• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    156
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    2.	Коскамі выдзяляюцца параўнальныя звароты, якія адносяцца да ўказальных слоў так (такГ), гэтак (гэтакі), той (тыя), размешчаных у галоўнай частцы сказа: / дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчанька другая! (Я. Колас). На людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве (Я. Колас). Hi адно дрэва не шуміць так трывожна і глуха, як елка (X. Лялько). Два такія вялікія паэты, як Шылер і Гётэ, немаглі не сустрэцца (Я. Брыль).
    3.	Заўсёды выдзяляюцца спалучэнні як правіла, як заўсёды, як цяпер, як зараз, як знарок, як напрыклад і іншыя, акрамя тых, што ўваходзяць у склад выказніка: Ён прыйшоў, як заўсёды, рана (Я. Брыль). Як зараз, помню той ціхі майскі вечар (М. Мятліцкі). Як правіла, у гэтыхмесцах бываюць моцныя дажджы (В. Вольскі). Шлю я сонцу прывітанне, як заўсёды, як калісьці (Т. Хведаровіч).
    4.	Коска ставіцца перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як: Гэту задачу мог рашыць не хто іншы, як Алесь. Гэта быў не хто іншы, як дзядзька Марцін (Я. Сіпакоў). Прычынай пажару часта з’яўляецца не што іншае, як гульня дзяцей з запалкамі («Звязда»). Здалёк віднелася не што іншае, як невялікая вежа (М. Ваданосаў).
    5.	Параўнальныя звароты са злучнікам як і іншымі злучнікамі не выдзяляюцца коскамі ў наступных выпадках:
    а)	калі яны з’яўляюцца ўстойлівымі фразеалагічнымі зваротамі (выразамі): гол як сакол, галодны як воўк, белы як снег, здаровы як бык, біцца як рыба аб лёд, палахлівы як заяц, цвёрды як камень, баяцца як агню, берагчы (глядзець) як вока, ведаць як свае пяць пальцаў, як рукой зняло, як след, стаіць якукопаны, лопнуў якмыльны пузыр, прыстаў як смала, расце як на дражджах, усе як на падбор, як на іголках, як гром з яснага неба, зняло якрукой, як безрук і інш. Напрыклад: Васька сядзеу як на іголках (М. Лынькоў). Ішлі мы дадому як мыла з ’еўшы (П. Місько). Павязло калгаснікам  пагода стаіць як па заказу (В. Гігевіч). Цэлы тыдзень дождж ліў як з вядра (В. Быкаў). Усё збылося як не трэба лепш (К. Чорны);
    б)	калі яны ўваходзяць у склад іменнага выказніка: Маладзіца як брусніца (Народная творчасць). Шчокі быццам расквечаны макам (П. Броўка). Зіма нібы злавалася на сваёспазненне (I. Шамякін). Жыццё як легенда. Мы з ёй быццам родныя сёстры. Ручай вясной быццамрака;
    в)	калі маюць значэнне *ў якасці’: Ліда як сакратар камісіі першая села за стол (I. Шамякін). Ганарыўся ёй калгас як лепшай даяркай (П. Місько). Усемы стаім на варце як салдаты міру (Я. Брыль);
    г)	калі параўнальнаму звароту папярэднічае адмоўе не ці часціцы зусім, амаль, проста, усёроўна і інш.: Міхал трымаўся не як сталы чалавек (Я. Колас). Ёнусё такробіць неяклюдзі (I. Навуменка). Стала светла амаль як днём (X. Лялько). У гэту хвіліну Алесь выглядаў зусім як дзіця (У. Караткевіч). Сонца прыгравала зусім яклетам (М. Парахневіч);
    Знакі прылынку пры выклічніках
    157
    д)	калі абедзве часткі зварота змяшчаюць аднолькавыя словы: Чалавек як чалавек. Вучань як вучань. Вясна як вясна.
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ВЫКЛІЧНІКАХ
    1.	Выклічнікі аддзяляюцца ці выдзяляюцца коскамі, калі вымаўляюцца без клічнай інтанацыі: Ой, ляцелі гусі дызпад Белай Русі (М. Багдановіч). О, добра ў спёку быць ля рэчкі! (Я. Колас). Ого, колькі грыбоў назбіралі! (А. Асіпенка). Ох, нашто ж ты, ночка, так прыгожаміла? (Я. Колас). Уга, колькі багацця навокал нас (А. Чарнышэвіч). Ану, варушыся — будзем снедаць (В. Быкаў). Юшка, бацюхны, на славу звараная (X. Шынклер). Як я люблю лес, ах, як я люблю лес ( Б. Сачанка). He, дудкі, не выкруцішся, брат (Я. Колас). Кепска, ох, бедным жывецца на свеце (Я. Купала). Шчасцем светлым, ой, багата надарылалюд наш доля (Я. Купала).
