• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    2.	У родным, давальным і месным склонах назоўнікі трэцяга скланення маюць аднолькавыя канчаткі:
    а)	і — з асновай на мяккія зычныя і губныя б, ф, в: радасці, свежасці, сенажаці, сувязі, дэталі,руні, памяці, Беларусі, Свіцязі, глыбі, верфі, крыві, любові (любві);
    б)	ы — з асновай на зацвярдзелыя: ночы, мышы, горычы, печы, цішы, поўначы, Нарачы, Сібіры.
    УВАГА!
    У назоўніках кроў і свякроў адбываецца чаргаванне о — ы: кроў — крыві, свякроў — свекрыві. Назоўнік любоў у родным, давальным і месных склонах можа мець варыянтныя формы (любві і любові), але ўласнае імя Любоў захоўвае о ва ўсіх формах: Н. Любоў, Р., Д., М. Любові.
    3.	У творным склоне назоўнікі трэцяга скланення маюць канчатак у (ю): ноччу, веліччу, цішшу, меддзю, гуссю, столлю, творчасцю, свежасцю, верф’ю, шыр’ю, Свір’ю, Прьтяццю, Нараччу, Свіцяззю, Беларуссю.
    УВАГАІ
    Зычны асновы ў такіх назоўніках (акрамя губных і р) падаўжаецца, калі ён стаіць паміж дзвюма галоснымі: мышшу, соллю, маззю, Пціччу, заваддзю. Падаўжэнне не адбываецца, калі аснова назоўніка заканчваецца збегам зычных: свежасць — свежасцю, радасць — радасцю, магчымасць  магчымасцю, зайздрасць — зайздрасцю, чвэрць — чвэрцю.
    Правапіс назоўнікаў
    61
    Пасля губных 6, ф і зычнага р у творным склоне пішацца апостраф: глыб’ю, верф’ю, шыр’ю, Свір’ю, Сібір’ю.
    УВАГА!
    Апостраф не пішацца пасля ў: кроўю, свякроўю, любоўю.
    Рознаскланяльныя назоўнікі
    Да рознаскланяльных назоўнікаў, што маюць пры змяненні канчаткі розных скланенняў, адносяцца:
    1)	назоўнікі ніякага роду на я (ё), о, якія абазначаюць назвы маладых істот: цяля (ё), кураня (ё);
    2)	тры назоўнікі на мя: імя, племя, стрэмя.
    3)	назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам а (я): бацька, дзядуля, старшыня,
    4)	назоўнікі агульнага роду тыпу плакса, ціхоня, задавака, сірата.
    § 29. Скланенне назоўнікаў ніякага роду на я (ё), о, якія абазначаюць назвы маладых істот
    X о о	Адзіночны ЛІК			Множны ЛІК	
    Н.	дзіця	цяля (ё)	дзіцяня (ё)	дзеці	цяляты
    Р.	дзіцяці	цяляці	дзіцяняці	дзяцей	цялят
    д.	дзіцяці	цяляці	дзіцяняці	дзецям	цялятам
    в.	дзіця	цяля (ё)	дзіцяня (ё)	дзяцей	цялят
    Т.	дзіцем	цялём	дзіцянём	дзецьмі	цялятамі
    м.	(па) дзіцяці	(па) цяляці	(у) дзіцяняці	(У) дзецях	(па) цялятах
    1.	У назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку, акрамя формы з канчаткам я, дапускаецца ўжыванне форм з канчаткам ё: цяля і цялё, хлапчаня і хлапчанё, парася і парасё, кураня і куранё, птушаня і птушанё.
    62
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    2.	У родным, давальным і месным склонах назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот, маюць канчатак і, пры гэтым перад канчаткам з’яўляецца ўстаўка — суфікс яц: дзіцяці, цяляці, кураняці, птушаняці, хлапчаняці.
    3.	У творным склоне ў такіх назоўніках ужываецца форма з націскным канчаткам ём (ом), пры гэтым суфікс яц страчваецца: куранём, цялём,хлапчанём.
    УВАГА!
    Назоўнік дзіця мае форму з ненаціскным канчаткам ем: дзіцем. Форма дзіцём з’яўляецца адступленнем ад літаратурнай нормы.
    4.	У множным ліку назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот, акрамя назоўніка дзіця, маюць устаўку ят і скланяюцца, як і назоўнікі другога скланення. Назоўнік дзеці скланяецца без устаўкі ят.
    § 30. Скланенне назоўнікаў ніякага роду на мя
    Да гэтай групы адносяцца рознаскланяльныя назоўнікі імя, племя, стрэмя.
