• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    § 74. Знакі прыпынку пры ўдакладняльных (паясняльных і далучальных) членах сказа
    Удакладняльныя члены сказа (часцей за ўсё акалічнасці месца, часу, спосабу дзеяння, меры і ступені) канкрэтызуюць, звужаюць значэнне слова, да якога яны адносяцца: Учора, пад вечар, сыпануў дробны і халодны дождж (I. Шамякін). Шырокае паняцце акалічнасці часу ўчора ўдакладняецца больш вузкім значэннем пад вечар: калі іменна ўчора? — пад вечар; А там, над Нёманам, плывуць чаўны ў прасторы (П. Трус). Шырокае паняцце акалічнасці месца там удакладняецца больш вузкім значэннем над Нёманам: дзе іменна там? — над Нёманам.
    3 а ў в а г а. Удакладняльны сэнс члена сказа часам залежыць ад кантэксту: адны і тыя ж словы могуць разглядацца як удакладняльныя або як не ўдакладняльныя. Параўн.: Я пайду далей, у лес. (Моўца знаходзіцца не ў лесе і паведамляе, што ён пойдзе ў лес: тут удакладняльная акалічнасць месца — улес.) — Я пайду далей у лес. (Моўца знаходзіцца ў лесе і паведамляе, што ён пойдзе ў глыб лесу).
    1.	Коскамі выдзяляюцца (аддзяляюцца);
    а)	акалічнасці, выражаныя словамі і спалучэннямі слоў са значэннем месца, часу, радзей — спосабу дзеяння, якія стаяць побач і ўдакладняюць. канкрэтызуюць сэнс папярэдніх слоў, што маюць больш шырокае значэнне. Напрыклад: Там, за дуброваю, жнейкікрасуні звоняць сярпамі сталёвымі (П. Трус). На абочыне дарогі, каля кустоў, цвітуць блакітныя незабудкі (Я. Брыль). Каля хаты, пад бярозкай, штось каліне шэпча змрок (М. Машара). Крыху далей, на самым санцапёку, раслі маладыя сосны, за імі—зараснікі алешніку, яшчэ праз некалькі крокаў — густы асіннік (3. Бандарына). Адказ са штаба прыйшоў хутка, праз дзве з паловай гадзіны (В. Быкаў). Каму пашчасціла быць на тым
    Знакі лрыпынку пры адасобленых членах сказа
    143
    апошнім аўтарскім вечары Мележа, той помніць, як уважліва слухаў ён выступленне хору і з якім хваляваннем пасля, у сваім заключным слове, дзякаваў спевакам (Н. Гілевіч). Цяпер, у спакойны ліпеньскі дзень, возера нечым нагадвала сіняе казачнае мора... (У. Карпаў). Тады братырадком садзяцца, плячоўплячо (Я. Колас). На стозе тужліва, пасіроцку, прымасцілася варона (П. Галавач).
    3 а ў в а г а. Калі ж другая акалічнасць мае больш шырокае значэнне, чым папярэдняя, то яна коскамі не выдзяляецца: Яшчэ зранку на другі дзень па Заборцах панеслася гутарка аб Сцёпку (Я. Колас). У нядзелю яшчэ досвіткам Янка падымаўся рана, каб пабудзіць дзяўчат і пайсці ў лес па грыбы (3. Бандарына). Школа стаяла між старым садам і поплавам воддаль ад вёскі (Б. Мікуліч);
    б)	тры і больш акалічнасці, якія стаяць побач і кожная з якіх канкрэтызуе сэнс папярэдняй. Напрыклад: Там, далёка, за дамамі, разляглося поле (Я. Колас). А было гэта тыдзень таму, у нядзелю, пад вечар (Я. Брыль). Кожнаелета Колас выязджаўу якуюнебудзь вёску, звычайна ў Пухавіцкіраён, бліжэй да лесу, да Свіслачы (М. Лынькоў). Дзесьці там, далёка, у правым канцы гасцінца, чуліся спевы жней (Ц. Гартны). Калісьці тут, каляДруці, паміж лясоў дрымучых, паўсотні згорбленыххацін стаяла панад кручай (X. Жычка).