    2.	Калі выклічнікі стаяць у пачатку сказа і вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, то пасля іх ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары: He! He загінем мы з табой, з маёй рыбкай залатою (Я. Колас). Ага! Папаўсятакі, не мінуў маіх рук! (М. Лынькоў). Фі! Я такіх мужыцкіх танцаў не гуляю (Я. Купала). А!Як відненька! А я думала, штоўжо ночка наступілз (Я. Купала). Марш!Пайшлі адсюль са двара (А. Пысін). Ось табе на! Спазніўся (К. Чорны). Каравул! Лаві, лаві яго, але не задушы (А. Чарнышэвіч).
    3.	Неабходна адрозніваць выклічнікі і аднолькавыя па гучанні часціцы, паколькі пасля выклічнікаў коска ставіцца, а пасля часціц — не ставіцца. Часціцы не маюць націску і пры вымаўленні зліваюцца з наступнымі словамі, у той час як выклічнікі заўсёды аддзелены ад наступных слоў паўзай.
    ВыклічнІкІ	Часціцы
    О, як прыгожа з вышыні акінуць вокам лес і поле (М. Чарот).	О край мой любімы, як многа прыволля, і думам і працы бяскрайні npacmop (А. Русак).
    Ну, даеай танцаваць! (К. Кірэенка)	ну як не дапамагчы адзінокаму чалавеку? (А. Пысін)
    Ой, пайду я даліною ды ў зялёныя лугі (А. Бялевіч).	Ой вы, думкі, думкі, сэрца майго раны! (Я. Колас)
    Ах, дружаклён! Ну як яго не ўспомніць?.. (П. Трус)	Ах ты, абжора! (В. Каваль)
    158
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    3 а ў в a г а. Пры размежаванні такога тыпу выпадкаў улічваецца значэнне і ўжыванне часціц:
    1)	часціца о ўжываецца ў рытарычных зваротах і коскай не аддзяляецца: О Нёман! Песня майго сэрца, краса палёў, краса нізін... (А. Русак); таксама перад словамі так і не: О так, безумоўна; О не, ні ў якім выпадку;
    2)	часціцы ах (эх), ой, калі стаяць перад асабовым займеннікам ты ці вы, за якім ідзе зваротак, коскай не аддзяляюцца: Ой ты, ночка, чарнявая ночка, агарні цеплынёюмяне... (П. Панчанка). Ах ты, сонца, абагрэй промнямі сваімі (Н. Мацяш). Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ў далі? (М. Танк);
    3)	часціца ну ўжываецца з уз.мацняльным значэннем і коскай не аддзяляецца: Ну што за шыйка, што за вочкі! Ну што за пытанне! Ну што тут скажаш?Ну чаму так адбываецца?Ну іжара выдалася! Ну і што?
    4.	Калі ў пачатку сказа знаходзіцца некалькі выклічнікаў, то яны раздзяляюцца паміж сабой коскамі: Ох, ох, цяжка, сынок, жыць на свеце адной (Я. Сіпакоў). Ну, ну, якжа я адстала ад вас!(М. Ваданосаў). Гэй, гэй, весялей варушыся, конік! (Я. Колас). Ах, ах! Скажыце, які ён злосны! (П. Сабіна).
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СЦВЯРДЖАЛЬНЫХ
    IАДМОЎНЫХ СЛОВАХСКАЗАХ
    1.	Словы так, але, ага, якія выражаюць сцвярджальнае значэнне, і слова не з адмоўным значэннем у складзе сказа аддзяляюцца або выдзяляюцца коскамі, калі стаяць у пачатку ці ў сярэдзіне сказа: Так, жыццё бязмерна шпарка крочыць (М. Хведаровіч). Але, я прачытаў гэту кнігу ўжо даўно (I. Пташнікаў). Ага, прыйду сёння да вас на вячэру (В. Адамчык). He, здаецца, у насусёдобра (I. Шамякін).Яе, незабывае Алёша сваіхсяброў (I. Грамовіч). Heзагасне, не, ніколі светач праўды на зямлі (М. Машара).
    2.	Калі словы так, але, ага і не стаяць у пачатку сказа і вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, то пасля іх ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары: ТакІЗлыя языкі горш за зброю! (А. Макаёнак). He! Ты выслухаймяне (I. Шамякін).
    3.	Паміж паўторнымі словамі так, не ставіцца коска: Так, так, я збіраюся адкрыць сваю справу (А. Савіцкі). He, не, вы мне нічога не гаварылі. Янічога не ведаю (I. Грамовіч). He, не, ваўкоў баяцца—улес нехадзіць (М. Лынькоў).
