• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям

    Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям


    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    115.4 МБ
    Каментарый
    1.	Правіла ў цэлым засталося без змен. Яно адлюстроўвае асаблівасці напісання некаторых спалучэнняў зычных у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Увядзенне гэтага правіла абумоўлена, галоўным чынам, тым, каб адрозніць адпаведныя напісанні ў беларускай і рускай мовах, дзе большасць падобных спалучэнняў зычных пішацца нязменна незалежна ад вымаўлення. Параўн.: бел.: праезд — праязны, выезд — выязны, капуста — капусны; руск.: проезд — проездной, выезд — выездной, капуста — капустный. Акрамя таго, гэтае правіла распаўсюджваецца і на тыя выпадкі, калі ў беларускай мове спалучэнні зычных, што не вымаўляюцца, нельга праверыць. Напрыклад: позні, спазніцца, спазненне (гіст. по[здн]і, спа[здн]іцца, сла[здн]енне. Параўн. руск.: позднйй, опоздать, олозданйе').
    2.	У новай рэдакцыі правіл такая норма распаўсюджваецца і на шэраг слоў іншамоўнага паходжання, якія раней былі выключэннямі: кампосны (параўн.: кампост), кантрасны (параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), баласны (параўн.: баласт), аванпосны (параўн.: аванпост).
    3.	Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на правапіс слоў іншамоўнага паходжання з канцавым спалучэннем зычных дт, якое ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем перадаецца праз т: Гумбалып, Кранштат, Брант,
    28
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат. Гэтае правіла важна з пункту погляду адрознення правапісу гэтых слоў у беларускай і рускай мовах. Параўн. руск.: Гумбольдт, Кронштадт, Брандт, Рембрандт, Шмйдт, Клодт, форштадт.
    § 11.	Правапіс прыстаўных I ўстаўных літар в,г
    1.	Прыстаўная літара в пішацца:
    а)	перад націскным о ў пачатку слоў: вбзера, вдльха, вбсень, вось, вдкны, вбйкаць, вдрыва, вбблака, вббласць, вбстраў, Вбгненная Зямля, Вбльга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: адвдрваць, павбйкаць, увбсень; але: дкаць (і вытворныя ад яго), ддум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: вбсень — асенні, вбстраў — астраўньі, вбзера — азёрны, вбкны — акнб',
    б)	перад прыстаўкамі о, об, од (от): вбкіс, вдкісел, вбклік, вбкліч, вбкрык, вдпіс, вббземлю, вббыск, вбдгалас, вбдгук, вбддаль, вддзыў, вддпуск, вбдсвет, вбдступ і інш., а таксама навббмацак, навбддалек, павбдле, навддшыбе і інш.;
    в)	у запазычаных словах: вбхра, вбцат і вытворных ад іх: вдхрыць, павбхрыць, воцатнакіслы і інш.;
    г)	перад каранёвым у ў пачатку слоў: вўгал, вўда, вўгаль, вуж, вўзел, вўзы, вўліца, вунь, вус, вўсны, вўха, вўчань, а таксама ў вытворных ад іх незалежна ад месца націску: абвўглены, каменнавўгальны, чатпырохвугбльнік, завўлак, навўдзіць, вудзільна, вузльі, вузлаваты, вусаты, чарнавўсы, вусач, вучьіцца, навўка, педвучыліійча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавўхі, залатавўст і інш.;
    д)	перад націскнымі прыстаўкамі у, уз (ус): вўпраж, вўзгалаўе, аўсцілка, вўсціш, вўсцішна;
    е)	у словах вбка, вдстры, вакбл, вбспа, навбкал і вытворных ад іх незалежна ад націску: вочы, вачэй, уваччу, вачаняты, завдчны; вастрыць, вастрэйшы, вастрыня; наваколле, ваколіца; васпаваты.
