• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    Заўвага. У гутарковым маўленні асабовыя займеннікі ты або вы могуць выступаць у ролі зваротка. Як правіла, займеннікізвароткі ўжываюцца ў спалучэнні з выклічнікамі і на пісьме выдзяляюцца коскамі: Гэй, ты, ідзі да нас! Гэй, вы, моцна не крычыце. Эх, вы, чаго сумуеце?
    5.	Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Ой ты, маё сонца, як жа сееціш ясна!(Я. Купала). Ой ты, ночка, чарнявая ночка, агарні цеплынёюмяне... (П. Панчанка). Эй вы, дарогіжыцця, што там за ваміўдалі?(М. Танк). Гэй ты, братка Новы годзе, што з сабою нам нясеш? (Цётка).
    6.	Калі перад звароткам знаходзіцца выклічнік, то ён аддзяляецца ад зваротка коскай ці клічнікам (пры ўзмоцненай інтанацыі): Ой, лясыбары ды лугіразлогі! Цераз вас ідуць пуцінкідарогі (М. Багдановіч).
    Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
    147
    Эх, сябрыбраткі! Самі знаеце: агню палкага іскры маеце (Я. Колас). Ах, сонечныя гурбыІКалі вас намяло? (Н. Гілевіч). О, мацімова! Тваё слова — паветра для душы жывой (А. Жуковіч). Эх, салдацікі родныя нашы, многа можна пра васрасказаць! (П. Пестрак). Ой, дзяўчаткі, бяжыце сюды (А. Васілевіч). О, рыфмы, рыфмы...Япадчас, як здраднікаў баюся вас... (В. Вітка).
    Заўвагі.
    1.	Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу (Я. Купала). О неба ціхае, світальнае! Мы пад шатром тваім стаім (Г. Бураўкін). О маці, як я ганаруся тым, што я — твойродны сын (М. Аўрамчык).
    2.	Аманімічныя часціцы і выклічнікі (о, а і інш.) адрозніваюцца наступным чынам: часціца мае ўзмацняльнае значэнне і ад зваротка інтанацыйна не аддзяляепца (не мае самастойнага націску); насупраць, выклічнікі інтананыйна самастойныя, націскныя, пасля іх робіцца паўза. Параўн.: А дзетачкіжмае родныя! Што вы нарабілі? (П. Пестрак). А, галубок, нарэшце сказаў праўду (А. Макаёнак);
    О шчырасць матчына!Яна нас асвятляе і гартуе (Т. Хведаровіч). — О, рэкі, рэкі Беларусі сярод лугоў, сярод лясоўі Калі ягімн саткаць збяруся з блакітных нашых паясоў? (Г. Бураўкін).
    7.	Калі аднародныя або развітыя звароткі разбіваюцца іншымі членамі сказа, то кожная частка расчлененага зваротка выдзяляецца сама па сабе: Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны! (Я. Пушча). Ой ты, мая рыбка, спі, залатая! (Я. Колас). Пра што шапочаш, гай празрысты, пра што пяеш, вераснёвы? (У. Някляеў). He сумуй па мне, старая, будзь здарова, маці! (К. Крапіва). Адкажы мне, вербачка, адкажы, мне, мілая, чаго зажурылася, смутная, знясілая? (Я. Колас).
    ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПАБОЧНЫХ I ЎСТАЎНЫХ КАНСТРУКЦЫЯХ
    § 76. Знакі прыпынку пры пабочных словах, спалучэннях слоў I сказах
    Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы служаць для выражэння адносін таго, хто гаворыць, да зместу свайго выказвання.
    148
    Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
    1.	Пабочныя словы і спалучэнні слоў звычайна знаходзяцца ў пачатку або ў сярэдзіне сказа і аддзяляюцца ці выдзяляюцца ад яго членаў коскай.
    Схемы:
    I П |..............
    •••••.I П |,...........
