• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Мінск 2010
    115.4 МБ
    3	а ў в а г а. Пры неабходнасці лагічнага выдзялення дзейніка і выказніка ва ўсіх пералічаных выпадках можа быць пастаўлены працяжнік: Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў (Р. Барадулін). Рак — не рыба (К. Чорны). Нервы — што сталь (М. Клімковіч). Прыгожы быў чалавек— Рыгор Рыгоравіч (Я. Брыль). Душа — не паранаярэпа, жывым агнём гарыць яна (У. Хадыка). Нязгасная зорка паэзіі нашай — Максім Багдановіч (А. Бачыла).
    §	64. Працяжнік у няпоўным сказе
    1.	Працяжнік ставіцца ў простым сказе на месцы адсутнага выказніка пры наяўнасці інтанацыйнай паўзы. Такія сказы расчленены паўзай на дзве часткі — акалічнасную і дзейнікавую. Адсутны выказнік, як правіла, не ўзнаўляецца з кантэксту. Напрыклад: На касцёльных званіцах — дзве вялізныя старыя буслянкі (М. Гіль). Наперадзе—стары драўлянымосцік (Я. Брыль). За грушай — Міколкава хата (М. Лынькоў). На пероне — натоўпы людзей (М. Лупсякоў). Вакол хаты — прыгожая агароджа (Я. Сіпакоў).
    3 а ў в а г а. Пры адсутнасці паўзы і лагічнага націску на акалічнаснай частцы працяжнік не ставіцца: За вокнамі позняя восень (М. Зарэцкі). У небе празрыстая сінява (Я. Колас). Had тайгой сцюжа (А. Звонак). 3 боку раз’езда чыгунка (В. Быкаў). Навокал дрэвы, снег і іней (Я. Янішчыц).
    2.	Працяжнік ставіцца ў няпоўных частках складанага сказа на месцы прапушчаных членаў сказа (часцей выказніка), якія ёсць у папярэдняй частцы. У такіх сказах прапушчаны член сказа ўзнаўляецца з першай часткі сказа. Напрыклад: Па той бок Нёмана лугі ідуць, а за лугамі—лес і поле (Я. Колас). Ялісічак набраў каля сцежківяртухі, што да хаты лісінай лагчынай вяла, падбярозавікаў — пад бярозайшаптухай, дзе капэла чмяліная пела, гула (М. Танк). Марозікам пахне капуста, жаўруковаю песняй — яблык, вераснем — сопкая бульба, расой — агурок крамяны (Я. Сіпакоў). 3 боку дарогі цягнуўся бяскрайні лес, з другога боку—апусцелае восеньскае поле (I. Новікаў). Там вясной шумелі травы, а ў кастрычніку—лісты ( П. Глебка). У белым адзенні прыходзіць зіма, вясна—у зялёным адзенні (П. Глебка). Голас незнаёмага можа здзівіць, голас друга — на хвіліну спыніць, голас любай — сагрэць сонцам лета, голас маці — вярнуць з таго ceemy ( М. Танк).
    Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
    115
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ АДНАРОДНЫХ ЧЛЕНАХ СКАЗА
    §	65. Знакі прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі бяззлучнікавай сувяззю
    1.	Аднародныя члены сказа (галоўныя і даданыя), не звязаныя злучнікамі, раздзяляюцца коскамі. Напрыклад: Калі па дарогах не ходзяць, яны зарастаюць, перастаюць быць дарогамі, робяцца зноў полем, лесам, лугам, балотам (Б. Сачанка). Поле, луг пачарнелі ад золкіх дажджоў (М. Лужанін). Возера плешча, бурліцца (М. Багдановіч). Хлопецрос дужым, вынослівым, упэўненым (I. Новікаў). У цемры матрос ціха песню спявае пра Сценьку, князёўну, пра Вольгу... (А. Звонак). Had зямлёй, над жоўтымі пяскамі сонца разгараецца ярчэй (А. Звонак). Весела, звонка смяяліся дзяўчаты (А. Асіпенка).
    3 а ў в а г і.
    1.	He з’яўляюцца аднароднымі, але коскамі раздзяляюцца аднолькавыя словы, калі яны паўтараюцца з мэтай узмацнення інтэнсіўнасці дзеяння, прыметы, колькасці і г. д.: Звонка, звонка смяяліся дзяўчаты (А. Асіпенка). Бягуць, бягуць у свет дарогі (Я. Брыль). Доўга, доўга спаў дзед Нупрэй (А. Жук).
