Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Мінск 2010
2) утвораныя ад словазлучэнняў, у якіх вызначаецца галоўнае і залежнае словы: агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), жаўталісты (жоўты ліст); дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), лесанарыхтоўчы (нарыхтоўвацьлес), цязккаўспрымальны (цяжкаўспрымаць), добраўпарадкаваны (добра ўпарадкавацьу, саракатонны (сорак тон), шматразовы (шмат разоў), мнагалюдны (многа людзей).
УВАГА!
Захоўваюць сваю лексічную самастойнасць перад прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, як і перад дзеясловамі, і пішуцца асобна ад іх прыслоўі, якія ўтварыліся ад адносных прыметнікаў: выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, дыяметральна супрацьлеглы, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены, грамадска небяспечны;
78
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
3) якія складаюцца з трох і больш лексічных частак і служаць для абазначэння навуковых паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, старабеларускамоўны, правабярэжназаходнябугскі, паравозавагонарамонтньг, 4)утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку: заісыккульскі, перадцяньшанскі.
Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі:
1) утвораныя ад складаных назоўнікаў, часткі якіх пішуцца праз злучок: сацыялдэмакратычны, генералгубернатарскі, унтэрафіцэрскі, нацыяналпатрыятычны, давыдгарадоцкі, санктпецярбургскі і інш.;
2) часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: навуковатэхнічны, жыллёвабудаўнічы, таварнаграшовы, электроннавылічальны, грамадскапалітычны, сусветнагістарычны, народнавызваленчы, сярэдневерхні, лячэбнапрацэдурны і г. д.;
3) часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісласалодкі, жоўтазялёны, яркачырвоны, цёмнасіні і г. д.;
4) часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: беларускаўкраінскі, рабочасялянскі, рускатурэцкі;
5) часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночназаходні, нордостаўскі, паўднёваўсходні;
6) часткі якіх уваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне, Заходне, Паўднёва, Паўночна, Цэнтральнаі інш.: ПаўднёваКітайскаемора, ЗаходнеСібірская раўніна, ЦэнтральнаАзіяцкірэгіён і г. д.;
7) пачатковай часткай якіх з’яўляецца лічба або літара любога алфавіта: 700гадовы, 9павярховы, Тпадобны;
8) з пачатковай часткай ваенна: ваеннагаспадарчы, ваеннагістарычны, ваеннапалітычны, ваеннаўліковы, ваеннаэканамічны, ваеннамарскі, ваеннапрамысловы, ваеннапатрыятычньг, але: ваеннапалонны, ваеннаабавязаны.
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
§ 41. Правапіс склонавых форм лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя ЛІКІ
У скланенні колькасных лічэбнікаў назіраецца вялікая разнастайнасць. У адпаведнасці з асаблівасцямі іх скланення ўсе лічэбнікі аб’ядноўваюцца ў пэўныя групы.
Правапіс лічэбнікаў
79
1. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны). Лічэбнік адзін мае форму мужчынскага, жаночага і ніякага роду (адзін, адна, адно), адзіночнага і множнага ліку (адзін — адны), скланяецца, як прыметнік з асновай на цвёрды зычны.
о о Адзіночны лік Множны лік
н. адзін адно адна адны
р. аднаго адной (ае) адных
д. аднаму адной адным
в. як Н. ці Р. адно адну як Н. ці Р.
Т. адным адной (ою) аднымі
м. (у) адным (у) адной (у) адных
Лічэбнік адзін у родным і творным склонах жаночага роду мае дзве варыянтныя формы: Р. адной, аднас, Т. адной, адною. У вінавальным склоне ўжываецца форма назоўнага склону, калі лічэбнік спалучаецца з неадушаўлёным назоўнікам (бачу адзін дом), і форма роднага склону, калі спалучаецца з адушаўлёным назоўнікам (бачу аднаго чалавека).
2. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры. Лічэбнікі два, дзве пры скланенні захоўваюць родавыя адрозненні. Лічэбнікі тры, чатыры не маюць формы роду. Лічэбнікі гэтай групы ў творным склоне заканчваюцца на ма: двума, трыма, чатырма.
