• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    б)	калі часткі сказа маюць агульнае пабочнае слова ці агульную часціцу.
    Схемы:
    [ агульнае пабочнае слова ] І [	].
    [ агульная часціца ] ды [	].
    Напрыклад: Насуперак прадказанням сіноптыкаў, неба ўжо праяснілася і дождж перастаў (Я. Брыль). Карацей кажучы, экзамены
    Знакі лрыпынку у складаным сказе
    161
    закончыліся і пачаліся канікулы (I. Шамякін). Няхай паўсюдна свеціць сонца і птугйкі весела пяюць (П. Сабіна). Толькі верхавіны соснаў гудзелі ледзь чутна ды шалясцелі няўмоўчныя трапяткія асіны (М. Лынькоў);
    в)	калі часткі складаназлучанага сказа маюць форму аднасастаўных неразвітых або маларазвітых сказаў (назыўных, безасабовых ці няпэўнаасабовых) з аднолькавай формай выказніка.
    Схемы:
    []Ц]•
    [___________] ды [___].
    Напрыклад: Мароз і сонца... (Я. Брыль). Смех і шум (I. Шамякін). Ноч, лес і снег (А. Пысін). Холадна ізмрочна (Я. Брыль). Шуміць у галаве іхочацца спаць (I. Мележ). Вузкакалейку пралажылг і па ёй возяць торф (Б. Сачанка). Сталі шукаць баравікі ды нічога не знайшлі (Б. Сасноўскі). Неабходна разгледзець аўтарскія заяўкі і трэба тэрмінова зрабіць па іх заключэнне (П. Маляўка);
    г)	калі часткі сказа маюць форму пытальных або клічных сказаў і сэнсава цесна звязаны паміж сабой.
    Схемы:
    [ ]*[ 1?
    [ ]М ]!
    Напрыклад: Дзе ён быў і чаго ён не бачыў? (К. Чорны). Куды ж ісці і шторабіць? (М. Багдановіч). Гэта хто такія і што ім трэба? (У. Караткевіч). Колькі шуму і колькі смеху! (А. Пысін). Як часта мы збіраліся па вечарах і якія былі цікавыя размовы! (I. Навуменка);
    д)	калі дзейнік другой часткі складаназлучанага сказа выражаны займеннікам сам (сама, само, самі), якім узмацняецца дзейнік першай часткі.
    Схемы:
    [] і [сам... ]•
    [] ды [сама ].
    Напрыклад: Якім спыніў каня і сам стаў азірацца навокал (К. Чорны). Маці паставіла на стол вячэруі сама села побач (Я. Брыль). Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд і сама насіла на кухню (П. Пестрак);
    е)	калі часткі складаназлучанага сказа супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову: У полі—рунь іў небе —рунь (М. Багдановіч). Умяне адпачынак і ў яго адпачынак (I. Шамякін);
    ж)	калі ў другой частцы складаназлучанага сказа прапушчаны выказнік ці яго звязка: Скрозь блішчэла роснае ржышча іна ім — снапы
    162 Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    (В. Вольскі). Акрэсляцца спакоем паплавы і свежасцю паветранайдарогі (У. Хадыка).
    3.	Паміж часткамі складаназлучанага сказа можа ставіцца кропка з коскай, асабліва калі яго часткі даволі развітыя і маюць свае знакі прыпынку. Напрыклад: Рыбак быў дзядзька, наш Антоні, як іработнік, адмысловы; а Уладзік пасвіў дзесь каровы, травіў чужыя сенажаці; а дома з дзецьмі была маці (Я. Колас). Гойдалася ў цэбры вада, льючыся праз край, і твару свайго выразна разгледзець Агата не магла; толькі бялелі ў вадзе рукі, і гэта цешыла яе (К. Чорны). Пот ліецца ручайком, смага разбірае; я ж, вясёлая, усё жну, жну ды падпяваю (Ц. Гартны). Паволі спускаецца ноч на зямлю на крылах бясшумных і чорных; і дзень аддае свой апошні салют запевам мінорнавячорным (А. Звонак).
    4.	Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, калі другая частка сказа змяшчае вынік, хуткую змену падзей або рэзкае супастаўленне. Напрыклад: Некалькі ўзмахаў вёсламі — і лодка на сярэдзінеракі (В. Вольскі). А з’ясі тызбульбай скварку—іработа пойдзе шпарка (А. Русак). Раздаўся зычны гук — і сухая галінкаразляцелася на кавалкі (Я. Маўр). Яшчэ хвіліна — і вы ўжо за горадам (Я. Сіпакоў). Штосьці стукнула, звякнула — іўміг стала цёмна (В. Быкаў). Хлопец парываецца загаварыць — але слоў няма (X. Шынклер). Імгненне — і зноў усё патанула ў змроку (I. Мележ). Паўгадзіны на адпачынак — і зноў за працу (Я. Сіпакоў). Я хлеба ў багатых прасіў і маліў — яны ж мне каменні давалі (М. Багдановіч). Бацька на работу — а Міхась на вуліцу (В. Хомчанка).