    2.	З’яўляюцца неаднароднымі і не раздзяляюцца коскай:
    а)	два і больш дзеясловаў, якія абазначаюць адно паняцце і вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння тыпу старалася гаварыць, вырашыў маўчаць, прыйшлося начаваць, давай гутарыць, не мог сказаць, пайду вазьму і пад.: Неба на ўсходзе пачынала святлець (Я. Колас). Маці спадзявалася знайсці мяне (Я. Скрыган). *Кладзіся ідзі спаць, позна ўжо!* — загадвае маці (А. Васілевіч). Я хацеў пайсці паглядзець тую мясціну... (В. Быкаў);
    б)	спалучэнне двух аднолькавых ці аднакаранёвых слоў тыпу гавары не гавары, крычы не крычы, прасі не прасі, вучы не вучы; чакае не дачакаецца; дыхае не надыхаецца; радуецца не нарадуецца;
    в)	два назоўнікі, якія ўказваюць на мяжу працякання дзеяння: 3 узгорка ў лагчыну дарожка збягае (Я. Колас). Ад горада да горада, ад сяла да сяла ўюцца, бягуць дарогі (Б. Сачанка). Адрання да позняга вечара буслы насілі дробныя галінкі, рознае цыбур’ё і акуратна ўкладвалі іх на муры гнязда (А. Пальчэўскі). Ад Брэста да Мінска Антон спаў моцным сном (А. Пальчэўскі).
    116
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    3.	З’яўляюцца неаднароднымі, але раздзяляюцца працяжнікам:
    а)	два назоўнікі або лічэбнікі, якія абазначаюць прасторавыя, колькасныя межы (значэнне «ад ... да»): шаша Мінск — Масква; пералёты Беларусь — Расія; авіялінія Мінск — Берлін, рукапісы XIV—XV стст.; Вялікая Айчынная еайна 1941—1945 гг.; еучні ІХ—ХІкласаў',
    б)	два ўласныя назоўнікі, якімі ў сукупнасці называецца якоенебудзь вучэнне, навуковая тэорыя, навуковы закон і пад.: закон Бойля — Марыёта; тэорыя Канта — Лапласа; матч Каспараў — Карпаў.
    2	. Паміж аднароднымі членамі сказа ставіцца працяжнік, калі прапушчаны супраціўны злучнік а, але, аднак. Напрыклад: He плача — смяецца шчаслівая маці (М. Багд.ановіч).Дзяўчынкахацела нешта сказаць — не адважылася (А. Бялевіч). Веданне людзьмі законаў не пажадана — абавязкова («Звязда»), Смелы шчыглік пяе пра жыццё — не пра смерць (М. Лужанін). Мы працай багаты — не золатам (М. Лужанін).
    3	а ў в а г а. Зрэдку ў сказах з аднароднымі членамі могуць быць выкарыстаны коска і працяжнік як адзіны знак прыпынку, незалежна ад таго, якім спосабам звязаны аднародныя члены (бяззлучнікавай сувяззю ці злучнікавай). Гэты знак прыпынку ставіцца тады, калі сказ пабудаваны ў форме перыяду, на мяжы часткі, якая чытаецца з павышэннем голасу (I), і часткі, якая чытаецца з паніжэннем голасу (H): 3 легендаў і казак былыхпакаленняў, з калосся цяжкога жытоў і тйаніц, з сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, з грымучага ззяння бурлівых крыніц, з птушынага шчэбету, шуму дубровы, і з гора, і з радасці, і з усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святыні народа, бяссмерця яго,т — т ты выткана, дзіўнаяродная мова (М. Танк).
    §	66. Знакі прыпынку пры аднародных азначэннях
    1.	Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой пры дапамозе злучнікаў, заўсёды аднародныя: У выійыні рассцілаўся бяскрайні і светлы прастор (I. Шамякін). Наступіла доўгая ітрывожная паўза (Я. Брыль).
    Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой без злучнікаў, бываюць аднародныя і неаднародныя.
    Заўвагі.
    1.	Адрозненне паміж аднароднымі і неаднароднымі азначэннямі заключаецца ў наступным:
    а)	кожнае з аднародных азначэнняў адносіцца непасрэдна да паяснёнага слова;
    б)	першае азначэнне з пары неаднародных адносіцца да наступнага словазлучэння.
    Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
    117
    Параўн.: Раптам лінуў густы, цёплы дождж (I. Сіняўскі) — густы дождж, цёплы дождж (значэнне ‘дождж быў густы, дождж быў цёплы') і Цёмная майская ноч п’яніла галовы духмяным пахам квецені (А. Александровіч) — цёмная —> майская ноч (значэнне ‘майская ноч была цёмная').
    Паміж аднароднымі азначэннямі можна ўставіць злучнік і (не толькі... але і), паміж неаднароднымі — немагчыма.
    Параўн.: На паляне стаіць прыгожы белакаменны палац (Т. Хадкевіч). — Буйное, густое зарадзіла жыта (П. Броўка). У першым выпадку падставіць злучнік і (не толькі... але Г) паміж азначэннямі немагчыма (прыгожы белакаменны будынак) у другім — магчыма (буйное і густое жыта\ і буйное, і густое жыта; не толькі буйное, але і густое жыта).
