Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
т. агнём полем гаем стогам пасёлкам паверхам
м. (на) агні (у) полі (у) гаі (на) стозе (у) пасёлку {на) паверсе
Родны склон. У родным склоне назоўнікі ніякага роду другога скланення з асновай на цвёрдыя, зацвярдзелыя, а таксама з асновай на г, к, х маюць канчатак а: акна, сонца, возера, мора, рэха\ з асновай на мяккія зычныя — канчатак я; жыцця, поля, насення, полымя.
Назоўнікі другога скланення мужчынскага роду ў родным склоне маюць канчатак а (я) або у (ю), што залежыць ад лексічнага значэння слова.
Канчатак я (пасля мяккіх зычных) і канчатак а (пасля ўсіх астатніх зычных) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
56
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
1) назвы канкрэтных прадметаў, якія паддаюцца лічэнню: стала, пня, стога, трактара, інстытута, жолуда, шарфа, грыба, бота, мяшка;
2) агульныя і ўласныя назвы асоб і жывых істот: чалавека, вучня, трактарыста, брата, Васіля, Ярашэвіча, зубра, вожыка, аленя, каня, смаўжа, чарвяка, жука, ваўка, карася, шчупака, акуня;
3) органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, зуба, рота, пальца, языка, ілба, падбародка, рога, капыта, хваста, але: твару,
4)навуковыя і тэхнічныя тэрміны: круга, конуса, куба, квадрата, радыуса, алфавіта, верша, апавядання, ямба, харэя, назоўніка, прыметніка, сказа, суфікса, выказніка, нейрона, атама, модуля, але: тэксту, ліку, склону, роду, націску, перакладу;
5) назвы арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, вайсковых падраздзяленняў: універсітэта, ліцэя, трэста, завода, камбіната, клуба, міністэрства, аддзела, факультэта, гарнізона, палка, узвода, штаба;
6) адзінкі розных вымярэнняў (назвы мер даўжыні, вагі, плошчы, аб’ёму, часу і інш.): сантыметра, кілаграма, кіламетра, літра, гектара, панядзелка, снежня, семестра, месяца, года, рубля, долара, пятака, ампера, вольта, джоўля; але: веку, ранку;
7) геаграфічныя і астранамічныя назвы: горада, пасёлка, раёна, хутара, акіяна, вострава, узгорка, ручая, завулка, праспекта, Мінска, Гомеля, Крыма, Парыжа, Рыма, Нёмана, Буга, Марса, Месяца, Юпітэра\
8) назвы танцаў абрадаў, народных, спартыўных і картачных гульняў: танца, вальса, гапака, балета, Багача, чардаша, футбола, хакея, гола, бокса, покера, пасьянса, прэферанса.
Канчатак ю (пасля мяккіх зычных) і канчатак у (пасля ўсіх астатніх зычных) маюць:
X)абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
а) разнастайныя абстрактнаразумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы, дзеянні, працэсы: аптымізму, лёсу, ідэалу, крызісу, вопыту, дабрабыту, патрыятызму, гумару, розуму, характару, гераізму, прынцыпу, заняпаду, прагрэсу, поспеху, задору, перапісу, разліку, ад’езду;
б) стан, розныя адчуванні, пачуцці: суму, гневу, страху, клопату, настрою, густу, гонару, болю, сораму, гневу, смутку, голаду, спакою,
в) грамадскапалітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя фармацыі, плыні, тэорыі: феадалізму, сацыялізму, імперыялізму, атэізму, гуманізму, рэалізму, дарвінізму, матэрыялізму, шавінізму, нацыяналізму, тэрарызму;
г) розныя формы прасторы, месца, прамежкаў часу: абсягу, верху (але: вяршок — вяршка), космасу, лугу (але: лужок — лужка), узлеску,
Правапіс назоўнікаў
57
саду (але: садок — садка), броду, ландшафту, краю, веку, усходу, захаду (але: з поўдня), памеру, росту, часу, інтэрвалу, тэрміну, сусвету;
д)з'явы прыроды, стыхійныя 6едслвы: марозу, дажджу, граду, інею, ветру, агню, туману, холаду, галалёду, павадку, урагану, тайфуну, смерчу;
е) розныя захворванні: грыпу, апендыцыту, інфаркту, бранхіту, коклюшу, радыкуліту, тыфу, рахіту, рэўматызму;
2)рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць уласна рэчывы, хімічныя элементы, матэрыял, прадукты харчавання, лекі і пад.: азону, алюмінію, кіслароду, магнію, вадароду, пяску, торфу, металу, мельхіёру, атласу, лаўсану, чаю, соку, шакаладу, алею, супу, шашлыку, валідолу, аспірыну, пеніцыліну, але: хлеба, аўса;
3) зборныя назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў як адно цэлае: гурту, кансіліуму, натоўпу, калектыву, хору, флоту, грузу, алешніку, бярэзніку, асінніку, гушчару, сасонніку, ячменю, палыну, арэшніку, мурашніку, парку, хмызняку, але: экіпажа, табуна, статка.
