Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
3 а ў в а г а. Члянімасць злучніка у той час як адбываецца часцей тады, калі ўзмацняецца яго часавае значэнне. Такія сказы блізкія да сказаў са злучнікам калі (у той час, як “ калі). Параўн.: Грыбы пасапраўднаму пачынаюць расці ў той час, як жыта выкідвае колас (Я. Сіпакоў). Я вярнуўся дахаты якразутой час, якужо зусім сцямнела (I. Шамякін). — Грыбы пасапраўднаму пачынаюць расці ў той час, калі жыта выкідвае колас. Я вярнуўся дахаты якраз у той час, калі ўжо зусім сцямнела.
6. У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі даданыя часткі аддзяляюцца коскамі на аснове агульных правіл: галоўная частка аддзяляецца ад даданай (незалежна ад месца ў сказе), кожная наступная даданая частка аддзяляецца ад папярэдняй.
Схемы:
[ ], (калі ), (калі ), (калі ).
(Калі ), [ ]Дкалі ),(калі ).
166 I Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
[ , (калі ), (калі ), (калі ), ].
[ , (што ), ], (дзе ), (калі ).
[ ], (каб , (што ), (што ), ).
Напрыклад: [Я не знаюмесяца больш замай шчаслівага], калі пушчы цешацца з гоману шумлівага, калі вербы ніцыя рвуцца ўвысь галінамі, калі скрозь пшаніцаю пахне над даліпамі... (П. Глебка). [Язмалку seeday], як гамоняцьрэкі, як ціха плачуць вербы над вадой (П. Прыходзька). [Толькі чалавек\, які вельмі добра ведае мясцовасць, \стоячы на пагорку пасярод разлеглага шэрага ржышча, мог разгадаць], дзе ўзвышаліся калісьці дубы, цягнуліся купы лазняку, града алешніку, дзе, нарэшце, стаялі хаты хутаранцаў (I. Навуменка). Калі шануем тую мову, якую продкі збераглі, [скажы на ёй такія словы], кабу вякахяны жылі (Ю. Свірка). [Толькі па дзвюх абгарэлых бярозах\, што калісьці стаялі перад хатай, \стары пазнаў месца], дзе пражыў усё сваё доўгае жыццё (I. Шамякін). Калі ўвайійлі на двор, [маці адразу заўважыла], што Алёшкі няма дома, бо на дварэ быў непарадак (А. Якімовіч). [Я хацеў бы], каб промень кожны\, што дорыць сонца вясеннім днём, што азарае сцяг пераможны, \заўсёды ў сэрцы палаў святлом (М. Танк). [Поспехі сучаснай беларускай літаратуры, як не раз адзначаў Мележ, маглі быць значна болыйыя], калі б пісьменнікі глыбей усведамлялі сваю адказнасць за справу, якой сябе прысвяцілі, калі б працавалі ў літаратуры з большай мужнасцю, сумленнасцю і самаадданасцю, калі б усе да канца зразумелі, што ў мастацкай творчасці паступацца сваімі перакананнямі і таргавацца з уласным сумленнем — справа апошняя і безнадзейная, вартая жалю і пагарды (Н. Гілевіч).
7. Паміж дзвюма даданымі часткамі, звязанымі пры дапамозе адзіночных спалучальных злучнікаў і, ды (у значэнні і) ці размеркавальных ці, або (альбо), коска паміж даданымі часткамі не ставіцца.
Схемы:
[ ],(калі )і( ).
[ ],(калі )і(калі ).
[ , (калі ) і (калі ), ].
Напрыклад: Глуійэц пачынае такаваць на досвітку, калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся (В. Вольскі). Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы або рассцілаюцца бясконцыя зялёныя лугі (Я. Колас). Люблю твае, Нарач, затокі і тоні, як вецер густыя туманы развее ці снежная пена на хвалях зазвоніць (М. Танк). На самай сярэдзіне разліву, дзе праходзіла рэчышча і дзе плынь была асабліва хуткая, круцілася невялікая лодка (I. Шамякін). Была толькірадасць і тур
Знакі прыпынку ў складаным сказе
167
бота, якая мяшалася з гэтай радасцю і з якой невядома што было рабіць (I. Мележ). Па справах толькі пазнаецца, хто людзям заўсёды прыносіць карысць іхто чалавека ў бядзе не пакіне (С. Законнікаў). Гэтыя промні асвятлялі і верх невялічкае гары, якая стаяла перад нашай вёскай зусім асобна і якую спрадвеку звалі ўсе Кухтавай гарой (У. Дубоўка).
