Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
129
2) азначэнні, выражаныя прыметнікавым ці дзеепрыметнікавым словазлучэннем, калі яны стаяць пасля паяснёных назоўнікаў.
Схемы:
назоўнік, | ™. |,.....
НОЗОўнІК, I ^еде |, | |,..
Напрыклад: Узборніку М. Багдановіча «Вянок» заплецены найпрыгажэйгйыя краскі душы, успоеныя сокаміродных беларускіх долаў ( Н. Гілевіч). Празрыстыя хвалі, узнятыя лёгкім ветрыкам, набягаюць на прыбярэжны пясок (В. Вольскі). Напэўна, нашым песням лёс падараваў вітальную, сваю няўрымслівую сілу, настоеную на цяністым шуме траў, на водары малін, крушын і жывасілу (М. Танк). Каля Нёмана рассцілаўся луг, поўны незвычайнага хараства (Я. Колас). Выгібы хваль, разварушаных лодкай, пабліскваюць, адсвечваюць на пясчаным дне (Я. Брыль). Паабапал дарогі было поле, жоўтае ад іржышча (К. Чорны). Луг зялёным аксамітам, вянкамі кветак апавіты, разлёгся ўроскашыкрасе (Я. Колас). Палеткі, абмытыя вясеннім дажджом, ласкава ўсміхаліся яснаму сонцу (3. Бядуля). Поле, разбітае на дзве палавіны вузкай забалочанай лугавінай, здалёк выглядала суцэльным мурожным дываном (Я. Скрыган);
3)два і больш неразвітыя (адзіночныя) азначэнні, якія стаяць пасля паяснёнага назоўніка, што мае пры сабе ўжо азначэнне (азначэнні).
Схема:
ле1ех. НОЗОўнІК, | |, | «уахе |,.
Напрыклад: Першая мая мінская восень, цёплая і прыветлівая, была доўгай (В. Быкаў). Побач чыгункі стаяў высркі стары лес, таемны, пануры і важны (Я. Колас). Ліпеньскае сонца, пякучае, расплаўленае, разліваеліпкую стому і смагу (Я. Скрыган). Па другі бокузгорка стаіць ліеіранрі лес, густы, пануры (Я. Колас). На дварэ імжыць врсеньскі дождж, халодны, нудны (Я. Брыль). Даўно няма старой хаціны, струхлелай, чорнай і крывой (3. Бядудя);
4) адзіночныя азначэнні, якія стаяць пасля назоўнікаў і маюць удакладняльнапаясняльнае значэнне. Пры чытанні такога тыпу азначэнні выдзяляюцца значным паніжэннем голаеу.
Схема:
назоўнік, I „yese |,..
Напрыклад: Кветцы, завяўшай, зноў не цвісці (Я. Купала). Бярозе, сухой, не стаць маладой (М. Калачынскі). А празхвіліну ліў ужо моцны дождж, абложны (Я. Брыль). У невялікім ручайку, крынічным, вада халодная, яклёд (К. Чорны);
130
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
5) адзіночныя і развітыя азначэнні, аддзеленыя ад паяснёных назоўнікаў дзеясловамівыказнікамі ці іншымі членамі сказа.
Схемы:
I да«уе I НаЗОўнІК
........| |, _____ назоўнік
назоўнік ____, | |,
назоўнік ==_, I |.
Напрыклад: Had горадам, прыбранаяў зоры, апцскаецца ноч (Э. Самуйлёнак). Месяц круглы ўстаў на небе, блішчыйь невысока, увесь чырвонажоўты (М. Багдановіч). Магутныя ў сваёй велічы, стаялі старыя дубы (I. Навуменка). Аснежаныя, ціснцліся да дарогі маладыя яліны (А. Асіпенка). Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая, буціцца праз незлічоныя гады (П. Глебка). Бярэзнік беластволы пад зарой звініць, умыты чыстаюрасой (А. Бялевіч). Дзень стаійь над зямлёй, урачысты і сіні (П. Броўка);
6) азначэнні, якія стаяць перад паяснёным назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, умовы і інш.
Схема:
I (+ tUgMiyv^ilsw^ |. назоўнік........