Н. два дзве тры чатыры
Р. двух дзвюх трох чатырох
д. двум дзвюм тром чатыром
В. як Н. ці Р. як Н. ці Р. як Н. ці Р. як Н. ці Р.
Т. двума дзвюма трыма чатырма
м. (у) двух дзвюх трох чатырох
80
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
УВАГА!
Пры лічэбніках два, тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два новыя сталы, тры светлыя пакоі, чатыры маленькія бярозкі.
3. Лічэбнікі пяць — дзесяць і складаныя лічэбнікі адзінаццаць — дваццаць, трыццаць. Лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці скланяюцца, як назоўнікі жаночага роду на зычны (тыпу аповесць).
н. пяць восем чатырнаццаць трыццаць
р. пяці васьмі чатырнаццаці трыццаці
д. пяці васьмі чатырнаццаці трыццаці
в. як Н. як Н. як Н. як Н.
т. пяццю васьмю чатырнаццаццю трыццаці
M.W пяці васьмі чатырнаццаці трыццаці
У форме творнага склону лічэбнікаў пяць, дзевяць — дваццаць, трыццаць гук [ ц] падаўжаецца і перадаецца на пісьме падвоеным напісаннем ц: пяццю, дзевяццю, дванаццаццю, пятнаццаццю, дваццаццю, трыццаццю.
УВАГА!
У лічэбніках ад адзінаццаці да дзевятнаццаці ва ўсіх склонах націскны склад
на. Астатнія лічэбнікі гэтай групы маюць націск на канчатку.
4. Лічэбнікі сорак, дзевяноста, сто. Лічэбнікі сорак, сто маюць толькі дзве склонавыя формы: назоўнага і вінавальнага склону — сорак, сто', астатнія склоны — сарака, ста. Лічэбнік дзевяноста не скланяецца і захоўвае сваю форму ва ўсіх склонах.
Н. сорак сто дзевяноста
Р. сарака cma дзевяноста
д. сарака ста дзевяноста
В. сорак сто дзевяноста
Т. сарака ста дзевяноста
M.W сарака ста дзевяноста
5. Лічэбнікі пяцьдзясят — вбсемдзесят. У складаных лічэбніках пяцьдзясят, шэсцьдзясят, сёмдзесят, вбсемдзесят пры скланенні змя
Правапіс лічэбнікаў
81
няюцца абедзве часткі. Формы роднага, давальнага і меснага склонаў гэтых лічэбнікаў супадаюць.
н. в. пяцьдзясят шэсцьдзясят сёмдзесят вдсемдзесят
р. д. м. пяцідзесяці шасцідзесяці сямідзесяці васьмідзесяці
т. пяццюдзесяццю шасцюдзесяццю сямюдзесяццю васьмюдзесяццю
6. Лічэбнікі дзвесце — дзевяцьсот. У складаных лічэбніках дзвесце, трыста, чатырыста, пяцьсот, шэсцьсот, семсот, восемсот, дзевяцьсот змяняюцца па склонах абедзве часткі.
Н. дзвесце трыста пяцьсот семсот
Р. двухсот трохсот пяцісот сямісот
д. двумстам тромстам пяцістам сямістам
в. як Н. як Н. як Н. як Н.
т. двумастамі трымастамі пяццюстамі сямюстамі
м. (у) двухстах трохстах пяцістах сямістах
УВАГА!
У лічэбніку дзвесце ва ўскосных склонах у якасці састаўной часткі выступае форма лічэбніка два (не дзве): двухсот, двумстам, двумастамі.
У лічэбніку семсот пры скланенні пішацца літара я: сямісот, сямістам, сямюстамі, (у) сямістах.
7. Лічэбнік тысяча. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі жаночага роду на а (я) з асновай на шыпячы.
Н. тысяча тысячы
Р. тысячы тысяч
д. тысячы тысячам
В. тысячу тысячы
Т. тысячай (аю) тысячамі
м. (у) тысячы тысячах
82
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
8. Лічэбнікі мільён, мільярд. Назвы буйных лікаў — лічэбнікі мільён, мільярд, трыльён і г. д. — скланяюцца, як назоўнікі мужчынскага роду (тыпу дом, горад). У назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку яны маюць нулявы канчатак.
