• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    2.	Традыцыйна з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў назвах некаторых міжнародных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Савет Бяспекі ААН, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
    3.	3 вялікай літары пішуцца ўсе словы, акрамя родавай назвы, у найменнях замежных інфармацыйных агенцтваў: агенцтва Франс Прэс, агенцтва Прэс Інтэрнэйшнл.
    4.	Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на напісанне слоў музей, дом і палац, у якіх напісанне вялікай ці малой літары залежыць ад месца гэтых слоў у складзе састаўных найменняў: Муэей народнай творчасці, Дом культуры,Дом народнай творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў; але: Дзяржаўны літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа, Зімовы палац.
    5.	У адпаведнасці з гэтым параграфам з вялікай літары пішацца першае слова ў назвах найвышэйшых органаў царкоўнай улады, напр.: Усяленскі сабор, Свяшчэнны сінод (у аднаслоўным найменні — Сабор, Сінод).
    6.	У назвах храмаў, манастыроў, ікон з вялікай літары пішуцца ўсе словы, акрамя родавых найменняў (царква, касцёл, храм, сабор, лаўра, семінарыя, ікона), напрыклад: храм Усіх Святых, касцёл Святых Сымона і Алены.
    7.	Так, як і ў рускай мове, з вялікай літары пішуцца абедзве часткі слова ў назвах устаноў, арганізацый, якія пачынаюцца з геаграфічных азначэнняў з першымі кампанентамі Паўночна, Паўднёва, Усходне, Заходне, Цэнтральна, а таксама з прыметнікаў, што ўтвораны ад складаных геаграфічных назваў, у якіх абедзве часткі пішуцца з вялікай літары: ЗаходнеСібірскі металургічны камбінат, СанктПецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, НьюЁркскі філарманічны аркестр.
    8.	3 малой літары пішуцца назвы органаў улады, устаноў і г. д., калі яны ўжываюцца ў множным ліку: галіновыя міністэрствы Беларусі і Расіі, камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
    46
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    §	20. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад I званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
    3	вялікай літары пішуцца:
    а)	словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь; Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзархусяе Беларусі; Кароль Іарданіі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, ДалайЛама.
    УВАГАІ
    У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, кароль, старшыня, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём укаралевы;
    б)	словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэна Дружбы Народаў',
    в)	у высокім стылістычным ужыванні словы Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Настаўнік, Майстар і інш.;
    г)	займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы;
    д)	словы ў тэкстах афіцыйных дакументаў, пагадненнях, кантрактах і інш.: Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца, Высокія Дагаворныя Бакі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол і інш.
    Каментарый
    1.	Згодна з гэтым правілам рэгламентуецца напісанне вялікай і малой літары ў назвах вышэйшых дзяржаўных пасад і тытулаў. Складанасць у дадзеным выпадку можа ствараць размежаванне афіцыйнага і неафіцыйнага ўжывання гэтых назваў.
    2.	3 малой літары пішуцца наступныя назвы пасад, званняў і тытулаў: заслужаны дзеяч, лаўрэат, пасол, аташэ, дырэктар, генеральны дырэктар, акадэмік, членкарэспандэнт, доктар (кандыдат) навук, прафесар (дацэнт), генерал (генералмаёр), загадчык аддзела і інш.
    3.	Упершыню правілам рэгламентуецца напісанне назваў асоб па вышэйшых рэлігійных пасадах: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, ДалайЛама.
    Правапіс вялікай і малой літар
    47
    У неафіцыйных тэкстах найменні гэтых асоб (звычайна няпоўныя) пішуцца з малой літары, напрыклад: бласлаўленне патрыярха Кірыла. прыём у патрыярха, рэзідэнцыя папы (ці рымскага папы). Найменні іншых царкоўных званняў і пасад таксама пішуцца з малой літары, напрыклад: архіепіскап, кардынал, архімандрыт, архірэй, епіскап, ігумен, дыякан.
    §	21. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
    3	вялікай літары пішуцца:
    а)	усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Помнік Перамогі, Востраў Слёз, Курган Славы;
    б)	усе словы ў поўных назвах ордэнаў, медалёў (акрамя слоў ордэн, медаль. ступень): ордэн Францыска Скарыны, ордэн Славы I ступені, ордэн Пашаны, Георгіеўскі Крыж (але: ордэн Дружбы народаў);
    в)	першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Нобелеўская прэмія,Дошка гонару, Кубак свету, Каралеўскі кубак.
