Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Мінск 2010
3 а ў в а г а. Пастаноўка коскі паміж азначэннемпрыметнікам у спалучэнні з дзеепрыметнікам ці дзеепрыметнікавым зваротам залежыць ад іх месцаразмяшчэння.
Калі дзеепрыметнік (дзеепрыметнікавы зварот) стаіць пасля прыметніка (схема: пры.метнік + дзеепрыметнік (дзеепрыметнікавы зварот)), то паміж азначэннямі ставіцца коска: Старыя, пакрытыя лішайнікам ствалы кашлатых хвой глуха шумелі ў цішы ночы (В. Карамазаў).
Калі дзеепрыметнікавы зварот стаіць перад азначэннемпрыметнікам (схе.ма: дзеепрыметнік (дзеепрыметнікавы зварот) + прыметнік), то коска паміж імі не ставіцца: Збудаваны з цэглы дзевяціпавярховы дом добра праглядваўся з усіх бакоў (М. Ваданосаў).
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
119
3. Коска ставіцца паміж азначэннямі, калі два і больш азначэнняў стаяць пасля паяснёнага слова. Напрыклад: Нітуюць неба струны павуціння ў сонечных праменнях чыстых, залатых (А. Куляшоў). Спакой халодны, амярцвелы паклаў на ўсё сваю пячаць (Я. Колас). Дываном персідскім, мяккім, дабратканым глушыўся крок (У. Дубоўка). Навалілася хмара дымная, цьмяная, неабдымная (П. Панчанка).
Заўвагі.
1. Коскамі не раздзяляюцца азначэнні, якія стаяць пасля паяснёнага слова ў тэрміналагічных спалучэннях: астра ранняя махровая, пшаніца азімая марозаўстойлівая, капуста позняя белакачанная.
2. Аднародныя азначэнні, якія стаяць пасля паяснёнага слова, часта могуць быць яшчэ і адасобленымі, калі робіцца інтанацыйная паўза пасля паяснёнагаслова: Усталіхмары надзямлёю, грозныя,жывыя (М. Танк). На зямлю падаюць кроплі дажджу, халодныя, буйныя (М. Аўрамчык).
4. Коска ставіцца паміж азначэннямі, калі ў адным радзе спалучаны дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні (схема: дапасаванае азначэнне + недапасаванае азначэнне). Напрыклад: Жоўтыя, з дрэва ў елачку дзверы, ля якіх ён стаяў, былі зачынены (В. Быкаў). Генерал зняў фуражку, і вецер варушыў яго густыя, з глянцаватым водбліскам валасы (I. Мележ). Угары завіднелася шэрае, з сінімі прагаламі неба (I. Мележ). Шчуплы, з бледным тварам хлапчук адкрыў дзверы (К. Чорны). Пасля дзеда Талаша выступаў чалавек з сякераю за поясам, немалады, сутулаваты, з даўно нябрытым тварам (Я. Колас).
5. Азначэнні з’яўляюцца неаднароднымі, але раздзяляюцца коскай, калі другое з іх удакладняе ці раскрывае сэнс папярэдняга і паміж імі можна ўставіць словы а іменна, гэта значыць. Напрыклад: 3 бліжэйшага, бярозавага гаю чуўся рознагалосы птушыны шчэбет (В. Каваль). Другі, найбольш яркіўспамін пра дзеда падае на час вайны (Б. Сачанка). Іншае, моцнае ірадаснае пачуццё засланіла на момант усё астатняе (А. Якімовіч). Многа новых, шчаслівых дарог рассцілае жыццё прад табою! (Я. Колас).
6. Недапасаваныя азначэнні, звязаныя бяззлучнікавай сувяззю ў складзе аднаго рада заўсёды аднародныя і раздзяляюцца коскай (коскамі). Напрыклад: За дарогу дамоў, да маці гйчаслівейшай няма дарогі (У. Дубоўка). Паступова пачала вяртацца да мяне здольнасць адчуваць, бачыць, думаць (I. Шамякін). З’явіласярашэнне адратаваць яго, вырваць з кіпцюроў смерці (П. Галавач). Дні трывог, страху і непакою пачаліся для дзеда Талаша і яго сям’і (Я. Колзс). Дзеда непакоіла думка аб доме, абПанасе (Я. Колас).
