• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    в)	калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна узятае слова: авіяматорабудав<інне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыббр, водамаслазапраўшчык;
    г)	напісанне літары э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца нязменна, як у самастойным слове: мэтанакіраваны, мэтазгддна, рэдказўбы, шзравбкі, арэхападдбны, крздытаздбльнасць, тэлебачанне.
    2.	Разам з тым, правапіс о, а ў першай частцы даволі вялікай колькасці складаных слоў не падпарадкоўваецца названым вышэй агульным прынцыпам правапісу складаных слоў. Фактычна выключэннямі з гэтага правіла з’яўляюцца многія складаныя словы з першай часткай іншамоўнага паходжання, у якіх напісанне о захоўваецца незалежна ад месца націску ў другой частцы.
    Згодна з новай рэдакцыяй правіл захоўваецца нязменнае напісанне о незалежна ад месца націску ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца: слова, што, фота, мота. Напісанне о захоўваецца таксама ў першай частцы незалежна ад месца націску ў другой у значнай колькасці складаных слоў, якія адносяцца ў асноўным да тэрміналагічнай лексікі. Захаванне ў новых правілах гэтай «старой» нормы абумоўлена імкненнем:
    а)	захаваць традыцыю нязменнага напісання некаторых вельмі пашыраных у сучаснай маўленчай практыцы беларускіх слоў (зббжжа, мдва, свабдда і інш).
    12
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    Асабліва гэта мае адносіны да выпадкаў, калі неабходна захаваць аднолькавае напісанне частак у складаных словах, якія падпарадкоўваюцца розным прынцыпам напісання: свабодалюбівы (націск у другой частцы не на першым складзе) і свабодалюбства (націск у другой частцы на першым складзе);
    б)	пазбегнуць непажаданай аманіміі і двухсэнсоўнасці складаных слоў (слбва і слава, мангдл і мангал): словатвдрчасць (ад слова, а не слава);
    в)	не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі, што перашкаджае выкарыстанню беларускай мовы ў навуковай і афіцыйнай сферах. Напрыклад: вокарўхальны (анатам.), гросмайстар, збожжаздатачны,збожжасхбвішча, іголкафільтр, коксагазавы, коксахімія, мангалазнавец, мовазнаўства, мовазнаўчы, моватвбрчасць, маторазбдрачны, прыродазнаўца, работадаўца, ружоватвары, свабодалюбны, свабодалюбства, словатворчасць, словаформа, усходазнавец, усходазнаўства, фондасхбвішча, электронвбльт і г. д.
    Фактычна ва ўсіх гэтых выпадках у адпаведнасці з вымаўленнем у першай частцы праяўляецца пабочны націск. Правапіс такіх слоў трэба правяраць па слоўніках.
    У складаных словах, што пішуцца праз злучок, кожная частка захоўвае свой націск і пішацца як самастойнае слова: чдрнабёлы, чдрнабўры, чырвднабёлы, чырвднабўры. Параўн. таксама: стопкран, стопкадр, стопсігнал, шоубізнес.
    3.	Некаторыя асаблівасці мае напісанне о, э, а ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі.
    Незалежна ад месца націску ў другой частцы захоўваецца ў складаных словах нязменнае напісанне з літарай о першых частак, якія з’яўляюцца формамі роднага склону лічэбнікаў дзвёсце, дзевянбста, тры, трыста, чатьіры, чатьірыста: двухсотгаддвы, двухсоткілаграмдвы, дзевяностагадовы, трохакбнны, трохаршынны, трохбакдвы, трохгалбсы, трохкіламетрбвы, трохлітрдвы, чатырохпрацэнтны, чатырохрублёвы, чатырохсотгаддвы, чатпырохтыднёвы, трохсотгадовы, а таксама двухсотпгоддзс, дзевяностагоддзе, трохвбсевы, трохмачтавы, трохмёрны, трохмёсячны, трохмдўны, трохндгі, трохпалубны, трохсотгдддзе, трохсдты, трохствблка, трохстрўнны, трохсцёнка, чатырохзначны, чатырохкблерны, чатырохмёсячны, чатырохндгі, чатырохслбўны, чатырохсотгдддзе, чатырохтдмнік, чатырохтысячны і інш.
