• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    §60. Пытальнік
    1.	Пытальнік ставіцца ў канцы поўных і няпоўных сказаў, слоўсказаў, якія змяшчаюць прамое пытанне і маюць пытальную інтанацыю. Напрыклад: Што здарылася, хлопцы?Хто вас напалохаў? (I. Шамякін). А хіба вартасць людзей не вымяраецца іх справамі? (У. Карпаў). Каму не дораг любы сад у пышнай квецені вясною? (М. Засім). Хто ж мне будзерадней за таго, хто Радзіму стварыў? (П. Панчанка). Хто ж напоўніць духам хлебным хату Бацькаўшчыны нашай? (Н. Гілевіч). Куды спяшаюцца дажджоў калоны, не зведаўшы дарог і перапраў? (А. Пысін).
    — А цяпер вы куды?
    — У Малінаўку.
    — А адтуль?
    — У Сілічы (У. Карпаў).
    2.	Пытальнік ставіцца пасля асобных слоў і сказаў, якія маюць пытальную інтанацыю і ўжываюцца для ўдакладнення зместу папярэдняга пытальнага сказа. Напрыклад: Хто ён сам — Мікола Гусоўскі? Паэт?
    110
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    Паляўнічы? Дыпламат? (А. Бутэвіч). Хто ён гэты чалавек? Стары? Малады? (I. Шамякін). Ты аддаў кнігу? He? Што маўчыш? (А. Васілевіч).
    § 61. Клічнік
    1.	Клічнік ставіцца ў канцы сказа, які вымаўляецца з клічнай інтанацыяй. Напрыклад: Эх, пагодка стаіць на Палессі! (Я. Колас). О, колькі песень з сэрца рвецца! (Я. Купала). Эх, лес! Колькі чаго давялося бачыць яму на сваім вяку! Многа ён ведае ўсяго! (Я. Колас). Як добра летам каля рэчкі! (М. Танк).
    2.	Клічнік ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, якія выражаюць загад, просьбу, запрашэнне, заклік і г. д. і маюць яркую эмацыянальнаэкспрэсіўную афарбоўку. Напрыклад: Хай жа зялёнымі хвалямі, жытам рунеецца час! (А. Звонак). Заўсёды наперад, ніколі — назад! (Я. Купала). Хай ваш напеў, юнацкі і шчаслівы, лунае век над роднаю зямлёй! (М. Танк). Гэй, прачніся ты, віхор, і махні крылом сваім! (М. Машара). Слава тым, хто пад кулямілёг за цябе, беларускі народ! (П. Панчанка).
    § 62. Шматкроп’е
    1.	Шматкроп’е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа (простага ці складанага), які змяшчае незакончанае выказванне. Напрыклад: Лаўрэн узнімае стрэльбу і... (Э. Самуйлёнак). Слова вядзе людзей на бой, на смерць, яно і ратуе, і супакойвае, і лечыць... (Б. Сачанка). Я ўпершыню так далёка ад родных мясцін. Думаю, успамінаю... (Я. Брыль). Пара ўжо нам класціся спаць, a то... (П. Пестрак). Ты паспаў бы з дарогі, а я... (Я. Брыль).
    2.	Шматкроп’е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа, калі ў ім выражаецца раптоўнасць ці замінка ў маўленні. Напрыклад: Гусі... Вось яны... Крычаць пра штосьці... (К. Кірэенка). Будзеце гуляць сабе там... Паабедаўійы... Пасля пойдзецеў лес... (М. Ваданосаў).
    3.	Шматкроп’е ставіцца ў канцы простых сказаў з аднароднымі членамі, калі пералічэнне гэтых аднародных членаў не закончана. Напрыклад: Ярка свеціць сонца... Але яно ўжо халоднае, зімняе... (3. Бядуля). Ночка ў чорным сарафане робіць свой абход, расчыніўшы аканіцы ясным зорам і зарніцам, люстру ціхіх вод... (Я. Колас). Люблю я ўзгоркі, і насыпкурган, і сіняй далечы празрысты туман... (Я. Колас). За гады вучобы ў аспірантуры роднага інстытута і працы я аб’ездзіў многа вёсак з усходу і захаду Беларусі, поўдня і поўначы... (Ф. Янкоўскі).
    Працяжні» паміж членамі сказа
    111
    3 а ў в а г і.
