• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    5.	Трэба цвёрда засвоіць, што з малой літары пішацца слова бог ва ўстойлівых выразах, не звязаных са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці: бог яго
    Правапіс вялікай і малой літар
    41
    ведае, бог з табой (з ім, з вамі). Таксама з малой літары пішацца слова бог, калі яно ўжываецца ў спалучэнні з асабовай назвай: славянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог. 3 малой літары пішацца слова бог у формах множнага ліку, а таксама ў значэнні аднаго з мноства багоў або ў пераносным: багі Парнаса, пантэон багоў, бог вайны.
    6.	Агульныя назвы апостал, прарок, святы, мучанік і інш. перад асабовымі імёнамі пішуцца з малой літары: апостал Павел, прарок Ілья, святая Ефрасіння Полацкая. Калі гэтыя словы стаяць пасля асабовых імён, то яны могуць пісацца праз злучок (Ільяпрарок).
    7.	Новымі правіламі ўстанаўліваецца напісанне вялікай літары ў словах, якія абазначаюць найважнейшыя для хрысціянскай традыцыі паняцці і ўжываюцца ў значэнні ўласных імён: Слова (Спачатку было Слова), Крыж Іасподні, Страшны Суд, СвятыДух, але: святым духам — невядома чым, нічым (жыць, існаваць).
    8.	3 вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя ад слоў Бог, Госпад (Гасподзь): Гасподняя воля, Боская літургія, але: божая кароўка.
    §	18. Вялікая і малая літары ў геаграфічных
    і астранамічных назвах
    3 вялікай літары пішуцца:
    а) уласныя назвы прыродных геаграфічных і астранамічных аб’ектаў (акрамя слоў з родавым значэннем рака, горад, востраў, вуліца, плошча, вобласць, раён, вёска, край, штат, зорка, сузор’е, мыс і г. д.): Гомель, Нёман, Новае Сяло, Еўразія, Альпы, Балканскі паўвостраў, пустыня Сахара, возера Нарач, Гомельская вобласць, Адрыятычнае мора, Атлантычны акіян, Кастрычніцкая плошча, завулак Чыгуначны, мікрараён Уручча (у Мінску); Сонца, Зямля, Месяц, Меркурый; Вадалей, Рыбы, Шалі, Скарпіён, Цялец і інш.
    УВАГА!
    Словы сонца, месяц, зямля, калі яны не з’яўляюцца назвамі нябесных целаў, пішуцца з малой літары: зайшло сонца, урабляць зямлю, пры святле месяца і г. д.;
    б)усе словы ў састаўных уласных геаграфічных і астранамічных назвах (акрамя родавых назваў): Заходняя Дзвіна, Старыя Дарогі, Паўднёвая Амерыка, Заходняя Беларусь, Далёкі Усход, Новая Зеландыя, Раманаўская Слабада (вуліца ў Мінску), мікрараён Зялёны Луг (у Мінску), мысДобрай Надзеі, Бярэзінскі біясферны запаведнік, сузор’е Вялікай і Малой Мядзведзіцы, Млечны Шлях, туманнасць Конская Галава, бухта Залаты Рог, заліў Святога Лаўрэнція;
    42
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    в)	усе часткі састаўных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок (акрамя родавых назваў): АўстраВенгрыя, БудаКашалёва, ДавыдГарадок, МінскМазавецкі, БрэстЛітоўскі, УсцьКаменагорск, НьюЁрк, СанктПецярбург, СантаБарбара, СанФранцыска, ОстІндыя, ВестІндыя; УсходнеКарэйскі заліў, ЗаходнеАўстралійскае пласкагор’е, УсходнеКітайскаемора,ДняпроўскаБугскі канал, МінскаМаладзечанскае ўзвышша, ПаўночнаЗаходні край;
    г)	усе знамянальныя словы ў афіцыйных (і неафіцыйных) уласных назвах дзяржаў і іх аб’яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Расійская Федэрацыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кітайская Народная Рэспубліка, Каралеўства Швецыя, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае; Беларусь, Расія, Кітай, Швецыя. Амерыка і інш.;
    д)	назвы напрамкаў свету ў пераносным значэнні назваў адпаведнай групы краін або тэрыторыі: Поўнач, Усход, Захад (краіны Захаду, народы Поўначы),
    е)	вобразныя састаўныя ўласныя назвы: Блізкі Усход, Стары Свет, Крайняя Поўнач, Дзікі Захад, Чорная Афрыка. Залатая Арда, Кіеўская Русь, Старажытны Рым (але: Крагна цюльпанаў, Краіна ўзыходзячага сонца) і інш.;
    ж)	іншамоўныя родавыя агульныя назвы ў складаных геаграфічных назвах: ІсыкКуль (куль — возера), ПуэртаРыка (пуэрта — порт), РыаГрандэ (рыа — рака).
    УВАГА!
    Службовыя часткі ў складзе састаўных уласных геаграфічных назваў пішуцца з малой літары: РастоўнаДоне, РыадэЖанэйра, ПадэКале, БулоньсэрМэр, ДарэсСалам і інш.
    Каментарый
    У цэлым правілы правапісу вялікай і малой літар у геаграфічных і астранамічных назвах засталіся без з.мен. Аднак пры іх засваенні неабходна засяродзіць увагу на некаторых момантах, якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці.
