• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    ПІШАМ
    ПАБЕЛАРУСКУ
    I Даведнік
    I па арфаграфіі
    I і пунктуацыі
    | з каментарыямі
    ПІШАМ
    ПАБЕЛАРУСКУ
    Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі
    ДАПАМОЖНІК ДПЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ 3 БЕЛАРУСКАЙ I РУСКАЙ МОВАМІ НАВУЧАННЯ
    Рэкамендавана Навуковаметадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    МІНСК НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ 2010
    УДК 373.3.016:811.161.3
    ББК 74.268. ІБен
    П32
    А ў т а р ы:
    3. I. Бадзевіч, Г. М. Валочка, I. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч, A. А. Лукашанец
    Рэцэнзенты:
    кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт .імя Максіма Танка»
    (кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н. У. Чайка);
    метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела грамадскагуманітарнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» В. Л. Душэўская
    Пішам пабеларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі П32 з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус.
    і рус. мовамі навучання / 3. I. Бадзевіч [і інш.]. — Мінск : Нац. інт адукацыі, 2010. — 192 с.
    ISBN 9789854657509.
    У даведніку прыводзяцца асноўныя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, даецца каментарый да гэтых правіл. Звяртаецца ўвага на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускага правапісу.
    Матэрыял кнігі можа быць выкарыстаны ў працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, а таксама ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і самападрыхтоўкі.
    УДК 3733.016:811.1613
    ББК 74.268.1Бев
    ISBN 9789854657509	© Афармленне. ТДА «Аверсэв», 2010
    © Афармленне. НМУ «Нацыянальны інстьпут адукацыі», 2010
    Прадмова
    У даведніку прыводзяцца асноўныя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, даецца каментарый да гэтых правіл. Асаблівая ўвага надаецца адрозненню часцін мовы (напрыклад, прыслоўя і назоўніка з прыназоўнікам тыпу дахаты і да хаты; складаных прыметнікаў і словазлучэнняў тыпу густанаселеныя і густа населеныя, злучнікаў затое, прытым, паколькі і прыназоўнікавых спалучэнняў за тое, пры тым, па колькі), асвятляюцца пытанні размежавання сінтаксічных з’яў.
    Даведнік складаецца з дзвюх частак: «Арфаграфія» і «Пунктуацыя».
    Тэарэтычны матэрыял кнігі грунтуецца на аснове новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якія ўведзены ў дзеянне згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» з 1 верасня 2010 года. Аўтары імкнуліся не толькі падаць асноўныя тэарэтычныя пытанні школьнага курса беларускай мовы, але і звярнуць увагу на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што надзвычай актуальна апошнім часам пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.
    У змест даведніка не ўключаны выпадкі спрэчнага ці дваякага напісання, варыянтныя ці аўтарскія знакі прыпынку, г. зн. што ў ім не ставілася задача ахапіць усю разнастайнасць правапісу ці пастаноўкі знакаў прыпынку. Даведнік складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійнатэхнічнай адукацыі.
    4
    Прадмова
    Агульны прынцып пабудовы раздзела «Арфаграфія» наступны:
    1.	Правіла, падмацаванае прыкладамі. Форма выкладу правіл не з’яўляецца аднолькавай, яна залежыць ад асаблівасцей і мэтазгоднасці выкладу канкрэтнага матэрыялу.
    2.	Рубрыка «Увага!», у якой пададзены найбольш складаныя выпадкі і выключэнні з правіл.
    3.	Каментарый. звязаны са зменамі ў правапісе, са спісам найбольш ужывальных слоў на гэта правіла.
    У раздзеле «Пунктуацыя» даецца сістэматызаваны выклад асноўных правіл беларускай пунктуацыі, якія дзейнічаюць у сучаснай пісьмовай практыцы (знакі прыпынку ў простым сказе (няўскладненым і ўскладненым), знакі прыпынку ў складаным сказе (складаназлучаным. складаназалежным, бяззлучнікавым, з рознымі відамі сувязі частак), афармленне простай мовы і цытат).
    Пры структураванні раздзела «Пунктуацыя» аўтары зыходзілі з сінтаксічнага саставу сказаў, таму ў асобныя параграфы аб’яднаны розныя знакі прыпынку ў аднатыпных сказах (напрыклад, *3накі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах», дзе прыводзіцца пастаноўка коскі, працяжніка, двукроп’я, кропкі з коскай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа).
    Рубрыка «Заўвага» ўключае выпадкі непастаноўкі таго ці іншага знака прыпынку тады, калі існуе шмат прыкладаў, звязаных з адсутнасцю гэтага знака (напрыклад, выпадкі адсутнасці коскі перад злучнікамі як, або, ці і інш.).
    Ілюстрацыйны матэрыял для даведніка адабраны з твораў мастацкай літаратуры, навуковых, публіцыстычных і афіцыйных тэкстаў. У асноўным прыводзяцца асобныя сказы ці выказванні, якія звязаны з пастаноўкай таго ці іншага знака прыпынку.
    Матэрыял кнігі можа быць выкарыстаны перш за ўсё ў працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійнатэхнічнай адукацыі, а таксама ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і самападрыхтоўкі.
    Аўтары выказваюць шчырую падзяку рэцэнзентам: кандыдату філалагічных навук дацэнту Н. У. Чайцы і метадысту аддзела грамадскагуманітарнай адукацыі ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» В. Л. Душэўскай за карысныя заўвагі, парады і прапановы, якія садзейнічалі паляпшэнню структуры і зместу даведніка.