    5.	У складаназлучаным сказе можа быць тры і болей частак. Яны раздзяляюцца паміж сабой коскамі (акрамя выпадкаў a — ж, пералічаных У п. 2).
    Схемы:
    то [ ],то[ ], то [ ].
    [ ],а[ ],але[ ].
    *[ LH Іале[ ].
    [ Ml Ml Ml ]•
    Напрыклад: Перад вачыма паступова праплывуць то азярко, то рэчка, то пойдуць масівы лясоў, то пачнуцца палі (Я. Скрыган). Дзверы былі замкнёны, а на стук ніхто не адазваўся, але вокны ў кватэры настаўніка былі раскрыты насцеж (Я. Колас). Міхал ідзе ў свае абходы, а холад зімняе пагоды яго рухавіць і малодзіць, і колькі тут разоў ён ходзіць! (Я. Колас). Іхістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы не замаўкае струн вясёлых перабор (М. Багдановіч). I вецер моцны,
    Знакі прыпынку ў складаным сказе
    163
    і дождж ідзе, ды і то яны не перашкаджаюць працаваць (М. Зарэцкі). Гаварыў Сымонка з імі, дый самога страх шугаў, і трывожна ён вачыма поле, хвойнік азіраў (Я. Колас).
    6.	У складаназлучаным сказе можа ставіцца коска і працяжнік як адзіны знак прыпынку, калі сказ пабудаваны ў форме перыяду, на мяжы частак з павышэннем і паніжэннем голасу. Напрыклад: Ці коска зазвоніць у час касавіцы, ці песню дзяўчо запяе, ці неба заззяе ў агнях бліскавіцы, ці вецер у палях зазлуе, ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах, ці гукне над лесам пярун(І), — (">усё водгук знаходзіць у вольных абшарах, усё іх дакранаецца струн (Я. Колас).
    § 79.	ЗнакІ прыпынку ў складаназалежным.сказе
    1.	У даданых частках складаназалежнага сказа ўжываюцца падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы бо, нібы, каб, таму што, быццам, як быццам, што, хто, які, чый, дзе, куды, адкуль, як і інш. Даданая частка складаназалежнага сказа аддзяляецца ад галоўнай заўсёды коскай, калі ёй пачынаецца або заканчваецца сказ.
    Схемы:
    (Хто),[ ].
    [ ]> (каб ).
    Напрыклад: Каб любіць Беларусь маю мілую, трэба ў розных краях пабываць... (А. Ставер). Хто не спытаўхоць раз трывогі, жыццю не ведае цаны! (А. Звонак). Якая заслуга, такая і пашана (Прыказка). Куды б цябе ні завяла дарога, не забывай бацькоўскага парога (П. Броўка). Нездарма гавораць, што ціхая вада грэбліpee (I. Шамякін). Прыветна вокны пазіраюць, бы вас у госці запрашаюць (Я. Колас). Мароз такі, што скоўвае дыханне (А. Звонак). Чакаюць верасы і каласы, каб зноў азону і дажджу напіцца (Г. Бураўкін).
    2.	Калі даданая частка стаіць у сярэдзіне галоўнай часткі, то яна выдзяляецца коскамі з двух бакоў.
    Схема:
    [ ,(я«і ). ]•
    Напрыклад: Зямля, калі глядзіш на яе з акна самалёта, нагадвае вялізную, ярка пафарбаваную геаграфічную карту (В. Вольскі). Кожны, хто ішоў па дарозе, бачыў гэты вялікі камень (К. Чорны). Там, дзе восень ідэў, лес шумлівы радзее (А. Куляшоў). Лес, дзе дрэвам суджана валіццсГ, 'не аплаквае сухія пні (А. Пысін). Кожны, хто хоча ўмацаваць сваёздароўе, павінен займацца спортам; Бялькевіч выбраўмесца на па
    164
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    лянцы, там, дзе травы было меней ірос густы сівец, умацаваў мальберт на падстаўку (Л. Гаўрылкін).
