Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
6. 3 вялікай літары пішуцца першыя словы ў назвах палітычных, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае ці міжнароднае значэнне: Дзень пісьменства, Сусветны эканамічны форум, Марш
50
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
міру, Гульні добрай волі, Белая алімпіяда. Аднак назвы мерапрыемстваў, якія праводзяцца рэгулярна, пішуцца з малой літары: суботнік, дзень адчыненых дзвярэй.
1 . У назвах гістарычных падзей з першым словам, якое з’яўляецца прыметнікам, утвораным ад геаграфічнай назвы (геаграфічных назваў), і пішацца праз дэфіс, з вялікай літары пішуцца абедзве часткі гэтага прыметніка: БрэстЛітоўскі мірны дагавор, ВіслаОдэрская аперацыя
§ 24. Вялікая літара ў назвах, якія бяруцца
ў двукоссе
3 вялікай літары пішуцца ў двукоссі:
а) аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах арганізацый: гасцініца «Арбат», кнігарня «Цэнтральная», санаторый «Нарач», кафэ «Вясна», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танкаь.медыцынская служба «Хуткая дапамога», выдавецтва «Народная асвета»;
б) аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах перыядычных выданняў, кніг, атласаў, карт, а таксама ў назвах літаратурных, публіцыстычных, навуковых твораў, твораў розных галін мастацтва і інш.: часопіс «Беларусь», газета «Звязда», перыядычнае даведачнае выданне «Летапісдруку», карта «Рэспубліка Беларусь», аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», опера «Кастусь Каліноўскі*. танец «Лявоніха», верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі», карціна Г. Вашчанкі «Матчыны крылы»',
в) аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў побыту, прадуктовых і прамысловых тавараў: хлеб «Крынічны», сыр «Нарач», духі «Раг.неда», зубная паста «Лясная», набормэблі «Вязынка», цукеркі «Траецкае прадмесцек
г) назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад і інш.): аўтамабіль «Масквіч», трактар «Беларус», тэлевізар «Віцязь», радыёпрыёмнік «Селена403».
УВАГА!
Назвы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з асабовымі і геаграфічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з малой літары: «масквіч*, нвольва», *боінг*, «гарызонт» (тэлевізар), але: *Мінск» (халадзільнік), «Волга» (аўтамабіль);
д) складанаскарочаныя словы, утвораныя ад афіцыйных назваў дзяржаўных устаноў (калі першая частка поўнага слова пішацца з вялікай літары): Белтэлерадыё, Мінфін, Дзяржплан.
Правапіс назоўнікаў
51
Каментарый
1. Правілы правапісу вялікай і малой літар у назвах з двукоссем засталіся фактычна без змен. Аднак трэба звярнуць увагу на асаблівасці напісання вялікай і малой літар некаторых назваў тэхнічных вырабаў. Напісанне вялікай або малой літары ў гэтых словах залежыць ад таго, якое слова паслужыла назвай для пэўнага вырабу. Калі для назвы вырабу выкарыстоўваецца агульны назоўнік, то і назва вырабу ў двукоссі таксама пішацца з малой літары: *масквіч*, *вольва*, «боінг», ігарызонт*. Аднак калі ў якасці назвы выкарыстоўваецца ўласная назва, якая пішацца з вялікай літары (Мінск, Волга), то і назва вырабу ў двукоссі таксама пішацца з вялікай літары: «Мінск* (халадзільнік), «Волга* (аўтамабіль). Выключэннем з гэтага правіла з’яўляюцца назвы ^жыгулі* і «мерседэс*, якія пішуцца з малой літары. Акрамя таго, у побытавым выкарыстанні назвы сродкаў перамяшчэння могуць ужывацца і без двукосся: прыехаў на масквічы, на шыкоўным мерседэсе.
2. Трэба таксама адрозніваць напісанні назваў сартоў він, мінеральных вод і інш., якія сталі агульнымі назвамі і пішуцца з малой літары і без двукосся. Напрыклад: партвейн, кагор, шампанскае, кокакола, фанта; але: віно *Кагор*, напой «Фанта*. Таксама з малой літары і без двукосся пішуцца назвы харчовых і іншых тавараў у побытавым ужыванні: купіў кобрынскі сыр і малочныя сасіскі; але: сасіскі «Малочныя*. сыр *Кобрынскі*.
