Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
5) калі яны ўдакладняюць змест размешчаных перад імі дапасаваных азначэнняў: Аўтабаза была абнесена высокай, у два метры, дашчатай зялёнай агароджай (I. Пташнікаў). 3 вялікага, наўсю сцяну, акна можна любавацца прасторнай плошчай (В. Вольскі). У доміку было пуста і ціха, на дзвярах вісеў маленькі, для прыліку, замочак (У. Караткевіч). Асабліва падабалася Пятруську выводзіць на паперы круглыя, ад лінейкі да лінейкі, літары (А. Кулакоўскі). Справараскінулася вялікае поле, пакрытае высокай, урост чалавека, травой (М. Мятліцкі);
6) калі яны аддзелены ад паяснёных слоў дзеясловамівыказнікамі ці іншымі членамі сказа.
Схемы:
| |,___назоўнік (займеннік)...
.......... | |, назоўнік (займеннік).....
назоўнік (займеннік)_______, | ^™ |...
назоўнік (займеннік) , | |.
134
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
Напрыклад: У гэты час, уся ў летнім празрыстым сонцы, схілілася надіммаці (А. Кулакоўскі). У лёгкай паветранай сукенцы, цвашйла дзяўчына ў пакой і села насупраць акна (А. Кулакоўскі). Снег ішоц зраніцы да палудня, касы, з ветрам (I. Пташнікаў).
Калі недапасаванае азначэнне выражана інфінітывам (неазначальнай формай дзеяслова) ці спалучэннем з ім і мае паясняльнаўдакладняльнае значэнне да дапасаванага азначэння, размешчанага перад паяснёным словам, то перад азначэннемінфінітывам ставіцца працяжнік. Як правіла, інфінітыўнае азначэнне стаіць у канцы сказа, а перад ім можна ўставіць словы а іменна. Напрыклад: А чаму б, скажам, не задацца кожнаму з нас вельмйзажнай мэтай — займацца штодня спортам (М. Пль). Умяне была даўняямара — навучыцца вышываць крыжыкам (I. Жук). Іадоў у трынаццаць прыпала мне адрабляць гужавую павіннасць — вазіць у мястэчка з лесу дровы (С. Грахоўскі). Узнікла недарэчнае ў такіх абставінах жаданне — засмяяцца (Р. Сабаленка). Міканор успомніў бацькаў наказ — паглядзець, ці не прадаюць кос (I. Мележ). Алесь Пысін валодаў выключнай здольнасцю—уменнем слухаць і выслухоўваць людзей (В. Бечык). Урэшце Сцёпка спыніўся на думцы — пабачыцца якнебудзь з Аленкаю (Я. Колас).
3 а ў в а г а. Недапасаваныя азначэнні, выражаныя інфінітывам, звычайна не адасабляюцца, яны ўтвараюць разам з паяснёным назоўнікам словазлучэнне: жаданне вучыцца, загад выехаць, каманда стаяць, мара заняцца мастацтвам, уменне танцаваць, аматар гуляць. Напрыклад: Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца (Я. Колзс).Якожны раз даваў сабе слова не хваляваць маці (М. Ваданосаў).
§ 72. Знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках
Адасобленыя прыдаткі выражаюцца адзіночнымі назоўнікамі (неразвітыя прыдаткі) і назоўнікамі з паясняльнымі словамі (развітыя прыдаткі).
Для выдзялення адасобленых прыдаткаў на пісьме выкарыстоўваюцца як коскі, так і працяжнікі. Гэтыя знакі прыпынку з'яўляюцца амаль раўназначнымі. Важна, каб пры выдзяленні адасобленых прыдаткаў, асабліва калі яны стаяць у сярэдзіне сказа, выкарыстоўваліся аднолькавыя знакі прыпынку — або коскі, або працяжнікі: Дзеф Пятра Паўлавіча — сямікласнік Міша і пяцікласніца Вера — з дня на дзень чакалі бацьку з камандзіроўкі (Т. Хадкевіч). Краса тайгі — шыпшыннік дзікі — пялёсткамі ўсцілае шлях (А. Звонак). Старыя сябры і прыяцелі,
Знакі прыпынку лры адасобленых членах сказа
135
Турсевіч і Лабановіч, размясціліся ў квагпэры найлепшым чынам (Я. Колас). Малы хлапчук, унучак дзедаў, сядзеў на возе (П. Трус).
Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі:
1) неразвітыя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да асабовага займенніка, незалежна ад іх месца ў сказе.
Схемы:
|,........ |, асабовы займеннік (я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны). асабовы займеннік, | |,.
Напрыклад: Яму, Мухіну, давялося цярпліва адказваць на розныя пытанні (М. Лынькоў). Ціжяму, гарэзе, усядзець намесцы? (Я. Брыль). Мы, беларусы, як і кожны народ, любім сваю родную зямлю, сваю рэспубліку, ганарымся ёю ілічым, штомаем на гэта падставы (Т. Хадкевіч). Яны ўдваіх, сынок і маці, з двара ідуць у бокракі (Я. Колас). Мы, простыя людзі, вайны не жадаем, — падпальшчыкаў войн праклінаем навек (П. Прыходзька). Сын лесніка, я сам з малепства любіў паліць касцёр, пасядзець ля вогнішча (I. Шамякін). Вялікі гуманіст, ён [Я. Колас] заўсёды быў пранікнуты клопатам пра чалавека (I. Шамякін);
2) развітыя прыдаткі, калі яны адносяцца да агульнага назоўніка і стаяць пасля яго.
Схема:
агульны назоўнік, | |,....
Напрыклад: А топаль, волатсіраціна, стаіць на варце папялішча (Я. Колас). Праменні, стрэлы залатыя, макушы лесу прабіваюць... (Я. Колас). Настаўнік, яшчэ зусім малады хлопец, ледзь усміхаўся сам сабе... (Я. Колас). Had далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга, прадвеснік адлігі (Я. Колас);
3) адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі яны адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго.
Схемы:
уласны назоўнік, | «у^ |,....
уласны назоўнік, | |, | |,....
Напрыклад: Прыход Зарубы, фельчара, памог падняцца Януку (М. Танк). Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая (Я. Колас). Францыск Скарына, доктар медыцыны і філасофіі, слаўны сын Полацка, жыў раней і першую беларускую кнігу надрукаваў у 1517 годзе ў Празе, а потым заснаваў друкарню ў Вільні (В. Вольскі). Як не славіць песняй сакалінай Беларусь, рэспубліку маю (А. Александровіч). У канцы ліпеня прыехаў зусім нечакана Іван Смоліч, бацькаАленкі (У. Караткевіч).
136
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
3 а ў в a г а. Перад уласным імем і агульным назоўнікам прыдатак адасабляецца, калі ён мае дадатковае акалічнаснае значэнне: Весялун і спявак, кравецлюбіў песні(К. Крапіва). — Кравецлюбіў песні, таму што быў весялун і спявак;
4) прыдаткі, выражаныя ўласнымі назоўнікамі, якія стаяць пасля агульных назоўнікаў і маюць удакладняльнае значэнне. Як правіла, перад імі можна без змены сэнсу ўставіць словы гэта значыць, а іменна: Вясковы каваль, Даніла, з самага ранку стукае ў кузні (3. Бядуля). Сын купца з Полацка, Францыск Скарына, быў самай выдатнай фігурай эпохі Адраджэння (У. Гніламёдаў). Большыя сыны, Кастусь і Язэп, ужо валтузіліся, змагаліся за бацькаву чорную, з блакітным брылём фуражку (Г. Далідовіч). Часцей заходзіць туды і старшыня, Захар Лемеш (Я. Колас).Ітойрыбак, СымонЛатушка,звачэйзнікаеўтойжачас(Я. Колас);
5) развітыя прыдаткі, якія стаяць перад агульнымі ці ўласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны, уступкі, умовы і інш.).
Схемы:
I (+ пвьічына) I» назоўнік.
I (+ удуццка) |, назоўнік..