УВАГА!
У залежнасці ад значэння ў родным склоне могуць ужывацца канчаткі а (я) або у (~ю): сядзець ля дуба, каштана, ясеня, клёна (асобныя дрэвы), але стол з клёну, бочка з дубу, шафа з ясеню (матэрыял, з якога выраблены прадмет); сабралася шмат народу (значэнне зборнасці) і беларускага нарогіа, здзек з народа; на лузе шмат рамонку, званочку (сукупнасць прадметаў) і сарваць кветку рамонка, званочка (адну расліну); у пачатку лістапада (назва месяца) і пачатаклістападу ў парку (ападанне лісця восенню); чакаць каля пад’езда (уваход у будынак) і да ракі не было пад’езду (дзеянне паводле дзеясловаў пад'язджаць, падёхацьу, няма геаграфічнага атласа і сукенка з прыгожага атласу (матэрыял); каля тэніснага корта і штаны з корту (тканіна), чакаць грашовага перавода і чакаць пераводу на новае месца працы, і інш.
Давальны склон. У давальным склоне назоўнікі мужчынскага роду ў залежнасці ад характару асновы маюць канчатак ю (пасля мяккіх зычных) і канчатак у (пасля ўсіх астатніх зычных).
Вінавальны склон. У вінавальным склоне назоўнікі, якія абазначаюць жывыя істоты (апрача назоўнікаў са значэннем зборнасці тыпу народ, люд) маюць канчатак а (я), як і ў родным склоне: бачу брата, сына, вожыка, зубра, мядзведзя, жука. Неадушаўлёныя назоўнікі у вінавальным склоне маюць нулявы канчатак, як у назоўным склоне: бачу дом, плот, стол, атлас, дождж; чую шум, смех, плач, гром.
58
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
УВАГА!
Канчаткі а (я) маюць назоўнікі, што абазначаюць картачныя і шахматныя фігуры, некаторыя танцы: даць караля, адкрыць валета, аддаць слана, танцаваць гапака, крыжачка. 3 канчаткам а ў вінавальным склоне, як і ў родным, ужываюцца назоўнікі нябожчык, мярцвяк, тапелец: знайшлі тапельца, успомнілі нябожчыка.
Творны склон. У творным склоне назоўнікі з асновай на цвёрдыя і зацвярдзелыя пад націскам маюць канчатак ом (сталбм, даждждм, сланбм), а не пад націскам — канчатак ам (грбмам, снёгам, сынам, дбмам). Назоўнікі з асновай на мяккія зычныя пад націскам маюць канчатак ём (агнём, канём, жураўлём), а не пад націскам — канчатак ем (пблем, краем, пакбем).
Месны склон. Назоўнікі другога скланення ў месным склоне ўжываюцца з канчаткамі е, у (ю), ы, і. Выбар канчатка залежыць ад таго, на які зычны заканчваецца аснова, і ад значэння назоўніка.
1. Канчатак е маюць неадушаўлёныя назоўнікі з асновай на цвёрдыя зычныя і на г, х, калі яны чаргуюцца з мяккімі з, с. стол — на стале, дом — у доме, шум — у шуме, востраў — на востраве, акно — на акне, стог — на стозе, паверх — на паверсе.
2. Канчатак і маюць назоўнікі з асновай на мяккія зычныя: агонь— у агні, гай — у гаі, конь — на кані, музей — у музеі, жыццё — у жыцці, мядзведзь — на мядзведзі.
3. Канчатак ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя: гарлач — у гарлачы, дождж — на дажджы, зубр — на зубры, сонца — на сонцы, палец — на пальцы.
