Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
§ 80. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе
У бяззлучнікавых складаных сказах у залежнасці ад сэнсавых адносін паміж часткамі, будовы і размяшчэння частак могуць ставіцца коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік.
1. Коска ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, калі паміж імі выражаюцца адносіны адначасовасці ці паслядоўнасці і яны вымаўляюцца з пералічальнай інтанацыяй. Паміж часткамі можна ўставіць злучнікі і, ды (у значэнні і). Параўн.: Бор стары завые нудна, зашуміць галлём лаза (Я. Колас). — Бор стары завые нудна, і зашуміць галлём лаза. Бор стары завые нудна, ды зашуміць галлём лаза.
Схемы:
Напрыклад: Ціхі вечару сузор’ях над сялом плыве, засвяціліся агнямі росы на траве (А. Русак). Кожная травінка мае свой тут пах, кожная птушынка мае свой узмах (П. Прыходзька). Беларуская зямліца мяне ўзгадавала, маці ў мове беларускай песні мне спявала... (М. Чарот). Па затоцы плавалі лодкі, на адной з іх нехта іграў на баяне (М. Лупсякоў). He цячэ крынічанька ў лузе пад вярбой, лес там не калышацца цёмнаю сцяной (А. Русак). Вакол спакойна дрэмле поле, блішчыць у росах сенажаць (А. Бачыла). Прасторы нябёсаў зарой палымнеюць, сінеюць азёры, бары зелянеюць, гамоняць палеткі, бруяцца крыніцы... (П. Броўка).
2. Кропка з коскай звычайна ставіцца тады, калі часткі бяззлучнікавага складанага сказа дастаткова развітыя і маюць свае знакі прыпынку ці менш цесную сэнсавую сувязь паміж сабой.
Схемы:
[];[]•
[ ].[ ];[ ]■
Напрыклад: Жыта вакол густа засцілаў дым, пасвяжэлы вецер гнаў яго клубамі ў поле; задыхаючыся, Ляўчук слізгануў па ім позіркам і не ўбачыў нікога (В. Быкаў). Адшумела лета каласамі, у паплавах зялё
Знакі прыпынку ў складаным сказе
171
ных паплыло; журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло (А. Куляшоў). Дробны дождж сячэ, ліецца; вецер злосна ў хату рвецца, у полі стогнам аддаецца... (М. Багдановіч). Мінулі завеі, панурыя дні; гараць на ўсходзе зарніцаў агні (М. Танк). На развітанне яна моцна паціснула мне руку; далонь яе была шурпатая, мазолістая — жанчына не цуралася любой працы (I. Шамякін). Балоты канчаліся; дарога пашыбавала на горку; калёсы цяжка пакаціліся па жоўценькім пясочку(К. Чорны).
3. У бяззлучнікавым складаным сказе ставіцца двукроп’е:
а) калі другая частка ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бо, таму што. Параўн.: Пакарацелі дні: позна світае,рана змяркаецца (А. Шкляр). — Пакарацелі дні, бо позна світае, рана змяркаецца. Пакарацелі дні, таму што позна світае, рана змяркаецца.
Схема:
I Н ]•
Напрыклад: Улесе гнілі пры самай дарозе сыраежкі, бабкі: іх не было каму браць (Б. Сачанка). Раптам аўтобус сцішыў ход: на дарозе стаяў чалавек з паднятай рукой (Я. Скрыган). Вясне так хочацца прысесці на сакавітую траву: каштанаў факельнае ійэсце ёй закружыла галаву (П. Панчанка). На падворку парадак:усё прыбрана, дагледжана (М. Ракітны). Луг скасілі, але згрэблі неўсюды: перашкодзілі дажджы (У. Коваль). Мы з удзячнасцю ўспамінаем добрае імя і талент Міхася Чарота: ён стаяў пры вытоках нашага жыцця і барацьбы (М. Лужанін);
б) калі другая частка раскрывае змест першай; паміж часткамі можна ўставіць словы а іменна ці злучнікі што, як. Параўн.: У народзе кажуць:хлеб—усяму галава (М. Чарняўскі). — У народзе кажуць (а іменна што?): хлеб—усяму галава. У народзе кажуць, што хлеб—усяму галава.