    2.	Прыстаўная літара в не пішацца:
    а)	перад пачатковым націскным о ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах: бпера, бперны, бда, дфіс, Оксфард, Ом, Орша і інш.;
    б)	перад націскным пачатковым у ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах: ультрафіялётавы, ўнтэр, ўнікум, ўнія, ўрна (але: вўстрыца); Ульяна, Уздзенскі раён, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы і інш.;
    в)	перад прыставачным у і перад у, якое паходзіць з в: удвух, угнаенне, унук, учора, улада, увага.
    Правапіс зычных
    29
    3.	Устаўная літара в пішацца:
    а)	перад націскным о ў сярэдзіне некаторых слоў: нівбдны, Лявбн, Лявбнчанка, Ларывбн, Радзівбн, Радзівбнаў і інш.;
    б)	перад націскным у: павўк, цівўн, каравўл, есавўл, а таксама ў вытворных ад іх незалежна ад месца націску: павуцінне, цівундм, каравўльны, есавўльскі;
    в)	пераду ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Навуменка, Тадэвуш.
    4.	Прыстаўная літара г пішацца:
    а)	у займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі;
    б)	у прыслоўях гэтак, гэтаксама, адгэтуль, дагэтуль;
    в)	у выклічніках гэй, го, га, гэ.
    Каментарый
    1.	Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўная (устаўная) літара в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад: вбка, вбстры, вакбл; вўгал, вўда, вўгаль, вуж, вўзел, вузы, вўліца, вунь, вус, вўсны, вўха, вўчань), і спісы слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску (вбзера, вдльха, вдсень, вбкны, вдрыва, вдблака, вдбласць, вдстраў; але: азёры, альхбвы, асённі, аканіцы, араць, абласны, астраўньі).
    2.	Згодна з новай рэдакцыяй правіл устаўная літара в пішацца ў словах есавул, есавульскі, якія раней пісаліся без устаўнога в. Такім чынам, правапіс прыстаўной і ўстаўной літары в становіцца больш паслядоўным і адлюстроўвае асаблівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення.
    3.	Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўной літары в у складаных словах вогнеахдва, вогнеахбўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспёчны, вогнепаклднства, вогнетушыцель, вогнетрывалы, вогнеўстдйлівы, востравугдльны, вострадэфіцытны, востраінфекцыйны, востраканечнік, востраканцдвы, вострасатырычны, вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца не на першым складзе. Таму згодна з правіламі правапісу о ў першай частцы захоўваецца напісанне о і прыстаўнога в перад ім.
    § 12.	Правапіс у (складовага) I ў (нескладовага)
    1.	Літарау (у складовае) абазначае галосны гук [у] і пішацца:
    а)	у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных: У ціхім шолаху развяваліся сцягі, асветленыя сонцам, ярка блішчалі і звінелі медалі. Яны, мусіць, усё ж не звінелі, але яму гэтага хацелася, і ён, здаецца, чуў іхні звон (Я. Сіпакоў);
    30
    Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
    б)	у пачатку ўласных назваў: каля Узды, Галіна Уланава, ва Узбекістане;
    в)	у запазычаных словах, якія заканчваюцца на ум, ~ус: прэзідыум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх;
    г)	у словах з націскным у: аўл, баўл, Брэсцкая ўнія, каля ўрны, прывезлі ўнты, пачулася ўханне;
    д)	на канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, Шду, Каратау, токшбу, ноухау.
    2.	Літараў (у нескладовае) абазначае зычны гук [ў] і пішацца:
    а)	пасля галосных у пачатку слова: на ўкраінскай мове, сонца ўзышло, на ўзлеску, ва ўніверсітэце, царква ўніяцкая, метады ўніверсальныя;
    б)	у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, паўза, маўзалей, лаўрэат, саўна, фаўна, маўзер, джоўль, маўр, аўра, раўнд;
    в)	пры чаргаванні [л] з [ў]: чытаў, думаў, спяваў, воўк, ійоўк, шаўковы, поўны, паўметра, шчоўкнуць, моўчкі; але: палка, памылка, сеялка, Алжыр, Валдай, Балгарыя, Албанія;
    г)	пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), любоў (любові), кроў (крыві), аўторак, Аўстрыя, Аўстралія, Каўказ; але: ва Вётнаме, на рацэ Влтава;
    д)	пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: хлопцыўмельцы, паўночнаўсходні, у «Выбранае* ўвайшлі, гучнае *ўра».
