі наступныя пытанні:
    1.	Удзел вучняў у падрыхтоўцы да Новага года.
    2.	Аб шэфскай працы вучняў над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.
    3.	Бягучыя пытанні.
    8.	Кропка ставіцца пасля ўмоўных графічных скарачэнняў (акрамя стандартных скарочаных абазначэнняў метрычных мер): г. Мінск; в. Гайна; г. Лагойск Мінскай вобл.; але: 1 млн, 5 кг; 100 г; 10 см; 5 сек і інш.
    Знакі прыпынку ў канцы сказа
    109
    3 а ў в а г а. Калі сказ заканчваецца ўмоўным графічным скарачэннем, то ў канцы сказа другая кропка не ставіцца. Напрыклад: 3 дапамогай інфінітыўных сказаў не толькі перадаюцца пабуджэнні да выканання таго ці іншага дэеяння, але і афармляюцца заклікі, лозунгі і да т. п. Сродкам сувязі даданай часткі прычыны з галоўнай часткай складаназалежнага сказа служаць злучнікі бо, што, паколькі, як, таму што і інш.
    9.	Кропка ставіцца ў спасылках (у тым ліку і падрадковых) пры ўказанні на крыніцу цытаты пасля прозвішча аўтара, калі ўслед за ім ідзе назва твора гэтага аўтара. Напрыклад:
    Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, будзе рунь кусціцца пышна па вясне (М. Васілёк. Першы снег).
    Дарагія сябры! 3 вуснаў маці пачулі вы першыя словы, і з таго дня яны сталі для вас сродкам пазнання ўсіх цудаў свету. Але самым найвялікшым цудам было і будзе для ўсіх нас само слова. Без слоў чалавек не змог бы спасцігнуць сутнасці разнастайных прадметаў і з’яў рэчаіснасці, не змог бы ўспрыняць і асэнсаваць вопыт мінулых пакаленняў, набыты ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці чалавецтва за шматвяковую гісторыю існавання, без слоў ён не здолеў бы свае веды і вопыт перадаць нашчадкам, якім суджана ісці далей, адкрываючы і асэнсоўваючы новае, яшчэ нязведанае, неспазнанае (В. Красней. Грані слова).