Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
б) прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы: Луцэвічы, браты Міцкевічы, род Радзівілаў, бязродныя Іваны; Заслонаеы; Гагарыны.
УВАГАІ
Асабовыя імёны, прозвішчы ў форме множнага ліку, якія перадаюць пагардлівыя, зневажальныя адносіны, пішуцца з малой літары: гарлахвацкія, кручковы, тулягі і інш.;
в) часткі састаўных асабовых імёнаў кітайцаў, карэйцаў, в’етнамцаў, бірманцаў, інданезійцаў, тайландцаў, цэйлонцаў, японцаў: Ван Янмінь, Сунь Ятсен (Кітай); Ан Чхан Хо (Карэя); Нгуен Фук Ань, Нгуен Чай (В’етнам); Такін Кода Хмайн (Бірма); Сутан Такдыр Алішахбана (Інданезія); Кулаб Сайпрадыт, П’я Тасін (Тайланд); Карахара Карахіта (Японія);
г) пачатковыя часткі Ібн, Бен, Шах, Мак, Сан, Сант, Сент, Сен, Тэр у іншамоўных асабовых імёнах, якія пішуцца асобна, разам або да
Правапіс вялікай і малой літар
37
лучаюцца да іх праз злучок, а таксама пачатковыя О’, Д’, якія пішуцца праз апостраф: Ібн Сіна, Бен Алі, МакДоўэл, МакКінлі, СанМартын, СентЭцьен, ТэрПетрасян, ОТенры, Д’Аламбер, Д’Артаньян;
д) клічкі жывёл, птушак і іншых істот: кот Барсік, папугай Гоша, сабака Тузік, карова Зорка, конь Ветрык.
УВАГАІ
Назвы відаў і парод жывёл, птушак, насякомых, рыб і інш. пішуцца з малой літары: балонка, дог, пудзель,лайка, бульдог; арлоўскі рысак, персідская кошка, англійскі сетар, чорны бусел, вяртлявая чаротаўка;
е) прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых імён і клічак жывёл, мянушак з дапамогай суфіксаў ов, оў, {ав, аў), ёв, ёў(ев, еў), ын, ін: Максімаў партфель, Васілёў касцюм, Аленчыны сійыткі, Скарынавы кнігі, Мележаў раман, Тўзікава будка, Барсікава міска, Рагуліна малако;
ж) адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў: Коласаўская прэмія (прэмія імя Якуба Коласа), Нобелеўская прэмія, Мележаўскія чытанні (чытанні, прысвечаныя памяці Івана Мележа), Танкаўская стыпендыя (стыпендыя імя Максіма Танка).
УВАГАІ
Прыметнікі, утвораныя ад уласных назваў з дапамогай суфіксаў аўск, еўск, анск, інск (ынск), пішуцца з малой літары: коласаўскія мясціны, купалаўскія персанажы, багдановічаўскія верійы, мележаўскі стыль, нёманскія краявіды, сочынскія курорты, мінскія вуліцы.
2. 3 малой літары пішуцца:
а) агульныя назвы людзей, прадметаў рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў: донжуан (лічыўся донжуанам), донкіхот, эскулап; браўнінг, кацюша, маўзер, маргарытка, наган, форд; морфій, палоній, уран; ампер, вольт, джоўль, ом, рэнтген;
б) назвы нацыянальнасцей, плямён, а таксама словы, якія паказваюць на месца пражывання: грузіны, армяне, дрыгавічы, крывічы, беларус, мінчанін',
в) назвы чалавека, утвораныя ад асабовых імёнаў, якія паказваюць на яго прыналежнасць або прыхільнасць да чагонебудзь або кагонебудзь: купалавец, магаметанін, дзянікінец, талстовец;
38
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
г) артыклі і часціцы ў іншамоўных асабовых назвах: Лопэ дэ Вега, ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, дон Фердынанд, ле Карбюзье, Ота фон Шанхаўзен (але: Дон Кіхот, Дон Хуан);
д) часткі ага, бей, бек, задэ, аглы, уль, паша, хан, шах і інш., якія пішуцца праз злучок: Ібрагімага, Амарбей, Амадзадэ, Кёраглы, ульІслам, Сулейманпаша, Факаршах і інш.;
е) прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў або ў складзе састаўных агульных назваў: гордзіеў вузел, ахілесава пята, дамоклаў меч, эзопаўская мова, танталавы мукі, пірава перамога, напалеонаўскія планы, рэнтгенаўскі здымак, гегелеўская дыялектыка.