3. 3 малой літары пішуцца ў двукоссі назвы відаў і сартоў сельскагаспадарчых культур, гародніны, кветак і інш.: маліны *мальбара*, бульба *журавінка», агуркі «раднічок*, цюльпан *чорны прынц*. Наогул не выдзяляюцца двукоссем і пішуцца з малой літары агульнавядомыя назвы раслін і іх сартоў: вяргіня, белы наліў, антонаўка.
ПРАВАПІС НАЗОЎНІКАЎ
§ 25. Скланенне назоўнікаў.
Асновы назоўнікаў
Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. У залежнасці ад канчаткаў назоўнікаў у адзіночным ліку і граматычнага роду назоўнікі падзяляюцца на тры скланенні, якія ўмоўна называюцца першым, другім і трэцім.
52
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
Скланенне Род КанчаткІ ў назоўным склоне адзіночнага ліку
Першае жаночы а, я: вада, вясна, хваля, зямля
Другое мужчынскі нулявы: стол, дом, сад, агонь, май
ніякі о, ё, а, е: акно, жыццё, мора, поле
5 назоўнікаў на мя: семя, вымя, цемя, бярэмя, полымя
Трэцяе жаночы нулявы: ноч, мыш, кроў, соль, радасць
He адносяцца ні да аднаго з названых тыпаў скланення:
1) рознаскланяльныя назоўнікі: назвы маладых істот тыпу цяля (ё), ваўчаня (ё), сабачаня (ё), назоўнікі дзіця, хлапчаня, немаўля, дзяўчо і тры назоўнікі на мя: імя, племя, стрэмя;
2) нескланяльныя назоўнікі: дэндзі, аташэ, парцье, дэпо, кенгуру, Сочы, Дэлі, Чылі, а таксама назоўнікі жаночага роду з асновай на зычны, у тым ліку імёны і прозвішчы: міс, місіс, мадам, Элен, Раманюк, Баранавых, Касыхг,
3) назоўнікі агульнага роду: сірата, задавака, плакса, ціхоня, соня, непаседа;
4) прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія перайшлі ў назоўнікі: ляснічы, хворы, рабочы, марожанае, ранены, прыёмная, сталовая і пад.;
5) назоўнікі, якія маюць толькі форму множнага ліку: акуляры, абцугі, вілы, граблі, гуслі, нажніцы, сані, дажынкі, хованкі;
6) асабовыя назоўнікі мужчынскага роду на а (я): бацька, мужчына, старшыня, суддзя, сведка, прамоўца;
7) назоўнікі з суфіксамі анін (янін), чанін'. малдаванін, рымлянін, марсіянін, мінчанін, англічанін, датчанін',
8) назоўніклаці.
Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад асновы, якая можа заканчвацца:
• на цвёрды зычны: дрэва, сцяна, стол, сена, лес, дом, кроў;
• на мяккі зычны: воля, насенне, конь, дзень, гай, галлё, насенне, хвоя [хвойa], надвор’е [надворйэ];
• на зацвярдзелы зычны: дождж, мыш, ноч, узвышша, узбярэжжа, нара, матор, палец, сэрца,
• на г, к, х: нага, луг, дарога, рука, навука, кветка, страха, рэха, смех.
Правапіс назоўнікаў
53
§ 26. Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення залежыць ад характару асновы, а ў назоўніках з асновай на [к] — і ад націску.
о о Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны Аснова на мяккі зычны Аснова на г, к, х
Н. сцяна вежа мара зямля нага рака рэчка страха
Р. сцяны вежы мары зямлі нагі ракі рэчкі страхі
д. сцяне вежы мары зямлі назе рацэ рэчцы страсе
в. сцяну вежу мару зямлю нагу раку рэчку страху
т. сцяной (ою) вежай (аю) марай (аю) зямлёй (ёю) нагой (ою) ракой (ою) рэчкай (■аю) страхой <ою)
м. на сцяне на вежы у мары на зямлі на назе на рацэ на рэчцы на страсе
У давальным і месным склонах канчаткі назоўнікаў 1га скланення
(е, і, ы, э) залежаць ад зычнага асновы і месца націску.
