• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    Усе віды дужак у беларускай мове з’яўляюцца знакамі прыпынку, таму пасля іх у не скарачаецца. He лічацца знакам прыпынку толькі квадратныя дужкі, што выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі. Напрыклад: ...(у нескладовае) ужываецца ў адпаведнасці з агульнымі правіламі правапісу...; ...перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах...
    5.	He скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах: РУУС  раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.
    6.	У вершаваных тэкстах для захавання рыфмы замест у складовага можа пісацца у нескладовае (і наадварот): Такі ён [лес] велічнавячысты //Івысокі—// Ўвяршалінах// Гуртуюцца аблокі... (I. Кірэйчык).
    32
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    7.	У навуковых лінгвістычных тэкстах назіраецца спецыфічнае выкарыстанне літар у складовае і ў нескладовае для абазначэння адпаведных гукаў і літар беларускага алфавіта. Напрыклад: Нескладовае ў і у складовае', Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка; Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку; і г. д.
    ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА
    I АПОСТРАФА
    §13. Змякчальны мяккі знак
    1.	Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага й):
    а) для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мядзведзь, мазь, соль,рунь, вучань, гусь, вось, штось, памяць, думаць, дзевяць, вішань\
    б)для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым, а таксама перад мяккім зычным, які пры змене слова можа чаргавацца з цвёрдым: рэдзька, барацьба, пісьменнік — пісьмо, на касьбе — касьба, дзьме — дзьмуць',
    в) пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным, за выключэннем падоўжанага [л’]: бульба, вельмі, столькі, пальцы, больш; але: галлё, вяселле',
    2.	Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:
    а)	у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1й асобы множнага ліку ма, перад канчаткам 2й асобы множнага ліку це, перад постфіксам ся: кіньма, станьма, гляньма; гляньце, станьце', кінься, агледзься, застанься;
    б)	у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку мі: людзьмі, слязьмі, коньмі;
    в)	у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, ійэсцьсдт, дзевяцьсдт;
    г)	у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);
    д)	у постфіксе сьці: хтосьці, штосьці, камусьці, дзесьці, чамусьці.
    е)	перад суфіксам ск у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на нь і ад слова восень: жнівень—жнівеньскі, восень — восеньскі;
    ж)	перад суфіксам чык, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на мяккі знак: камень — каменьчык, рэмень —раменьчык, агонь — агеньчык;
    Правапіс мяккага знака і апострафа
    33
    з)	у суфіксах прыметнікаў аньк, еньк, эньк: малюсенькі, добранькі, прыгожанькі, старэнькі, маленькі;
    і)	перад суфіксам к пасля мяккага [н’]: вішанька, банька, песенька.
    3.	Мяккі знак не пішацца:
    а)	пасля зацвярдзелых зычных і d, m, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: ноч, дождж, мыш, голуб, верф, насып, цар, сем, стэп;
    б)	пасля мяккіх зычных з, с, ц, дз перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: звер — звяры, песня — песню, дзве — два, збіраць — зборы, дзверы — дзвярэй;
    в)	паміж падоўжанымі зычнымі: калоссе, стагоддзе, сумленне, голле;
    г)	перад суфіксам ск у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на нь, калі гэтыя назоўнікі не з’яўляюцца назвамі месяцаў: конь — конскі, Разань — разанскі, Любань — любанскі (але: Чэрвеньскі раён), ЦяньШань — цяньшанскі.
    Каментарый
    У правапіс мяккага знака ўведзена толькі адно ўдакладненне, якое ўніфікуе правапіс прыметнікаў, утвораных ад назоўнікаў на нь. Згодна з новай рэдакцыяй правіл мяккі знак не пішацца ў прыметніках, утвораных ад кітайскіх назваў (чаньчунскі, цяньшанскі, уханскі).
    § 14.	Раздзяляльны мяккі знак I апостраф
    1.	Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д) і непрыставачнага н перад галоснымі е, ё, ю, я, і:
    а)	у словах іншамоўнага паходжання: калье, медальён, канферансье, каньён, мільярд, рэльеф, парцьера, мільён, Лавуазье; але: булён;
    б)	ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на ій (ый), перад суфіксальным еў (ев): Савельеў, Савельевіч, Васільеў, Васільевіч, Арсеньеў, Арсеньевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Анатольевіч. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным еў (ев) пішацца і (ы): Георгіеў, Іракліевіч, Ануфрыевіч, Дзмітрыеў (але: Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.);
    в)	у словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі, Касьянавіч, Емяльянавіч і інш.;
    г)	у словах, утвораных ад дзеяслова ліць: налью, разалью, падалью, далью.
    34
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    2.	Апостраф пішацца перад галоснымі е, ё, ю, я і націскным і:
    а)	пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную: аб’езд, пад’ехаць, аб’яднанне, раз’юшаны, аб’ява, аб’інець, з’едлівы;
    б)	у сярэдзіне слова пасля зычных, акрамя з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага 3): аб’ём, вераб’і, куп'істы, інтэрв’ю, п’еса, надвор’е, п’е, сям’я, бар’ер'Дзям’ян, Лук’янаў, Грыгор’еў, Пракоф’еў, Вётнам, Мар’іна Горка;
    в)	у складаных словах пасля частак двух, трох, чатырох, шмат: двух’ярусны, трох’ярусны, чатырох’ярусны, шмат’ёмісты.