X о о Адзіночны лік Множны ЛІК
Н. мільён мільярд мільёны мільярда
Р. мільёна мільярда мільёнаў мільярдаў
д. мільёну мільярду мільёнам мільярдам
в. мільён мільярд мільёны мільярды
т. мільёнам мільярдам мільёнамі мільярдамі
М.(у) мільёне мільярдзе мільёнах мільярдах
9. Састаўныя лічэбнікі. Пры с.кланенні састаўных лічэбнікаў кожнае слова змяняецца, як адпаведны лічэбнік.
Н. сто трыццаць шэсць (вучняў)
Р. ста трыццаці шасці (вучняў)
д. ста трыццаці шасці (вучням)
В. сто трыццаць шэсць (вучняў)
Т. ста трыццаццю шасцю (вучнямі)
М. (аб) ста трыццаці шасці (вучнях)
§ 42. Правапіс склонавых форм парадкавых лічэбнікаў
1. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай (на мяккі, цвёрды і зацвярдзелы зычныя, на г, к, х). Парадкавыя лічэбнікі, як і прыметнікі, змяняюцца ў адзіночным ліку па родах (другі год, другая вуліца, другое дрэва) і склонах (Н. другі год, Р. другога года, Д. другому году, і г. д.).
Правапіс лічэбнікаў
83
X о о Адзіночны лік Множны ЛІК
Н. першы трэцяя пяцідзясяты шасцісотыя
Р. першага трэцяй (яе) пяцідзясятага шасцісотых
д. першаму трэцяй пяцідзясятаму шасцісотым
в. як Н. ці Р. трэцюю як Н. ці Р. як Н. ці Р.
т. першым трэцяй (яю) пяцідзясятым шасцісотымі
М.(у) першым трэцяй пяцідзясятым шасцісотых
УВАГА!
Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных, якія абазначаюць цэлыя лікі: пяць — пяты, трыццаць шэсць — трыццаць шосты, але: адзін — першы, два — другі.
2. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова (як прыметнік).
Н. тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзявяты
Р. тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзявятага
д. тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзявятаму
В. як Н. ці Р.
Т. тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзявятым
М. (у) тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзявятым
§ 43. Правапіс склонавых форм зборных лічэбнікаў
1. Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыналежныя займеннікі ў форме множнага ліку тыпу мае, свае.
84
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
н. двое трое пяцёра сямёра
р. дваіх траіх пяцярых семярых
д. дваім траім пяцярым семярым
в. як Н. ці Р. як Н. ці Р. як Н. ці Р. як Н. ці Р.
т. дваімі траімі пяцярымі семярымі
м. (у) дваіх траіх пяцярых семярых
2. Пры скланенні зборных лічэбнікаў абодва (спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду), абедзве (з назоўнікамі жаночага роду) першая іх частка (або, абе) не змяняецца, другая частка змяняецца, як два, дзве. Націск у гэтых лічэбніках падае на другі склад.
Н. аббдва абедзве
Р. абодвух абёдзвюх
д. аббдвум абёдзвюм
В. як Н. ці Р. як Н. ці Р.
Т. аббдвума абёдзвюма
м. (у) абодвух абедзвюх
УВАГАІ
Зборны лічэбнік абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: абодва браты, абодва вучні; з назоўнікамі жаночага роду — лічэбнік абедзве: абедзве сяброўкі. Калі размова ідзе пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу, ужываецца зборны лічэбнік абое: Маці з бацькам працаваліразам, абое закончылі сельскагаспадарчую акадэмію.
3. Зборныя лічэбнікі двое — дзясяцера ўжываюцца:
а) з назвамі асоб мужчынскага полу: двое хлопцаў, трое трактарыстаў, чацвёра вучняў',
б) з назвамі маладых істот: пяцёра лісянят, трое куранят;
в) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку і складаюцца з парных частак: двое нажніц, трое акуляраў, шасцёра дзвярэй;