• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    Д. пабудаванаму новаму дому, скошанай свежай траве, заросламу малому возеру
    В. пабудаваны новы дом, скошаную свежую траву, зарослае малое возера
    Т. пабудаваным новым домам, скошанай свежай травой, зарослым малым возерам
    М (у) пабудаваным новым доме, (на) скошанай свежай траве, (у) зарослым малым возеры
    § 49. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў
    1.	Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы непераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфікса л: пачарнець — пачарнелы, высахнуць — высахлы. Такія дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ва ўсіх стылях сучаснай беларускай мовы.
    Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў ш, ўш ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікійая праблема, загінуўшыя воіны.
    Дзеепрыметнікі з суфіксамі ўш, ш у беларускай мове ўжываюцца абмежавана; часта іх ужыванне прыводзіць да невыразнасці думкі, двухсэнсоўнасці. Напрыклад, у сказе Салдат, загінуўшы за Радзіму, навечна застанецца ў памяці народа незразумела, маецца на ўвазе салдат які? — які загінуў (загінуўшы салдат) ці застанецца ў памяці чаму? — бо загінуў за Радзіму.
    2.	Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеясловаў з дапамогай суфіксаў н, ен, ан, т: напісаны верш, згуляная партыя, завезеная мэбля, пабеленая печ, разгледжанае пытанне, вымыты посуд, апранутая сукенка.
    Дзеепрыметнікі з суфіксам н утвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеясловаў на а (я): паказаць — паказаны, прачытаць — прачытаны, развеяць — развеяны, засеяць — засеяны.
    Суфіксы ен, ан маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад асновы неазначальнай формы дзеясловаў на зычны (з’есці — з’едзены, прынесці—прынесены, завезці—завезены) або на галосныя і, ы, е (пабяліць — пабелены, разгледзець —разгледжаны, скасіць  скошаны, асвятліць 
    Правапіс дзеепрыслоўяў
    99
    асветлены). Пры гэтым галосныя і, ы, е выпадаюць, а канцавыя зычныя асновы могуць чаргавацца: [с’] — [ш], [з’] — [ж], [ц’] — [ч], [дз’] — [дж].
    УВАГА!
    У суфіксах дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу пішацца адна літара н\ напісаны, прачытаны, зроблены, прынесены, спісаны, сыграны.
    Дзеепрыметнікі з суфіксам т утвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеясловаў з аднаскладовым коранем (зжаць—зжаты, сшыць — сшыты, звіць — звіты) або ад асновы дзеясловаў на о, у, ну (раскалоць —расколаты, апрануць — апрануты, разагнуць—разагнуты).
    Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўжываюцца без абмежавання ва ўсіх стылях сучаснай беларускай мовы.
    3.	Амаль не ўжываюцца ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Яны ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў уч (юч), ач (яч), ем, ім. Дзеепрыметнікі цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ў беларускай мове звычайна як кампаненты ўстойлівых словазлучэнняў тэрміналагічнага характару: рухаючая сіла, кіруючая роля, вісячы замок, нясучая канструкцыя, вядучая роля, дзеючая армія і некаторыя іншыя.
    Большасць з такіх дзеепрыметнікаў страцілі дзеяслоўныя прыметы, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: дрымучы лес, любімы вучань, кіпучая энергія, гаючая вада, вядомы крытык, пякучы боль.
    УВАГА!
    У	сучаснай беларускай мове не ўжываюцца зваротныя дзеепрыметнікі.
    ПРАВАПІС ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ
    § 50.	Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў
    1.	Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання I спражэння з дапамогай суфіксаў учы (ючы), ад дзеясловаў II спражэння — з дапамогай суфіксаў ачы (ячы): пішучы, чытаючы, думаючы; гаворачы, косячы, носячы.
    2.	Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы (або прошлага часу) дзеясловаў закончанага тры
    100 Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    вання з дапамогай суфіксаў шы (пасля зычных) і ўшы (пасля галосных): звесіць — звесіўшы, прачытаць — прачытаўшы, прыгарнуў — прыгарнуўшы; нёс — нёсшы, прывёз — прывёзшы.
    УВАГА!
    Дзеепрыслоўе абазначае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што і выказнік: Стары іійоў, не зважаючы на тое, што рабілася вакол (стары ішоў і не зважаў). Нельга сказаць: Едучы ў аўтобусе, у мяне забалела галава (у сказе два ўтваральнікі дзеяння: я ехаў, галава забалела). Правільна: Калі я ехаў у аўтобусе, у мяне забалела галава або Едучы ў аўтобусе. я адчуў, што ў мяне забалела галава.
    Дадатковае дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем, сэнсава і граматычна звязваепца з асноўны.м дзеяннем, выражаным дзеясловамвыказнікам. Нельга сказаць: Паліваючы кветкі, дзяўчынкі закончылі работу. Правільна: Паліўшы кветкі, дзяўчынкі закончылі работу.