120
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
7. He з’яўляюцца аднароднымі і не раздзяляюцца коскамі азначэнні, выражаныя прыметнікамі, якія характарызуюць прадмет ці з’явы з розных бакоў. Напрыклад: Вялікія дубовыя дзверы былі расчынены насцеж (У. Караткевіч) — абазначаецца памер і матэрыял; Гаспадыня паставіла на стол цягучае малінавае варэнне (А. Васілевіч) — абазначаецца уласцівасць і рэчыўная прыналежнасць; У двары стаяла высокая стараяліпа (К. Кірэенка) — абазначаецца памер і часавая прымета; 3за лесу глядзіць круглы зялёны месяц (В. Каваль) — абазначаецца форма і колер; На стале ляжала некалькі тоўстых школьных сшыткаў (А. Федарэнка) — абазначаецца памер і прызначэнне; У канавах вясною іў дажджлівую пару стаяла брудная рудая вада (А. Якімовіч) — абазначаецца якасць і колер; Нарачанскае сіняе лета пахам сосен плыло над вадой (П. Прыходзька) — абазначаецца прыналежнасць і колер; Высокае залівістае ржанне даносілася з выгану (Э. Самуйлёнак) — абазначаецца мера і якасць; і г. д.
§ 67. ЗнакІ прыпынку пры аднародных прыдатках
Прыдаткі (азначэнні, выражаныя назоўнікамі), не звязаныя злучнікамі, могуць быць аднароднымі і неаднароднымі.
1. Прыдаткі, якія стаяць перад паяснёным словам і абазначаюць блізкія прыметы прадмета, з’яўляюцца аднароднымі і раздзяляюцца коскай (коскамі). Як правіла, такія прыдаткіазначэнні характарызуюць прадмет з аднаго якоганебудзь боку: Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі Максім Танк — ганаровыя званні; уладальнік Кубка свету, чэмпіён Еўропы NN — спартыўныя званні.
Прыдаткі, якія абазначаюць розныя прыметы, г. зн. характарызуюць прадмет з розных бакоў, з’яўляюцца неаднароднымі і коскамі не раздзяляюцца: генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання іПрамень* кандыдат тэхнічных навук NN— пасада і званне; рэктар БДУ акадэмік NN— пасада і акадэмічнае званне; начальнік канструктарскага бюро інжынер NN— пасада і спецыяльнасць; рэжысёр народны артыст Беларусі NN— прафесія і ганаровае званне; кандыдат філалагічных навук дацэнт NN— вучонае званне і пасада.
Пры спалучэнні аднародных і неаднародных прыдаткаў адпаведна расстаўляюцца і знакі прыпынку: заслужаны майстар спорту, алімпійскі чэмпіён, двухразовы ўладальнік Кубка свету студэнт акадэміі фізкультуры NN; заслужаны майстар спорту, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка Свету, неаднаразовая чэмпіёнка Еўропы трэнер NN.
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
121
2. Прыдаткі, якія стаяць пасля паяснёнага слова, незалежна ад Taro, якія значэнні яны перадаюць, заўсёды аднародныя і раздзяляюцца коскай. Напрыклад: Людміла Радніна, заслужаны майстар спорту, алімпійская чэмгііёнка, чэмпіёнка Свету, неаднаразовая чэмпіёнка Еўропы, трэнер; Л. М. Шакун, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь\ М. Мятліцкі, пісьменнік, публіцыст, аўтар кнігі ^Бабчын»; і г. д.
§ 68. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, звязаных з дапамогай злучнікаў
1. Заўсёды коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязаны паміж сабой супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое, хоць (хаця), толькі і інш.
Схемы:
О^О
О, але Q.
О> ды (=але) О
Напрыклад: Наадрэз мог адмовіцца хтонебудзь іншы, а не Алесь Крупеньчык (У. Шахавец). Нялёгка, але пачэсна быць студэнтам (М. Мятліцкі). Дзень быўхмурны, але даволіяшчэ цёплы (I. Шамякін). Хоць наша мова не царская, ды гаспадарская (В. Дашкевіч). Месяц свеціць, ды не грэе (Прыказка). Жыта на лужках вымакла зусім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе (М. Лынькоў). Кватэра маленькая, затое ўтульная (А. Бялевіч). Шапаціць мне штосьці жыта, хоць слоў не гаворыць (Я. Купала). Голасягоўжо быў амальзвычайны, толькіхрыпеў... (I. Шамякін).
2. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, звязаныя пры дапамозе парных злучнікаў як... так і; не толькі... але (а) і; хоць і не... затое (аднак) і інш. Коска ставіцца перад другой часткай злучніка.
Схемы:
як О. так і О
не толькі О але1 О
Напрыклад: Асадчы быў хоць і стомлены, але вясёлы (I. Гурскі). Як дзень, так і ноч гарыць Вечны агонь на плоійчы Перамогі (Н. Гілевіч). Буслы хоць і нясмела, але вельмі важна шпацыруюць па балоце і лузе, выглядаючы сабе здабычу (В. Вольскі). Усё гэта не толькі не задавальняла Алеся, але і нараджала новыя планы (К. Кірэенка). Ад поспехаў тваіх залежыць лёс не толькі горада, а ўсёй краіны (П. Глебка). Дажджы як пачаліся, дык цягнуліся да самых прымаразкаў (С. Александровіч).