8. Калі аднародныя даданыя часткі звязаны паўторнымі спалучальнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і) ці размеркавальнымі ці, або, коска паміж часткамі ставіцца.
Схемы:
[ ],(бо ),і( ),і( ).
[ ], (бо і ), (бо і ), (бо і ).
Напрыклад: Цяпла, аднак, вялікага ўжо не чулася, бо і сонца было няяркае, нібы астуджанае, і паветра прыкметна ўжо настаялася асеннімі скразнякамі, і зямля астыла, страціла цяпло ад першых замаразкаў (Г. Далідовіч). Такія нас грэюць словы, дзе б’ецца гарачае шчырае capita, і голас душы не сціхае, і кожнае слова спявае (Я. Пушча). Знаходзячыся ў шпіталі, ён успамінаў, як фашысты напалі на іх нечакана, і як яны апынуліся ў акружэнні, і як атраду ўсё ж удалося прабіцца да сваіх (I. Новікаў).
9. Калі ў складаназалежным сказе ёсць дзве галоўныя часткі, спалучаныя адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або, да якіх адносіцца агульная для іх даданая частка, то коскай галоўныя часткі не раздзяляюцца.
Схемы:
[ ]і[ ],(што ).
[ ]ці[ ],(што ).
Напрыклад: He апалі яшчэ раннія росы і сонца не стала зіяць, як вострыя ў поплаве косы вясёла ізычна звіняць (Ц. Гартны). Ужо сонца праглядвала праз вяршаліны хвой і пачынала адчувацца гарачыня летняга дня, калі настаўнікі падышлі да балота (Я. Колас). Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй нізка сцелецца туман або імжыць дробны дождж (К. Чорны).
3 а ў в а г а. Аднародныя даданыя часткі, звязаныя бяззлучнікавай сувяззю, таксама раздзяляюцца коскай: Як павее вецер, скалыхнецца голле, раніцай вясёлай ты ідзеш у поле (А. Русак).
С х е м а:
(як ), ( ), [ ].
10. У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі пры паслядоўным падпарадкаванні можа ўтварыцца збег двух падпарад
168
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
кавальных злучнікаў (ці злучніка і злучальнага слова). Коска паміж злучнікамі ставіцца тады, калі пропуск даданай часткі, якая пачынаецца другім злучнікам, не парушае структуры астатняй часткі сказа і не патрабуе перабудовы галоўнай часткі сказа.
Праверце: Цяпер стала ясна, \што\, пакуль не зробяць мастоў, \немцы ў Вялікі Лес не пакажуць і носа\ (Б. Сачанка). — Цяпер стала ясна, пакуль не зробяць мастоў, што немцы ў Вялікі Лес не пакажуць і носа. Цяпер стала ясна (што стала ясна?), што немцы ў Вялікі лес не пакажуць і носа (не пакажуць носа як доўга? да якога часу?), пакуль не зробяць мастоў.
Схемы:
[ ], (што, (калі ), ).
[ ], (бо, (калі ), ).
Напрыклад: Раз і назаўсёды запомні, што, калі нікога няма ў пакоі, не маеш права заходзіць (I. Новікаў). Каля кастра застаўся праваднік, які, пакуль хлопцы лавілірыбу, прыгатаваў вячэру (К. Кірэенка). Я пішу Марынцы, каб, як скончыцца будаўніцтва, вярталася ў Мінск (Т. Хадкевіч). Дык выходзіць, што, пакуль вы будзеце даказваць адзін аднаму сваю правату, я павінна стаяць і слухаць (А. Якімовіч). Гэта было так нечакана, што, пакуль я знімаў ружжо з пляча, ад кабана і след прастыў (В. Карамазаў). Таня ведала, што, каб яна здолела расказаць бацьку, ёй адразу стала б лягчэй (I. Шамякін). Усё пакінуць след павінна, бо, як пачаўся белы свет, прамень, пясчынка і расінка нязменна пакідаюць след (П. Броўка).
11. Калі пасля падпарадкавальнага злучніка (злучальнага слова) стаяць парныя злучнікі калі... то, калі... дык, то коска на стыку злучнікаў не ставіцца, паколькі пропуск даданай часткі, звязанай злучнікамі калі... то, калі... дык парушае структуру сказа і патрабуе яго перабудовы ў цэлым.
