• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    3.	Пабочнае слова (спалучэнне слоў), якое стаіць у пачатку ці ў канцы адасобленага звароту, як правіла, уваходзіць у яго склад і не аддзяляецца ад яго знакамі прыпынку, г. зн. коскамі выдзяляецца адасоблены зварот разам з пабочным словам: Аднекуль, мабыць зза лесу, насоўвалася цёмнаяхмара (В. Быкаў). Некалькі грузавікоў замітусіліся паўзбярэжжы, відаць спадзеючыся праскочыць якімнебудзь бродам (М. Лынькоў).
    152
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    Калі пабочнае слова ці спалучэнне слоў знаходзяцца ў сярэдзіне адасобленага звароту, то яны выдзяляюцца па агульным правіле. Напрыклад: Людзі слухалі ўважліва, баючыся, відаць, прапусціць хоць адно слова (П. Пестрак). He чакаючы, як відаць, далейшай размовы, жанчына хутка выйгйла з хаты (П. Галавач). Высока ў небе, здавалася, каля самых аблокаў, ківалі вяршынямі сосны, хоць ветру зусім не было (В. Дайліда).
    4.	Пры спалучэнні двух пабочных слоў ці спалучэнняў слоў паміж імі ставіцца коска: Словам, на наша шчасце, хата нейкім чынамуцалела (3. Бядуля). Здаецца, аднак, толькі пасля доўгага пераходу я адчуваў моцную стому (I. Шамякін). Прызнацца, праўда, было шкада пакідаць родныя мясціны (М. Лужанін). Адным словам, на нашу агульную дум~ ку, усе мы ўчатырох былі добрыміхлопцамі (I. Навуменка).
    5.	Пабочныя словы і спалучэнні слоў, калі яны знаходзяцца побач са злучальнымі злучнікамі, аддзяляюцца ці не аддзяляюцца ад іх коскамі ў залежнасці ад кантэксту.
    Коска пасля злучніка ставіцца, калі злучнік не ўключаецца ў пабочную канструкцыю, спалучаючы пры гэтым члены сказа ці часткі складанага сказа (пабочнае слова можна апусціць без парушэння структуры сказа): Валя хутка прамінула руіны Замкавай вуліцы, доўга пятляла па вузкіх завулках і, нарэшце, трапіла ў тупік (У. Краўчанка). Поезд пачынае прыцішаць ход і, нарэшце, спыняецца (М. Лупсякоў). Буслы стаялі на вільчаку і, здавалася, прыслухоўваліся да людское спагады (А. Пальчэўскі). У яго душы адбываўся нейкі балючы працэс, і, відаць, ён перажываў ягомоўчкі (Я. Брыль). Янук стаіць на высачэзным рыштаванні, і, здаецца, увесь свет відзён яму адтуль (А. Кулакоўскі). Гэты выпадак не аддаліў яго ад Валі, а, наадварот, зблізіў (I. Шамякін). He гадзіну, а, магчыма, дзве ці тры чакаў ён поезда (Я. Сіпакоў). УЯўмена загарэліся шчокі, але, на шчасце, Надзя нічога незаўважыла (I. Шамякін). Зося не зусім верыла, што Толік пайшоў у армію, але, сказаць праўду, яна пра гэтамала думала імала гэтым цікавілася (К. Чорны).
    Коска пасля злучніка не ставіцца, калі злучнік уключаецца ў пабочную канструкцыю, утвараючы з ёй адзінае спалучэнне (пабочнае слова апусціць немагчыма); На дварэ, і праўда, было ўжо холадна (У. Караткевіч). А дожджык, і праўда, так і паўзеза каўнер (Я. Брыль). Быць самім сабой — ужо рыса, якая сведчыць аб цэльнасці, а значыць, аб гарманічнасці (В. Вітка). Змрочнай, а галоўнае, пустыннай здалася Андрэю свая хата (П. Пестрак). Хлопцы маўчалі, як мне здавалася, вельмі доўга, а магчыма, усяго некалькі хвілін (В. Быкаў). Метраў сто,
    Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
    153
    а можа, дзвесце адышоў Mixed убок, як гукнуў за лесам дзесьці басам поезда гудок (А. Астрэйка).
    He аддзяляюцца коскай пабочныя словы ад злучнікаў, калі яны стаяць у пачатку сказа: I сапраўды, жыццё цяпер здавалася Валі надзвычай прыгожым і цікавым (I. Шамякін). I на самай справе, хутка пачуўся чыйсьці голас (I. Мележ). А між іншым, бібліятэка ўжо была закрыта (У. Шахавец).