Каментарый
1. Правапіс вялікай літары ў асабовых назвах (імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах, мянушках і г. д.) мае фактычна ўніверсальны характар. Цяжкасці пры напісанні могуць узнікаць толькі ў некаторых групах складаных імён іншамоўнага паходжання. Так, фактычна трэба запомні'ць часткі імён, што пішуцца з вялікай літары (Ібн, Бен, Шах, Мак, Сан, Сант, Сент, Сен, Тэр), і часткі імён, што пішуцца з малой літары (ван, да, дзі, дзю, дон (донна), дэ, дэр, ла, ле, фон, эль). Большасць частак імён, што пішуцца з малой літары, звычайна ўжываюцца ўнутры састаўнога асабовага наймення (Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Кола дзі Рыенца, Лопэ дэ Вега) і толькі зрэдку выступаюць як першыя часткі (дзю Гар, дон Фердынанд, ле Карбюзье, а таксама ван Бетховен, да Вінчы, дзі Рыенца, дэ Вега). У апошнім выпадку неабходна адрозніваць ужыванне такіх імён у пачатку сказа і ў сярэдзіне сказа. Напрыклад: Да Вінчы з’яўляецца выдатным прадстаўніком эпохі Адраджэння', Сярод найболый вядомых прадстаўнікоў эпохі Адраджэння да Вінчы займае асобае месца. Дзю Гар належыць да лепшых прадстаўнікоў французскіх пісьменнікаў XX стагоддзя', У французскай літаратуры XX стагоддзя творы дзю Гара вызначаюцца рэалістычнасцю адлюстравання падзей. Тое ж самае адносіцца і да частак імён, якія пішуцца з малой літары праз злучок і могуць знаходзіцца як у пачатку, так і ў канцы слова (аш, эд, бек, задэ, аглы, уль, зуль, кызы і інш.): Ібрагімага. Амар ашШарыф, Ібрагімбей, Амадзадэ, Турсунзадэ, Кёраглы, Мамедаглы, СедахзульФакар, Сулейманпаша, Махамед эльКуні і інш.
2. Пэўныя цяжкасці можа выклікаць правапіс прыналежных і адносных прыметнікаў, утвораных ад асабовых імён, прозвішчаў і мянушак. Папершае, у дадзеным выпадку неабходна выразна адрозніваць прыналежныя (Коласавы афарызмы) і адносныя (коласаўскі верш) прыметнікі, а таксама выкарыстанне такіх адносных прыметнікаў у складзе састаўных уласных назваў (Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму)) і ўстойлівых словазлучэнняў (бальзакаўскі ўзрост, напалеонаўскія планы).
Правапіс вялікай і малой літар
39
3. Трэба дакладна засвоіць напісанне малой літары ў агульных назвах людзей, прадметаў, рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў. Гэта важна для сферы навуковай тэрміналогіі, паколькі ў сучаснай пісьмовай практыцы часам назіраецца тэндэнцыя да напісання адзінак вы.мярэння з вялікай літары, што з’яўляецца арфаграфічнай памылкай.
§ 17. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў
3 вялікай літары пішуцца:
а) найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Алах, Шыва, Вішну, Уладыка Нябесны. Святая Тройца, Прасвятая Дзева Марыя, Бог Сын, Бог Дух Святы; Гасподзь, Творца, Усявышні, Царыца Нябесная, Маці Божая.
УВАГА!