    3 а ў в а г а. Калі апошняя з аднаго рада акалічнасцей не мае ўдакладняльнага значэння, то яна коскамі не выдзяляецца: Там, на ўзлессі, на высокім дубе зразгалістай вершалінай было гняздо чорных буслоў (Т. Хадкевіч). Толькі дзесь, у гушчары лесу, у вершалінах старых хвой суха палускваўмароз (I. Гурскі);
    в)	паясняльныя словы, што раскрываюць сэнс папярэдніх слоў у сказе і ўведзены ў яго словамі гэта, гэта значыць, а іменна, так званы і інш. Напрыклад: Колік, гэта Мікалай, разабраў усю машыну па вінціках (Я. Брыль). Для Алены вёска была месцам жыцця, гэта значыцьрадасцей, працы, турботы (I. Жук). Недалёка ад нас, а іменна ў вёсцы Бяларучы, прайшлі дзіцячыя гады Янкі Купалы (Б. Сасноўскі). Цягнік быў змешаны, так званы пасажырскі (М. Лынькоў);
    г)	члены сказа, якія змяшчаюць дадатковае паведамленне да пэўных слоў і прымацоўваюцца да іх злучнікамі і, ды, але, і то, ды і то, прычым. пры гэтым ці словамі асабліва, нават, напрыклад, галоўным чынам, у першую чаргу, у тым ліку, у прыватнасці і інш. Напрыклад: Змрокам на гэтым месцы зноў з’явіўся Сымон Ракуцька, і не адзін (К. Чорны). На дварэ мароз, і які мароз! (Я. Колас). Тонуць косы, ды не ў жыта і неў травы (М. Танк). Пажар, ды яшчэ зімою, нікому на свеце
    144 Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    нямілы (Я. Колас). Ёсць паветра, ды якое, лепш усякага настрою... (П. Броўка). Нешта зноў пагрымвае, але далёка (П. Пестрак). Мы пойдзем далей, але вечарам, калі добра сцямнее (К. Чорны). Глуха, непрытульна ў лесе зімой, асабліва ў снежную замець (М. Лынькоў). Некаторыя дрэвы, асабліва наўскраінах, былі высечаны на дровы (М. Лынькоў). Усе казкі канчаюцца, нават самыя дзіўныя і доўгія (I. Мележ). У гады вайны мне двойчы давялося пабываць у варожым тыле, у тым ліку і на роднай Случчыне (А. Астрэйка). У нядзелю досвіткам усе, у тым ліку і Брагінец з жонкай, выйшлі на азеляненне сядзібы (I. Гурскі). Усіх нас, і палкоўніка ў першую чаргу, зацікавіла пісьмо да Хвядоса (П. Кавалёў). Янка Купала часта наведваў гэтыя мясціны, галоўным чынам летам (П. Броўка). Агата, і прытым першая, прызнала яго заслугі (П. Броўка). На сталеляжалі газеты, прычым свежыя (I. Шамякін). Аздоблен квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравікамі (Я. Колас).
    3	а ў в а г а. Калі даданыя члены са словамі нават, асабліва, пераважна, выключна і іншымі перадаюць звесткі абавязковага характару, то яны не з’яўляюцца далучальнымі і коскамі не выдзяляюцца: Нават у ціхае надвор’е асіны пра нешта шэпчуць (А. Астрэйка). Усю працу каля дому іў хаце вяла пераважна маці (П. Глебка). Здароўе палепшала асабліва ў бабулі (А. Якімовіч). Людзей у атрадзе паважалі выключна за іх баявыя якасці (Я. Брыль).
    2.	Калі ўдакладненне ці далучэнне падкрэслена з асаблівай сілай, то гэтыя члены аддзяляюцца або выдзяляюцца пры дапамозе працяжніка. Напрыклад: Унізе — у кустах — пра нешта журчаць пералівы рэчкі (В. Каваль). Там — за сінімі марамі ды далёкімі краямі — цякуць малочныярэкі з кісельнымі берагамі (Народная творчасць). Здарылася памылка — і сур ’ёзная (I. Мележ). Адзінраз—ды і то без мяне—ты была ў маёй хаце часоваю госцяй (Я. Брыль). Ярабіў некаторыя — і немалыя — памылкіўрабоце (М. Зарэцкі).
    §	75. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях
    Адасабляюцца дапаўненні са значэннем уключэння прадмета ў лік іншых, ці, наадварот, выключэння яго з ліку аднародных прадметаў, ці замяшчэння аднаго прадмета другім, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі акрамя, апрача, за выключэннем, уключаючы, замест і інш.: Акрамя кучаравых бярозак, на ўзгорку расла высокая сухаверхая хвоя (3. Бядуля). У той вечар для Косціка, апрача кніг, нічога не было даражэй на свеце (С. Александровіч). Усе, за выключэннем
    Знакі прыпынку пры зваротку
    145
    Кавалевіч, выйшлі з пакоя (I. Мележ).Дзед сядае на калоду і, заместа барышу, дае сальца малышу (Я. Колас). На голых дрэвах, замест лісця, паклалі шэрань маразы (Я. Колас). Увесь дзень, уключаючы і перапынак на абед, не спынялася сяўба азімых(1. Шчучэнка).