    1.	У загалоўках з усіх знакаў прыпынку, якія ставяцца ў канцы сказа, ужываюцца пытальнік, клічнік і шматкроп’е: Як зрабіць прапанову? Зямля—у падарунак! Простая мара... (Назвы газетных артыкулаў).
    2.	Кропка не ставіцца ў канцы загалоўка, калі ён складаецца з аднаго сказа:
    Як арэндаваць кватэру
    Каму патрэбен ёд
    Самі сабе кампазітары
    3.	Кропка ставіцца пасля першага сказа ў двухчленным загалоўку: Прыназоўнікі. Марфалагічны разбор прыназоўнікаў Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротку
    Літаратурны твор. Яго форма і змест
    4.	У канцы сказа могуць спалучацца: пытальнік і клічнік, пытальнік і шматкроп’е, клічнік і шматкроп’е. Спалучэнне знакаў прыпынку перадае ўзаемадзеянне мэтавай устаноўкі і эмацыянальнай афарбоўкі сказа: пытанне можа суправаджацца абурэннем, неўразуменнем; моцнае пачуцнё можа паслужыць прычынай недагаворанасці, замінкі і г. д. Часцей за ўсё такое спалучэнне знакаў прыпынку назіраецца ў простай мове для перадачы яе інтанацыі:
    — Хто ідзе?! Адкуль вы ўзяліся на маю галовачку?! (I. Шамякін).
    — Выганяй, выганяй, не затрымлівай!.. (В. Казько).
    — Аяк жа ўсётакі будзем зкыць далей?.. (Я. Сіпакоў).
    ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ЧЛЕНАМІ СКАЗА
    § 63. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
    1.	Паміж дзейнікам і іменным выказнікам пры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі працяжнік ставіцца, калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў форме назоўнага склону. Напрыклад: Мова — наш найкаштоўнейшы нацыянальны скарб (Н. Гілевіч). Забалоцце — мая калыска, мая казка, мая найпершая дарога (В. Жуковіч). Творчасць — найбагацейшая крыніцарадасці (У. Карпаў). Шчодрасць — вялікае чалавечае пачуццё (Н. Загорская). Цуд тэатра — нараджэнне пачуццяў на сцэне ў прысутнасцімногіхлюдзей (У. Мазго). Сінтаксіс—раздзел граматыкі, які вывучае законы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, будову сказа, іх структурныя тыпы; Оптыка —раздзел фізікі.
    112
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    2.	Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам, калі абодва галоўныя члены сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова (інфінітывам) або адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі — назоўнікам у назоўным склоне. Напрыклад: Жыццё пражыць — не поле перайсці (Прыказка). Умець —за плячыма не насіць (Прыказка). Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка (К. Чорны). Стагаваць сена — справа нялёгкая (I. Новікаў). Гэта шчасце—назад пераможцамі ехаць, свет прайшоўшы ў баях за свабоду імір (А. Русак). Асаблівая асалода — хадзіць у ягады (А. Ус). Знайсці падкову — шчасце (М. Танк).
    3.	Працяжнік ставіцца перад выказнікам, які звязаны з дзейнікам пры дапамозе слоў гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць. Напрыклад: Нацыянальная свядомасць — гэта любоў чалавека да сваёй гісторыі, да свайго народа, сваёй зямлі, сваёй мовы (I. Чарота). Маё Забалоцце — гэта не вёска, а паселішча хутароў у адным з заходніх раёнаў Беларусі (В. Жуковіч). Дуійа маці — вось тое роднае сонца, якое свеціць нам усё жыццё (В. Вітка). Праветраны пакой — вось гарантыя добрага сну, а значыць, і добрага настрою (М. Касцюкевіч). Выхоўваць — значыць пастаянна і мэтанакіравана ўздзейнічаць на чалавека (А. Коршак). Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю (П. Пестрак). Вясна — гэта ёсць ужо радасць (М. Лупсякоў).
    4.	Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам, калі абодва галоўныя члены сказа выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі — лічэбнікам у спалучэнні з назоўнікам. Напрыклад: Чатыры і пяць — дзевяць; Тры ў кубе — дваццаць сем; Лотас — адна з самых старажытных раслін на свеце, ёй болей за ЮОмільёнаў гадоў (3. Дудзюк). Вёска Магільна — адно з самых старажытных беларускіх паселішчаў (У. Кісялёў). Глыбіня возера — чатыры метры.