Напрыклад: Стомленыя да знямогі, альпіністы немаглі працягваць сваё ўзыходжанне (X. Лялько). — Альпіністы не маглі працягваць сваё ўзыходжанне (чаму? па якой прычыне?), бо былі стомленыя да знямогі; Ахутаныя полагам туману, навакольныя прадметы здаюцца незнаёмымі, няпэўнымі, хісткімі (I. Навуменка). — Навакольныя прадметы здаюцца незнаёмымі, няпэўнымі, хісткімг (чаму?), бо яны ахутаны полагам туману; Атуленае садамі і прысадамі, мястэчка ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву (I. Навуменка). — Мястэчка ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву (чаму?), бо было атулена садамі і прысадамі; Заўсёды смелы і вясёлы, Мікола штось засумаваў (М. Хведаровіч). — Мікола штось засумаваў (нягледзячы на што?), хоць быў заўсёды смелы і вясёлы; Пакрытыя тоўстым пластом снегу, галіны дрэў гнуліся да самай зямлі (Я. Колас). — Галіны дрэў гнуліся да самай зямлі (чаму?), бо былі пакрыты тоўстым пластом снегу; Прыгрэты сонцам, Селівон ледзь не прыдрамаў крыху (М. Лынькоў). — Селівонледзь не прыдрамаў крыху (чаму?), бо быў прыгрэты сонцам;
7)азначэнні, якія ўдакладняюць папярэдняе азначэнне. Напрыклад: На тым, лугавым, беразе ракі гарэў вялікі касцёр (I. Шамякін).
Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
131
На левым, больш высокім, беразе рэчкі ад лесу заставалася адна сухаверхая асіна (I. Шамякін). 3 таго, з большага, пакоя даносіліся павольныя, ціхія гукі адажыа (Я. Сіпакоў). Побач з ложкам вісіць яго, Платонава, гітара (П. Пестрак). Вясёлка ў небе над вёскаю пагасла хутка, як іўспыхнула. А тая, другая, запаленая ў нашых душах, была несмяротная (В. Карамазаў). Чацвёртая кнігаўка, рыжанькая, з чубком і даўгаватай дзюбкай нецярпліва танцавала на відным месцы, шнуруючы ўзадуперад, выбягаючы на сцежку і штохвілінна азіраючыся (М. Лобан).
Развітыя і неразвітыя азначэнні могуць аддзяляцца працяжнікам, калі іх паясняльнаўдакладняльнае значэнне падкрэслена з асаблівай сілай: Усю ноч дзьмуў вецер — сухі, марозлівы (3. Бядуля). Пачаліся восеньскія дажджы—частыя і дакучлівыя (П. Галавач). Гул—незнаёмы аленям — іх і цікавіў і гнаў (А. Александровіч).
He адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні ў наступных выпадках:
1)калі яны стаяць перад паяснёным назоўнікам і не маюць дадатковага акалічнаснага значэння: Had вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца (I. Мележ). Поўныя змрокулясы стаялі нерухома (Я. Брыль). Прагрэтае сонцам паветра, здаецца, калыхалася ад нязвычнага далёкага грукату (В. Быкаў). Рака паводкаю раве, паёйу леташняй палонцы ўслед за крыгамі плыве ў Волзе вымытае сонца (С. Грахоўскі). Абложанае хмарамі неба, здавалася, ніжэй навісла над зямлёй (В. Адамчык);
2) калі яны стаяць пасля назоўнікаў і ўтвараюць з імі адно сэнсавае спалучэнне: Звон пчаліны стаіць над палянай (П. Пестрак). Птушкі нябачныя трымцяцьу сінім блакіце неба (Я. Сіпакоў). Хмарка светлая спакойна плыла ў небе (К. Кірэенка). Гняздо буслінае ўзвышаецца на вяршыні сухаверхай xeoi (В. Вольскі);
3) калі яны па сэнсе звязаны не толькі з дзейнікам, выражаным асабовым займеннікам, але і з выказнікам: Ён прыйшоў дадому ўзрушаны і вясёлы. (Праверце: Ён (які?) узрушаны і вясёлы... і Прыйшоў (які?) узрушаны і вясёлы...). Я сядзеў пагружаны ў свае думкі. (Праверце: Я (які?) пагружаны ў свае думкі... і Сядзеў (які?) пагружаны ў свае думкі...). Мы разыходзіліся задаволеныя сваім вечарам. (Праверце: Мы (якія?) задаволеныя сваім вечарам... і Разыходзіліся (якія?) задаволеныя сваім вечарам...'). 3 работы мы вярталіся стомленыя і галодныя. (Праверце: Мы (якія?) стомленыя і галодныя... і Вярталіся (якія?) стомленыя і галодныя...);
132
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
4)калі яны стаяць пасля адмоўных, няпэўных, азначальных займеннікаў і ўтвараюць з імі адзінае сэнсавае цэлае: Нічога добрага не прыходзіла на думку. Нам хочацца чагосьці большага. Хтосьці вялікі, грузны ішоў па цёмнай вуліцы. Раскажыце штонебудзь вясёленькае. Усе прысутныя на сходзе горача абмяркоўвалі пытанне аб добраўпарадкаванні дарог.
