• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    Схемы:
    Напрыклад: Жылі разам у палатках, працавалі ў адным катлаване— усёгэта здружыла і нават, здавалася, зрадніла навасёлаў (С. Грахоўскі). Патрэскваў касцёр, ляцелі ўгару іскры—усё гэта злівалася ў прыгожую музыку (Я. Сіпакоў). Пад поўдзень выбівалася з туману сонца, трава і дрэвы яснелі, неба ўзнімалася вышэй—усё гэта абяцала цёплы восеньскі дзень (Р. Сабаленка);
    Знакі прыпынку ў складаным сказе
    175
    ж)	калі другая частка выражае дадатковае паведамленне і пачынаецца словамі гэта, то, так, такі.
    Схема:
    [ ][ ]•
    Напрыклад: Я чую ўсплёскі возера — гэта сом спудзіў шчупака (У. Ягоўдзік). Скардзіцца ён не будзе—гэта я цвёрда ведаў. (I. Шамякін). Месяц быццам на вяроўцы спускалі зверху — такі ён быў блізкі, вялікі (А. Бельскі). Кожны чацвёрты загінуў — так падлічаны нашы страты (Я. Брыль). Іразгарэлася ігрышча — даўно такога не было (Я. Колас). Вузкія вуліцы, маленькія драўляныя дамы — такім быў Мінску пачатку ХХстагоддзя (М. Ермаловіч).
    6	. Зрэдку ў бяззлучнікавых складаных сказах могуць ставіцца коска і працяжнік як адзіны знак прыпынку. Гэты знак прыпынку ставіцца тады, калі другая частка сказа мае далучальнае значэнне: Белы конь стукнуў звонкай падковай, — гарцаваць выязджае Мароз (В. Таўлай). To не струны звіняць галасістыя, — зашумела жытцо каласістае (М. Машара).
    Таксама коска і працяжнік у бяззлучнікавым сказе ставіцца на мяжы павышэння і паніжэння голасу, калі сказ пабудаваны ў форме перыяду: Меднастволы, як выліты, высіцца бор, зацвітае на ўзлессі блакітны чабор, заглядзелася сонца ў люстра азёр(І), — ^гэта ты, мая Беларусь (П. Панчанка).
    §	81. Знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак
    1. Паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі знакі прыпынку ставяцца па правілах, прадугледжаных для складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказаў. Напрыклад:
    Фурманка пайшла спакайней, і Ляўчук усеўся трошкі зручней — пасунуўся, каб не навальвацца на нерухомае сцягно дэсантніка (В. Быкаў).
    Схема: [ ], і [ ]. (каб ).
    Нераз было: з далёкай далі к сваёй вярталіся зямлі яны, каго ўжо не чакалі, па кім і слёзы пралілі (А. Бачыла).
    Схема: [ ]: [ ], (каго ), (па кім ).
    На ўзгорках стаяць дубы, а ў зарэчнай далечы сінее лес, злева зза хмызнякоў выглядаюць стрэхі хат (I. Шамякін).
    Схема: [ ],а[ ], [ ].
    176
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    Шуміць палын на полі Куліковым, маўчыць каменне полацкіх званіц, а ў памяці світае тое слова, што выцекла ў жыцці з адных крыніц (С. Законнікаў).
    Схема: [ ], [ ],а[ ], (што ).
    Мне толькі дзіўна было: як гэта дазнацца, дзе тая пасцель, куды кладзецца сонца адпачываць (I. Грамовіч).
    Схема: [ ]: [ ], [ (дзе ), (куды ).
    Had ракой усплывае туман, набліжаецца стомлена ціша, і ні слёз, ні тугі, ні жаданняў няма — ноч у казках сваіх закалыша (П. Глебка).
    Схема:[ ], [ Ц[ ][ ].
    I як толькі сонца ў барадзе сівеючай азалоціць першы серабрысты снег, і як толькі вецер раніцой за пазухай казытаць мяккімі пальцамі пачне, — дзед прачнецца спуджаны, паглядзіць на возера—усезоры выпіў, вылавіў шчупак (М. Танк).
    Схема: і (як ), і (як ), — [ ] — [ ].