Схема:
[ М ]■
Напрыклад: Алеся Пальчэўскага ўвесь час турбавала адно: улавіць самабытную праўду ў кожным чалавеку, з ’яве, у самім сабе (У. Юрэвіч). Я верыў: шляхам маіх перамог са мною ідзе дарагі чалавек (П. Глебка). Я па ўсіх прыкметах бачу: будзе добры ўраджай (П. Броўка). Кажуць: на чужое не квапся (Т. Хадкевіч). Па сакрэту чуў я чутку: пасадзілі Лыску ў будку (К. Крапіва). Рэч вядомая: яму трэба пабачыць панну Ядвісю (Я. Колас). Дзятлы заняты звычайнай работай: яны шукаюць у кары на абед чарвякоў (А. Якімовіч);
172
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
в) калі другая частка дапаўняе першую, у якой выказнік выражаны дзеясловам са значэннем думкі, перажывання, успрыняцця; паміж часткамі можна ўставіць словы і бачу (убачыў), што; і чую (пачуў), што; і адчуваю (адчуў), што; заўважыў, што; і пад. Параўн.: Азірнуўся дзядзька Марцін: нікога не відаць (Я. Колас). — Азірнуўся дзядзька Mapyin і бачыць, што нікога не відаць.
Схема:
[ М ]■
Напрыклад: Я падняў галаву і ўбачыў: над мястэчкам стаяла цёмная хмара з папяловымі краямі (В. Адамчык). Прыслухаешся:рана,ледзь чуваць шуміць вада на грэблі пад мастком (М. Танк). Мы адчулі: вяртаюцца птушкі дадому (К. Кірэенка). Толькі цяпер сцяміў Вадзік: кручок зачапіўся за лодку (М. Гамолка). Хлопец адразу зразумеў: певепь быў дзесьці тут (А. Васілевіч). Людзі ведалі: дзесьці далёка ад іх ідзе вайна (У. Карпаў). Азірнуўся па баках, аж бачу:у садку паміж кустоў агрэсту, парэчкі і маліны мільгае нешта белае (Р. Няхай). Кандрат Назарэўскі ўвайійоў у хату і ўбачыў: кравец і каваль гралі на скрыпках, дзяўчаты і хлопцы танцавалі (К. Чорны). lean кінуўся ўбок, да маладой ялінкі, і, прыгпуўшыся, выглянуў між галін: цераз бугор, мільгаючы ў траве палавою спінай, па ягоных слядах імчалася аўчарка (В. Быкаў).
3 а ў в а г а. Двукроп’е ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа і тады, калі дзеясловы са значэннем успрыняцця, думкі, перажыванняў адсутнічаюць, але ў кантэксце яны падразумяваюцца: Падбягаю: ляжыць каля дрэў у баку ад гарматы... Зарудны! (А. Куляшоў). Устала дачушка: пажата ўсё жыта (А. Куляшоў);
г) калі першая частка з’яўляецца абагульняльнай да наступных.
Схема:
[О ]:( ],[ ]•
Напрыклад: Усё наеокал было знаёмае і звычайнае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі на могілках купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна ў цемры туман на балоце (I. Мележ). Усё пібы змянілася ўвачавідкі: рунь пагусцела, стала больш красак па ўзмежку (В. Быкаў). Шаша поўнілася вялікім рухам: чулася ржанне коней, бразгала жалеза колаў, няспынна гулімашыпы, абганяючы еялікі абоз(М. Лынькоў). Вуліца жыее вячэрнімі ійолахамі і гукамі: скрыпнуў калодзежны журавель, на другім калцы аёскі пралескаталі калёсы, недзе брэша сабака (I. Навуменка). Усё чавокал было парачейшаму: глуха шумеўлес, лізка лад зямлёй плылі хмары (С. Ллександровіч);
Знакі прыпынку j складаным сказе
173
д) калі другая частка змяшчае прамое пытанне: Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць? (Я. Колас). Аднаго толькі я не помню: як сабака мог цябе ўкусіць? (М. Лобан). Моцна спіць дзіцятка: што ж яно зараз сніць?(В. Вітка). Цяжка было старымрасставацца з дачкою: калі ўжо сустрэнуцца, калі яна прыедзе зноў? (А. Кулакоўскі).
4. У бяззлучнікавым складаным сказе ставіцца працяжнік:
а) калі першая частка сказа ўказвае на ўмову ці час дзеяння, пра якое паведамляецца ў другой частцы; паміж часткамі можна падставіць злучнікі калі, калі... то. Параўн.: Пасееш у пару — будзеш мець хлеба гару (Прыказка). — Калі пасеешу пару, будзеш мецьхлеба гару. Калі пасееш у пару, то будзеш мець хлеба гару.