    6.	Пабочныя словы і спалучэнні слоў заўсёды аддзяляюцца ад падпарадкавальных злучнікаў коскамі: Бульба разварылася так, што, здавалася, восьвось рассыплецца на кавалкі (В. Палтаран). Мяне вельмі радаваў час, калі, бывала, дзяўчаты выходзілі замуж. Тады яны клапаціліся пра пасаг (Я. Брыль). Валя, як, мабыць, ведаеш, прыедзе толькі заўтра (I. Шамякін). Iраптам Зыгмусю здалося, што, магчыма, той нечаканы ўдар грому з яснага неба — таемная прыкмета, якая абавязкова прынясе нейкія змены ў яго жыцці (В. Дайліда). На летніх і зімовых канікулах, замест таго, каб, як кажуць, раненька легчы і раненька ўстаць, я сядзеў за поўнач у сваім кутку за кнігамі Янкі Купалы і Якуба Коласа (Я. Скрыган). Гнеўна насупіліся ў бацькі бровы, калі я чытаў верш «А хто там ідзе?», дзе, здаецца, нават фізічна чуеш, як рушыць грозным паходам людскі натоўп, несучы на паказ усяму свету сваю крыўду (Я. Скрыган).
    7.	Пабочныя сказы маюць значэнні, блізкія да значэнняў пабочных слоў і спалучэнняў слоў. Часцей за ўсё яны выдзяляюцца коскамі, радзей, калі суправаджаюцца ўзмоцненай інтанацыяй і падкрэслены лагічна, аддзяляюцца (выдзяляюцца) працяжнікамі: Учора, як вы ведаеце, увесь дзень ішоў дождж (П. Галавач). Дзед, як нам здалося, меў сёння добры настрой (Б. Сачанка). Горад, як мне казалі, знаходзіўся дзесьці на ўсход ад нашай вёскі (I. Грамовіч). Ды і самім, адчуваў ён, трэба кудынебудзь схавацца, бо з кожнай секундаю ззаду маглі з’явіцца немцы (В. Быкаў). Справа, як вы бачыце, у тым, што чалавек любіць жыць і працаваць у спрыяльных умовах (П. Кавалёў). Стары, кажуць людзі, не малы, заўсёды сабе занятак знойдзе (Р. Сабаленка). А там, як той казаў, кінеш за сабою, а возьмеш перад сабою (Р. Сабаленка). Цяпер адсюль — гавораць жартам — усё па край зямлі відно (А. Вялюгін). Прахадная завода — здзівіліся хлопцы — была бітком набіта людзьмі (Я. Брыль). Новая мэбля, простая, недарагая, але такая выгодная і — здавалася Надзі — надзвычай прыгожая, пахла лакам (I. Шамякін).
    8.	Заўсёды выдзяляюцца працяжнікамі тыя пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія знаходзяцца ў сярэдзіне сказа і маюць клічную
    154
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    ці пытальную інтанацыю (з клічнікам ці пытальнікам пасля іх): Добрыя весткі — якая радасць! — пранікаюць разам з ветрам (М. Гіль). Зіма — хоць ты плач!— не хацела саступаць месца вясне (А. Васілевіч). Жніво — о гора!—мы зацягнулі (А. Асіпенка). Вечарамцічулі?—здарылася гэтпая вялікая бяда... (А. Асіпенка). Хлопец — можаце сабе ўявіць?—з усіх ног кінуўся наўцёкі (I. Навуменка).
    § 77. Знакі прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах
    1.	Устаўныя канструкцыі (словы, спалучэнні слоў, сказы) выдзяляюцца дужкамі ці працяжнікамі. Яны змяшчаюць дадатковыя звесткі, заўвагі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі да выказвання; тлумачаць асноўную частку выказвання: Нам кожнаю назвай (вялікай і дробнай) патрэбна, як імем сваім, даражыць (П. Панчанка). Чалавек у паліто (Рытвінскі) паварушыўся ў крэсле, усеўся лепш (С. Баранавых). Ёсць тут беламорскі лунны камень (лабрадор) (П. Галавач). Ён спяшаўся (бег) дадому (3. Бядуля). Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў 1882 годзе (М. Мушынскі). Да нядаўняга часу на Беларусі было два запаведнікі: Бярэзінскі (ён абараняў увесь жывёльны свет, але асабліва мядзведзя і бабра) і Белавежскі (галоўныя тут высакародны алень, бобр, лось, і перш за ўсё, карользубр) (У. Караткевіч). Мелодыя купальскіх песень (гэта чулася ў кожным яе адценні) ішла з самой глыбіні вякоў (А. Ліс). У адным сяле (не важна — дзе) хадзіў Баран у чарадзе (К. Крапіва). Абвяшчае генерал —уім пазнаў ён сына — байцам дывізіі прывал (А. Куляшоў). Сярод ночы партызаны абкружылі станцыю ды занялі зыходныя пазіцыі, каб у тры гадзіны ночы — па чырвонай ракеце — рынуцца ў атаку (А. Карпюк). Максім з чамаданам і клункам у руках увайшоў у прасторную і высокую — хоць цэпам махай — залу вакзала (М. Машара). Янка Тукала жыў не так далёка ад Мікуціч—за Нёманам вярсты тры (Я. Колас). Некалі—пра гэта Юля не раз чула і ад дзеда, і ад бабы — Віць была вялікая, магутная рака (Б. Сачанка). Лабановіч — так звалі маладога настаўніка — слухаў апавяданне з вялікай цікавасцю (Я. Колас).