    5.	Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам, калі дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік — фразеалагізмам ці сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў. Напрыклад: Талент у яго — дай бог кожнаму (Я. Брыль). Грудзіна—хоць абоддзе гні! ( В. Зуёнак). Дарога — хоць каціся; Хлопец — вачэй не адвесці; Ноч—хоць вока выкалі; Надвор’е— хоць з хаты не вылазь (Я. Колас). Гаспадыня — добрай душы жанчына (Я. Колас). Вуліца — даўжынёй каля вярсты (К. Чорны).
    6.	Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам, калі дзейнік выражаны назоўнікам ці займеннікам, а выказнік — усечанай формай дзеяслова тыпу круць, скок, шмыг, шусь, выклічнікам або гукапераймальным словам. Напрыклад: Заяц — шусь у кусты (Л. Арабей).
    Лрацяжнік паміж членамі сказа
    113
    Раптам рыжая вавёрка — шмыг уніз (А. Карпюк). Цяпераійні чытач — огого! (П. Місько). Конь стаяў пад ліпай, а я хуценька — скок на яго (К. Кірэенка). Ёнумяне — во чалавек! Добры, працавіты (Я. Пархута).
    Працяжнік паміж дзейнікам і іменным выказнікам не ставіцца:
    1)калі дзейнік або выказнік выражаны займеннікам. Напрыклад: Яна яго дочка. Ён яе бацька (Я. Пархута). Яны сваелюдзі (К. Крапіва). Хлебунассвой (I. Шамякін). Дні сталі іншымі (К. Чорны). Добрая кватэра не абышто (У. Краўчанка);
    2)	калі выказнік выражаны прыметнікам ці дзеепрыметнікам. Напрыклад: Раніца цёплая, сонечная (Я. Брыль). Рака шырокая, паўнаводная (В. Вольскі). На дне пясочакжоўты, чысты... (Я. Колас);
    3)	калі перад выказнікам, выражаным назоўнікам у назоўным склоне, ёсць адмоўная часціца не. Напрыклад: Воўк не пастух, свіння не агародніца (Прыказка). Чужына не родная матка (Прыказка). Старасць нерадасць (Прыказка). Мінск не Беларусь, яна вялікая (М. Касцюкевіч). Сляпы сляпому не павадыр (Прыказка). Голад не цётка (Прыказка).
    3 а ў в а г а. Працяжнік заўсёды ставіцца перад адмоўнай часціцай не, калі выказнік выражаны неазначальнай формай дзеяслова. Напрыклад: Дэетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць (Прыказка). Языком малоць — не дровы калоць (Прыказка). Спаць — не драмаць (Я. Сіпакоў);
    4)	калі пры выказніку ёсць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам, як быццам, нібыта, што, бы. Напрыклад: Лёс чалавека як даўні курган (Н. Мацяш). Іржышча якрыжы вожык(М. Танк). Марскіяхвалі быццам горы (М. Лупсякоў). Вочы нібы азёры (Я. Брыль). Валасы што залацісты лён (А. Пысін);
    5)	калі дзейнік і выказнік выражаны паўторам аднолькавых слоў і пры выказніку стаіць злучнік як. Напрыклад: Госць як госць. Вучань як вучань. Зіма як зіма\
    6)	калі перад выказнікам стаіць не дапасаваны да яго член сказа або пабочнае слова ці часціца. Напрыклад: Алесь цяпер студэнт (А. Камароўскі). Воля сонейку раўня (Я. Купала). Сяргей, безумоўна, добры таварыш (Я. Брыль). Марына ўжо настаўніца (I. Грамовіч);
    7)	калі паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікамі ў назоўным склоне, назіраецца адваротны парадак галоўных членаў сказа, а гэта значыць, што выказнік стаіць перад дзейнікам. Напрыклад: Радзіма шахмат Індыя (В. Сташчанюк). Адвечнае дрэва дуб (I. Шамякін). Цудоўнаярэч жыццё (I. Шамякін). Асаблівы чалавек яго бацька (I. Навуменка). Важны работнік дзядзька Язэп (А. Якімовіч). Дзіўная дзяўчынка маленькая Агатка (Я. Колас);
    114
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    8)	калі дзейнік знаходзіцца ў сярэдзіне выказніка. Напрыклад: Асцярожная жаўна птушка (В. Вольскі). Добры Васіль камбайнёр (Я. Скрыган).