    2	. Пры збегу злучальнага і падпарадкавальнага злучнікаў (ці злучальнага слова) коска ставіцца паміж імі тады, калі злучальны злучнік служыць для сувязі двух простых частак (прычым пасля даданай часткі не ўжываецца другая частка парнага злучніка). Як правіла, даданую частку з падпарадкавальным злучнікам (злучальным словам) можна апусціць ці пераставіць у іншае месца без парушэння структуры сказа. Параўн.: Дзеравяная сцяна аддзяляла кватэру Лабановіча ад школьнае залы, і, каб папасці туды, трэба было адчыніць нізкаватыя дзверы (Я. Колас). —Дзеравяная сцяна аддзяляла кватэру Лабановіча ад школьнае залы, і трэба было адчыніць нізкаватыя дзверы (для чаго? з якой мэтай?), каб папасці туды.
    Схемы:
    [ ], [і, (каб ), ].
    [ ], [а, (каб ), ].
    Напрыклад: Сёння я павінна вярнуцца з працырана, і, калі патрэбна будзе, мы справімся з’ездзіць за горад (М. Стральцоў). (Сёння я павінна вярнуцца з працы рана, і мы справімся з’ездзіць за горад); Пот заліваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасці, хлопец не кідаў вёслаў (I. Шамякін). (Пот заліваў вочы, але хлопец не кідаў вёслаў); А жанчына ўсё гаварыла і гаварыла пра свае няшчасці, і, хоць словы яе былі прывычнымі, у Наталлі Пятроўны ад іхраптам заныла сэрца (I. Шамякін). (А жанчына ўсё гаварыла і гаварыла пра свае няшчасці, і ў Наталлі Пятроўны ад іх раптам заныла сэрца); На паваротах машыну заносіла амаль да краёў дарогі, і, каб яна не разбілася аб металічную агароджу, Максім
    Знакі прыпынку ў складаным сказе
    177
    выраійыў з’ехаць і стаць на абочыне (М. Гіль). (На паваротах машыну заносіла амаль да краёў дарогі, і Максім вырашыў з’ехаць і стаць на абочыне)', Возера пакалыхвала свае хвалі, і, каб пачуць іх шум, трэба было дужа ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы (Я. Колас). (Возера пакалыхвала свае хвалі, і трэба было дужа ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў), Лёгка, добра было на душы, і, калі б не клопат, выкліканы тым незвычайным заданнем, якое я атрымаў, можна было б цалкам аддацца сузіранню таго, якхораша шугала ў прасторах маладая вясна (Р. Сабаленка). (Лёгка, добра было на душы, і можна было б цалкам аддацца сузіранню).
    3	а ў в а г а. Калі даданую частку пры збегу злучальнага і падпарадкавальнага злучніка апусціць ці пераставіць у іншае месца немагчыма, тады коска паміж злучнікамі не ставіцца: Тыя, хто прыйшоў у час, паехалі на машыне, а хто спазніліся, пайшлі пешкам (I. Шамякін). Ён спакойны і калі заўзята працуе, і калі адпачывае.
    3. Пры збегу злучальнага і падпарадкавальнага злучнікаў коска паміж імі не ставіцца, калі пасля даданай часткі ўжываецца другая частка парнага злучніка то, дык. Коска ставіцца толькі перад другой часткай парных злучнікаў калі... то, калі... дык. Напрыклад: Трэба даказаць усім, што ён сваіх слоў на вецер не кідае, і калі думаюць аб ім людзі, што ён — адшчапенец, што з яго толку не будзе, то памыляюцца (Я. Колас).
    Схема: [ ], (што ) , і (калі ), (што ), (што ), [то ].
    Турсевіч пісаў, што ён надумаўся паступаць у настаўніцкі інстытут, і калі Лабановіч будзе праводзіць лета ў сваёй школе, дык ён ахвотна прыехаў бы тудьі на гэты час, каб рыхтавацца ў інстытцт (Я. Колас).
    Схема: I [ ], (ійто ),і(калі ),[дык ],(каб )
    Яму нічога больш было не трэба.і калі 6 ён цяпер што і хацеў, дык гэта—лустц матчынага хлеба (3. Астапенка).
    Схема: [ ], і ( калі ), [ дык j.
    Заўвага. У пачатку сказа не раздзяляюцца коскай злучальны і падпарадкавальны злучнік: А калі што, прыходзь начаваць да мяне... А калі ўзышло сонца, мы рушылі ў паход... Ікалі еерыць сіноптыкам, заўтра павінна наступіць пацяпленне... Іхоць надвор’е палепшылася, небяспека засухі не мінавала...