    Знакі прыпынку ў складаным сказе
    159
    4.	Калі сцвярджальныя і адмоўныя словы стаяць у канцы сказа, то часцей аддзяляюцца коскай, радзей — працяжнікам (працяжнік у такіх выпадках лічыцца аўтарскім знакам прыпынку): Цяпер ты пойдзеш спаць, так? (I. Мележ). Мы цяжкасцей не баімся, не!(П. Галавач). Гэта больш ніколі не паўторыцца — так, так (А. Пысін). He, народа майго ніхто не сагне—не (У. Караткевіч).
    5.	Узмацняльныя часціцы, якія стаяць перад словамі так і не, не аддзяляюцца ад іх коскай: Ну не, не гавары, што не прыйдзеш на сустрэчу з аднакласнікамі (Н. Загорская). О так, не хочаш гаварыць са мной? (I. Грамовіч).
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
    § 78. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе
    1.	Коскамі раздзяляюцца прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа (простыя сказы), паміж якімі стаяць:
    а)	спалучальныя злучнікі і, ды (у значэнні і).
    Схемы:
    [ М[ ]•
    [ LM ]■
    Напрыклад: Усё мацней прыгравала сонца, і з гаю павявала на поле душнаватым водарам бярозавага лісця (А. Жук). Надыходзіў вячэрні змрок, і ад гэтага яшчэ ўтульней было каля агню (Я. Маўр). Прыпякала сонца, ды веяўлёгкі ветрык (К. Чорны). Ціхі пошум дрэў стаяў над наваколлем, ды рэчка шапатліва пляскалася ў бераг (Р. Сабаленка);
    б)	супраціўныя злучнікі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое, ж (жа), аж, толькі і інш.).
    Схемы:
    I ].«[ ]•
    [ ],але[ ].
    Напрыклад: Лісты ападаюць, а верас цвіце і ійуміць каля ног (С. Грахоўскі). Чарот яшчэзялёны, але вадаўжо дыхаехоладам (Я. Брыль). Кожны праўду знае, ды не кожны яе любіць (Прыказка). Бацька ціха пастукаў у дзверы, аднакзпакоя ніхто не азваўся (I. Навуменка). Кночы вецер памалу сціхаў, затое аднекуль з шумлівай цемрадзі пачаў накрапваць дождж (В. Быкаў). Шляхцяжкіхмук прайшоў Даніла, канца ж таму шляху няма (Я. Колас). На вуліцы скрыпка грае, мяне ж маці не пускае (Народнае). Спіць у зялёным бары цішыня, толькі закаханым не спіцца... (А. Бачыла);
    160
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    в)	размеркавальныя злучнікі ці, або (альбо), ні ...ні,то... то, ці... ці, або ... або, ці то ... ці то, не то ... не то.
    Схемы:
    I Й<[ ]•
    [ Іабо[ ].
    НІ [	], ні [	].
    Ці [ ],ЦІ[ ]•
    Напрыклад: Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок (А. Якімовіч). Hi адной хмурынкі на блакіце, ні павеву ветру на зямлі (А. Астрэйка). To іней асыпаецца на скронь, то хвошча лес ігліцаю і снегам (С. Грахоўскі). Ці дзяцел застукае дзе на сасне, ці шышка пакоціцца з елкі наніз, ці пройдзе, павольна ступаючы, ліс, ці заяц праскочыць па свежым сняжку... (П. Глебка). Або птушак там не было, або яны проста не адважыліся падаваць голасу (Я. Колас). Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна (Я. Купала). He то сякера мерна чэша, не то хтось кашляе ці брэша (Я. Колас).
    2.	У складаназлучаным сказе з адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або коска не ставіцца ў наступных выпадках:
    а)	калі часткі сказа маюць агульны даданы член сказа ці агульную даданую частку.
    Схемы:
    [ агудьн_ы_дад.ллен_сказа ] І[ ].
     ды [	].
    Напрыклад: Пасярэдзіне поплаву купкамі зелянелі лозы ды зрэдку паблісквала на сонцы рэчка (А. Асіпенка). Праз нейкі час вецер разагнаў у вышыні хмары і дождж сціх (I. Мележ). У вецер лес шуміць вялікім гулам івершаліны сосен гнуцца пад цёмнымі аблокамі (В. Вольскі). Тут каля акна малінаўка пяе і стукае жаўна ( М. Багдановіч). Пра гэта нам гаворыць Прыпяць ды ціха шэпча вецер у чаротах (У. Дубоўка). Недзе гулка малаціў дзяцел і цяжка стагнаўлясны голуб (В. Адамчык). Каліўзышло сонца, раса высахла і трава пазелянела. (Я. Сіпакоў). Пакуль я мыўся, у печы пякліся бліны і на патэльні скварылася сала (I. Пташнікаў);