    Каментарый
    1.	Правілы правапісу ў нескладовага засталіся тыя ж, аднак іх дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання, якія паводле правіл 1959 года былі выключэннямі.
    Так, згодна з новай рэдакцыяй правіл адбываецца чаргаванне [у] з [ў] пасля галосных у пачатку слова і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх paHeft гэта чаргаванне не назіралася: для ўніята, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, на ўнікальным матэрыяле, пасля ўрагану, да ўролага, здаць ва ўтыль, гэтая ўтопія і інш.
    Згодна з новай рэдакцыяй правіл адбываецца чаргаванне [у] з [ў] у сярэдзіне слова пасля галосных і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэта чаргаванне не назіралася, а таксама ў новых запазычаннях, правапіс якіх яшчэ не знайшоў замацавання ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы: раўнд, даўн, фаўна, андэграўнд, саўна, клоўн, шоўмен, ноўтбук, джоўль, ноўмен (наўмен), пакгаўз, каўзалгія, каўлепра, лакаўт, раўт, трэшкоўт, чаўш, скаўт і інш.
    Такім чынам, правілы правапісу ў нескладовага ў сучаснай беларускай мове становяцца фактычна ўніверсальнымі.
    Правапіс зычных
    31
    2.	У адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл застаецца нязменным напісанне у складовага:
    а)	пад найіскам: да урны, Брэсцкая ўнія, групоўка ўльтра, норма і ўзус, насілі ўнты, аўл, баўл, аўкаць:
    6)	у запазычаных словах, якія заканчваюцца на ум, ус (а таксама вытворных ад іх): прэзідыум, кансіліум, акварыум, лінблеум, калёквіум, калёгіум, сімпбзіум, дпіум, мёдыум, кампёндыум, тэрарыум, сбцыум, кансдрцыум; анчоус, радыус, страус. соус, архіварыус, натарыус, харыус;
    в)	на канцы запазычаных слоў: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, токшоу, ноухау. Гэтае новае палажэнне ўведзена для рэгламентацыі аднастайнага напісанняу ў канцы запазычаных слоў, у тым ліку складаных слоў, якія пішуцца праз злучок. Параўн.: токшоу, ноухау; але: шоўмен.
    3.	Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка. Гэтая норма распаўсюджваецца на напісанне асабовых імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў і ў тых выпадках, калі ўвесь тэкст напісаны вялікімі літарамі. Напрыклад: ВІНШУЕМ 3 ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ ШАНОЎНАГА УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА УРБАНОВІЧА. Ва ўсіх астатніх выпадках у тэкстах, налісаных вялікімі літарамі, дзейнічаюць агульныя правілы правапісу у складовага і ў нескладовага: ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНАРОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ; ЗАПРАШАЕМ НА ЎРАЧЫСТЫ СХОД, ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ ПЕРАМОГІ; ВІТАЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА З’ЕЗДА НАСТАЎНІКАЎ.
    4.	Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку (коскі, працяжніка і г. д.): Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць неўмелі (Я. Колас); Стрэлы чутны толькі недзе далёка—улесе (Я. Скрыган).
    У сувязі з гэтай нормай неабходна цвёрда адрозніваць знакі прыпынку і іншыя графічныя знакі, якія знакамі прыпынку не з’яўляюцца. Так, пры афармленні слоўпрыдаткаў не з’яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам: пачулася гучнае *ўра». прыслоўе *ўночы* ўтварылася ад назоўніка ноч, расціўмацоўвайся, мастакіўмельцы, жанчынаўрач.