    1.	Згодна з правілам, што *ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб’яднанняў» пішуцца з вялікай літары, будзе пісацца Вялікае Княства Літоўскае (поўная назва: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае). Раней слова княства ў прыведзенай назве пісалася з малой літары.
    Правапіс вялікай і малой літар
    43
    2.	Варта звярнуць увагу на правапіс вялікай літары ў афіцыйных назвах дзяржаў і дзяржаўных аб’яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Расійская Федэрацыя.
    3.	Асаблівая ўвага павінна быць звернута на правапіс вялікай літары:
    а)	у пачатковых службовых частках у складзе іншамоўных уласных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок: ЛаПампа (правінцыя), ЛаМанш (праліў), ЛосАнджэлес (горад);
    б)	у іншамоўных родавых агульных назвах у складзе складаных геаграфічных назваў: РыаГрандэ (рыа — рака), ЛобНор (нор — возера), ІсыкКуль (куль — возера), ПуэртаРыка (пуэрта — порт).
    Параўн. правапіс аналагічных частак у некаторых іншамоўных асабовых назвах: Людвіі ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Кола дзі Рыенца, дзю Гар, дон Фердынанд, Лопэ дэ Вега, ле Карбюзье\ Ібрагімага, Амар ашШарыф, Ібрагімбей, Амадзадэ, Турсунзадэ, Кёраглы, Мамедаглы, Сейф ульІслам, Зульфіякызы, Амад эдДзін, СедахзульФакар, Сулейманпаша, Махамед эльКуні і інш.
    4.	Важна засвоіць, што з вялікай літары пішуцца абедзве часткі складаных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок: АўстраВенгрыя, ЭльзасЛатарынгія, ДаеыдГарадок, БрэстЛітоўскі, БудаКашалёва і інш. Аналагічна з вялікай літары пішуцца абедзве часткі складаных прыметнікаў у складзе састаўных геаграфічных назваў: АзіяцкаЦіхаакіянскі рэгіён, МінскаМаладзечанскае ўэвышша, ДняпроўскаБугскі канал.
    5.	У адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл з вялікай літары пішуцца назвы частак дзяржаў і кантынентаў, якія маюць тэрміналагічны характар: Усходняя (Заходняя) Беларусь, Правабярэжная Украіна, Паўночная Італія, Сярэдняя Азія, Цэнтральная Амерыка.
    3	вялікай літары пішуцца таксама вобразныя геаграфічныя назвы: Белакаменная (пра Маскву). У састаўных вобразных геаграфічных назвах з вялікай літары пішуцца першыя словы: Краіна белых буслоў, Краіна блакітных азёраў (пра Беларусь), Паднябесная імперыя (пра Кітай), Краіна ўзыходзячага сонца (пра Японію), Вечны горад (пра Рым), Краіна цюльпанаў (пра Галандыю).
    §	19. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў
    I іншых арганізацый
    3	вялікай літары пішуцца:
    а)	усе словы ў найменні вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны Кангрэс (у ЗША), Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў; але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь',
    44
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    б)	першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністпэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Еўрапейскі саюз, Міжнародны алімпійскі камітэт, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Беларускі рэспубліканскі саюзмоладзі, Мінскі гарадскі (раённы, абласны) выканаўчы камітэт, Мінскае сувораўскае вучылішча, Сусветны паштовы саюз;
    в)	простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Мгжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Таварыства Чырвонага Крыжа, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
    г)	слова савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў (але: сельсавет)',
    д)	словы Дом, Палац у пачатку наймення ўстановы: Дом культуры, Дом народнай творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў, але: Лядовы палац, дом адпачынку, доммузей.
    УВАГА!
    3 малой літары пішуцца назвы аддзелаў і іншых падраздзяленняў устаноў і арганізацый: упраўленне адукацыі, філалагічны факультэт, навуковаметадычны савет, экспертны савет, калегія Міністэрства адукацыі, кафедра беларускага мовазнаўства, навуковадаследчы цэнтр, вучоны савет філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, але: Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    Каментарый
    1.	Правілы правапісу вялікай і малой літар у назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (устаноў, таварыстваў, партый) адносяцца да найбольш складаных. Гэта звязана з неабходнасцю адрознення найменняў вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін, а таксама найменняў рэсдубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый. У першым выпадку з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў складзе найменняў (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь), у другім  толькі першае слова ў складзе састаўных найменняў (Мінскі абласны (гарадскі, раённы) выканаўчы камітэт, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча). Акрамя таго, трэба адначасова ўлічваць, што ў склад такіх састаўных найменняў могуць уключацца іншыя ўласныя назвы,
    Правапіс вялікай і малой літар
    45
    якія таксама пішуцца з вялікай літары: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (слова Беларусь з'яўляецца асабовай назвай у складзе састаўнога наймення і таму таксама пішацца з вялікай літары), Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (найменне Рэспубліка Беларусь з’яўляецца самастойнай уласнай назвай у складзе іншага састаўнога наймення і таму пішацца з вялікай літары), Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (уласная назва Савет Еўропы ў складзе іншай састаўной назвы пішацца з вялікай літары).
    3 гэтага агульнага правіла ёсць выключэнні, якія абумоўлены пісьмовай традыцыяй і іншымі момантамі, такімі, як, напрыклад, фіксацыя асобных найменняў у дзяржаўных дакументах: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (напісанне слоў сход (сходу) і прадстаўнікоў з малой літары абумоўлена менавіта такім іх напісаннем у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).