    о о	Адзіночны лік			Множны ЛІК	
    Н.	імя	племя	стрэмя	імі (імёны')	плямёны
    Р.	імя (імені)	племя (племені)	стрэмя (стрэмені)	імяў (імён, імёнаў)	плямён (плямёнаў)
    д.	імю (імені)	племю (племені)	стрэмю (стрэмені)	імям (імёнам)	плямёнам
    в.	імя	племя	стрэмя	імі (імёны)	плямёны
    т.	імем (іменем)	племем (племенем)	стрэмем (стрэменем)	імямі (імёнамі)	плямёнамі
    м.	(у) імі (імені)	(у) племі (племені)	(у) стрэмі (стрэмені)	(у) імях (імёнах)	(у) плямёнах
    Правапіс назоўнікаў
    63
    1	. Назоўнікі імя, племя, стрэмя ў адзіночным ліку могуць скланяцца з устаўкай ен (скланяюцца, як назоўнікі другога скланення, за выключэннем творнага склону, дзе яны маюць канчатак першага скланення ем) і без яе (скланяюцца, як назоўнікі першага скланення). 3 устаўкай ен у родным, давальным і месным склонах яны маюць канчатак і: імені, племені, стрэмені, у творным склоне — канчатак ем\ іменем, племенем, стрэменем. Пры адсутнасці ўстаўкі яны скланяюцца, як назоўнікі ніякага роду (напрыклад: поле, жыццё) з асновай на мяккі зычны: Р. імя, племя, стрэмя; Д. імю, племю, стрэмкг, В. імя, племя, стрэмя; Т. імем, племем, стрэмем; М. (у) імі, племі, стрэмі.
    2	. У множным ліку назоўнікі імя, стрэмя ўжываюцца з устаўкай ён і без яе і адпаведна скланяюцца так, як і назоўнікі ніякага роду з мяккай або цвёрдай асновай: Р. імяў (імён, імёнаў), стрэмяў (страмён. страмёнаў); Д,. імям (імёнам), стрэмям (страмёнам), Т. імямі (імёнамі), стрэмямі (страмёнаміў, М. (р) імях (імёнах); стрэмях (страмёнах).
    Назоўнік племя ва ўсіх формах мае ўстаўку ён: плямёны, плямён (плямёнаў), плямёнам, плямёнамі, (пры) плямёнах.
    §	31. Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду на а (я)
    Назоўнікі мужчынскага роду на а (я) тыпу мужчына, старшыня, дзядзька, стараста пры скланенні маюць канчаткі першага і другога скланенняў.
    X о о	Аснова на цвёрды зычны	Аснова на мяккі зычны	Аснова на шыпячыя \р,Ч	Аснова на г, к	Множны лік
    Н.	мужчына	старшыня	вынаходца	дзядзька	мужчыны, цеслі
    Р.	мужчыны	старійыні	вынаходцы	дзядзькі	мужчын, цесляў
    д.	мужчыну	старійыні	вынаходцу	дзядзьку	мужчын~ам, цеслям
    в.	мужчыну	старшыню	вынаходцу	дзядзьку	мужчын, цесляў
    т.	мужчынам	старшынёй	вынаходцам	дзядзькам	мужчынамі, цеслямі
    м. (аб)	мужчыне	старшыні	вынаходцу	дзядзьку	мужчынах, цеслях
    64
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    Усе асабовыя назоўнікі мужчынскага роду на а (я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць такія канчаткі, як і назоўнікі першага скланення: Р. мужчыны, старасты, старшыні, дзядулі, Міколы, Сагйы, Пеці (як і вады, зямлі), В. (бачу) мужчыну, старасту, старшыню, дзядулю, Міколу, Сашу, Пецю (як і ваду, зямлю).
    У давальным, творным і месным склонах назоўнікі мужчынскага роду на а (я) маюць такія канчаткі, як і асабовыя назоўнікі мужчынскага роду другога скланення: Д. мужчыну, старасту, Міколу, Сашу, Пецю\ Т. мужчынам, старастам, дзядулем, Міколам, Сашам, Пецем; М. (пры) мужчыне, старасце, дзядулю, Міколе, Сашу, Пецю.
    Назоўнікі з націскам на канчатку скланяюцца так, як назоўнікі першага скланення: Р., Д., М. старгйыні, суддзі, Кузьмё, тамадзё', Т. старійынёй (ёю), суддзёй (ёю), Кузьмбй (бю), тамадбй (бю).