Схема:
[ ][ ]■
Напрыклад: Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — поўны гуслі насыплю дукатаў (Я. Купала). Нямалесу — няма жыцця (А.Чарнышэвіч). Загараецца зара — гасне ноч над зямлёй (А. Бялевіч). Сокалу крылы абрэзаць — сокал не будзе лятаць (А. Александровіч). Вецер загуляе—хвойнік, лозы гнуцца (Я. Колас). Прыйшоў Пятрок—апаў лісток, прыйшоў Ілья — апала два, прыйшла Прачыстая — увесь лес ачысціла (Прыказка). Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка (Прыказка);
б) калі другая частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў першай частцы; у сказ можна ўставіць словы значыць, таму, і таму. Параўн.: Ранаклуграсой купае—дзень гарачы будзе (А. Бялевіч). — Ранак луг расой купае — значыць, дзень гарачы будзе. Ранак луг расой купае — таму (і таму) дзень гарачы будзе.
Схема:
[ ][ ]•
Напрыклад: Гаспадарка ў яе невялікая — бабуля спраўлялася адна (Я. Сіпакоў). Збожжа добра паспела — трэба тэрмінова жаць (М. Гіль). Наша жыллё—намі берагчы (I. Шамякін). За ночусе адпачылі—можна зноў брацца заработу (Т. Хадкевіч). Ключ згубіў—ламай дзверы (М. Гамолка);
в) калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць супастаўляльныя злучнікі а, але. Параўн.: Гультай за работу—мазоль заруку (Прыказка). — Гультай за работу, а мазоль заруку.
Схема:
[ ][ L
Напрыклад: Мы ўжо не просім міласці ў прыроды — прырода моліць літасціўнас(С. Грахоўскі). Ён пастукаў у акно—зхаты ніхто неаба
174
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
зваўся (К. Чорны). Дождж мочыць — сонца сушыць (Прыказка). Хацеў сказаць — нехапіла адвагі (В. Адамчык). На дварэ паліла сонца—у доме было прахладна (Я. Брыль). Ён госць — я гаспадар;
г) калі змест частак параўноўваецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі быццам, як быццам. як. Параўн.: Слова сказаў — сякераю адсек (Прыказка). — Слова сказаў, быццам (як быццам) сякераю адсек.
Схема:
[ ][ ]•
Напрыклад: Слова скажа — салавей пяе (А. Якімовіч). Каса не косіць — каса брые (Я. Колас). Рукой павядзе—лебедзь плыве (А. Бачыла);
д) калі паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей, нечаканы ці раптоўны вынік; паміж часткамі можна ўставіць злучнік і. Параўн.: Грымнуў гром у глухім каменні — дуб у Свіслач зваліўся знямелы (А. Русак). — Грымнуў гром у глухім каменні — і дубу Свіслач зваліўся знямелы.
Схема:
[ 11 ]•
Напрыклад: Бліснула маланка — стала ўраз светла (В. Карамазаў). Цеплынёй вясна дыхнула — засінелі кветкі (3. Бядуля). Зазвінела піла— застагнала сасна (С. Александровіч). Ледзьраса падзе да долу—поўна поле галасоў (П. Броўка). Хлопец апаласнуў халоднай вадой твар — сон якрукой зняло (Г. Далідовіч). Адзін момант—у дзвярахужо стаяў Алесь (У. Караткевіч). Прайшоў месяц, другі—раптам мне прыходзіць пісьмо зрэдакцыі (А. Пальчэўскі). Нечакана мужыкі з тапарамі з’явіліся—лес зазвінеў, застагнаў, затрашчаў (X. Лялько). He прайшло і хвіліны — абдымалі суседзі паланянкудзяўчыну (П. Броўка);
е) калі апошняя частка з’яўляецца абагульняльнай да папярэдніх; перад апошняй часткай можна ўставіць словы гэта, усё гэта (пры адсутнасці іх у другой частцы сказа). Параўн.: Уночы звінелі пілы, стукалі сякеры — танкісты будавалі nepanpaey (I. Мележ). — Уночы звінелі пілы, стукалі сякеры — гэта танкісты будавалі nepanpaey.