He выдзяляюцца коскамі прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў сказах з’яўляюцца не азначэннямі, а іменнымі часткамі састаўных выказнікаў: Надвор’е было ціхае, цёплае (Я. Маўр). Восень стаіць доўгая і ціхая (Я. Брыль). Гэтыя яблыкі да самай вясны застаюцца цвёрдымі і сочнымі (В. Вольскі). Хутка неба стала чыстым і ясным (Я. Брыль).
§ 71. ЗнакІ прыпынку пры адасобленых недапасаваных азначэннях
Недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах (з залежнымі словамі і без іх), з прыназоўнікамі і, радзей, без прыназоўнікаў, выдзяляюцца (аддзяляюцца) коскамі:
1) калі адносяцца да асабовага займенніка незалежна ад месца яго размяшчэння ў сказе.
Схемы:
I дс«ж l> I кх^ I, асабовы займеннік (мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны). асабовы займеннік, | |,.
асабовы займеннік, | |,| |,........
Напрыклад: У вушанцы з зайцавай скуры, у кажушку, ён падобны не то далесніка, не то да фурмана (П. Пестрак). Укароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма, ён абыходзіць калгасны табун (3. Бядуля). На палянцы суніц было многа. Сакавітыя, з мядовым пахам, яны самі прасіліся ў pom (М. Гамолка). Сёння яна, у новай ружовай сукенцы, была асабліва прыгожай імаладой (А. Савіцкі);
2) калі адносяцца да ўласнага назоўніка.
Схемы:
уласны назоўнік, | |,...
I хуехх I I Xisese I УЛОСНЫ НОЗОўнІК.
Напрыклад: Быў у замку дзед Даніла, родам дзесь зпад Мазыра (Я. Колас). Данік, з густымі і доўгімі валасамі, з падвязанаю рукою, баязліва паглядаў са свайго двара на агарод дзядзькі Язэпа (Б. Сасноўскі). Дзядзька Юстын, у палінялай ад сонца ваеннай гімнасцёрцы,
Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
133
у ботах, у чорнай картовай шапцы, варухнуў плячом (У. Краўчанка). Без шапкі, у адной гімнасцёрцы, Васіль з усяе сілы працаваў вёсламі (I. Шамякін);
3) калі адносяцца да агульнага назоўніка і размешчаны пасля яго.
Схемы:
агульны назоўнік, | ^^ I......
агульны назоўнік, | п^ |> | «^ I.....
Напрыклад: Вузкая палявая дарога, злева ад вёскі, гублялася ў жытнім полі (А. Чарнышэвіч). Дубовы ліст, у жылках і pace, мне нагадаў абрысы Беларусі (С. Грахоўскі). Высокі дом, з цагляным падмуркам, з чарапічным дахам, быў адным з самых прыкметных у нашай вёсцы (М. Ткачоў). На нашых вачах узнік горад, з каменю, з цэглы і шкла, з кветак імаладых прысад (М. Хведаровіч). Шырокая вясковая вуліца, з роўнымі радамі старых бяроз і ліп, здавалася, песцілася ў праменях яркага летняга сонца (В. Адамчык);
4) калі стаяць у адным радзе з адасобленым дапасаваным азначэннем: Стаяла вясна, дружная, цёплая, з дажджамі і навальніцамі (А. Асіпенка). Раптам сыпануў дождж, цёплы, без бліскавіц і перуноў (А. Чарнышэвіч). Пыл пацягнуўся на двор, сухі, шорсткі, з едкім гарам (I. Пташнікаў). Сярэднягаросту, шырокі і прысадзісты, ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратпычнасці свайго паходжання (Я. Колас). Высокі, сухі, з праніклівымі вачыма, Акім Іосіфавіч распытвае нас пра Беларусь, пра Мінск, пра сваю Барысаўшчыну... (С. Грахоўскі);