3 малой літары пішуцца словы бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах тыпу бог (алах) яго ведае, дай божа, дзякаваць богу, алах з ім, бог (божачка) ты мой, ратуй божа, дай бог кожнаму і інш.:
б) прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць;
в) асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (святых, прарокаў, апосталаў і інш.): Ісус Хрыстос, Брахма, Буда, Святы Павел, Іаан Прадцеча, Іаан Хрысціцель, Мікалай Цудатворца\
г) імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Геркулес, Зеўс, Aid, Венера, Фурыя, Геба. Юнона, Пасейдон, Пярун, Ярыла, Жыжаль. Сварог, Лада.
УВАГА!
У якасці агульных назваў пішуцца з малой літары: пярун — удар грому, тытан — волат, іуда — здраднік, фурыя — злосная жанчына, і г. д.;
д)уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Чырвоная Шапачка, Калабок, Іван Удовін Сын, Баба Яга, Дзед Мароз, Снягурка, Мядзведзь. Воўк,Ліса, Сарокабелабока, Казадзераза; Старац, Незнаёмы (драма Янкі Купалы «Раскіданае гняздо»), Жаба, Ганарысты Парсюк, Баран (байкі Кандрата Крапівы), Сонца, Хмарка, Крынічка («Казкі жыцця» Якуба Коласа) і інш.
40
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
УВАГА!
Агульныя назвы ўяўных і міфалагічных істот пішуцца з малой літары: анёл, херувім, муза. лясун, дамавік, гном, троль, здань, вядзьмак, чорт,русалка, дзедмароз (ёлачнае ўпрыгожанне) і інш.
Каментарый
Параграф «Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў» уведзены ў правілы ўпершыню. Гэта зроблена з мэтай упарадкавання правапісу вялікай і малой літар у названай групе найменняў. Неабходнасць і мэтазгоднасць такога параграфа прадыктавана перш за ўсё зменамі ў сучаснай пісьмовай практыцы, дзе ў апошнія два дзесяцігоддзі шырока распаўсюдзілася напісанне вялікай літары ў словах Бог, Гасподзь, Усявышні, Царыца Нябесная і г. д. Таму нарматыўнае замацаванне такіх напісанняў з’яўляецца цалкам заканамерным і апраўданым.
Пры вывучэнні гэтага правіла неабходна звярнуць увагу на наступныя моманты.
1. 3 вялікай літары пішуцца не толькі ўсе найменні найвышэйшых бостваў ва ўсіх рэлігійных культах Яхве, Шыва, Вішну, Іасподзь, але і ўсе словы ў спалучэннях, якія з.мяшчаюць гэтыя найменні (Бог Дух Святы, Прасвятая Тройца, Прачыстая Уладычыца Нябесная).
2. Неабходна адрозніваць напісанне вялікай літары ў імёнах легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў (Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Пярун, Цмок) і малой літары ў адпаведных агульных назвах (пярун — удар гро.му, іуда (юда) — здраднік, цмок — змей, тытан — волат, фурыя — злосная істота).
3. Таксама адрозніваецца напісанне вялікай літары ва ўласных назвах уяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў (Дзед Мароз, Баба Яга, Буцэфал, Атлант') і малой літары ў аналагічных словах, калі яны ўжываюцца як агульныя назвы (дзедмароз — ёлачнае ўпрыгожанне, бабаяга — агідная старая, буцэфал — стары конь, атлант — у архітэктуры).
4. Пэўныя цяжкасці можа выклікаць напісанне малой літары ў назоўніках, якія з’яўляюцца агульны.мі назвамі жывых істот і разнастайных з’яў і прадметаў (заяц, ліса. воўк, мядзведзь, дрэва, сонца, праўда) і вялікай літары, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (Заяц, Ліса, Воўк, Мядзведзь, Дрэва, Сонца, Праўда). Напрыклад: Праз дарогу перабег шэры заяц', Толькі ў вельмі рэдкіх выпадках воўк можа напасці на чалавека; але: Прыйшоў аднойчы Заяц да Мядзведзя і кажа: «Хадзем са мной на агарод капусту секчы». Тое ж самае адносіцца і да пераносных вобразных назваў жывых істот: Рыжая (пра лісу), Касалапы (пра мядзведзя) і інш.