Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
X о о 1скланенне II скланенне III скланенне
Н. лічбы, песні сталы, палі, мінчане мышы, сувязі
Р. лічбаў, песень сталоу, палёў, мінчан мышэй, сувязей (яў)
д. лічбам, песням сталам, палям мінчанам мышам, сувязям
В. лічбы, песні сталы, палі, мінчан мышэй, сувязі
т лічбамі, песнямі сталамі, палямі, мінчанамі мышамі, сувязямі
м. (у) лічбах, песнях (у) сталах, палях, (пры) мінчанах (аб) мышах, сувязях
Родны склон. У родным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі аў (яў), оў (ёў), ей (эй) і нулявы канчатак.
Правапіс назоўнікаў
67
1. Нулявы канчатак маюць:
а) назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на адзін зычны: сцен, школ, вуліц, дарог;
б) назоўнікі са збегам зычных, апошні з якіх гук [к]: вёска — вёсак, рэчка — рэчак, думка — думак; апілкі — апілак, дажынкі — дажынак, санкі — санак, суткі — сутак, вячоркі — вячорак, вілкі — вілак (у корані з’яўляецца беглы галосны);
в) назоўнікі, якія заканчваюцца на ыя, ія (з асновай на й): лінія — ліній, армія — армій, станцыя — станцый;
г) назоўнікі на анін (янін), чаны. малдаванін, малдаване — малдаван’, рымлянін, рымляне—рымлян; марсіянін, марсіяне — марсіян; мінчанін, мінчане—мінчан; англічан, армян, грузін, датчан, гараджан, сялян;
д) некаторыя назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку: паводзіны — паводзін; агледзіны — агледзін, заручыны — заручын, уводзіны — уводзін, нажніцы — нажніц, вароты — варот, дровы — дроў, крупы — круп, шахматы — шахмат і іншыя, а таксама геаграфічныя назвы: Асіповічы — Асіповіч, Баранавічы — Баранавіч, Кругляны — Круглян.
УВАГА!
Аднак многія з такіх назоўнікаў ужываюцца і з канчаткам аў, які мае тэндэнцыю да пашырэння: нажніц і нажніцаў, варот і варотаў, канікул і канікулаў, Баранавіч і Баранавічаў, Асіповіч і Асіповічаў, і г. д.
2. Канчаткі аў (яў) не пад націскам, оў (ёў) пад націскам маюць большасць назоўнікаў: законаў, воблакаў, лічбаў, бітваў, гульняў, заданняў, сэрцаў, месцаў, узвышшаў, вяселляў; сталоў, дубоў, гаёў, палёў.
3. Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчатак эй (ей): касцёй, начэй, мышэй, абласцёй, гусёй; не пад націскам — канчатак аў (яў): рэчаў, пёчаў, даляў.
УВАГА!
Могуць мець у родным склоне варыянтныя канчаткі:
а) назоўнікі жаночага і ніякага роду са збегам зычных у аснове: сясцёр і сёстраў; гнёзд і гнёздаў, прозвішч і прозвішчаў;
б) назоўнікі з націскам на аснове: асаблівасцей і асаблівасцяў, сувязей
і сувязяў, сенажацей і сенажацяў;
в) назоўнікі, якія называюць некаторыя парныя прадметы: валёнкаў
і валёнак, туфляў і туфель;
г) назоўнік партызан(аў).
У назоўнікаў на ня ў родным склоне множнага ліку на канцы слова пішацца мяккі знак: вішань, песень, соцень, яблынь.
68
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
Творны склон. У творным склоне множнага ліку назоўнікі маюць канчаткі амі (ямі).
Назоўнікі вочы, вушы, грошы, дзверы, плечы ў творным склоне могуць ужывацца з канчаткамі амі (ямі) і ыма: вачамі і вачыма, вушамі і вушыма, грагйамі і грашыма, дзвярамі і дзвярыма, плячамі і плячыма.
Варыянтныя канчаткі могуць мець назоўнікі косць, гусь: гусямі і гусьмі, касцямі і касцьмі.