    §	32. Скланенне назоўнікаў агульнага роду на а (я)
    Назоўнікі агульнага роду на а (я) тыпу плакса, сірата, соня, забіяка, задавака, ціхоня, задзіра, запявала, капрызуля скланяюцца так, як назоўнікі першага скланення, калі абазначаюць асоб жаночага полу, і як назоўнікі другога скланення, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу.
    X** о о	Мужчынскі род	Жаночы род	Множны ЛІК
    Н.	плакса, ціхоня, задзіра, задавака	плакса, ціхоня, задзіра, задавака	плаксы, ціхоні, задзіры, задавакі
    Р.	плаксы, ціхоні, задзіры, задавакі	плаксы, ціхоні, задзіры, задавакі	плаксаў, ціхонь, задзір, задавак
    д.	плаксу, ціхоню, задзіру, задаваку	плаксе, ціхоні, задзіры, задавацы	плаксам, ціхоням, задзірам, задавакам
    В.	плаксу, ціхоню, задзіру, задаваку	плаксу, ціхоню, задзіру, задаваку	плаксаў, ціхонь, задзір, задавак
    Т.	плаксам, ціхонем, задзірам, задавакам	плаксай (аю), ціхоняй (яю), задзірай (аю), задавакай (аю)	плаксамі, ціхонямі, задзірамі, задавакамі
    м. (аб)	плаксе, ціхоню, задзіры, задаваку	плаксе, ціхоні, задзіры, задавацы	плаксах, ціхонях, задзірах, задаваках
    Правапіс назоўнікаў
    65
    1.	У адзіночным ліку назоўнікі з націскам на аснове, якія абазначаюць асоб жаночага полу, маюць такія канчаткі, як і назоўнікі жаночага роду першага скланення з адпаведнай асновай. Пры гэтым у давальным і месным склонах адбываецца чаргаванне зычных асновы (г — з, х — с, к — ц): задавака — задавацы, чысцёха — чысцёсе, туляга — тулязе, рабацяга — рабацязе, крыўляка — крыўляцы (як і навука — навуцы, страха — страсе, нага — назе).
    2.	Назоўнікі агульнага роду з націскам на аснове, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў жаночага роду на а (я) першага скланення з адпаведнай асновай: Р. плаксы, ціхоні, задавакі, задзіры, чысцёхі, капрызулі (як і вады, зямлі, навукі, нары, страхі, казулі); В. плаксу, ціхоню, задаваку, задзіру, чысцёху, капрызулю (як і ваду, зямлю, навуку, нару, страху, казулю).
    У давальным, творным і месным склонах такія назоўнікі маюць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення з адпаведнай асновай: Д. плаксу, ціхоню, задаваку, задзіру, чысцёху, капрызулю (як і лесу, каню, пропуску, сыру, смеху, ценю).
    3.	Назоўнік сірата з націскам на канчатку незалежна ад полу асобы скланяецца, як назоўнікі жаночага роду першага скланення з цвёрдай асновай: Н. сірата (як і хата); Р. сіраты (як і хаты); Д. сіраце (як і хаце); В. сірату (як і хату); Т. сіратой (як і хатай); М. (пры) сіраце (як і пры хаце).
    Назоўнікі хвалько, нямко скланяюцца толькі тады, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: Н. той хвалько; Р. таго хвалька, Д. таму хвальку, В. таго хвалька; Т. тым хвальком; М. пры тым хвальку. Калі такія назоўнікі абазначаюць асоб жаночага полу, то яны не скланяюцца: Р. той хвалько, Д. той хвалько, В. тую хвалько; Т. той хвалько; М. пры той хвалько.
    4.	У множным ліку назоўнікі агульнага роду скланяюцца, як назоўнікі жаночага роду на а (я) першага скланення. У родным і вінавальным склонах пераважае нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны: ціхонь, задзір, задавак, крыўляк, чысцёх; калі аснова заканчваецца збегам зычных, то ўжываецца канчатак аў (яў\. плаксаў, мурзаў.
    § 33. Скланенне назоўніка мзці
    Назоўнік маці ў адзіночным ліку можа быць нескланяльным і ва ўсіх склонах мець адну форму, а можа мець ва ўскосных склонах адзіночнага ліку, акрамя вінавальнага, і ва ўсіх склонах множнага ліку суфікс ер.
    66
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    Z о о	Адзіночны лік		Множны ЛІК
    Н.	маці		мацеры
    Р.	маці	мацеры	мацярэй
    д.	маці	мацеры	мацярам
    В.	маці		мацярэй
    Т.	маці	мацерай (аю)	мацярамі
    м.	(у) маці	мацеры	(пры) мацярах
    § 34. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку
    Назоўнікі ўсіх трох скланенняў у множным ліку ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, маюць аднолькавыя канчаткі.