122
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
Мне заўсёды падабаліся як вясёлыя, так і сумныя песні роднага краю (У. Караткевіч). Туманы ў Лондане бываюць калі не кожны, то праз дзень абавязкова (Я. Сіпакоў).
3. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных злучнікаў і... і, ды... ды, то ... то, ні... ні, не то ... не то, ці... ці, ці то ... ці то, або (альбо) ... або (альбо) і інш. Коска ставіцца перад усімі членамі аднароднага рада, акрамя першага аднароднага члена.
Схемы:
і О. і О> і О
ды О. ды О. ды О
то О то О> т0 О
ні О, ні О. ні О
Напрыклад: I дубкрапак, і куст малы стаяць у мудрым задуменні (Я. Колас). Iсалдат, і палкоўнік, і маршал навек застануцца ў званні адным — Чалавек (П. Макаль). / гулкая ні то цішыня, ні то песня веснавой вясёлай журбы плыла над зямлёй (К. Чорны). To знікне, то выблісне сонца ўгары (Н. Гілевіч). Неба на гарызонце зрабілася не то сінім, не то зусім белым (К. Чорны). Hi бацька, німаці не ведалі, куды пайійоў сын (С. Баранавых). Ракеты асвятлялі наваколле то белым, то блакітным, то чырвоным святлом (М. Парахневіч).
Заўвагі.
1. He ставіцца коска паміж паўторнымі злучнікамі і... і, ні... ні, то... то ў складзе ўстойлівых фразеалагічных зваротаў: і смех і грэхг, і бокам і скокам. і так і сяк; і ў хвост і ў грыву, ні бэ ні мэ; ні канца ні краю; ні свет ні зара; ні жывы ні мёртвы; ні ў пяць ні ў дзесяць', ні ў кола ні ў мяла; то бокам то скокам; то ўзад то ўперад', то тое то сёе; то так то сяк і інш.
2. He раздзяляюцца коскай цесна звязаныя па сэнсе пары слоў, якія аб’яднаны паўторнымі злучнікамі і... і, ці... ці. Як правіла, у кантэксце яны набываюць новае дадатковае значэнне: Я змераў Мінск і ўпоперак іўдоўжкі (П. Панчанка) — у значэнні ‘ўвесь, цалкам’; Іўдзень і ўночы кіпіць напружаная праца ў мартэнаўскім цэху (А. Марціновіч) — у значэнні ‘заўсёды’; Ці вясною ці ўлетку шмат народу на на палетку (А. Русак) — у значэнні ‘заўсёды’; На начлег прыехалі з коньмі і старыя і малыя ( У. Дубоўка) — у значэнні ‘ўсе’; Глушцовым пер’ем тут і мох і ліст прапах (А. Куляшоў) — у значэнні ‘ўсё’.
4. Коскай раздзяляюцца ўсе аднародныя члены сказа, калі хоць адзін з іх звязаны без злучніка, а наступныя (не менш як два) — паўторнымі злучнікамі і... і, ды ... ды.
Знакі лрыпынку пры аднародных членах сказа
123
Схемы:
OJOJO
О. о. і О. і о.
О. ды О. ды О
О. О, ды О. ды О
Напрыклад: Сукно, і шоўк, і аксаміты нгтуюць ткацкія станкі (А. Александровіч). Глыбокае мора, і ясныя высі, і воблакі ў небе, іўсплёскі вады насустрач плывуць (С. Грахоўскі). Пажаўцелі травы, і лясы, і стэпы (М. Калачынскі). Абоз імчыцца па завулку, грыміць, і трубіць, і звініць (К. Крапіва). Я малым хлапчуком палюбіў твае пушчы, і нівы, і блакітныя рэкі, і мора зялёных лугоў (П. Панчанка). Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны (П. Панчанка). Кланялася жыта над рачным усплескам залатому сонцу, і дажджам, і росам (А. Русак). Табе, мой родны краю, жыццё ўсё аддаю сваё, і думкі, й песні, і ўсю любоў маю (Я. Журба). Вясна пяе, і свішча, і ійчабеча... (Н. Гілевіч). Люблю зіму, і спеў мяцеліцы, і сполахранняе зары... (М. Хведаровіч). Барвовасць, ды блакіт, ды бель садоў расквецілі, нібы вясёлкай, далі (А. Астрэйка).