• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    §	4. Правапіс спалучэнняў галосных іё (ыё), ія (ыя), іе (ые), ео (ез), зо (зз) у іншамоўных словах
    У беларускай мове спалучэнні галосных літар ужываюцца звычайна ў словах іншамоўнага паходжання. Таму іх напісанне лепш засвойваецца ў параўнанні, напрыклад, з рускай мовай.
    Так, рускаму спалучэнню йо ў беларускай мове адпавядае:
    •	у пачатку слоў пад націскам спалучэнне іо: Іосіф, іон, а не пад націскам — іа: Іарданія, іанізацыя;
    •	у сярэдзіне слоў пад націскам іё (ыё): аксіёма, біёграф, патрыёт, перыёдыка (але: Эфіопія, мільён, трыльён і інш.), а не пад націскам ія (ыя): біялогія, бібліятэка, нацыянальны, патрыятызм (але: радыё);
    •	на канцы слоў незалежна ад націску іа (ыа): трыа, Антарыа, Токіа.
    Спалучэнне йа незалежна ад націску перадаецца як ія (ыя): мемарыял, піяніст, дыялог, Іліяда.
    Спалучэнні іе, еа, ео, оэ перадаюцца амаль што нязменна. Спалучэнне йе перадаецца праз іе (ые): абітурыент, пацыент. кліент; еа праз еа (эа): Неапаль, рэаліст (але: акіян); ео праз ео (эо), еа (эа): фразеолаг, фразеалогія, археолаг, археалогія, харэограф, харэаграфія; оэ праз аэ: арфаэпія, паэт.
    Пры перадачы спалучэнняў йо, йе, йа ў беларускай мове назіраецца сцяжэнне. Спалучэнне йо пад націскам перадаецца праз ё: ёг, ёгуртп, ёд, ёдзісты, маёр, НьюЁрк, а не пад націскам праз я: маянэз. Спалучэнне йе незалежна ад націску праз е: канвеер, Феербах, фае, а спалучэнне йа праз я: Мая, папая (назва плода).
    16
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    Каментарый
    Правілы правапісу спалучэнняў галосных у запазычаных словах адносяцца да групы найбольш складаных, паколькі заснаваны як на фанетычным, так і на марфалагічным прынцыпах правапісу, якія цяжка прымяняць паслядоўна, улічваючы разнастайнасць гэтых спалучэнняў, шматлікасць саміх лексічных адзінак, а таксама іншыя дадатковыя фактары (напрыклад, характар зычных, пасля якіх гэтыя спалучэнні галосных знаходзяцца). Таму, нягледзячы на тое, што ў гэтым параграфе сфармуляваны асноўныя, найбольш тыповыя правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання, застаецца пэўная колькасць напісанняў, якія могуць быць вызначаны толькі па слоўніку.
    1	. Правапіс слоў ажыа, адажыа, арпеджыа, капрычыа, сальфеджыа, Антоніа, Токіа, Ватэрлоа падпарадкаваны агульнаму правілу перадачы акання на пісьме.
    2	. Правапіс спалучэнняў літар іё, ыё (з націскным ё) і ія, ыя (з ненаціскным я) у словах іншамоўнага паходжання з зыходным [io] залежыць ад папярэдняй зычнай літары.
    3	іё пішуцца словы анабіёз, бібліёграф, біёлаг, бібліёлаг, біёграф, геліёграф, метабіёз, міёграф, міёма, мікрабіёлаг, нейрафізіёлаг, семіётыка, сімбіёз, скаліёз, станіёль, фізіёлаг, цэнтрыёль, электрафізіёлаг, эпідэміёлаг.
    3	ыё пішуцца словы апрыёры (а таксама вытворныя апрыёрнасць, апрыёрны), асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, бастыён, вібрыён, гістарыёграф, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёграф, кардыёлаг, малярыёлаг, мацыён, парцыён, радыёлаг, рацыён, сацыёлаг, скарпіёнавы, стадыён, цзнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён.