    Такім жа чынам у новай рэдакцыі правіл уніфікуецца напісанне складаных слоў, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік сто: стагдддзе, стагддні, стаградусны, стасільны, статысячны, статысячнік, стасвёчкавы, ставёжавы, статпднны, а таксама стааблічны, ставярстбвы, стагаддвы, стагалбвы, стагалбсы, стаграмдвы, стаметрдвы, стамільённы, стапрацэнтны, старублёвы. У гэтых словах галосная а з’яўляецца злучальнай галоснай і яе правапіс вызначаны адпаведным правілам, згодна з якім злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам. Акрамя таго, частка ста ў гэтых словах з’яўляецца формай роднага склону лічэбніка сто, што цалкам суадносіцца з агульным правілам правапісу складаных слоў з першай часткай — лічэбнікам у форме роднага склону. У правілах 1959 г. напісанне слоў з лічэбнікам сто падавалася непаслядоўна:
    Праеапіс галосных
    13
    стагбддзе, стагбдні, але стоградусны, стотысячны, стогалдвы і г. д. (Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).
    4.	Асаблівасцю правапісу літары е ў першай частцы складанага слова з’яўляецца тое, што яе напісанне ніяк не абумоўлена месцам націску ў другой частцы. Фактычна ў дадзеным выпадку націскная і ненаціскная літара е пішацца:
    а)	у словах іншамоўнага паходжання так, як і ў адпаведным самастойным слове ці частцы складанага слова;
    б)	у спрадвечна беларускіх словах так, як і ў пазіцыі пад націскам, або калі літара е стаіць не ў першым пераднаціскным складзе:
    бела: белавёжскі, белакрьілы, беларусгстыка (параўн.: бёлы, бёленькі, але: бялёць, бялюткі);
    бенза: бензапіла, бечзакалбнка, бензацыстэрна (параўн.: бензін);
    бензіл: бензілпеніцылін (параўн.: бензіл);
    бетон: бетонамяшалка, бетонаўкладчык (параўн.: бетдн);
    вегета: вегетанеўрдз (параўн.: вегетацыя, вегетарыянскі);
    веера: вееракрылыя, веерападдбны (параўн.: вёер);
    вела. велагбншчык, велазавбд, веласпбрт;
    венца: венцандсны (параўн.: вёнчык, але вянёц, вяндк);
    вера: вераадстўпнік, вераадстўпніцкі (параўн.: вёра, вёрнік);
    верацёна: верацёнападдбны (правапіс гэтага слова неабходна запомніць; параўн.: верацянд, верацёнца, але верацёны);
    верна: вернападданыя (параўн.: вёрны, вёрнасць);
    верхне: верхнегартанны, верхнезубны, верхнесілёзскі (параўн.: верх, вёрхні, але вяршьіць);
    ветра: ветрагдн, ветрарухавік, ветраўстандўка (параўн.: вёцер, але вятрыска);
    вечна: вечназялёны, вечнамёрзлы (параўн.: вёчны, вёчнасць);
    геолага. геолагаразвёдачны, геолагаразвёдка (параўн.: геблаг, геалогія);
    геранта: герантамарфдз, герантапсіхалбгія;
    дзевяць: дзевяцігаддвы, дзевяцікласнік, дзевяцікратны (параўн.: дзёвяць, але дзявяты);
    дзесяць: дзесяцібальны, дзесяцівугдльны, дзесяціградусны (параўн.: дзёсяць, дзесяткдвы, але дзясяты);
    дзет: дзеталюбівы, дзетддмаўскі, дзетсад (параўн.: дзёці, дзетвара, але дзяцінства);
    звера: зверабдй, зверагадбўля, звералбў (параўн.: звер, але звярьіны);
    земле: землеапісанне, землеўласнік, землярбб (параўн.: зёмлі, земляньі, але зямля);
    зерне: зернебабдвы, зернедрабілка, зернясхбвішча (параўн.: зёрне, зернавы, але зярнятка);
    крэменя: крэменязём, крэменякіслы (параўн.: крэмень);
    леса: лесагадавальнік, лесанарыхтдўка, лесарўб, лесасушыльны (параўн.: лес, лесавік, але лясны);
    лета: летапісанне, летапісец (параўн.: лётні);
    14
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    мега< мегакалдрыя, мегаламанія, мегалацэфалія',