    3 а ў в а г а. Знакі прыпынку, якімі выдзяляюцца ўстаўныя канструкцыі, з’яўляюцца варыянтнымі і ўзаемазамяняльнымі.
    2.	Калі ўстаўныя спалучэнні слоў ці сказы суправаджаюцца пытальнай ці клічнай інтанацыяй, тады пасля іх (непасрэдна перад працяж
    Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
    155
    нікам ці дужкай) ставіцца пытальнік або клічнік. Напрыклад: Мост не знае — адкуль яму знаць?—што не будзе Пятлянка пад ім булькатаць (А. Куляшоў). Міхал—навоштаўжо таіцца?любіўтакі павесяліцца (Я. Колас). Шчасце здабудуць сабе назаўсёды — так будзе! — гордасць і слава зямлі нашай — простыя людзі (А. Куляшоў). Сцепанідзе, відаць, надакучыла чакаць, яна спіхнула з воза малога — выліты Мікіта Самарос!— і паслала па бацьку (А. Асіпенка). Васілёк (добры хлопчыкГ) любіць чытаць прыгодніцкую літаратуру (А. Васілевіч).
    Заўвага. У сказах з устаўнымі канструкцыямі можа назірацца збег знакаў прыпынку. Коска, якая стаіць на месцы «разрыву» сказа ўстаўной канструкцыяй, выдзеленай дужкамі, ставіцца пасля другой дужкі або перад другім працяжнікам, калі ўстаўная канструкцыя выдзелена працяжнікамі: Выпаліўшы ў печы (калі сонца ўжо стала вышэй лесу), выйшліў полежанчыны (П. Кавалёў). Паглядзеўшы на гадзіннік (да адыходу поезда заставалася хвілін трыццаць пяць), пасажыр спакваля пайшоў у буфет (I. Гурскі). He верыцца — хоць кліч сяброў у сведкі, — што ўжо мінула роўна дваццаць пяць (А. Бачыла). Павольныя, ціхія, нібы сарамліеыя гукі адажыа адразу ж прыносілі нейкі супакой, ціхамірнасць, і яна [Валя]злівалася з музыкаю, нібы растеаралася ўёй — музыка ў ёй і яна ў музыцы, — і яны ўжо існавалі разам, як нейкая адзіная шчаслівая суладнасць, дзе нішто не замінае адно аднаму жыць і дыхаць (Я. Сіпакоў). Узваліўшы на насілкі параненых— іх было шасцёра, —узвод Аляксея Заспіцкага адступіў (Б. Сачанка).
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПАРАЎНАЛЬНЫХ ЗВАРОТАХ
    1.	Параўнальныя звароты, якія пачынаюцца параўнальнымі злучнікамі бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што, як, як быццам, выдзяляюцца (або аддзяляюцца) коскамі, калі яны маюць толькі параўнальнае значэнне: Як чорны парасон, вісела цемра над зямлёй (М. Калачынскі). Якрукі старэчыя, звіслі галіны дрэў (Ц. Гартны). Вясною падалі пялёсткі, нібы сняжынкі, на мурог (П. Панчанка). Вясёлы гром, нібы грукат калёс, пакаціўся па небе (Я. Брыль). У небехмаркі, як абрыўкі дум, плывуць туды, дзесонца сядзехутка (Н. Гілевіч). Цеменьзаліваезялёны, быццам лёд, халодны небасхіл (М. Багдановіч). Начамі, што яблыкі, падаюць зоры (П. Броўка). Пад горкаю, бы срэбраны равок, паблісквае на сонцы Балачанка (Я. Колас). Часам кропля на саломцы закрышталіць, як сляза (М. Машара). Вецерзвініць, як струна (М. Калачынскі).