    2.	Часцей за ўсё ў якасці неаднародных выступаюць азначэнні, выражаныя спалучэннем якаснага і адноснага прыметнікаў: Раўнюткі пясчаны бераг быў утульным пляжам (М. Лынькоў).
    2.	Аднародныя азначэнні, якія выражаны прыметнікамі і дзеепрыметнікамі і стаяць перад паяснёным словам, вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння і раздзяляюцца на пісьме коскай (коскамі) у наступных выпадках:
    а)	калі яны абазначаюць адметныя прыметы розных прадметаў. Часцей такія азначэнні адносяцца да назоўнікаў, ужытых у форме множнага ліку: Чырвоныя, сінія, жоўтыя кветкі стракацелі на лузе (У. Краўчанка). Маленькія, вузенькія, бягучыя, якзмейкі, дарожкі праходзяць па гэтымлесе (Я. Нёманскі). Шарсцяныя, баваўняныя, льняныя тканіны карыстаюцца вялікім попытам у нашых пакупнікоў («Звязда»), Звонкія, вясёлыя галасы дзяўчат і хлопцаў чуліся ў цішы летняй ночы (А. Бутэвіч). Дарожны рэпертуар складаецца з польскіх, беларускіх, украінскіх песень (Я. Брыль). Здалёк віднеліся шыферныя, гонтавыя, саламяныя стрэхі хат (Г. Далідовіч);
    б)	калі яны абазначаюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з аднаго якоганебудзь боку (форма, знешні выгляд, якасць, уласцівасць і інш.): Рэзкім, халодным ветрам падула з поўначы (I. Шамякін). Раптам пачуўся дзікі, прарэзлівы крык (Я. Маўр). Had абрывістым берагам Нёмана стаяў стары прысадзісты, тоўсты дуб (Я. Колас). Стаіць цеплыня і пахнемёдам новы, ціхі, вешні дзень (3. Бядуля).
    3 а ў в а г а. Аднароднасць азначэнняў часта падкрэсліваецца далучэннем аднаго з іх спалучальным злучнікам і: Слізкі, вялізны і чорны, як вугаль, ззяючы ў промнях, варушыцца вугар (А. Вялюгін);
    118
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    в)	калі яны называюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, якія ва ўмовах кантэксту з’яўляюцца сінанімічнымі: Цвёрдая, сухая сцежка ўбегла ў халодны і настылы лес... (В. Адамчык). На змену ночы прыйшоў ясны, сонечны дзень (В. Вольскі). На голым, незасланым стале ляжалі кускі хлеба (Я. Колас). Сумны, маркотны лясун пачынае няголасна граць (М. Багдановіч). Кацярына засталася круглай, горкай сіратой (П. Броўка). Вялізнае, неабсяжнае балота акружалалес (У. Карпаў). 3 двара пазірала цёмная, чорная ноч (Я. Колас). Сняжынкі белыя гуляюць, садок і дворык засцілаюць бялюткім, чыстым палаценцам (Я. Колас);
    г)	калі яны ўжыты ў пераносным значэнні (вобразна характарызуюць прадмет ці з’яву); У лесе буяла мноства злой, калючай лясной крапівы (I. Мележ). На небе гуляла вясёлае, ласкавае сонца (А. Пысін). Павольныя, сарамлівыя гукі адажыа адразу прынеслі нейкі супакой і ціхамірнасць (Я. Сіпакоў). Мяккія, ласкавыя гукі стройным сугалоссем паліліся па пакоі (Я. Колас);
    д)	калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а другое — дзеепрыметнікам або прыметнікам ці дзеепрыметнікам у спалучэнні з залежнымі словамі: Напрыклад: Свежа зелянела сакавітая, непатаптаная mpaea (В. Хомчанка). Роўная, укатаная грузавікамі дарога бегла між зжатых і прыбраных палеткаў (У. Краўчанка). Хутка сцежка ўбегла ў халодны і настылы лес і скоранька знайшла там вузенькую, засыпаную тлустым цёмнасіняватым лісцем дарогу (В. Адамчык). Імклівая, надзвычай захапляючая ляцела насустрач дарога (М. Лынькоў). Прыгожы, пабудаваны зусім нядаўна дом узвышаўся на ўзгорку (Т. Хадкевіч). Па празрыстым, вымытым пасля навальніцы небе плылі сініясінія воблачкі (В. Каваль). Уліпені прайшлімоцныя, прасветленыя залатым сонцам ліўні (Р. Няхай). Спакойнае, стомленае ад цяжару жыта міла ўсміхаецца тваім вачам (Ц. Гартны). Вецер варушыў яго густыя, з глянцавым водбліскам валасы (I. Мележ).