    Раздзел I
    АРФАГРАФІЯ
    ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ
    § 1.	Правапіс галосных о, э, a
    1.	Літара о пішацца толькі пад націскам: мбра, кінб, дпера, Орша, Тбкіа.
    2.	Літара э пішацца:
    а)	у пачатку выклічнікаў э, эге, эгеге, эх, эй;
    б)	пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль, гэтулькі), а таксама ў выклічніках гэй, гэ;
    в)	пасля зацвярдзелых: жэрдка, жэтбн, рэдактар, рэкбрд, джэмпер, чэрвень, чэрпаць, чэрствы, цэлы, ацэнка, шэлест, Жэнёва, Цэйлдн;
    г)	пасля цвёрдых [д], [т]: тэатр, тэлебачанне, ветэран, катэт, дэталь, дэпд, дэпутат.
    УВАГА!
    У запазычаных словах напісанне э пад націскам і не пад націскам пасля іншых зычных рэгулюецца слоўнікам: панэль, тунэль, капэла, інтэрнэт, сурвэтка, экзэмпляр, Зэльва, але: шынёль, парламент, менеджмёнт, газёта, перспектыва, нёрвы, сектанцкі, Зеўс і да т. п.;
    д)	пад націскам і не пад націскам у пачатку некаторых (пераважна запазычаных) слоў: эра, эпас, эўрыка, экватар, экзэмпляр, Эстбнія, Эфідпія;
    е)	на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: купэ, кафэ,рэзюмэ, кашнэ, каратэ, Брыгвадзэ, Душанбэ, але: філё, сальтамартале, пікё, камюнікё.
    6
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    3.	Галосныя [o], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [a], што і перадаецца на пісьме: вбстры — вастрыць, вбзера — азёрны, мбва — маўлённе, цэгла  цагляны, жэмчуг  жамчўжына. майстэрня  майстар.
    Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: балдта, хблад, маразьі, рамбнт, адрас, літара, характар, сакрэт, Сакрат, Шаўчэнка, Чарнышэўскі, Чалюскін, адажыа, трьіа, сальфёджыа, Ватэрлба.
    4.	У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складаміро, ло замест о не пад націскам пішацца літара ы: брбвы — брывб, глбтка — глытаць, дрдвы — дрывдтня, кроў — крывавы, а таксама ў словах яблык, яблыня, яблычны, яблыневы.
    У адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем літара ы пішацца ў некаторых запазычаных словах: брызёнт, дрызіна, інжынёр, пдчырк, канцылярыя, рысдра, цырымднія, трывдга, а ў некаторых словах пішацца літара і: бліскавіца, блішчаць, бліскаўка, але: бляск, бляшанка.
    5.	Канцавыя ненаціскныя эль, эр у запазычаных словах перадаюцца як аль, ар: лідар, камп’ютар, карцар, світар, мёнеджар, пэйджар, дрдар, кратар, шніцаль, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца эль, эр: Ландэр, Юпітэр, Одэр, Пітэр.
    Каментарый
    1.	Правіла аб напісанні літары о (п. 1) засталося фактычна без змен, але зараз гэтае правіла не мае выключэнняў, як у правілах 1959 года. Словы з ненаціскным канцавым о (адажыо, сальфеджыо, трыо і інш.), якія паводле правіл 1959 года пісаліся з о, перастаюць быць выключэннямі і пішуцца з канцавым а: адажыа, сальфеджыа, трыа, партфоліа, Токіа, Ватэрлоа і г. д. Такім чынам, змяншаецца колькасць выключэнняў.
    2.	У пункце 2 сфармуляваны правілы напісання літары э ў спрадвечна беларускіх і запазычаных словах. Правапіс галосных э, е ў запазычаных словах адносіцца да найбольш складаных у беларускім правапісе, таму напісанне гэтых літар у значнай частцы слоў іншамоўнага паходжання вызначаецца па слоўніку. Згодна з новай рэдакцыяй істотна пашыраецца напісанне э, у тым ліку канцавога, у іншамоўных словах, якія паводле правіл 1959 г. пісаліся з канцавым е.
    3.	У пункце 3 сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія звязаны з адлюстраваннем на пісьме такой адметнай рысы беларускага вымаўлення, як аканне. У асноўным у новай рэдакцыі правапісу захоўваецца ранейшая норма. Зменена толькі напісанне слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі ненаціскнымі эль, эр, у якіх паводле правіл 1959 г. захоўвалася нязменнае напісанне гэтых частак. У новай рэдакцыі правіл на напісанне гэтых слоў і вытворных ад
    Правапіс галосных
    7
    іх паслядоўна распаўсюджваецца агульны прынцып адлюстравання акання на пісьме: аўтсайдар (аўтсайдарскі'), бартар (бартарны), бухгалтар, дэкодар, майстар, прынтар (прынтарны), камп’ютар (камп’ютарны, камп’ютаршчык), кандытар (кандытарскі), світар, фарватар (фарватарны), шніцаль, эспандар і г. д. Такім чынам, захоўваецца аднастайнасць напісання цэлай групы структурна аднолькавых слоў іншамоўнага паходжання.
    § 2. Правапіс галосных е, ё, я
    1.	У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: лёгкі, сёлета, цётка, цвёрды, вёска, сёстры.
    Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд і ёт: ёдапірын, ётаванне, а таксама ў складаных словах з першай часткай радыё: радыёграма, радыёстанцыя, радыёантэна.
    УВАГА!
    Калі першая частка складанага слова з’яўляецца вытворнай ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і пад. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія і пад.