§ 35. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
1. Суфікс ак пішацца, калі пры змяненні назоўніка галосны ў суфіксе выпадае: садочак — садочка, дубочак — дубочка, лісточак — лісточка, вяночак — вяночка. замочак — замочка, пясочак — пясочка, узгорачак — узгорачка, лужочак — лужочка, куточак — куточка. Суфіксы ык (ік), чык, нік пішуцца, калі галосны пры змяненні слова не выпадае: дожджык — дожджыка, зайчык — зайчыка, ножык — ножыка, лісцік — лісціка, домік — доміка, столік — століка, праменьчык — праменьчыка, настаўнік — настаўніка.
2. Суфікс ачк пішацца ў назоўніках пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, суфікс ечк— пасля мяккіх зычных: мамачка (мама), рэчачка (рэчка), птушачка (птушка), кветачка (кветка), ночачка (ноч), Сашачка (Саша),Дашачка (Даша), матулечка (матуля), бабулечка (бабуля), зязюлечка (зязюля), Анечка (Аня), Толечка (Толя).
УВАГА!
Пасля мяккага н перад суфіксамі чык, к пішацца мяккі знак: прамень — праменьчык, вішня — вішанька, яблыня — яблынька, песня — песенька, Ваня — Ванька, Аня — Анька.
3. Суфіксы ец, інец, янец (пасля галосных і мяккіх зычных), ац, ынец, анец (пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных) пішуцца ў назоўніках мужчынскага роду: баязлівец, гасцінец, кравец, мічурынец, валожынец, кубінец, бакінец, італьянец; горац, алжырац, швейцарац, сочынец, амерыканец, мараканец.
У назоўніках жаночага роду пішуцца суфіксы іц, ніц (пасля мяккіх зычных), ыц (пасля цвёрдых і зацвярдзелых): раніца, сталіца, вадзіца, лісіца, рукавіца, ігліца, салатніца, супніца, ігольніца, грыбніцсг, царыца, імператрыца, сястрыца, ваўчыца.
4. У назоўніках, якія абазначаюць род заняткаў, пасля д, т, з, с, ж пішацца суфікс чык (чыц): лётчык, выкладчык, газетчык, ракетчык,
Правапіс назоўнікаў
69
падрадчык, грузчык, перабежчык, заказчыца, перапісчыца, разведчыца. Пасля іншых зычных пішацца суфікс шчык (шчыц): караваншчык, паромшчык, выбаршчык, экскаватаршчык, нарыхтоўшчык, наборшчыца, абліцоўшчыца, барабаншчыца, табельшчыца.
УВАГАІ
Пасля мяккага л перад суфіксам шчык пішацца мяккі знак: вугальшчык, бурыльшчык.
5. Спалучэнне цтв пішацца ў назоўніках, утвораных пры дапамозе суфікса ств ад слоў, якія заканчваюцца на к, т, ц, ч (зычныя к, т, ц, ч зліваюцца з суфіксальным с і даюць ц\. мастак — мастацтва, чалавек — чалавецтва, студэнт — студэнцтва, выдавец — выдавецтва, ткач — ткацтва.
Зычныя г, ж, х, ш перад суфіксам ств, згодна з вымаўленнем, на пісьме не перадаюцца: многа—мноства, прыгожы — прыгоства, птах— птаства, таварыш — таварыства, хораша — хараство.
Зычны д перад суфіксам ств перадаецца нязменна: сусед — суседства, грамада — грамадства, ваявода — ваяводства.
6. Назоўнікі, утвораныя ад прыметнікаў на цкі або ад назоўнікаў на цк з дапамогай суфікса ін (ын), пішуцца з двума чч: Клецк — Клеччына; Слуцк— Случчына; Полацк—Полаччына; беластоцкі — Беласточчына; але (у назоўніках, утвораных ад асноў на д, т): Брэстчына, Навагрудчына, салдатчына, старасветчына.
§ 36. Правапіс складаных назоўнікаў
Пішуцца разам:
1)складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я) або без іх: ільновалакно, часопіс, самалёт, бульбакапалка, хлебапякарня, птушкагадоўля, конезавод, жыццеапісанне, землекарыстанне, далягляд, жыццярадасны, баяздольны, зернясховішча; сельсавет, газпрам, філфак, медсястра і інш.