    3	ія пішуцца словы агіяграфія, аграмеліярацыя, аказіянальны, аксіялдгія, астрабіялдгія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягённы, біяграфія, біямаса, біяхімія, геліягравюра, гідрабіялдгія, гідрамеліярацыя, гістарыяграфія, дэнацыяналізацыя, ілюзіянізм, імпрэсіяністычны, імпрэсіянізм, інтэрнацыяналізацыя, камедыяграфія, камісіянёр, канфесіянальны, кардыяграфія, лесамеліярацыя, мікрабіялбгія, місіянёр, нейрафізіялдгія, піянёр, піянёрыя, прафесіяналізацыя, псіхафізіялбгія, радыебіялдгія, радыяграфія, рэгіянальны, святлофізіялдгія, сіянізм, фізіяграфія, фітабіялдгія, фонакардыяграфія, экспансіянізм, экспрэсіянізм, электракардыяграфія, электрафізіялдгія, эпідэміялдгія.
    3 ыя пішуцца словы акцыянёр, апазіцыянёр, бактэрыялбгія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялбгія, калекцыянёр, кандыцыянёр, кардыялдгія, міліцыянёр, нацыяналізм, патрыятызм, пратэкцыянізм, радыялбгія, рацыяналізм, рэакцыянёр, рэвалюцыянёр, сацыялдгія, сейсмакардыяграма, селекцыянёр, стацыянар, традыцыяналізм, фонакардыяграма, фракцыянёр, функцыяналізм, функцыянёр, эвалюцыянізм, электракардыяграма, эмбрыялбгія, этыялбгія.
    Заўвага. 3 ія, ыятаксамапішуццасловы іншамоўнагапаходжання і вытворныя ад іх з зыходным [іа]: абрэвіятўра, абрэвіяцыя, авіятар, авіяцыя, гідраавіяцыя, клавіятўра, лабіялізацыя, лабіяльны, ліяна,
    Правапіс галосных
    17
    мініяцюра, павіян, пенсіянёрка, піяла, спартакіядны, трывіяльны, фартэпіяна, філіял, філіяльны, фіялкавы, юліянскі’, асацыяцыя, аўдыякасёта, афіцыянтка, афіцыянт, гладыятар, дыяграма, дыядэма, дыямёнт, дыярама, дыяскбп, дыяфрагма, дыяспара, ініцыятыўны, ініцыялы, ініцыятар, мерыдыян, мірыяды і інш.
    Спалучэнні ія, ыя захоўваюцца ў вытворных словах з іншамоўнымі ўтваральнымі асновамі, якія спалучаюцца як з запазычанымі, так і са спрадвечнымі словаўтваральнымі суфіксамі: азіятка, азіяцкі, акампаніятар, акіяндлаг, акіян, заакіянскі, аксіяматыка, артэзіянскі, бранхіяльны, геніяльны, вегетарыянец, дахрысціянскі, епархіяльны, індыянка, каланіяльны, калегіяльны, каланіялізм, картэзіянскі, марсіянка, марсіянскі, місіянёр, неакаланіялізм, парафіяльны, персіянка, прэміяльны, уніяцкі, фабіянізм, фабіянскі, хрысціянскі, цырыманіял, цырыманіяльны; медыяцыя, мемарыял, мемарыяльны, мерыдыяльны, натарыяльны, паліцыянт, патэнцыял, патэнцыяльны, правінцыялізм, правінцыяльны, пралетарыят, прапарцыянальны, радыятар, радыяцыя, сакратарыят, серыял, стыпендыят, стыпендыятка, экватарыяльны, экватэрыял, экзістэнцыялізм, экспрапрыяцыя, эмацыянальны, эмбрыяналнны.
    3.	У адпаведнасці з традыцыяй захоўваецца напісанне спалучэнняў галосных іо (пад націскам) у словах ідн, іонаабмён, ідній, Іднія, іднны, іонтафарэз.
    Заўвага. 3 мэтай захавання мілагучнасці вымаўлення застаецца напісанне спалучэння галосных іо ў словах нідбій, нідбіевы, Эфідпія, эфідп, эфідпка, эфідпскі.
    He пад націскам захоўваецца напісанне спалучэння іа ў словах іанасфёра, іанасфёрны, іанізаваць, іанізатар, іанійскі, іаніт, іанітавы, Іанічнае мора, Іанічныя астравы, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка, іарданскі, іарданцы.
    4.	Спалучэнне ая пішацца ў наступных словах іншамоўнага паходжання: лаяльны, маяран, маярат, нелаяльны, раяніраваць, раяль, фаянс, фаянсавы.