    Напрыклад: Кажуць, месяц прыцягвае хвалі марскія (М. Танк). Здаецца, увесь поплаў звініць, спявае (А. Асіпенка). На маю думку, вучыцца ніколі не позна (I. Шамякін). Сапраўды, у лесе было вельмі хораша! (Я. Колас). На шчасце, бераг возера выдаўся сухім і вельмі ўтульным (Я. Маўр). Адным словам, старыя жылі, як кажуць, прыпяваючы (Р. Сабаленка). Нам,рыбакам, чайка не шкодзіць. Наадварот, яна працуе як санітар (В. Вольскі). Іўсёж дзед Талаш не паў духам. Папершае, трэба праверыць словы маладзіцы і пасапраўднаму разведаць, якое становішча ў мястэчку, і, naдругое, трэба параіцца з Букрэем (Я. Колас). Вы, напэўна, ведаеце, што ў даўніну людзі пісалі гусіным пяром (А. Клышка). Аснежаныя сосны і елкі, здаецца, дрэмлюць у нямой цішыні (А. Якімовіч). Клімат на Беларусі, як вядома, памяркоўны. Зіма — не вельмі халодная, лета — не вельмі гарачае. Паветра — свежае, у меру вільготнае (В. Вольскі). Кожны расказваў сваё, на яго погляд, самае цікавае і незвычайнае (А. Пальчэўскі). Я веру, што паэт і пісьменнік пачынаецца з матчынай песні. Так было, не сумняваюся, і з Мележам (Н. Гілевіч). Хлеб чорны, хлеб жытні я шчыра ўслаўляю — смачнейшае ежы, па праўдзе, не знаю (П. Броўка). Мы ў баях че раз, бывала, гублялі дочак і сыноў, і вось цяпер Хатынь сабрала ўсіх іх моваю званоў (А. Астрэйка).
    3 а ў в а г і.
    1.	Адрозніваюць некалькі асноўных груп пабочных слоў паводле іх значэння:
    1)	пабочныя словы (спалучэнні слоў), якія выражаюць розную ступень перакананасці выказанай думкі — упэўненасць, няўпэўненасць, сумненне, меркаванне: безумоўна, бясспрэчна, і гэта бясспрэчна, ведаю, вядома, зразумела, сапраўды, натуральна, відавочна, відаць, як здавалася, здаецца, магчыма, мабыць, можа, мусіць, мяркую, напэўна, нібыта, спадзяёмся, трэба думаць, думаю, думаецца, несумненна, праўда, разумеецца, без сумнення, на самай справе і пад.;
    2)	пабочныя словы (спалучэнні слоў), якія характарызуюць спосаб выражэння думак, манеру выказвання, выбар стылю маўлення. адносіны да стылю паведамлення: інакш кажучы, іншымі словамі, калі можна
    Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
    149
    так сказаць, з дазволу сказаць, так сказаць, праўду кажучы, як гаворыцца, карацей кажучы, трэба прызнацца, на добры лад, па сутнасці іпад.;
    3)	пабочныя словы (спалучэнні слоў), якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання — радасць, задавальненне, гонар, засмучэнне, здзіўленне, шкадаванне: на шчасце, на радасць, на бяду, на жаль, на маё здзіўленне, як на злосць, як на бяду, чаго добрага, як на дзіва, дзіўная справа і пад.;
    4)	пабочныя словы (спалучэнні слоў), якія ўказваюць на крыніцу паведамлення, на тое, каму належыць думка: памойму, на мой (наш) погляд, павашаму, патвойму, гаворым, гаворыце, паводле слоў, як кажуць, як вядома, па маіх разліках, думаецца, помніцца і пад.;
    5)	пабочныя словы (спалучэнні слоў), якія выражаюць лагічную ацэнку, вынік, суадносіны паміж часткамі выказвання, парадак думак, паслядоўнасць выказвання: такім чынам, значыць, між іншым, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, папершае, падругое, перш за ўсё, першнаперш, нарэшце, у першую чаргу, аднак, праўда, прынамсі, скажам,разам з тым, галоўнае і пад.;
    6)	пабочныя словы (спалучэнні слоў), якія з’яўляюцца зваротам да кагонебудзь з мэтай прыцягнуць яго ўвагу або выклікаць пэўную рэакцыю на паведамленне: бачыш (бач), як бачыце, кажаш, думаеце, разумееце, паверце, ці паверыце, калі ласка, прабачце, уяві сабе, паслухай, паўтараю, падкрэсліваю і пад.
    2.	Пабочнае словамо (кароткая форма словаможа) коскамі не выдзяляецца: Мо скажаш праўду ты мне сёння?(А. Пальчэўскі). Мо табе няёмка было гаварыць пра гэты выпадак (I. Пташнікаў). Гэта была мо першая радасць у маім жыцці (Я. Сіпакоў). Гэта быў мо цуд калісьці, толькі незараз (А. Кулакоўскі).
    3.	Узмацняльная часціца нават у ролі пабочнага слова не выступае і коскамі не выдзяляецца: Ад моцнага шуму нават бабры схаваліся ў ваду (В. Вольскі). Нават радасць можа парушыць сэрцабіццё (Я. Скрыган).
    2.	Неабходна адрозніваць выпадкі, калі адно і тое ж слова можа ўжывацца то ў ролі пабочнага (і тады выдзяляецца коскамі), то ў ролі членаў сказа (гл. табліцу на с. 150).
