• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    Каментарый
    Правіла фактычна застаецца без змен. Яно рэгламентуе правапіс зычных [д], [т] і [дз’], [ц’] і звязана з адлюстраваннем на пісьме такой спецыфічнай асаблівасці беларускага вымаўлення, як «дзеканне» і «цеканне». Правіла адносіцца да найбольш складаных у сучасным беларускім правапісе, паколькі парознаму выкарыстоўваецца ў адносінах да розных груп (паводле паходжання і структуры) слоў. Гэта звязана з тым, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] у беларускай мове не адносіцца да ўніверсальных фанетычных з’яў і паслядоўна праяўляецца толькі пры словазмяненні і словаўтварэнні новых слоў ад спрадвечна беларускіх: вада — вадзе, вадзяны, вадзіца; хата — хаце, хацінка; мост — на мосце, мосцік, масціць; гняздо — у гняздзе, гняздзечка, гняздзіцца, і г. д. У некаторых групах слоў, у прыватнасці іншамоўнага паходжання, гэтая фанетычная
    24
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    з’ява праяўляецца непаслядоўна. Таму правапіс слоў з літарамі d і m у значнай ступені вызначаецца па слоўніку.
    У пунктах 1 і 2 сфармуляваны асноўныя прынцыпы адлюстравання на пісьме чаргаванняў цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] у аднакарэнных словах (вада — вадзяны, чысты — чысцюткі) і пры іх словазмяненні (вада — у вадзе, хата — у хаце, вяду  вядзе, варта — на варце), а таксама перад мяккім [в’]. Параўн.: ацвярдзённе, ачарсцвёлы, ачарсцвённе, ачарсцвёць, бацвінне, жаўтацвёт, зацвёрджаны, зацвёрдзіць, зацвісці, зацвітанне, зацвярджаць, зацвярджэнне, зацвярдзёлы, зачарсцвёласць, зачарсцвёлы, зачарсцвёць, здранцвёласць, здранцвець, лісцвяны, мярцвяк, падзвіжнік, падзвіжніцкі, падзвіжніцтва, пацвёльвацца, пацвёльваць, пацвёрджаны, пацвёрдзіць, сцвёрджанне, сцвёрдзіць, сцвярджэнне, сцвярдзёлы, сцвярдзёць, цвёрды, цвік, цвінтар, цвісці, цвіцённе, чарсцвёць, чацвёр, чацвертаваць, чацвёра.
    Чаргаванне гукаў [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца і ў словах са спалучэннямі ін, ір, ёр, еец, ейск у словах іншамоўнага паходжання (і вытворных ад іх), перад якімі [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: бландзін, вацін, гасцінец, гасцініца, дэрмацін, дэрмацінавы, карацін, леваміцэцін, панкрэацін, пекцін, пласціна, пласціністы, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, балаціравацца, бамбардзіроўка, брыгадзір, брыгадзірства, камандзір, камандзіроўка, каменціраваць, карэкціроўшчык, манціроўка, скандзіраваць, складзіраваць, штудзіраваць, акцёр, акцёрскі, бронетранспарцёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, парламенцёрства, рэпарцёрскі, транспарцёр, белагвардзеец, белагвардзейскі, гвардзеец, гвардзейскі, індзеец, індзейскі.
    3 а ў в а га. Трэба памятаць, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] паслядоўна адбываецца толькі перад суфіксам ік з памяншальналаскальным значэнне.м: мост — мосцік, кот — коцік, год — годзік, хвост — хвосцік, куст — кусцік, агарод — агародзік, завод — заводзік. У іншых выпадках зычныя [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] звычайна не чаргуюцца і пішуцца нязменна: ерэтык, граматыка, матэматыка, прагматыка, эстэтыка, аналітык, астматык, генетык, дыябетык, дыялектык, паралітык, прагматык, рамантык, скептык, фанатык, эпілептык. Але: масціка, лунацік.
    У пунктах 3—5 сфар.муляваны асаблівасці адлюстравання дзекання і цекання ў асобных групах слоў:
    а)	у словах з прыстаўкамі пад, ад і суфіксам ств чаргавання [д], [т] з мяккімі [дз’], [н’] не адбываецца, што знаходзіць сваё адлюстраванне на пісьме. Правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку. Напрыклад: адвезці, адвесці, падвезці, падвесці, падвесіць, аб дойлідстве, у справаводстве, аб высакародстве, ваяводства, вынаходства;
    б)	у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем у пераважнай большасці слоў ініпамоўнага паходжання вымаўляюцца цвёрдыя [д] і [т], што знаходзіць адлюстраванне ў напісанні. Напрыклад: акадэмік, акадэмічны, акрэдытыў, акты
    Правапіс зычных
    25
    віст, актыўны, актыўнасць, артылерыйскі, артылерыст, артыст, артэкаўскі, артэрыя, асістэнт, атэізм, аўтарытэт, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дызайн, дыктант, дыктар, дыктарскі, дыліжанс, дыпламат, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскабол, дысертацыя, дэкада, дэкаданс, дэкальтэ, дэканат, дэкор, дэлегат, дэрматыт, стэнаграма, стэнд, традыцыя, тыльда, тып, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, фарватар, фестываль, фіктыўны,
    в)	у адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем у шэрагу слоў іншамоўнага паходжання пішуцца дз, ц: карцеч, карцечны, квецень, касцюм, касцюмерны, арцішок, цітла, цітр, цір, дзіда, дзюбель, дзюдо, дзюна, дзюралюміній, дзюшэс, цюбік, цюбінг, цюк, цюль, цюльпан, цюфяк і інш.