    5.	3 пачатковым ё ў адпаведнасці са сфармуляваным правілам пішуцца словы ёг, ёга, ёгатэрапія, ёд, ёдамётрыя, ёдафдрм, ёдль, ёгурт, ёт, ёта, ётацыя, ёўня.
    6.	Напісанне спалучэнняў іе, ые ў словах іншамоўнага паходжання абумоўлена асаблівасцямі вымаўлення, а таксама характарам папярэдняй зычнай.
    3	іе пішуцца словы гігіёна, гіёна, іерархічны, іерархія, іербгліф, Іерусалім, іерыхднскі, іёна, кліёнт, кліёнтка, кліентўра, псіхагігіёна.
    3	ые пішуцца словы абітурыёнт (а таксама вытворныя абітурыёнтка і г. д.), андыец, арыентацыя, аўдыёнцыя, дэзарыентацыя, інгрэдыёнт, каэфіцыёнт, пацыёнт.
    3	а ў в а г а. Спалучэнні галосных іе, ые пішуцца таксама ў вытворных назоўніках — назвах асоб па месцы жыхарства, нацыянальнай прыналежнасці і г. д., якія ўтвораны ад асноў на й з дапамогай суфікса ец: [аўстралій] + ец — аўстраліец, алімпіец, балівіец, белыіец,
    "18 Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    інданезіец, кеніец, латвіец, лівіец, меланезіец, нубіец, танзаніец, фінікіец, фракіец, фрыгіец; [індый] + ец— індыец, арыец, аўстрыец, візантыец, гурыец, іберыец, ілірыец, камбаджыец, кампучыец, марыец, партыец, сірыец, студыец, фларэнтыец.
    7.	Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытпаю і г. д. Гэтая ж норма распаўсюджваецца і на словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае і г. д.
    Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў НьюЁрк, Ёфе.
    § 5. Правапіс прыстаўных галосных /, a
    1.	Прыстаўная галосная і пішацца:
    а)	у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівьг,
    б)	у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: пад ільдзінай, без ільгот; Пачарнелы, іржавы дрот, Ільняное палатно беляць на роснай траве. Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: на льдзіне, на ржавым цвіку, палатно льняное.
    2.	У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.
    3.	Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.
    Каментарый
    У новай рэдакцыі правіл у асноўным захоўваюцца ранейшыя нормы правапісу прыстаўных галосных і і а. Нягледзячы на тое, што гэтае правіла распаўсюджваецца на напісанне вельмі нязначнай колькасці слоў, яго прымяненне мае некаторыя асаблівасці.
    1.	Трэба адрозніваць словы з прыстаўным і (ільдзіна, ілгун, ільняны, імшара, іржаны, іржавы і г. д.) і «непрыстаўным» і (імперыя, імпульсіўны, імпарт, імправізаваць).
    2.	Сама фанетычная з’ява не мае ўніверсальнага характару. Прыстаўныя галосныя паяўляюцца толькі перад некаторымі спалучэннямі зычных з першымі
    Правапіс галосных
    19
    санорнымі л,міру спрадвечна беларускіх словах (гл. правіла). He паяўляюцца прыстаўныя галосныя, напрыклад, у словах млын, млявы, мроіцца, мсцівец, ртуць).
    3.	Некаторыя словы моіуць ужывацца як з прыстаўнымі галоснымі, так і без іх (ірваць ірваць, іржанне і ржанне, іржаны і ржаны, а таксама істужка і стужка). Гэта значыць, што многія напісанні з прыстаўной галоснай і без яе з’яўляюцца варыянтнымі (залежаць ад месца слова ў сказе, ад знакаў прыпынку і г. д.).
    4.	Ужыванне прыстаўной галоснай абумоўлена пазіцыяй слоў у сказе, а таксама пазіцыяй адпаведнай каранёвай марфемы ў вытворным слове. Параўн.: ільсніцца — зальсніцца; імгла — замглёлы, замглёны, замгліцца, замгліць; імчацца — замчацца, замчаць, памчацца, памчаць, прымчацца, прымчаць; імшьіць — замшыцца, замшэлы, замшэць; ірдзёцца — зардзёцца, зардзёць', іржавёць — заржавёлы, заржавёць, заржавіць, заржаўленьг, іржаць — заржаць.