    ПРАВАПІС ПРЫСЛОЎЯЎ
    §51. Напісанне прыслоўяў разам
    1.	Пішуцца разам прыслоўі:
    1)утвораныя ад прыслоўяў з дапамогай прыставак або постфікса сьці: назаўтра, назусім, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, замнога, задоўга, утрох; дзесьці, хтосьці, штосьці і пад.;
    2)	утвораныя ад прыметнікаў прыставачнасуфіксальным спосабам: дабяла, дасуха, дачыста, здалёку, зрэдку, справа, зноў, змалку, злёгку, змоладу, паблізу, паціху, падоўгу, папросту, пароўну, улева, управа, надоўга, навечна, насуха, зацемна, заадно.
    УВАГА!
    Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на смех (падняць), на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку;
    3)утвораныя са спалучэння прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі зборных і колькасных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, утрох, надвое, натрое і г. д.; але: у адно, па двое, па трое і пад.;
    Правапіс прыслоўяў
    101
    4)	утвораныя шляхам спалучэння прыназоўніка і склонавай формы поўных прыметнікаў і займеннікаў: ушчыльную, урассыпную, упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, зусім, затым, прытым і інш.
    УВАГА!
    Але трэба адрозніваць прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) — ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) — працаваў ні за што (без аплаты);
    5)	утвораныя са спалучэння прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якія зараз не ўжываюцца ў літаратурнай мове: бесперастанку, дашчэнту, досыць, знячэўку, знянацку, наогул, напагатове. напавал. напалам, насцеж, наўздагон, наўпрост, наўскос, наўцёк, наперакор, наперарэз, неўзабаве, неўпапад, паасобку, паблізу, спакон, уплаў, уваччу, удоўж, употай і інш.;
    6)	утвораныя ў выніку спалучэння прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, даль, век, пачатак, раз, ноч, вечар,раніца і некаторых іншых (з прасторавым ці часавым значэннем) пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: зверху, наверх, уверх, уверсе, знізу, унізе', наперад, паперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, збоку, набок, убок, убаку, дагары, угары, угару, звечара (але: з вечара да ранку), скраю, увечары, зранку, уранку,
    УВАГА!
    Пры наяўнасці азначэння ці дапаўнення такія спалучэнні пішуцца асобна: на самы верх, з любога боку, на верх гары, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года;
    7)	утвораныя са спалучэння прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, наадварот, напаказ, наадрэз, напракат, накрыж, напралом, напрыклад, наўдачу, падрад, падчас, паволі, упершыню, усур’ёз і пад.;
    8)	першай часткай якіх з’яўляецца займеннік што: штораз, штодзень, штоноч, штораніцы, штомесяц, штохвілінна\ а таксама прыслоўі тамсама, таксама, самавукам, мэтазгодна, мімалётам, мімаходам і да т. п.
    102
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    §	52. Напісанне прыслоўяў лраз злучок
    Пішуцца праз злучок:
    1)	прыслоўі з прыстаўкай па і суфіксамі аму (яму), ому (ему), ку, і (ы), йму. падобраму, павеснавому, пагаспадарску, паасенняму, пабеларуску, пагеройску, палатыні, пачалавечы, пахлапечы, памойму,
    2)	прыслоўі з прыстаўкай па, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: папершае, падругое, патрэцяе, падваццатае і г. д.;
    3)складаныя прыслоўі, у якіх паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або супрацьлеглыя словы: маламала, тудысюды,разпораз, веквяком, першнаперш, якніяк, большменш;
    4)	прыслоўі з прыстаўкай абы і постфіксам небудзь: абыхто, абыдзе, абыкаму, штонебудзь, якінебудзь, дзенебудзь.
    § 53.	Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
    Пішуцца асобна блізкія па значэнні і функцыі да прыслоўяў:
    1)	спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі:
    без: без аглядкі, без промаху, без канца, без разбору, без толку; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;
    да: да ўпаду, да зарэзу, да адвалу, да смерці;
    на: на хаду, на ляту, на віду, на скаку, на смех, на злосць, на слых, на вока, на дзіва, на жаль, на памяць, на смак, на грэх, на адзіноце',
    з: зразгону,зразмаху,зходу, з налёту, зразбегу, з наскоку, з гарачкі;
    2)	спалучэнні прыназоўніка«/ з назоўнікамі, якія пачынаюцца галоснай: у адзіночку, у адкрытую, у ахвоту, у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз\
    3)	спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам, калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку) або калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі: па часе, да часу, з часам, у час, празмеру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяцг, у пару, да пары, не ў пару,
    4)	спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не пад сілу, не да смеху, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;
    5)	выразы ўсё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і пад.; але: якраз.
    Правапіс службовых часцін мовы. выхлічнікаў, гукапераймальных слоў
    103
    ПРАВАПІС СЛУЖБОВЫХ ЧАСЦІН МОВЫ, ВЫКЛІЧНІКАЎ, ГУКАПЕРАЙМАЛЬНЫХ СЛОЎ