    меда: медагднка, медазббр, медандсны (параўн.: мёд, але мяддвы);
    медна: медналісты, меднаплавільны, меднаствблы (параўн.: мёдзь),
    меза: мезагамія, мезаздй, мезацэфшг,
    мела: меладрама, меламан;
    мета: метабіёз, метагалактыка, метагенёз, метафізік, метамарфозы;
    перша: першааснбва, першабытны, першадрукар (параўн.: пёршы, але пярвічны);
    сева: севазмёна, севазвардт, севазвардтны (параўн.: сёяць, але засявацьу,
    сейсма: сейсмаактьіўнасць, сейсмаграфія, сейсматэрапія (параўн.: сёйсміка);
    селе: селеахдва, селезасцерагальны (параўн.: сель);
    селена: селенаграфія, селенацэнтрычны, селенбграф (параўн.: селён),
    сема: семасіялагічны. семасіялдгія (параўн.: сёма);
    семя: семяддльны, семязавязь, семяўтварэнне (параўн.: сёмя);
    сена: сенавалакўша, сенавязалка, сенакасілка, сенасушылка (параўн.: сёна, але сянажУ,
    сера: серавадардд, серавуглярод (параўн.: сёра);
    серна: сернакіслдтны, сернакіслы (параўн.: сёрны)',
    серпа: серпадзюб, серпападдбны (параўн.: сёрп, але сярпы);
    фена: фенабарбітал, фенагенётьіка;
    фера: феравальфрам, ферамагнітны, ферасплаў;
    цемна: цемнабрдвы, цемнавдкі, цемнаскўры (параўн.: цёмень, але цямнёць); цепла: цеплалюбівы, цепламасаабмён, цеплатраса (пмраўн:. цёплы, але цяплб). Фактычна адзіным выключэннем з гэтага правіла з’яўляецца аснова вялік/ велік, у якой напісанне літары е ці я залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова: велікадўшны, велікарўскі, велікамўчанік, велікасвёцкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагалдвы.
    5.	Правапіс літары ё ў першай частцы складаных слоў цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы. Калі націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы замест ё пішацца е: ледарэз, медагднка, легкадўмна. Калі націск знаходзіцца не на першым складзе другой часткі складанага слова, у першай частцы захоўваецца напісанне ё: лёгкаатлетьічны (параўн.: лёгкі), лёдадрабілка (параўн.: лёд), мёдаварэнне (параўн.: мёд).
    6.	Правапіс злучальных галосных е, ё, і я (таксама як а і о) цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова.
    Злучальныя галосныя ё і о пішуцца толькі пад наніскам. У адных выпадках гэта можа быць адзіны націск у складаным слове (Ваддхрышча, курддым, часбпіс, геліёграф), у іншых  фактычна другі дадатковы націск (ільн'овалакнд) як у складаных словах з націскам не на першым складзе ў другой частцы(в огнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамбнтны, высокаідэйны, конегадбўля).
    He пад націскам заўсёды пішацца злучальная галосная а ў поўнай адпаведнасці з правапісам о і а ў націскных і ненаціскных складах.
    Правапіс галосных
    15
    Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова, у поўнай адпаведнасці з правіламі адлюстравання якання на пісьме ў спрадвечна беларускіх словах: баязддльны, зернясхдвішча, землярбб, жыццярадасны, крывятвдрньг, але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, эернебаббвы (параўн.: зёмлі, зямля, земляньг, зёлень, зялёны, зеленаваты).
    Напісанне злучальнай галоснай е ў складаных словах з другой часткай, якая пачынаецца ў (у нескладовым) таксама падпарадкавана агульнаму правілу правапісу складаных слоў. У адпаведнасці з гэтым правілам злучальная галосная е паслядоўна пішацца ва ўсіх складаных словах, у якіх другая частка пачынаеццазўі таму мае націск на першым складзе: вогнеўстдйлівы. зернеўбдрачны, землеўласнік, цыбулеўббрачны).