Напрыклад: Адмысловы рыбак, дзед вяртаўся зракі заўсёды з рыбаю (Ф. Янкоўскі). — Дзед вяртаўся зракізаўсёды зрыбаю (чаму?), бо быў адмысловы рыбак; Сам шавец па прафесіі, Аронлюбіў дасканалую і сумленную работу ( Р. Мурашка). — Арон любіў дасканалую і сумленную работу (чаму?), бо па прафесіі быў сам шавец; Заўсёды смелы і вясёлы, Мікола ійтось засумаваў (М. Хведаровіч). — Мікола штось засумаваў (нягледзячы на што?), хоць заўсёды быў смелы і вясёлы;
6) прыдаткі, якія звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучнікамі ці, або (пры гэтым яны ўдакладняюць значэнне прадмета, даюць яму другую назву) і злучнікам як (з адценнем прычыны) і стаяць пасля назоўнікаў: Календула, або наготкі, цвіце да позняй восені (У. Ягоўдзік). У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна, або чорны дзяцел (В. Вольскі). Трыглы, або марскія пеўні, кукарэкаюць так гучна, ійто хоць вушы затыкай (А. Матрунёнак). Ёсць такі кіт нарвал, або адзінарог, які мае даўжыню да шасці метраў (Л. Левановіч). Пералёт птушак, або міграцыя, шмат у чым загадкавая з’ява (Р. Ігнаценка). Вярэнька, ці вярэня, плялася з лубу, бяросты ці лазы і мела розную форму (круглую, авальную, прадаўгаватую) («Этнаграфія Беларусі»). Шыпшына, ці дзікаяружа, належыць да сямействаружакветкавых (У. Корсун). Насця, ці, як пасля ўсе ў школе яе пачалі зваць, Насцечка, была бойкая і рухавая
Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
137
дзяўчынка... (К. Чорны). Міхал з Антосем, як старыя, займалі месцы канцавыя (Я. Колас). Сцяпана, як смелага салдата, часта пасылалі ў разведку (М. Паслядовіч). Паўлюка Труса, як сапраўднага нацыянальнага паэтапатрыёта, не магла не хваляваць тэма Заходняй Беларусі (Р. Няхай).
3 а ў в а г а. Калі злучнік як разам са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне ‘ў якасці’, то такі зварот прыдаткам не з’яўляецца і не адасабляецца: У наш час шырока выкарыстоўваецца камень як будаўнічы матэрыял. — Параўн.: Камень — гэта і ёсць будаўнічы матэрыял; Мы ведаем Якуба Коласа як выдатнага беларускага паэта, празаіка, публіцыста (М. Лужанін). — Параўн.: ЯкубКолас із’яўляецца выдатным беларускім паэтам, празаікам, публіцыстам',
7) прыдаткі, выражаныя ўласнымі імёнамі са словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы, па імені і інш., якія стаяць пасля назоўнікаў: Максіма, па прозвішчы Танка, забыць я ніяк не магу: паэзія светлага ранку і нашай зямлі калыханка квітнее ў яго мурагу (Я. Колас). На возеры ў лодцы сядзеў каваль, па мянушцы Мамай (Я. Колас). Праз паўгадзіны да нас прыйшоў Юзік, па мянушцы Гром (А. Чарнышэвіч). Стары каваль, па прозвішчы Дубовік, гартаваў сякеру (П. Пестрак). Нізенькі чарнявы лейтэнант, па прозвішчы Жук, праводзіў не раз батальён праз дрымучыя лясы і топкія балоты (Б. Сасноўскі).
Замест косак звычайна ўжываецца працяжнік:
1) калі неабходна падкрэсліць удакладняльны, паясняльны характар прыдатка (ён звычайна стаіць у канцы сказа; перад прыдаткам можна без змены сэнсу ўставіць словы а іменна, гэта значыць): Камандзір заслужана насіў вядомае па вобласці імя — Грозны (Я. Брыль). Такмы трапілі да Лізаветы — вясёлай кабеты (А. Куляшоў). Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач — дзіцё акіяна (А. Вялюгін). У Петруся быў сябра — сын суседа, яго равеснік Алесь (Я. Колас). Ля самай вады і ў вадзе расце малады лазняк і асіннік — любімы корм баброў (В. Вольскі). Зялёнаюхваляйракі гайдаецца жыта—краса Беларусі (П. Глебка). Разам з імі ў падвал халодны гоняць цётку—сястру Міная (А. Куляшоў);
2) калі сказ ці прыдатак дастаткова развітыя або маюць свае знакі прыпынку: Hi звер, ні птушка не зробяць шкоды чалавеку, калі чалавек—цар прыроды — застаецца чалавекам (У. Мяжэвіч). Грабцы — дзяўчаты, маладзіцы—штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы, а хма ры коцяцца бліжэй (Я. Колас). Я люблю цябе, ціхая Нарач, — люстра светлае краю майго (П. Прыходзька). Шырокай светлай паласою нясе свае воды Дняпро—любімая рака ўсходніх славян (В. Вольскі).