Параўн.: Ён сказаў, што, калі будзе свабодны, вечарам прыйдзе да мяне. — Ён сказаў, што вечарам прыйдзе да мяне, калі будзе свабодны і Ён сказаў, што калі будзе свабодны, то вечарам прыйдзе да мяне. Спалучыць злучнік што з другой часткай парнага злучніка нельга (што то вечарам прыйдзе да мяне), парушаюцца стылістычныя нормы літаратурнай мовы.
Схемы:
[ ], (што калі ), (дык ).
[ ], (бо калі ), (то ).
Знакі прыпынку ў складаным сказе
169
Напрыклад: Цімох чуў, што калі пачне гаварыць, то заплача ад крыўды, злосці і жалю (Я. Колас). Невыпадкова СалтыкоўШчадрын гаварыў, што калі хоць на хвіліну замоўкне літаратура, то гэта будзе раўназначна смерці народа (С. Законнікаў). Валя сказала брату, што калі ён хворы, то трэба абавязкова выклікаць доктара (I. Шамякін). Прараб сказаў рабочым, што калі ў час будзе здадзены будаўнічы аб’ект, дык атрымаюць прэміі (М. Стральцоў). Старгйыня спадзяваўся, што калі не будзе дажджу, то калгас датэрмінова закончыць уборку збожжа (М. Чарняўскі). Іван адчуваў, што калі ўпадзе ў снег, то, напэўна, далей ужо не ўстане ( В. Быкаў). Думаў я, што калі не здарыцца ў гэты час прымірэння, дык не быць ім ужо сябрамі ніколі ( В. Адамчык). Адагрэтая за вясну зямля набрала сіл, і зеляніна на ёйрасце і шырыцца з такой ійпаркасцю, што калі прыслухацца, дык уловіш, як выпростваюцца і цягнуцца каліўцы ўгору і шасцяць і перашэптваюцца (Т. Хадкевіч).
12. Калі даданыя часткі з сузалежным падпарадкаваннем паясняюць у галоўнай частцы аднародныя члены сказа, то даданыя часткі аддзяляюцца ад іх коскамі на агульных падставах.
Схема: [ О, (што ), О, (што ), O], (што ).
Напрыклад: Шкада мне зялёнай нівы, што шуміць у полі, таго дуба, што надрэчкай песціцца ў прыволлі (Я. Колас). Ён чуў, як узбуджаны гоман стаіць ад відна да відна, і там, дзе хвалюецца Нёман, і там, дзе гамоніць Дзвіна (П. Броўка). Добрым і сардэчным словам незабудзь ніколі ўспомніць свайго другасадавода, што прывіў лясную дзічку, жаўрука, які вясною разбудзіў яе пупышкі, дождж, які паіў карэнне, вецер, што гайдаў галіны, пчол, якія апылялі цвет ружовы і духмяны, рукі смуглыя дзяўчыны, што плады збіраліўвосень... (М. Танк).
13. У складаназалежным сказе можа ставіцца коска і працяжнік, калі сказ пабудаваны ў форме перыяду, на мяжы падзелу дзвюх частак — павышэння і паніжэння голасу. Напрыклад: Каб светлым, вясёлым у кожнага дом быў, каб людзі да старасці мірна жылі, каб сонца не гасла ад атамнай бомбы(,), — (">мы будзем змагацца за мір на зямлі (П. Прыходзька). Ілюдзі, што пшаніцу, жыта сеюць, і сонца, што палеткі саграе, і дождж, і вецер, што над полем вее, і аграном, шторана ўстае, і хлебапёк, і нават прадаўшчыца; камбайны, элеватары, млыны, і грузавік, што пад дажджом імчыцца(І>, — (І,)ствараюць хлеб для нас усе яны ( П. Панчанка).
14. Кропка з коскай ставяцца паміж даданымі часткамі або іх групамі, калі яны даволі развітыя і часам маюць свае знакі прыпынку. Напрыклад: Яхацеў бы ў хаціне тваёй нагасціцца, каб ніколі яе не патрапіў за
170
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
быць я; да таго пра ўсё нагаварыцца з табою, каб твой голас і смех быў заўсёды са мною; да таго на тваё хараство наглядзецца, каб не сцерлі твой вобраз часы ліхалецця; да таго насвятліць свае вочы вачыма тваімі, кабзнайсці мог цябе і начамі глухімі (М. Танк).