• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    2.	У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца літара я: вёска — вяскдвы, лёгкі — лягчэйшы, лес — ляснгк, мёд — мяддвы, цвёрды — цвярдзёйійы, дзёвяць — дзявяты, дзёсяць — дзясяты, сем — сямнаццаць, вбсем — васямнаццаць.
    У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: вбсень, легкадўмнасць, леснічбўка, цвердаваты, дзесяткдвы, дзевятнаццаты, верацянд, цёмень.
    3.	Заўсёды пішацца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: гердй, кефір, кераміка, генерал, Герасім, Херсдн, Германія, Македднія.
    Літара е пішацца ў першым складзе перад націскам пасля іншых зычных у многіх запазычаных словах, у тым ліку ў пачатку слова: секўнда. легёнда, медаль, семёстр, педаль, метрд, мелддыя, балерына, перспектыва, Везўвій, Версаль, Бетхдвен, Палесцгна; ёгер, ерэтьік, Еўрдпа, Ерэван, Еўпатбрыя, Еўфрат.
    4.	Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не браў, не думаў, без кніг, не без смеху.
    Пры напісанні разам не і без падпарадкоўваюцца агульнаму правілу напісання е, я: няхай, бязвўсы, бяскднцы, немалады, безбарбды, бескарысна.
    8 Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    5.	Каранёвая этымалагічная літара я захоўваецца на пісьме незалежна ад націску ў словах вязаць, сўвязь, лямантаваць, пяцярня, завязь, цяжкаваты, мяккаваты, святкаваць, яскравы, тьісяча, пбяс, мёсяц, памяць, дзёвяць, дзёсяць, дрббязь, заяц, Прыпяць, Бёсядзь.
    Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (рдўнядзь, ббязь, дрдбязь) і дзеясловаў (лаяць, вёяць, сёяць, кашляць, баяць, мўляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, вёялка, сёялка).
    Каментарый
    1.	У новай рэдакцыі «Правіл» размяжоўваецца напісанне літары ё ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца радыё, і літар е,яў складаных словах, першая частка якіх радый.
    Слова радыё адносіцца да разраду нескланяльных назоўнікаў, канцавое ё ў ім з’яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна. Складаныя словы з першым кампанентам радыё, такім чынам, утвараюцца без удзелу злучальнай галоснай і з’яўляюцца чыстымі складаннямі. Літара ё ў такіх словах пішацца незалежна ад месца націску ў другой частцы: радыёабслугбўванне, радыёабсталяванне, радыёаглядальнік, радыёакустычны, радыёаматар, радыёаматарскі, радыёантэна, радыёапавяданне, радыёапарат, радыёапаратўра, радыёаператар, радыёастранамічны, радыёастрандмія, радыёатэлье, радыёаўтдграф, радыёвўзел, радыёвымяральны, радыёвыпрамёньвальны, радыёвьіпуск, радыёвышка, радыёвяшчанне, радыёгазёта, радыёгідраметэаралагічны і г. д.
    Слова радый у беларускай мове з’яўляецца зменным назоўнікам з асновай на й, таму ў складаных словах з першым ка.мпанентам радый літары е (я) з’яўляюцца злучальнымі галоснымі, напісанне якіх падпарадкоўваецца агульнаму правілу: радыеадчувальнасць, радыеадчувальны, радыеактьіўны, радыеахбўны, радыебіёлаг, радыебіялдгія, радыевуглярбдны, радыегеалдгія, радыеграфічны, радыеізатбпны, радыелагічны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыеметрычны, радыепратэктар, радыетэрапія, радыеўстдйлівасць, радыехімічны, радыеэкалдгія; (у першым складзе перад націскам) радыягённы, радыяграфія, радыялбгія, радыямётрыя, радыяхімія.
    2.	Правілы перадачы якання на пісьме застаюцца ў цэлым нязменнымі, аднак іх дзеянне больш паслядоўна распаўсюджваецца на напісанне некаторых груп слоў. У прыватнасці, згодна з новай рэдакцыяй правіл пішацца я замест е (е) у першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, дзясятка, дзясятнік, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты і некаторых іншых словах іншамоўнага паходжання. Мэтазгоднасць адлюстравання на пісьме якання ў гэтых словах тлумачыцца ў першую чаргу сучаснай маўленчай практыкай. Акрамя таго, словы сямнаццаць, васямнаццаць у адпаведнасці з су
    Правапіс галосных
    9
    часнай лінгвістычнай традыцыяй разглядаюцца як суфіксальныя ўтварэнні, а не складаныя словы, што апраўдвае менавіта такое іх напісанне.
    3.	Захаванне ў першым пераднаціскным складзе пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літары е абумоўлена асаблівасцямі беларускага літаратурнага вымаўлення і адпавядае той пісьмовай традыцыі, што склалася: гердй, Герасім, кераміка, кефір, Херсдн. Пасля заднеязычных г,к,ху словах іншамоўнага паходжання літара я пішацца, у тым ліку і пад націскам, толькі ў тых выпадках, калі яна з’яўляецца этымалагічнай: гяўр, кярьіз, Кяхта, Гянджа і інш.
    Напісанне літары е ў першым пераднаціскны.м складзе пасля іншых зычных у словах іншамоўнага паходжання адбываецца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем і вызначаецйа слоўнікам, напрыклад: бензін, вазелін, медаль, метрд, пенал, пенснэ, пердн, перыяд, універсальны, феервёрк, элегантнасць, элемёнт і інш.
