Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
138 Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
§ 73. Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях
Адасобленыя акалічнасці выражаюцца адзіночнымі дзеепрыслоўямі, дзеепрыслоўямі ў спалучэнні з залежнымі словамі (дзеепрыслоўныя словазлучэнні, дзеепрыслоўныя звароты), склонавымі формамі назоўнікаў, а таксама прыслоўямі.
1. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, выдзяляюцца коскамі, незалежна ад месца размяшчэння іх у адносінах да дзеясловавыказніка.
Схемы:
Напрыклад: Іаллё спусціўшы над парканам, расла тут грушка з тонкім станам (Я. Колас). Выветраўшы неба, ходзяць халады (А. Вялюгін). Кідаючы кароткія цені на асфальт, шумелі шматгадовыя ліпы (I. Шамякін). Прыпаўшы да плаціны, Янка да позняга вечара слухаў шум вады (3. Бандарына). Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы (Я. Колас). Сарамліва рабіна глядзела ў ваду, упрыгожыўшы завадзь сабой (П. Панчанка). 3 трыбуны сусветнае, славячы працу імір, гучыць мая родная мова (А. Вялюгін). Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуе высокая разложыстая груша (Я. Колас). Клякочуць задаволена, закончыўшы рамонт сваіх гнёздаў, буслы (М. Паслядовіч). Напорыстыя, тугія струмені вады спадаліўніз, б’ючыся аб камяні, пеніліся, пераліваліся (3. Бандарына).
2. Дзеепрыслоўны зварот, які знаходзіцца пасля злучніка ці злучальнага слова, аддзяляецца ад яго коскай (злучнікі не ўключаюцца ў дзеепрыслоўны зварот); Дзве маленькія шэрыя птушачкі сарваліся з галіны і, тоненька ціўкаючы, паляцелі ў поле (Т. Хадкевіч). Бабка стаяла, падпершы рукою ійчаку, і назірала за выразам твару настаўніка (Я. Колас). Агееў падхапіў ватоўку і, дужа кульгаючы, пайшоў за таварышам (В. Быкаў). Возьме наш хлопец жалеза кавалак ды, кінуўшы ў горан, нагрэеўдала (П. Броўка). Чайкі гуляюць надлюстраной вадой, пікіруючы па спажыву, або садзяцца на вільготны пясок, толькі імі затупаны, пацярушаны іхнімі пёрцамі (Я. Брыль). Анісь бачыў, як, выцягнуўшы шэрыя шыі, гусі цяжка, стомлена, з напружаннем узмахвалі крыламі (Т. Хадкевіч). У Хойніках і цяпер жывуцьлюдзі, якія, рызыкуючы сваім жыццём, зрабілі ўсё, каб славакі не памаглі немцам (Б. Сачанка).
Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
139
Выключэнне складаюць супраціўныя злучнікі а, але: у залежнасці ад кантэксту коска ставіцца пасля злучнікаў а, але перад дзеепрыслоўным зваротам (такі дзеепрыслоўны зварот можна апусціць, не парушыўшы сэнсу сказа) або не ставіцца, калі злучнікі а, але ўключаюцца ў дзеепрыслоўны зварот. Параўн.: Трэба зразумець сутнасць перабудовы грамадскай свядомасці, а, зразумеўшы гэта, не задавальняцца толькі заклікамі да яе. — Трэба зразумець сутнасць перабудовы грамадскай свядомасці, а зразумеўшы гэта, уключыцца ў актыўную барацьбу за яе; Машына рэзка рванулася ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, засела ў непралазнай гразі (В. Гігевіч). — Машына рэзка рванулася ўперад, але... засела ў непралазнай гразі; Палессе — самабытны край, a пазнаёміўшыся з ім, яго нельга не палюбіць (У. Краўчанка). — Палессе — самабытны край,... яго нельга не палюбіць.
Пры спалучэнні дзеепрыслоўных зваротаў знакі прыпынку паміж імі ставяцца так, як і пры аднародных членах сказа: Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаўрабіць запіс (Я. Колас). Сонца падымалася вышэй, рупліва аглядаючы зямлю і рассыпаючы над ёй святло і цяпло (Т. Хадкевіч). Дзяўчынка піла чай, абпальваючыся і дзьмухаючы ў шклянку (Т. Хадкевіч).