    He чаргуюцца [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] у словах з суфіксамі іст/ыст, інг/ынг, ІЗМ/ЫЗМ: граматыст, флейтыст, шахматыст, эквілібрыст, парадыст, парашутыст, статыст; мітынг, маркетынг, кастынг, картынг,рэйтынг, фартынг, холдынг; меладызм, мюрыдызм, будызм, фрэйдызм, гігантызм, драматызм, дагматызм, дэспатызм, магнетызм, прагматызм, фанатызм.
    § 9.	Правапіс падоўжаных зычных
    1.	У беларускай мове ў становішчы паміж галоснымі зычныя гукі [з’], [л’]> [н’]> [с’]> [дз’Ь [н’]> [ж]> (ш1> ІЧ1 могуць вымаўляцца падоўжана. Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: маззю, вяселле, насенне, калоссе, пяццю, збожжа, узвышша, ноччу, Наталля, Палессе, Закарпацце. Падоўжаны гук [дз’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз\ суддзя, стагоддзе.
    2.	Падаўжэнне зычных не адбываецца:
    а)	у словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі, Касьянавіч, Емяльянавіч і інш., а таксама ў словах, утвораных ад дзеяслова ліць: лье, льецца, налью;
    б)	у запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах: граматыка, сума, каса, алея, група, клас, калекцыя, тона, калектыў, Ала, Іна, Нона, Васа, Іпаліт, Кірыл, Генадзь, Адэса, Марока, Ніца.
    Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, панна, бонна, мадонна, мецца, саванна, Ганна, Жанна, Мекка і інш.
    Каментарый
    1.	Для беларускай мовы ўвогуле не характэрна ўжыванне падвоеных літар паміж галоснымі ў межах адной марфемы (кораня, суфікса ці прыстаўкі). Таму напісанне падвоеных зычных звычайна назіраецца толькі на стыку марфем:
    26
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    а)	прыстаўкі і кораня: рассыпаць, раззлаваць, аббегчы, аддаць, паддоследны, паддобрыцца, паддувала;
    б)	кораня і суфікса: каменны, кішэнны, насценны, гартанны, белакачанны, накаленны, пераменны;
    в)	суфікса і постфікса: весяліцца, вучыцца, старацца (дзе першае ц з’яўляецца суфіксам, а другое ц  часткай постфікса): вучыць + ца  вучыцца, весяліць + ца — весяліцца.
    2.	Пэўную цяжкасць можа выклікаць правапіс слоў з так званымі падоўжанымі зычнымі, якія гістарычна ўзыходзяць да спалучэнняў адпаведных *непадоўжаных» зычных з й (/)• Параўн.: вяселле (фактычна вясе[л+)]е), каменне (каме[н+]]е), суддзя (су[д+]]я), зарэчча, узвышйіа, залессе, пераноссе, калоссе і г. д. Складанасць правапісу гэтай групы слоў заключаецца ў тым, што ў вусным маўленні названыя падоўжаныя зычныя часта вымаўляюцца як зычныя звычайнай працягласці. Акрамя таго, пад уплывам рускай мовы часта на месцы падоўжанага зычнага вымаўляецца спалучэнне адпаведнага зычнага гука і й.
    3.	Асаблівую цяжкасць можа выклікаць правапіс запазычаных слоў, якія ў беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца без падвоеных зычных, а ў рускай мове такое падваенне захоўваецца. Параўн.: бел. абал (руск. аббат), абацкі (руск. аббатскйй), абацтва (руск. аббатство), абрэвіятўра (руск. аббревйатура), абрэвіяцыя, аўтакалбна (руск. автоколонна), аўтакаментарый (руск. автокомментарйй), аўтакарэкцыя (руск. автокоррекцйя'), аўтапасажыр (руск. автопассажгір), аўтаралі (руск. автораллй), аўтарысдра, аўтардлер, агрэсіўнасць, агрэсіўны, агрэсія, агрэсар, адысабебскі, акліматызацыйны, акліматызацыя, акліматызаванне, акліматызавацца, аказіяналізм, акампанемёнт, акампаніятар, акампаніраваць, акдрд, акардэаніст, акардэдн, акдрдавы, акдрдны. акрэдытаваць, акрэдытацыя, акўльтны, акупант, акупацыйны, акупацыя, акумуліраванне, акумуліраваны, акумуліраваць, акумулятар, акумулятарны, акумулятыўны, акумуляцыя, акуратнасць, акуратны, Алах,алегарызм, алегарьічны, алегарычнасць, алегарычны, алегбрыя, алёгра, алергічны, алергія, алея, алігатар, алілўя, алд, алюр, аміяк, аміячны, амдній, анаграма, анаграмны, аналы, ачатаванне, анатаваць, анатацыя, анексія, ануляваць, ануляцыя, антэна, антыгрыпін, апазіцыйны, апазіцыя, апанент, апаніраванне, апартунізм, апартуніст, апеляванне, апеляваць, апелянт і г. д.
    Нават прыведзены вышэй фрагмент слоўніка сведчыць, што спіс слоў іншамоўнага паходжання, у якіх у адрозненне ад рускай мовы падвоеныя зычныя не пішуцца, вельмі ўнушальны. Таму пры неабходнасці трэба карыстацца слоўнікамі беларускай мовы для вызначэння правільнага напісання гэтых слоў.
    § 10.	Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
    1.	У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн, рдц вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме:
    Правапіс зычных | 27
    здн — зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
    згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
    стн — сн: пачэсны (параўн.: чэсць), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), посны (параўн.: пост); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост)',
    скн — сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;
    стл — сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);
    рдн — рн, рдц — рц: міласэрны, міласэрнасць\ сэрца (параўн.: сардэчны).
    2.	Спалучэнні зычных ск, cm, сц [с’ц’] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны; але: пясчынка, лясчанік, супясчаны, супясчанік.
    3.	Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Шміт, фарштат.