    4.	Напісанне часціцы не і прыназоўніка без з літарай е абумоўлена іх статусам асобных слоў. Таму на іх напісанне не ўплывае слова, з якім яны спалучаюцца ў пісьмовым тэксце.
    5.	Пункт 5 тлумачыць нязменнае напісанне літары я ў каранях некаторых слоў і суфіксах.
    §	3. Правапіс галосных у складаных словах
    1.	У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзёй, вастразўбы, чарнавбкі, вадазббр,раўнапраўе, калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, то ў першай частцы захоўваецца о: добразычлівы, востраканцбвы, чорнавалбсы, водазабеспячэнне, роўназалежны.
    2.	Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова, што, фота, мота: словазлучэнне, словафдрма; штогдд, штодзёнь; фотаздымак, фоталабаратдрыя, фотаплёнка (але: фатаграфія і вытворныя ад яго); мотаспбрт, мотагбнкі, мотакрдс (але: матацыкл, матавдз і вытворныя ад іх).
    Напісанне о захоўваецца таксама ў іншых словах, асабліва навуковых тэрмінах, у якіх выразна праяўляецца пабочны націск, хоць асноўны націск падае на першы склад: азбтнакіслы, зб'ожжасхбвішча, мовазнаўства, фондасхбвішча, раббтадаўца, матбразбдрка, вокамгнённа, усхбдазнаўства, руж'оватвары, народаўладдзе, сваббдалюбства і інш.
    3.	Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстдйлівасць, збожжаўбдрачны, торфаўтварэнне, вогнеўстдйлівы.
    10
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    4.	Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгбдна, рэдказўбы, шэравбкі, арэхападббны, крэдытаздбльнасць, тэлебачанне, шэсцьсбт.
    5.	У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў спалучэнні з назоўнікам, першая частка (лічэбнік) ставіцца ў форме роднага склону: тры дні — трохдзённы, чатыры паверхі — чатырохпавярхбвы, пяць тыдняў — пяцітыднёвы, сто метраў — стаметрбвы; сямікласнік, васьмігадбвы, дзевяціградусны, саракагдддзе.
    6.	У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на які склад падае націск у другой частцы: сенакасілка, беласнёжны, землетрасённе, светаўспрыманне, свежамарбжаны.
    Калі першай часткай з’яўляецца аснова велік/вялік, то напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, то пішацца е, калі другі — пішацца я: велікарбслы, велікакняжацкі, велікасвёцкі (але: Вялікдзень); Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагалбвы.
    7.	У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск падае на першы склад другой часткі: лёгкаатлетычны, легкавёрны; лёдадрабільны, ледарэз; мёдаварэнне, медандсны.
    8.	У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, a — у ненаціскным становішчы: ільновалакнб, бібліёграф, ільнавддства, прыборабудаўнічы, марозатрывалы.
    Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск падае на першы склад другой часткі: зернесушьілка, зернясклад; землекарыстанне, землярдбчы', жыццеапісанне, жыццярадасны. Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): вогнеўстбйлівы, зернеўббрка.
    9.	Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас і інш.
    10.	Калі складаныя словы маюць у сваім саставе больш за дзве часткі, то кожная частка пішацца як асобна ўзятае слова: паравозавагонарамонтны, авіяматорабудаванне, аэрафотапрыбор.
    Каментарый
    1.	Правілы напісання літар о,э,аў складаных словах датычацца галоўным чынам першай часткі такіх слоў і адносяцца да найбольш складаных у сучасным беларускім правапісе. Напісанне гэтых літар у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова, а таксама ад характару яго першай часткі (спрадвечнае ці запазычанае слова).
    Правапіс галосных
    11
    У новай рэдакцыі правіл напісанне літар о,э,аў складаных словах у асноўным адпавядае «Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 1959 года, удакладненні датычацца толькі напісання асобных слоў і груп слоў. Асноўным застаецца прынцып, што напісанне галосных о, э, аў першай частцы складанага слова залежыць ад месца націску ў другой частцы і колькасці асноў у складаным слове. Таму правапіс галосных о,з,аў большасці агульнаўжывальных складаных слоў з пераважна славянскімі (спрадвечнымі) асновамі падпарадкоўваецца наступным правілам:
    а)	калі націск у другой частцы складанага слова падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца в: дббры — дабрадзей, соль — салявар, мблат — малатабдец, рдўны — раўнапраўе, гдры — гарналыжнік, гарналыжніца, гарналыжны, і інш.;
    б)	калі ж націск у другой частцы складанага слова не на першым складзе, то ў першай частцы паяўляецца дадатковы (пабочны) націск і захоўваецца напісанне о: агднь — вогнетрывалы, высбкі — высокамастацкі, вагбн — вагонабудаўнічы, і інш.
    Калі другая частка складанага слова пачынаецца зў (у нескладовага), то ў першай частцы таксама захоўваецца напісанне літары о: марозаўстдйлівы, торфаўббрачны, вогнеўстбйлівы, збожжаўбдрка і інш. Мэтазгоднасць такога напісання абумоўлена тым, што ў словах устбйлівы, уббрка націск падае на другі склад і захоўваецца на гэтым жа складзе, калі яны становяцца другой часткай складанага слова. Пераход уўў абумоўлены толькі пазіцыйна. Гэтым жа абумоўлена і напісанне слоў вокамгненна, вокамгнённы, вокамгненнасць, у якіх другой часткай з’яўляюцца словы імгненна, імгненны, імгнённасць з націскам не на першым складзе;