1. Канчатак е маюць назоўнікі з асновай:
а) на цвёрдыя зычныя, якія чаргуюцца з мяккімі: сцяна — сцяне, на сцяне', вясна — вясне, аб вясне\ вада — вадзе, у вадзе; хата—хаце, у хаце;
б) на г, х, якія чаргуюцца з мяккімі [з’], [с’]: дарога — дарозе, у дарозе; кніга — кнізе, у кнізе; нага — назе, на назе\ страха — страсе, на страсе.
2. Канчатак і маюць назоўнікі з асновай на мяккія зычныя і й: воля — волі, аб волі; зямля — зямлі, на зямлі; песня — песні; хімія — хімі(й)і.
54
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
3. Канчатак ы маюць назоўнікі з асновай:
а) на зацвярдзелы: вежа — вежы, на вежы; ружа—ружы, на ружы; задача — задачы, шаша — шашы, мара — мары, кватэра — кватэры, праца — працы;
б) на к, які чаргуецца з ц: навука — навуцы, у навуцы; вёска — вёсцы, у вёсцы; кніжка — кніжцы, гутарка — гутарцы, рэчка —рэчцы, пчолка — пчолцы.
4. Канчатак э маюць назоўнікі з асновай на к (які чаргуецца з ц) і націскным канчаткам: рука —руцэ, у руцэ; рака —рацэ, на рацэ; дачка — дачцэ, аб дачцэ.
У творным склоне назоўнікі з асновай на цвёрдыя і зацвярдзелыя зычныя, шыпячыя.р і ц, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам маюць канчатак ой (ою), а не пад націскам — канчатак ай (аю): сцяна — сцянбй (ою), шаша — шашбй (бю), гара — гарбй (6ю), нага — нагбй (6ю), ракаракдй^бю^хата—хатай (аю), вёжа — вёжай (аю),рэчка—рэчкай (аю).
Назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й пад націскам маюць канчатак ёй (ёю), а не пад націскам — канчатак яй (яю): зямля — зямлёй (ёю), жняя — жня(й)ёй (ёю); хваля — хваляй (яю), нядзёля — нядзёляй (яю).
УВАГАІ
1. На ўзор назоўнікаў 1га скланення змяняюцца назоўнікі агульнага роду, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: ціхоня — Р. ціхоні Жэні, ДМ. ціхоні Жэні; плакса — Р. плаксы Сашы, ДМ. плаксе Сашы, а таксама: суддзя (Сцяпанава) — суддзі (Сцяпанавай),у суддзі (Сцяпанавай); стараста (Ціханава) — старасце (Ціханавай), пры старасце (Ціханавай), прамоўца — прамоўцы, сведка — сведцы.
2. Як і назоўнікі 1га скланення, змяняюцца асабовыя імёны, прозвішчы (якія належаць асобам жаночага полу) і геаграфічныя назвы, якія заканчваюцца на а, я: Святлана — Святланы, Святлане, Святлану, Святланай, пры Святлане; Аўстралія — Аўстраліі, Аўстраліі, Аўстралію, Аўстраліяй, у Аўстраліі; Скарына Алена — Скарыны Алены, Скарыне Алене, Скарыну Алену, Скарынай Аленай, пры Скарыне Алене.
§ 27. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў адзіночным ліку
Склонавыя канчаткі назоўнікаў другога скланення залежаць ад характару асновы і націску, а ў родным склоне правапіс канчаткаў вызначаецца лексічным значэннем слова.
Правапіс назоўнікаў
55
о о Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны
Н. стол калектыў акно нож звер сонца
Р. стала калектыва акна нажа звера сонца
д. сталу калектыву акну нажу зверу сонцу
В. стол калектыў акно нож звера сонца
т. сталом калектывам акном нажом зверам сонцам
м. (У> на) стале калектыве акне нажы зверы сонцы
о о Аснова на мяккі зычны Аснова на г, г, х
Н. агонь поле гай стог пасёлак паверх
Р. агня поля гаю стога пасёлка паверха
д. агню полю гаю стогу пасёлку паверху
в. агонь поле гай стог пасёлак паверх