Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
5. Прыстаўныя галосныя могуць ужывацца не толькі ў адной і той жа каранёвай марфеме ў розных словах (лён — ільняны), але і ў розных словаформах аднаго слова (лён — ільну, леў — ільва, лёд — пад ільдом, і г. д.).
6. Прыстаўная галосная а з’яўляецца, па сутнасці, факультатыўнай і выкарыстоўваецца паралельна з прыстаўным і ў абмежаванай колькасці слоў: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча. У сучаснай беларускай літаратурнай мове няма слоў, якія ўжываліся б толькі з прыстаўной галоснай а.
Такім чынам, правапіс прыстаўных галосных іі аў сучасйай беларускай мове можна аднесці да так званай нястрогай нормы. Таму пры вызначэнні мэтазгоднасці ўжывання і правільнасці напісання слоў з прыстаўнымі галоснымі неабходна звяртацца да слоўнікаў.
3 а ў в а г а. Прыстаўной галоснай фактычна з’яўляецца а ў словах арабіна, арабінавы, арабіннік (параўн.: рабіна,рабіннік,рабінавы). Аднак словы рабіна — арабіна, рабінавы — арабінавы, рабіннік — арабіннік функцыянуюць у сучаснай беларускай мове як паралельныя варыянтныя найменні. Таму выкарыстанне варыянтаў з прыстаўным а не абумоўлена фанетычна (у словах няма спалучэнняў зычных з пачатковым р) і не адносіцца да праблем правапісу.
Гістарычна прыстаўной літарай таксама з’яўляецца а ў слове аўторак. Аднак у сучаснай беларускай мове лексема аўторак у любой пазіцыі выкарыстоўваецца і пішацца ў нязменным выглядзе і не складае правапіснай праблемы.
§ 6. Правапіс літар /, ы пасля прыставак
1. Гук [і] пасля прыставак на галосную чаргуецца з [й], што перадаецца на пісьме літарай й:
а) у словах з коранем ісці, іграць, імя, іначай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: выйсці, зайсці, пайсці; выйграць,
20 Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
зайграць, выйгрыш; найменне, перайменаваць, займеннік, пайменны; перайначыць, перайначанне\
б) у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] пасля прыставак на галосны перадаецца нязменна: заіскрыцца, заікацца, заінець, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праіснаваць, неістотны, Прыіртышша, Заілійскі.
2. Пачатковае і захоўваецца пасля прыставак звыш, між, пан, супер, транс, контр: звышімклівы, суперінтэлект, міжінстытуцкі, панісламізм, трансіндыйскі, контрідэя, а таксама ў складаных словах, калі другая частка пачынаецца з і: бортінжынер, спортінвентар, спецінструктаж, педінстытут і інш.
3. Пры спалучэнні прыставак (аб, ад, пад, над,раз, з(с),уз~, перад, дэз, суб і інш.) са словамі, што пачынаюцца з і, вымаўляецца і пішацца ы: абысці, надышоў, абыграць, падыграць, зыначыць, адыменны, узыход, спадылба, спадыспаду, перадыспытны, субынспектар, дэзынфармацыя, дэзынтэграцыя і інш.
УВАГАІ
Злучнік і ў розных становішчах можа абазначаць гукі [й] або [ы], што на пісь.ме не перадаецца. Злучнік і вымаўляецца як [й], калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: гукі і літары [гук’і й л’ітары], яна і я [йана й йа]; як [ы] — пасля слова на цвёрды зычйы (акрамя заднеязычных г, к, х): брат і сястра [брат ы с’астра], дом і сад [дом ы сат], але: Полацк і Віцебск [полацк і в’іц’эпск], немог імарыць [н’а мох і марыц’].
Каментарый
Засваенне правіл правапісу і, й, ы, у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксама правапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе абумоўлена наступным:
1) пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання й у выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам;
2) уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах іншамоўнага паходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай. Параўн.: бел.: маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран — руск.: майор, район, майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тое, што змянілася напісанне слоў НьюЁрк, Ёфе (замест НьюЙорк, Йофе).
У пункце 1 рэгулююцца правілы правапісу групы слоў уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвае [і] чаргуецца з [й] пасля прыставак на галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца на
Правапіс зычных
21
вельмі абмежаваную колькасць лексічных адзінак, якія практычна поўнасцю пералічаны ў названым пункце.
Пункт 3 рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай прыставак на зычную. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл з ліку прыставак, пасля якіх захоўваецца напісанне літары і, калі з яе пачынаецца аснова слова, выключаюцца суб і дэз. Таму трэба пісаць: субынспектар (было субінспектар); дэзынтэгратар, дэзынтэграцыя, дэзынфармаваць, дэзынфармацыйны, дэзынфармацыя, дэзынфекцыйны, дэзынфіцыраванне, дэзынфіцыраваны, дэзынфіцыраваць. Пры гэтым трэба запомніць, што пасля прыставак звыш, між, пан, супер, транс, контр і захоўваецца: звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі. У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя.
ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м,н,п,р,с,т, ў, ф, х, ц, ч, ш.
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз’] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: ваджу, дождж, пэндзаль, хадзіць, дзюшэс, дзеці, дзеканне.
Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яблык, ёлка, есці, іней, юла, жоўтая, з’ява, аб’ём, пад’ехаць, раз’юшаны, уюн, кіёск, калье, салаўі, налью, Касьян, абаўю.
§ 7. Правапіс I вымаўленне звонкіх і глухіх, шыпячых I свісцячых зычных
1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не перадаецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныяр, л, м, н, в: дуб[п]кі—дубок,лёг[х]кі — лягчэйійы. маг[х]чы—магу. свед\т]ка — сведак, каз[с]ка — казаць, прось\з’]ба — прасіць. малаць\дз’] ба — малаціць, малод{т]шы — маладьг, хлеб[п] — хлеба, грыб\ п | гры
22
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
ба, дзед[т] — дзеда, нож[ш] — нажа, воз[с] — воза, мазь[с’] — мазі, дождж[шч] — дажджу.
Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.
УВАГА!
Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, экэамен, Афганістан.
2. Свісцячыя прыпадабняюцца да шыпячых і вымаўляюцца як шыпячыя, а шыпячыя прыпадабняюцца да свісцячых і вымаўляюцца як свісцячыя, што на пісьме не перадаецца: сшытак — [шш]ытак, зжаць — [жж]ай.ь, расказчык — раска[шч]ык; возьмешся — возьме[с с ]я, мыешся — мые[с’с’]я.
Каментарый
Правілы вымаўлення і напісання звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых засталіся без змен. У іх сфармуляваны прынцыпы нязменнага правапісу глухіх і звонкіх (акрамя прыставачнага з), шыпячых і свісцячых зычных незалежна ад пазіцыі і вымаўлення. Фактычна пацвярджаецца марфалагічны прынцып правапісу галосных літар у беларускай мове. Для таго каб вызначыць, якую літару трэба пісаць, неабходна падабраць такое роднаснае слова (ці форму слова), каб дадзены гук знаходзіўся ў моцнай пазіцыі. Менавіта па гэтай пазіцыі і вызначаецца правільнае напісанне. Напрыклад, у слове козка (вымаўляецца [каска]) пішацца літара з, таму што ў словах казаць, казачны выразна вымаўляецца гук [з]. Наадварот, у слове коска (малая каса) пішацца с, таму што ў словах каса, касавіца, касіць, касец выразна вымаўляецца гук [с].
§ 8. Правапіс д I дз, т I ц
У беларускай мове літары д, т пішуцца для перадачы на пісьме цвёрдых зычных гукаў [д], [т], а літары дз, ц для перадачы мяккіх зычных гукаў [дз’], [ц’].
1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адбываецца:
а) перад галоснымі е, ё, ю, я, і: агароду агародзе, іду ідзеш, вада — вадзяністы, палёт—у палёце. тру церці, шосты — шэсць, латынь—лацінка;
б) перад мяккім [в’]: два — дзве. дзвесце; чэрствы — счарсцвельг,
в) перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання ін, ір, ік, ёр, еец, ейск у словах іншамоўнага паходжання, а таксама
Правапіс зычных
23
ў словах, вытворных ад іх: каманда — камандзір; індзеец, індзейскі (але: Індыя — індыец, індыйскі, індыйцы); гвардыя — гвардзеец, гвардзейскі; білет — білецёр, білецік.
2. Літары дз і ц перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах дзверы, чацвер, подзвіг, мядзведзь, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Дзвіна, Мацвей і інш. Выключэнне: твіст.
3. Гукі [3] у складзе прыстаўкі і М у складзе суфікса перад [в’] перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, падвязаць, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у братэрстве; бітва — у бітве, брытва — брытве, брытвенньг, клятва — клятве, клятвенны.
Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва — мардве, мардвін, Мардвінаў; Літва—уЛітве.
4. У пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем пішуцца д і т: студэнт, дэпутат, дывізія, дэмакратыя, медыцына, апладысменты, дэманстрацыя, дыктатура, дысцыпліна, дэлегат, атэстат, кватэра, тыраж, тыгр, майстар, матэрыял, універсітэт, пластык, авантура і інш.
У некаторых словах іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем пішуцца дз, ц: цір, арцель, эцюд, цюль, цюльпан, цюркскі, цітры, уверцюра, накцюрн, каранцін, карцеч, касцюм, цюбік, цюк, цюль, цюфяк, дзюбель, дзюдо, мундзір, дзюна, дзюійэс, бардзюр і інш.
5. Ва ўласных назвах літары д, т і дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Дэфо, Балтыка, Ватыкан, Антарктыда, Тэгеран, Людміла, Дэтройт, Атэла, Тэрэза, *Юманітэ*\ Хрысціна, Дзікенс, Гарыбальдзі, Аргенціна, Цюмень, Цімкавічы, Гаіці, Палесціна.