3 а ў в a г a. He аддзяляецца коскай дзеепрыслоўны зварот або адзіночнае дзеепрыслоўе, перад якім стаіць узмацняльная часціца і: Антон умее гаварыць і не падумаўшы як след (П. Галавач). Прыходзілася вяртацца з разведкі і не атрымаўшы ніякіх звестак (В. Быкаў). Чытаць можна і лежачы (Я. Колас).
3. Дзеепрыслоўныя звароты або адзіночныя дзеепрыслоўі, якія адносяцца да розных дзеясловаўвыказнікаў, выдзяляюцца паасобку: Самалёт, даляцеўшы да лесу, павярнйц назад і, зніжаючыся, пачац набліжацца да возера (М. Гамолка). Стары, ласкава прыжмурыўшы вочы, паглядзеу на Рудака і, уздыхнуўшы, пачау скрцчваць вуды (П. Броўка).
Калі дзеепрыслоўныя звароты адносяцца да розных дзеясловаўвыказнікаў і злучнік і не ўключаецца ў іх склад, то кожны з гэтых зваротаў выдзяляецца асобна: Пятро Сыч цздрыганццся, пачуўшы добра знаёмы голас, і, не азіраючыся, рынуўся да патравы (М. Паслядовіч). — (Пятро Сыч уздрыгануўся і рынуўся). Валя запомніла санату naсвойму, развучыла, штосьці дадаўшы ад сябе, і, не ведаючы, чыя яна і што гэта ўвогуле такое, сыграла аднойчы яе перад сапраўдным музыкантам (Я. Сіпакоў). — (Валя запомніла, развучыла і сыграла).
140
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
Хлопцы выбемі з хаты, спяшаючыся дапамагчы сябру, і, убачыўшы яго ў віры бурлівайракі, хутка вызвалілі яго ( М. Ваданосаў). — (Хлопцы выбеглі і вызвалілі).
4. Абмежавальныя часціцы толькі, нават, якія стаяць перад дзеепрыслоўнымі зваротамі, уключаюцца ў іх састаў, і коска ставіцца перад імі. У такім выпадку адасобленую акалічнасць можна апусціць і сэнс сказа не парушыцца: Так і жыла Галя без кахання, толькі спадзеючыся на яго (М. Касцюкевіч). Хлопцы, нават добра ўкрыўшыся ад дажджу, прамоклі да ніткі (Я. Маўр).
3 а ў в а г а. Калі часціцы нават, толькі ўтвараюць з дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам сэнсавае цэлае, тады іх апусціць нельга і коска перад часціцамі не ставіцца: Маўчаць звычайна толькі сплючы (X. Шынклер). Стары пайшоў нават не адпачыўшы як след (К. Чорны).
Калі адасобленыя акалічнасці маюць пры сабе злучнікі быццам, як быццам, нібы, як бы, то коска ставіцца толькі перад злучнікамі; пры ўжыванні паўторных злучнікаў то ... то, або ... або і іншых коска ставіцца перад кожнай іх часткай: Аленка, нібы спалохаўшыся, раптам спыняецца (Я. Колас). Роўна а шостай гадзіне Міша ступіў у кабінет і, нібы хвалячыся дакладнасцю, далажыў, што народ чакае (I. Мележ). Чародка маленькіх рыбак спынілася ў вадзе, быццам да нечага прыслухоўваючыся (А. Чарнышэвіч/ Ляціць над ляснымі далямі, лунае ў месячным святле, то заміраючы на ветры, то зноў ажываючы, хор высокіх дзявочых галасоў (М. Ракітны). Паміж лясамі, дзе ўзбягаючы на ўзгоркі, дзе знікаючы ў нізінах, ляжалі нівы (I. Шамякін).
5. Адзіночныя дзеепрыслоўі адасабляюцца, калі захоўваюць дзеяслоўнае значэнне — абазначэнне дзеяння ці стану: Падаючы, лісцікі ўсцілалі цёмную паверхню сажалкі чырвонажоўтай коўдрай (А. Стаховіч). He змаўкаючы, гула завіруха (I. Мележ). Іўляючы, розуму не прыдбаеш (Прыказка). Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць іху свае гнёзды (А. Якімовіч). Панад прасторамі ракі гудуць, прачнуўшыся, гудкі (М. Танк). / тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвятокрадзімы васілька (М. Багдановіч). Лукаш узяў ад старшыні паперку і, развітаўшыся, пайшоў з кабінета (П. Галавач).
6. Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя словазлучэнні не адасабляюцца:
а) калі стаяць пасля дзеясловавыказніка (часцей у канцы сказа) і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў са значэннем спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як?якім чынам?): Дзед Талаш ідзе не спя
Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
141
йіаючыся (Я. Колас). Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы (П. Глебка). Танкі ішлі грукочучы (М. Лынькоў). Добрае тое дзіця, што пойдзе плачучы, а вернецца скачучы (Прыказка);
б) калі ўваходзяць у склад фразеалагізма і ўжываюцца ў адзіным цэласным значэнні: вушы развесіўшы — ‘даверліва, з цікавасцю слухаць’, рукі склаўшы, злажыўшы рукі — ‘нічога не робячы, бяздзейнічаючы’, не апускаючы рук —‘не трацячы здольнасць, жаданне да дзейнасці’, на лес гледзячы — ‘пра дзяцінства без нагляду, без выхавання’, закасаўшы рукавы — ‘старанна, шчыра, энергічна рабіць штонебудзь’, на ноч гледзячы — ‘позна, запознена’, у сабакі вачэй пазычыўшы — ‘нахабна, бессаромна паводзіць сябе’, як жару ўхапіўшы — ‘хутка, вяртлява’, паклаўшы (палажыўшы)руку на сэрца — ‘шчыра, адкрыта сказаць', і інш. Напрыклад: А ты, каханенькая, родненькая, не слухай вушы развесіўшы, ды лепей гасцей глядзі (Я. Купала). Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё і магу сказаць палажыўшы руку на сэрца: ні ў чым не вінаваты (К. Крапіва). He хачу, не прывык склаўшы рукі хадзіць: я гарбар — працаўнік. Я жыву — каб рабіць (Ц. Гартны). Яны працавалі не пакладаючы рук (3. Бядуля). Які ж бы толк быў і парадак, каб ён [Міхал] служыў спусціўшырукі? (Я. Колас);
в) калі стаяць пасля прыслоўяў і звязваюцца з імі злучнікам і (такія акалічнасці з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа): Спорна і не спыняючысяліў дождж (У. Караткевіч). Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (3. Бядуля). Ён ішоў маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі (I. Мележ).
7. Адасабляюцца акалічнасці ўступкі, выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на, які стаіць перад выказнікам: Нягледзячы на туман, выразна відаць абрысы старога лесу (В. Карамазаў). Зімовым вечарам, нягледзячы на холад, вулгца звінела ад дзіцячых галасоў (3. Бядуля). Конь хадзіў па абочыне дарогі і, нягледзячы на шалёную страляніну, спакойна шчыпаў траву (К. Чорны). Нягледзячы на позні час, ніхто з пасажыраў яшчэ не спаў (А. Кулакоўскі).
3 а ў в а г а. Зварот са словамі нягледзячы на можа не адасабляцца толькі ў тым выпадку, калі ён стаіць непасрэдна пасля дзеясловавыказніка: Гэта ён зрабіў нягледзячы на забарону бацькі. (Параўн.: Нягледзячы на забарону бацькі, ён гэта зрабіў). У паход вучні пайшлі нягледзячы на дрэннае надвор’е. (Параўн.: Нягледзячы на дрэннае надвор’е, вучні пайшлі ў паход).
8. Выдзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах у спалучэнні з вытворнымі прыназоўнікамі дзякую
142
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
чы, насуперак, у адпаведнасці, са згоды, згодна з, незалежна ад, пры ўмове і іншымі, калі яны стаяць паміж дзейнікам і выказнікам. У іншых пазіцыях такія звароты могуць і не адасабляцца (без неабходнасці сэнсавага падкрэслівання). ІІараўн.: Дзякуючы дажджам пасевы зазелянелі. — Пасевы, дзякуючы дажджам, зазелянелі; У адпаведнасці з загадам клас расфарміраваны. — Клас, у адпаведнасці з загадам, расфарміраваны', Незалежна ад надвор’я мы паедзем на экскурсію. — Мы, незалежна ад надвор ’я, паедзем на экскурсію; Пры ўмове добрага надвор ’я ўраджай будзе багаты. — Ураджай, пры ўмове добрага надвор ’я, будзе багаты.