4. Канчатак у маюць:
а) асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя, а таксама з асновай на г, к, х: (пры) чытачу, мужу, гаспадару, хлопцу, археолагу, настаўніку, пастуху, Алегу, Янку, Мележу; з асновай на мяккія зычныя — канчатак ю: (пры) кавалю, герою, вучню, Васілю, Алесю, Андрэю.
УВАГА!
Імёны і прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны і належаць асобам мужчынскага полу, скланяюцца, як адпаведныя асабовыя назоўнікі: Н. Алесь Якімовіч, Іван Мележ; Р. Алеся Якімовіча, Івана Мележа; Д. Алесю Якімовічу, Івану Мележу; В. Алеся Якімовіча, Івана Мележа; Т. Алесем Якімовічам, Іванам Мележам; М. пры Алесю Якімовічу, Іване Мележу. Прозвішчы на оў (аў), еў (ёу), ін (ын) у творным склоне маюць канчатак ым: Васільеў — Васільевым; Быкаў — Быкавым, Куляшоў — Куляшовым, Шамякін — Шамякіным (але: Дарвінам, Чаплінам)',
Правапіс назоўнікаў
59
б) уласнабеларускія і запазычаныя назоўнікі з асновай на к: (у, на, пры) бярэзніку, пачатку, пяску, досвітку, пагорку, ручніку, банку, рукзаку;
в) абстрактныя назоўнікі з асновай на г, к, х: (аб, у, пры, на) подзвігу, абавязку, смеху, выбуху, страху, прабегу, абсягу, аўтапрабегу, узмаху, размаху, жаху, слыху, руху, бегу;
г) уласнабеларускія і запазычаныя назоўнікі з асновай на г, х: (на, у, пры) моху, логу, пуху, трыснягу, тварагу. шляху, браўнінгу, гонгу, дыялогу, штрыху, бульдогу, архіпелагу, лозунгу, мітынгу, краху, ланцугу, смокінгу і інш.;
д) назвы населеных пунктаў, рэк. якія маюць аснову на г, х: (у) Ганконгу, Люксембургу, Выбаргу, Цюрыху, Таганрогу, СанктПецярбургу, Арэнбургу, (на) Бугу, на Гангу.
УВАГА!
Уласныя назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць геаграфічныя ці астранамічныя назвы, а таксама назвы гарадоў, рэк, вёсак ніякага роду, скланяюцца, як і агульныя назоўнікі другога скланення: Н. Крьш, Месяц, Дняпро, Заполле; Р. Крыма, Месяца, Дняпра, Заполля; Д. Крыму, Месяцу, Дняпру, Заполлю; В. Крым, Месяц, Дняпро, Заполле, Т. Крымам, Месяцам, Дняпром, Заполлем; у Крыме, на Месяцы, на Дняпры, у Заполлі;
е) назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях слоў: на ляту, на хаду, на слыху, у даўгу, на віду, з разбегу, на скаку, на вяку.
УВАГА!
Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння ў месным склоне можа мець канчатак ы або э: на дварэ вельміхоладна (не ў хаце, на вуліцы); у нашым двары расла таполя (каля дома).
§ 28. Правапіс канчаткаў назоўнікаў трэцяга скланення ў адзіночным ліку
Назоўнікі трэцяга скланення маюць тры разнавіднасці асновы:
1)на мяккія зычныя: сувязь, далячынь, сенажаць, гусь, моладзь, Свіцязь;
2) на губныя і ў: глыб, верф, рэч. кроў;
3) на зацвярдзелыя: ноч, мыш, горыч, Пціч, шыр, Свір.
60
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
5 о Аснова на мяккія зычныя Аснова на губныя 1 ў Аснова на зацвярдзелыя зычныя
Н. радасць, сенажаць глыб, кроў ноч, Сібір
Р. радасці, сенажаці глыбі, крыві ночы, Сібіры
д. радасці, сенажаці глыбі, крыві ночы, Сібіры
в. радасць, сенажаць глыб, кроў ноч, Сібір
т. радасцю, сенажаццю глыб’ю, кроўю ноччу, Сібір’ю
м. (у) радасці, сенажаці глыбі, крыві ночы, Сібіры
1. У назоўным і вінавальным склонах назоўнікі трэцяга скланення маюць нулявы канчатак: радасць, глыб, верф, кроў, любоў, Беларусь, Свіцязь, ноч, мыш, горыч, Нарач, Сібір.