    Апостраф не пішацца:
    а)	пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, ю, я, і: здароўе, салаўі, разнатраўе, праваслаўе, прыслоўе, любоўю;
    б)	у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэдюніёны.
    Каментарый
    Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа засталіся нязменнымі. Разам з тым, пры іх засваенні неабходна звярнуць увагу на наступныя моманты.
    1.	Раздзяляльны мяккі знак і апостраф выкарыстоўваюцца ў беларускай пісьмовай мове для адлюстравання на пісьме правільнага вымаўлення слоў з гукам [j] паміж зычнымі і галоснымі ў іншамоўных і некаторых уласнабеларускіх словах. Пры гэтым раздзяляльны мяккі знак адначасова ўказвае на мяккасць папярэдніх зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н, з і наяўнасць гука [j] паміж імі і наступным галосным, які перадаецца на пісьме адпаведнай ётаванай галоснай літарай: рэ[л]э]ф, кл[л’]э], мі[л’]о]н, меда[л']о]н, паві[л’]о]н, бі[л’]а]рд, na[c’ja]nc, пар[ц’іэ], пар[ц'}э\ра і інш.
    Апостраф указвае на наяўнасць (і неабходнасць вымаўлення!) гука [j] паміж губнымі б, e, jk, я, ф, заднеязычнымі г, к, х, зубнымі д, т, дрыжачым р і галоснымі ётаванымі літарамі е, ё, і, ю, я: iwp[Bjy], c«[Mja], 6a[pja]p, наЭво[р]э] і г. д.
    2.	Трэба адрозніваць напісанне некаторых імёнаў па бацьку з раздзяляльным мяккім знакам і без яго, якія ўтвораны ад розных формаў уласных асабовых імён: Васілій — Васільевіч (Васі[л')э]віч) і Васіль — Васілевіч (Васі[л’э]віч), Аркадзій — Аркадзьевіч (Арка[лз’)э]віч) і Аркадзь — Аркадзевіч (Арка[дз’э]віч).
    Правапіс вялікай і малой літар
    35
    ПРАВАПІС ВЯЛІКАМ I МАЛОН ЛІТАР
    § 15. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
    1.	3 вялікай літары пішуцца першае слова ў сказе, першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Настаў снежань. Снег ішоў амаль штодня, усёсхаваў пад сабою... (3. Бяспалы); Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П. Броўка); Ну! Музыка саматужны, пакажыся, што за «грач» (Я. Колас).
    2.	3 вялікай літары пачынаецца першае слова кожнага радка ў вершаваных тэкстах:
    Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю — Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю.
    П. Панчанка.
    3.	3 вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я ў пачатку простай мовы або ў пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: Аляксей падумаў радасна і нібы недаверліва: «Няўжо я ў Мінску?» (I. Мележ); П. Глебка з поўнай падставай пісаў: «Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў* ( «Л ітаратура і мастацтва»); калі ж словы аўтара ідуць пасля простай мовы (з клічнікам, пытальнікам або шматкроп’ем), то яны пішуцца з малой літары: *Неўсё новаелепшае за старое! » — не вытрымаў Андрэй (Б. Сачанка); «Прывыклі мы да цябе, Якаў...* — заплакала Ядвіга пры развітанні (А. Чарнышэвіч).
    3 малой літары пішуцца:
    а)	цытата, якая ўключаецца ў сказ у якасці яго часткі: Як адзначае народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль, важна тое, сам чалавек «даходзіць да сутнасці, аналізуе прачытанае, ці яму навязваюцца гатовыя рэцэпты, вывады...» (А. Каўрус);
    б)	першае слова пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае перапынак у маўленні або частку сказа, якая апушчана: Зямія... зямля... туды, туды, брат, будуй яе... ты дай ёй выгляд... (Я. Колас); Падпалкоўнік, пазіраючы ў цемру... хвіліну з прагнасцю ўбіраў насычаны вільгаццю дняпроўскі вецер (I. Мележ);
    в)	першае слова пасля выклічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа: Увёсцы патухалі адзін за адным у вокнах агні—пых!—і няма (Б. Сачанка).
    36
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    Каментарый
    У дадзеным выпадку важна цвёрда ўсвядоміць, што пасля знакаў прыпынку ў канцы сказа (кропкі, пытальніка, клічніка і шматкроп’я) незалежна ад прыналежнасці слова да пэўнай часціны мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, прыслоўе, прыназоўнік, часціца, выклічнік і г. д.), а таксама лексікаграматычнага разраду назоўніка (агульны ці асабовы) заўсёды без выключэння пішацца вялікая літара. Вялікая літара пішацца і ў абсалютным пачатку тэксту незалежна ад таго, які гэта тэкст: асобны сказ ці абзац, загаловак тэксту, шыльда і інш. Напрыклад: Халодным восеньскім днём вялікі лось выйшаў наўскраек лесу каля вёскі; Праспект Незалежнасці; Вул. Замкавая; Магазін жаночага адзення; Рэстаран «Журавінка»', Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і г. д.
    § 16.	Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
    1.	3 вялікай літары пішуцца:
    а)	прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, псеўданімы, мянушкі, а таксама лічэбнікі і дадатковыя азначэнні пры гэтых назвах: Васіль, Алена, Марыя Захараўна, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Змітрок Бядуля, Кірыла Тураўскі, Аляксандр Неускі, Нестар Летапісец, Яраслаў Мудры, Казімір Чацвёрты Ягелончык, Пётр Першы, ДоўнарЗапольскі, Марыя СкладоўскаяКюры;