    Заўвагі.
    1.	He адасабляюцца спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікам замест, калі ён сваім значэннем адпавядае прыназоўніку за ці ўзамен. Параўн.: Сёння Юля дзяжурыла замест сяброўкі і Сёння Юля дзяжурыла за сяброўку, Замест бульбы атрымалі буракі і Узамен бульбы атрымалі буракі.
    2.	Калі перад дапаўненнем знаходзіцца ўзмацняльная часціца і, то гэта дапаўненне не адасабляецца: Хтосьці пабываў каля рэчкі і апрача нас (Б. Мікуліч). Аднак коскі ставяцца тады, калі часціца і знаходзіцца за дапаўненнем: А ён, акрамя сваіх кніг, і ведаць нічога не хоча (А. Васілевіч).
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ЗВАРОТКУ
    1.	Калі зваротак — адзіночны ці развіты — знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска: Восень, жоўтым крылом немахай (П. Панчанка). Дняпро і Сож, Дзвіна і Прыпяць, нясіцерадасць нашу ўдаль... (М. Чарот). Зіма беларуская, што ж мне не дорыш снягурачку ты?(Н. Гілевіч). Беларусь маяродная, як жа ярвуся яшчэраз пеша ўсю цябе змераць (А. Куляшоў). Мой мілы птах, мой жаваранак, што ты такрана ўзвіўся? (Н. Гілевіч). Нагй сінявокі край, у шчасці расцвітай (А. Русак).
    Калі зваротак, які знаходзіцца ў пачатку сказа, вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, тады пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары: Ранне! Крыштальнай расою выкупай травы мурожныя (А. Астрэйка). Шляхі, шляхі! О як жа многа было вас пройдзена ў жыцці! (П. Прыходзька). Мойродны Мінскі Ты — прыгажосць і слава Беларусі, яе палеткаў, пушчаў і нябёс (П. Прыходзька). Радзіма мая дарагаяі Красуйся і ў шчасці жыві! (А. Бачыла). Перамогі дзень! He забыць нам век твой апошні залп і салюта гром (М. Танк). Краса мая, мой Нёман родны, мая любімая рака! Люблю разліў твой шумнаводны і ціхі бераг рыбака (А. Русак).
    2.	Зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Па сцежкахроднай Беларусі з табой я, ночка, паплы
    146
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    ву (М. Машара). Весела, госцейкі, песню спявайце (М. Танк). 3 табой, Радзіма, з даліўдаль я церазусе ішоў франты (П. Прыходзька). Адстукай, вецер, мне дэпешу кляноеым голлем на акне (П. Броўка). He шуміце, клёны маладыя, у цяністым парку надракой (А. Русак). Плыеі, наша песня, далёка, па ўсіхакіянахплыві (П. Броўка). Прыдзі, прыдзі, вялікі слаўны геній, кабразам апяваць вялікіх дзён красу! (М. Хведаровіч).
    3.	Калі зваротак знаходзіцца ў канцы сказа, то перад ім ставіцца коска, а пасля яго — той знак прыпынку, які абумоўліваецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Я стаю ў цішы і слухаю тваё дыханне, Нарач (Н. Гілевіч). Я слаўлю твой лёс, песеннасветлая Віцебшчына! (М. Калачынскі). Здароў, марозны, звонкі вечар! (М. Багдановіч). Звіні, вясёлых бомаў медзь! (М. Barдановіч). Жыватеорнай працымнога ў цябе, вяснасяброўка... (У. Хадыка). Як прыгожа ў лясах тваіх зялёных, любае Палессе! (М. Мятліцкі). Надракою быстрай не шумі, чарот (М. Танк).
    4.	Калі побач са звароткам ужываецца асабовы займеннік ты або вы. то коскамі выдзяляецца толькі зваротак: He кувай ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары (М. Багдановіч). Дзень добры, скульптар, як жывеш ты, дружа? (А. Звонак). Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты наяве і ў сне (Я. Купала). Міжгор’е дыхае цяплом, па ім віецца ўгору сцежка, і я сачу з гранітных стром — на ёй жа ты, мая ўсмешка! (М. Лужанін). Кіпі ж ты, маладосць, бунтуй у парываннях, бадзёрым поступам ідзі ў новы век (М. Хведаровіч). Будзь жа ты, жыта, ядраным і ўмалотным удайся... (Ц. Гартны). Жыві і красуй ты, наійа любая краіна! (Я. Скрыган). Ці добра, спадарыня, вы сябе адчуваеце? (А. Макаёнак).