    3 а ў в а г а. Пры размежаванні аманімічных пабочных слоў (спалучэнняў слоў) і членаў сказа неабходна кіравацца наступным: пабочныя словы не з’яўляюцца членамі сказа, а таму іх можна або апусціць, або пераставіць у іншае месца, і сэнс сказа, і яго структура пры гэтым не парушаецца. Член сказа нельга апусціць, паколькі цалкам разбураецца сэнс і структура сказа. Параўн.: Здаецца, шапочуць каласы
    150
    Раздзел II. пунктуацыя
    між сабою (Я. Сіпакоў) (Здаецца — пабочнае слова, выражае сумненне, меркаванне; яго можна пераставіць у іншае месца, але значэнне сумнення і меркавання ўсё роўна захаваецца, а да самога слова нельга паставіць пытанне: Шапочуць каласы, здаецца, між сабою', Шапочуць, здаецца, каласы між сабою.) і Свет здаецца мне кнігай бясконцай (М. Мятліцкі). (Здаецца — шторобіць? — выказнік).
    Слова	Пабочнае слова	Член сказа ці сродак сувязі ў сказе
    аднак	У сярэдзіне або ў канцы сказа: Капітан, аднак, не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі (I. Мележ). Бацька, аднак, ніколі не быў шчодрым на пахвалу (Я. Брыль).	У значэнні супраціўнага злучніка можа злучаць аднародныя члены сказа ці часткі складанага сказа: Байцы з дня на дзень чакалі наступлення, аднак загаду наступаць не было (М. Машара). Маці абяцала прыехаць з горада рана, аднак затрымалася (Я. Брыль).
    бадай	У значэнні ‘магчыма’, ‘можа’: Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка «Якое жыццё—такія песні», як у сяле Азярышча (У. Мяжэвіч).	Прыслоўе са значэннем ‘амаль’: Дзень бадай ужо канчаўся (К. Чорны). Бадай ля самага акна расце вялікая бяроза (В. Вольскі).
    відаць	У значэнні 'магчыма’, ‘можа’: Марскія хвалі, відаць, заўсёды тояць у сабе жывыя ўспаміны пра мінулае (А. Кулакоўскі).	Выказнік: Марскія хвалі відаць здалёку. (відаць — што робяць?)
    значыць	У значэнні ‘такім чынам', ‘выходзіць’: Збіраеійся, значыць, ад’язджаць? Пакрыўдзілася ? (I. Шамякін).	Дзеяслоўзвязка ў выказніку: Ведаць народныя песні — значыць ведаць культуру свайго народа (I. Казакова).
    ЗнакІ прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
    151
    Слова	Пабочнае слова	Член сказа ці сродак сувязі ў сказе
    канечне (канешне)	У значэнні ‘безумоўна, бясспрэчна; зразумела’: Ён, канечне, крыху дзіўны чалавек, але ж усё сваё жыццё ён прысвяціў лясніцтву (Б. Мікуліч).	Прыслоўе са значэннем ‘абавязкова’: Вы канечне ж любіце падарожнічаць па сваім родным краі (В. Вітка).
    напэўна (пэўна)	У значэнні ‘відаць’, ‘мабыць’, ‘хутчэй за ўсё’: Вы, напэўна, ведаеце, што ў даўніну людзі пісалі гусіным пяром. Але не ведаеце, пэўна, што толькі шэсць, ад сілы дзевяць пёраў з усяе гусі былі прыдатныя для пісьма (А. Клышка).	Прыслоўе са значэннем ‘беспамылкова’, ‘дакладна’: Крайко, што называецца, дзейнічаў заўсёды напэўна, ён не любіў працаваць прыблізна, абыяк (М. Ваданосаў). А пойдзеш у Ліпава лясамі, напэўна стрэнешся з ласямі (Я. Колас).
    нарэшце (урэшце, зрэшты)	З’яўляецца вынікам якоганебудзь пералічэння: уяўнае (папершае, падругое... і нарэшце) ці скрытае (як вынік некаторых падзей): Было відавочна, што к вечару дачка зусім стамілася: папершае, урокі ў школе; падругое, гурток самадзейнасці і, нарэшце, вячэрняе чытанне (М. Касцюкевіч).	Акалічнасць часу са значэннем ‘напаследак’, ‘пад канец’, ‘у выніку’: Нарэшце балота скончылася і мы выйшлі на ўзлесак (А. Кудравец). Мы доўга чакалі бацьку, і ён нарэшце прыйшоў (М. Стральцоў).