    3 а ў в а г а. Коска не ставіцца перад фразеалагізмамі, якія знешне падобныя да даданых частак: куды вочы глядзяць; што папала; як мокрае гарыць; як мыійы пад мятлою; які вецер занёс; як абухом па галаве (лбе) стукнула; як адрэзаў; што меў духу; дзе ўзяліся ногі; якая бура нясе; як гара з плеч звалілася і інш.: Госці сядзелі як мышы пад мятлою (Я. Колас). Трэба было навучыцца як мага болей ггратрымацца пад вадой (Я. Маўр). Калі помніце, была такая гарачая вясенняя пара, а ў шостай брыгадзе працавалі як мокрае гарыць (М. Чавускі).
    3.	Калі перад падпарадкавальным злучнікам (злучальным словам) стаяць словы асабліва, нават, толькі, напрыклад, а таксама, у прыватнасці і іншыя, а таксама назоўнікі з прыназоўнікамі ці без іх, то коска ставіцца не перад злучнікам, а непасрэдна перад гэтымі словамі.
    Схемы:
    [ , ( нават які ), ].
    [ , ( якраз калі ), ].
    Напрыклад: Тут зусім ціха, асабліва калі сцямнее (Я. Колас). Ігнат любіў стаяць пад дажджом, нават калі ён быў праліўны (А. Жук). He трэба плакаць, нават каліза плячыма вялікае гора (I. Новікаў). Хораша адпачываць летам у вёсцы, у прыватнасці калі год ураджайны на грыбы і ягады; Ён прыехаў у горад, каб пахадзіць па тэатрах, а таксама каб наведаць сваіх родзічаў', Я даведалася пра выстаўку позна, а іменна калі яна ўжо закрылася; Я плыў на імклівым кацеры ўздоўж марскога берага і ўсё глядзеў на зялёныя горы, вяршыні якіх ахутвала імгла, падобная на дым (Я. Брыль). Жыта, на сцяблах якога дзенідзе яшчэ зіхацелі кроплі расы, было ў многіх мясцінах здрасавана (I. Мележ).
    4.	У складаназалежных сказах могуць ужывацца складаныя паводле саставу злучнікі: нягледзячы на тое што, дзякуючы таму што, замест таго каб, у выпадку калі, у той час як, дзеля таго каб, для таго каб, таму што, па меры таго як, пасля таго як і інш.
    Злучнікі могуць уваходзіць цалкам у даданую частку, і тады коска ставіцца перад злучнікам у поўным яго складзе. Напрыклад: Ухацехоладна, таму што на дварэ мароз (3. Бядуля). Блецька прыкладаў усе свае сілы, дзеля таго кабхутчэй збыліся яго жаданні (К. Чорны). Усёж час здаваўся нам бясконца доўгім, нягледзячы на тое што ў дарозе мы амаль не змаўкалі (А. Жук). Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая (I. Мележ). Бабка была спагадлівая да чужога гора, таму што сама перажыла шмат пакут і нягод(Ю. Пшыркоў).
    Знакі прыпынку ў складаным сказе
    165
    Аднак складаныя злучнікі могуць расчляняцца, калі адбываецца лагічнае выдзяленне іх першай часткі. У такім выпадку коска ставіцца перад другой часткай састаўнога злучніка, а першая ўключаецца ў склад галоўнай часткі. Напрыклад: Я гэту мову ўзяў таму, што зашмат у ёй было гаротных песень (М. Танк). Явярнуся затым, кабзасведчыць усім вернасць марам сваім, як жыццё, маладым (А. Куляшоў). Нягледзячы на тое, што давялося несці на плячах тол і боепрыпасы, адстаючых не было (I. Мележ). Дзякуючы таму, што лета было вельмі гарачае і сухое, спатрэбілася паліваць кожнае дрэва (X. Лялько). Можа нават таму, што навокал было многа прастору, хлопцу раптам стала няўтульна (I. Чыгрынаў). Перад тым, як ісці ў поле, яна прыбірала ў хаце, мыла падлогу, лавы (Б. Сачанка). Малады патрыёт пакляўся біцца з ворагам да таго часу, пакуль родная зямля не будзе ачышчана ад фашысцкай погані (К. Крапіва). У калгасе створаны ўсе ўмовы для таго, каб атрымаць высокі ўраджай («Звязда»).
    5.	Злучнікі у той час як, па меры таго як, перад тым як, для таго каб, калі даданая частка стаіць перад галоўнай, звычайна не расчляняюцца: У той час як ужо добра сцямнела, да нас завітаў Віташкевіч (В. Карамазаў). Па меры таго як байцы паглыбляліся ў глыб лесу ці гушчару, часта прыходзілася спыняцца (I. Мележ). Перад тым як завіраваць, выбіўшыся з цяснін зямлі, вада толькі сочыцца (Ц. Гартны). 3 той пары як пайшлі на аблаву, цягнецца іх паляванне да сённяшніх дзён (А. Куляшоў). Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур’ёзных адносін да яе змалых гадоў (Я. Колас).