2) часткі складаных субстантываваных прыметнікаў: ваеннапалонны, ваеннаабавязаны, ваеннаслужачы, лёгкапаранены, галоўнакамандуючы, вольнанаёмны; а таксама навуковыя тэрміны галаваногія, бруханогія;
3) складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца дзеяслоўная форма на і (ы): вярнідуб, вярціійыйка, пакацігарошак. сарвігалава, прайдзісвет, але: перакаціполе, узвейвецер;
70
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
4) складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова, стара, верхне, ніжне, сярэдне і інш.: Наваполацк, Новалукомль, Навагрудак, Старабарысаў, Верхнядзвінск, Краснаполле, Светлагорск і г. д.; а таксама ўласныя назвы паселішчаў з канцавой часткай град (гарад), горск: Петраград, Слаўгарад, Белгарад, Ужгарад, Ноўгарад, Салігорск, Пяцігорск і інш.;
5) назоўнікі з першай часткай авія, аўта. аўдыя, бія, вела, відэа, геа, грам, заа, касма, кіна, макра, медыя, тэле, радыё, мота, фота, спарт, танц, электра, контр, супер, дыс, дэз і інш.: авіяпалёт, аўтакалона, аўдыякасета, біяабарона, велатрэк, відэасалон, геапалітыка, касмадром, кінапраект, тэледэбаты, мотапрабег, фотакопія, электравоз, контрагент (але: контрадмірал), супергерой, дэзактывацыя, дысквУліфікацыя;
6) назоўнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі: шасцікласнік, пяцігодка, шасціграннік, сямідзесяцігоддзе.
Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:
1) у якіх скланяюцца ўсе словы: хатачытальня, вагонрэстаран, настаўнікфізік, мастакпейзажыст, нявестакрасуня, членкарэспандэнт і інш.;
2) у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жарптушка, сонтрава, стопсігнал, блокпункт, кранбалка, генералмаёр, прэм’ерміністр і інш.;
3) з аднаслоўным прыдаткам: заяцбяляк, лёндаўгунец, дзяўчынакрасуня, горадгерой (але пры адваротным парадку слоў злучок не ставіцца: красуня дзяўчына)',
4) сазначэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кглаватгадзіна, самалётавылет, тонакіламетргадзіна, чалавекадзень (але: працадзень) і інш.;
5) са значэннем прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх рухаў і плыняў, адпаведных грамадскіх суполак, палітычных партый і вытворныя ад іх: лібералдэмакрат, нацыяналпатрыёт;
6) з пачатковай часткай віцэ, лейб, максі, міні, обер, унтэр, штаб (штабс), экс, прэс, блок: віцэпрэм’ер, лейбгвардыя, максімода. мініматч, обермайстар, унтэрафіцэр, штабскапітан, жсчэмпіён, прэссакратар, блоксігнал (але: блокпостр,
7) субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі раслін: братісястра;
8) іншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў свету: нордост, нордвест, зюйдост, зюйдвест',
Правапіс назоўнікаў
71
9) спалучэнні слоў у якасці ўласных назваў:
а) састаўныя прозвішчы і імёны і іншыя ўласныя назвы: БялыніцкіБіруля, ДунінМарцінкевіч, ЖанЖак Русо, АўстраВенгрыя, БуэнасАйрэс, КамянецПадольскі, БудаКашалёва, ПераяслаўХмяльніцкі, ДавыдГарадок;
б) уласныя геаграфічныя назвы, якія з’яўляюцца словазлучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: МагілёўнаДняпры, РастоўнаДоне, ФранкфуртнаМайне, РыадэЖанэйра, ПадэКале, БулоньсюрМэр\
в) іншамоўныя ўласныя назвы асоб і аб’ектаў з канцавымі часткамі хан, шах, паша, бей, бай, бек, задз, аглы, кызы і інш.: Надыршах, Асманпаша, Ахматбек, Ізмаілбей, Курманбай, Турсунзадэ, Кёраглы, Зейналкызьт,
г) іншамоўныя ўласныя назвы асоб людзей і геаграфічных аб’ектаў з пачатковымі часткамі Ван, Мак, Нью, Сан, Санкт, Сен, Сент: ВанДэйк, МакМагон, МакКінлі, СанМарына, СанПаўлу, СанктПецярбург, СенСанс,
д) геаграфічныя назвы, якія складаюцца з назоўніка і прыметніка пасля яго: МінскМазавецкі, КаменьКашырскі, КамянецПадольскі:,
е) уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць, Верх< УсцьКаменагорск, ВерхІрмень.