    Каментарый
    Правілы правапісу вялікай літары ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў засталіся ў цэлым традыцыйнымі. Толькі ў якасці прыкладаў у параграфе прыведзены асноўныя сучасныя назвы беларускіх дзяржаўных і найыянальных, ваенных і культурных рэліквій (Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы), беларускіх дзяржаўных сімвалаў, прэмій, грамат, прызоў і інш. (Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь), а таксама назвы ордэнаў і медалёў (ордэн Францыска Скарыны).
    3	вялікай літары пішуцца ўсе словы ў такіх назвах мемарыяльных збудаванняў, як Магіла Невядомага Салдата, Курган Бессмяротнасці, Курган Славы.
    3	вялікай літары рэкамендуецца пісайь: Кніга Памяці, Вялікая Кітайская сцяна; (першае слова) Трыумфальная арка, Эйфелева вежа, Траецкае прадмесце, Вечны агонь і інш.
    48
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    § 22. Вялікая літара ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
    1	. 3 вялікай літары пішуцца:
    а)	аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь *Аб адукацыі», Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Літоўская метрыка, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, але: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
    б)	аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў і іх зводаў: Біблія, Каран, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Трыумфальная арка, Дзявятая сімфонія Бетховена, Стары Запавет.
    2	. 3 малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве, архітэктуры: готыка, барока, класіцызм, мадэрн, ампір.
    Каментарый
    Агульныя правілы напісання вялікай і малой літары ў гэтай групе найменняў у асноўным не змяняюцца. Аднак могуць быць некаторыя ўдакладненні ў напісанні асобных найменняў, асабліва тых, якія тычацца новых рэалій Рэспублікі Беларусь. У такіх выпадках неабходна арыентавацца на адпаведныя нарматыўныя дакументы і спецыяльныя слоўнікі.
    3	вялікай літары трэба пісаць назвы культавых кніг: Евангелле, Псалтыр, а таксама назвы помнікаў пісьменнасці, напрыклад: Слуцкае Евангелле, Аршанскае Евангелле. У пераносным сэнсе такія словы, як біблія (галоўная кніга для кагон.), евангелле (правілы паводзін, кніга з такімі правіламі), талмуд, псалтыр (зборнік псалмоў), пішуцца з малой літары.
    §	23. Вялікая літара ў назвах памятных і знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох
    1.	3 вялікай літары пішуцца:
    а)	аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Адраджэнне, Рэфармацыя, Супраціўленне, Варфаламееўская ноч, Лядовае пабоішча, Першая (Другая) сусветная вайна;
    Правапіс вялікай і малой літар
    49
    б)	аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Каляды, Радаўніца, Новы год, Таццянін дзень, Восьмага сакавіка, Першага мая (але: 8 Сакавіка, 1 Мая), Дзень ведаў, Дзень беларускай навукі, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Дзень памяці, Дзень ведаў, Уваскрэсенне Хрыстова, Дабравешчанне, Вялікая субота, Рамадан.
    2.	3 малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: грамадзянская вайна, імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, кайназойская эра, эпоха феадалізму, неаліт, залаты век, высакосны год, перыяд аднаўлення, ледавіковы перыяд, санітарны дзень, дзень сустрэчы выпускнікоў, месячнік пажарнай бяспекі.
    Каментарый
    1.	Правіла замацоўвае паслядоўнае напісанне вялікай літары ў першым слове такіх састаўных назваў, як Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна.
    2.	У адпаведнасці з традыцыяй у некаторых састаўных назвах гэтай групы з вялікай літары пішацца не толькі першае, але і другое слова: Дзень Перамогі, Вялікая Айчынная вайна.
    3.	У назвах свят, якія пачынаюцца з лічбы, назва месяца пішацца з вялікай літары: 1 Мая, 8 Сакавіка.
    4.	У назвах з’ездаў, канферэнцый, фестываляў і інш., якія пачынаюцца парадкавымі лічэбнікамі, словы Міжнародны, Сусветны і інш. пішуцца з вялікай літары незалежна ад таго, лічбай ці слова.м абазначаецца парадкавы нумар: I (Першы) Усебеларускі з’езд вучоных, XIV(Чатырнаццаты) Міжнародны з’езд славістаў, VI (Шосты) Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. 3 вялікай літары таксама пішуцца два першыя словы ў назвах франтоў: I (Першы) Беларускі фронт, II (Другі) Украінскі фронт.
    5.	У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай устанаўліваюцца адзіныя правілы напісання вілікай і малой літар для назваў традыцыйных і рэлігійных святаў а таксама назваў некаторых дзён і перыядаў, звязаных з царкоўным календаром, назваў пастоў і асобных дзён, што адносяцца да іх: Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Вялікі пост, Пятроўскі пост, Чысты чацвер, Чырвоная субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Масленіца, Яблычны Спас, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.