    178
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
    ! ЦЫТАТАХ
    § 82.	Знакі прыпынку пры простай мове
    Простая мова, г. зн. выказванне, мова іншай асобы, уключаная ў аўтарскі тэкст і ўзноўленая даслоўна, афармляецца двума спосабамі:
    1)	калі простая мова ладаецца ў адзін радок (у падбор), то яна заключаецца ў двукоссе: «Стой, брат Алесь, — спыніўся Лабановіч, захоплены спакоем раніцы іхараством таго, што было навокала. — Ты паглядзі, што за слаўнотаі» (Я. Колас);
    2)	калі простая мова пачынаецца з абзаца, то перад ёй ставіцца працяжнік (двукоссе адсутнічае). Такое афармленне простай мовы пашырана ў творах мастацкай літаратуры: Васіль пачуў, што Іанна дрыжыць.
    — Холадно?
    — Агге...
    — Хадзем у гумно. Зацішней там.
    — He трэба. Хутка даддому...
    — Пакуль тое (I. Мележ).
    Простая мова можа займаць любое месца ў адносінах да слоў аўтара, ад чаго і залежыць яе афармленне на пісьме.
    1.	Калі простая мова (П,п) знаходзіцца пасля слоў аўтара (А,а), то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пішацца з вялікай літары. У канцы простай мовы ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці кропка. Пры гэтым перад закрывальным двукоссем ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е, а кропка — пасля двукосся (пры ўказанні ў дужках аўтара сказа кропка ставіцца пасля дужак).
    Схемы:
    А: «П?»
    А: «П!»
    А: «П...»
    А: «П».
    Напрыклад: Голас полем пракаціўся, у бары аддаўся: *А дзе ж тая крынічанька, што голуб купаўся?* (М. Багдановіч). Я моцна крычу сонцу: іДобры дзень!* (Я. Колас). Юрка агледзеўся наўкол і прыцгшана стаў клікаць хлопцаў: чідзіце, ідзіце, не бойцеся, тут жа нікога няма...* (Я. Брыль). Просіць дачкамаці: чРаскажы мне казку* (В. Віт
    Знакі прыпынку пры простай мове і цытатах
    179
    ка). Прынёс дудку Алесь, падае дзеду, а ён: * У вядро, унучак, у вядзерца ўсунь, тады яна не так загаворыць* (Ф. Янкоўскі).
    2.	Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то пасля яе ставіцца коска (або пытальнік, клічнік ці шматкроп’е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.
    Схемы:
    «П», — а.
    «П?» — а.
    «П!> — а.
    «П...» — а.
    Напрыклад: *Няма нікога дома*, — катэгарычна адказаў хлапчук (П. Пестрак). *Ну як жа, кумка, маецца?^ — кума ў кумы пытаецца (К. Крапіва). «Здароў, Міхасьі* — і Язэп кінуўся абдымаць Міхася (I. Мележ). ^Колькі тут сілы, хараства, прыгажосці...* — сказаў хлопец (В. Хомчанка).
    3.	Пры разрыве простай мовы словамі аўтара знакі прыпынку ставяцца ў залежнасці ад месца разрыву.
    Калі словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або павінна стаяць коска, то словы аўтара выдзяляюцца з двух бакоў коскамі і працяжнікамі; другая частка простай мовы пачынаецца з малой літары.
    Схема:
    «П, — а, — п».
    Напрыклад: *Ты, Грышка, — павучаўунука дзед, — павінен быць такім, каб цябе паважалі твае таварышы, каб яны цябе любілі, тады табе нічога не будзе страшна!* (М. Паслядовіч). *Не, Сцяпан, — сказаўясам сабе, — тут табе немесца, цябемашына чакае» (I. Гурскі). ^Сказаць, не кепска тут хлапчыне, — прамовіць часам гаспадыня, — а ўсё ж дамок свой моцна цягне, і кожны к матцы сваёй прагне* (Я. Колас). «За ляском, — гаворыць старшыня, — прыдатнае месца для будаўніцтва фермы* (У. Краўчанка).
    3 а ў в а г а. Калі пасля першай часткі простай мовы стаіць шматкроп’е, то перад словамі аўтара ставіцца толькі працяжнік, а коска не ставіцца: