Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Памер: 192с.
Мінск 2010
■сПэўна, у гаспадыні прыпадак... — падумала Маша, — ці з мужам пасварылася...* (А. Бялевіч). Схема: *П... — а, — п».
4. Калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінна стаяць кропка, то перад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска і працяжнік, пасля слоў аўтара ставіцца кропка і працяжнік. Другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары.
180
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
Схема:
«П, — а. — П» .
Напрыклад: «Маладзец Вася, — падумаў Баталаў. —Які ён маладзец!* (А. Асіпенка). ^Трэба назад, — сказаў ездавы. — A то і каня ўтопім, і гэта... Дый самі> (В. Быкаў). «Крывёнак, пабудзі Папова, — загадвае старшы сяржант, варушачы вусамі. —Яда камбата* (В. Быкаў). *3араз пойдзем, — сказаў Антон. —Давайруку, уставай, пагрэй ногі* (В. Быкаў).
Калі ж словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяць пытальнік, клічнік ці шматкроп’е, то перад словамі аўтара гэтыя знакі захоўваюцца, пасля іх ставіцца працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары.
Схемы:
«П? — а. — П».
«П! — а. — П».
«П... — а. — П».
Напрыклад: tile было яшчэ нашых?— спытаўся сяржант.—Відаць, яшчэў акопахваююць...* (I. Навуменка). «Цікава, што тут за хлопцы?— думаў Руневіч, ідучы перад вахманам. — Можа, знаёмыя ёсць або з нашага боку. Дзе тамугадаеш!..* (Я. Брыль). ^Брашы ж, брашы, мілы сабачка! — падумала Зоська. — Брашы. Можа, цябе пачуюць...» (В. Быкаў). ^Давай едзь!— прыспешыў Брытвін. — Мы чакаем. А тады дамовімся* (В. Быкаў). «Загадка... Туман...—задуменна прамовіў міліцыянер. Ён пільна паглядзеў на Іанну. — Е адна здагадка, і вельмі простая. Што Дзяцел Васіль... сам... чакаў іх!» (I. Мележ). *Вы ведаеце, пане Карнач, што я ... — пачаў палонны, зверху, прыплюшчыўшы светлыя вочы пад навіссю саламяных броваў.—Ну, так, вы ведаеце, што я ўжо раз уцякаў. I я хачу, як і дагэтуль хацеў, аднаго — дадому* (Я. Брыль).
5. Калі ў словах аўтара ёсць два выказнікі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставіцца двукроп’е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары.
Схемы:
«П, — а: — П>.
«П? — а: — П».
«П! — а: — П».
Напрыклад: чДзякуем заўсё вам, шаноўная Лідзія Іванаўна,—за ўсіх адказаў хлопец і тут жа дадаў: — Мы да вас з просьбай. Ці не дазволіце нам пераначаваць у вас яшчэ адну ноч?^ (I. Навуменка).
Знакі прыпынку пры простай моее і цытатах
181
сШто самае галоўнае было ў маім жыцці?—пытаецца у сябе Васіль Сухамлінскі і дае вычарпальны адказ: — Любоў да дзяцей* (В. Вітка). іПапаўсяІ—адразу зразумеў Сяргей і тут жа насцеражыўся:—А Клава?Што з ёю?> (I. Мележ).
6. Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп’е, а сама мова пішацца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе. У канцы простай мовы ставіцца адпаведны знак прыпынку (пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коска — на месцы кропкі) і працяжнік, а наступнае слова аўтарскай мовы пішацца з малой літары.
Схема:
А: «П», — а.
А: «П ?» — а.
А: «ПІ» — а.
А: «П...» — а.
Напрыклад: Маці сказала: іЗбіраецца на дождж*, — і пачала ўглядацца ў чорную хмару, якая насоўвалася з боку лесу (А. Чарнышэвіч). Генерал выйійаў у завіруху і крыкнуў: чПа коняхі* —хоць усе былі іменна на конях (П. Пестрак). Алесь Іванавіч хацеў запытаць: чХутка пойдзем?* — але прамаўчаў (А. Пысін). Непадалёк сталі збірацца натоўпам людзі: іДзе... якое наступленне?! Орша?!» — крыкнуў хтосьці, бегучы паўз Васіля і Валю да шумлівага натоўпу (I. Мележ).
7. Калі простая мова належыць розным асобам (моўцам) і ўжываецца без слоў аўтара, то мова кожнай асобы бярэцца ў двукоссе і аддзяляецца адна ад другой працяжнікам. Напрыклад: Майстар узяў пілу, агледзеў яе і сказаў: чДобрую пілу выбраў, хлопец*. — *Аяне выбіраў. Якую далі, такую ўзяў*. — іЗначыць, добрую далі, хаця, па праўдзе, рэдкія з іх бываюць дрэннымі. Ну, што ж, пачнёмі* (А. Чарнышэвіч). чВаяваць можаш? Шпіталь, здаецца, табе непатрэбны...* — чНепатрэбны, таварыш гвардыі старшы лейтэнант*. — чВось і добра* (I. Мележ). *Я пайду ў вёску, — глуха сказала Зоська, адвярнуўшыся. — А ты ідзі за Нёман*. — чНа~ што? — эдзівіўся Антон. — Спярша давяду цябе, устрою...* — чГэтага не трзба*, — сказала яна (В. Быкаў).
Калі мова адной асобы аддзелена ад мовы другой асобы словамі аўтара, то працяжнік паміж імі не ставіцца: чЯ пайду адна*, — сказала Зоська. Антон адказаў: *Не, адну я цябе не пушчу* (В. Быкаў).
8. Пры абзацавым выдзяленні рэплік дыялога кожная рэпліка пішацца з чырвонага радка, перад ёй ставіцца працяжнік, а пасля яе — знак прыпынку, які адпавядае інтанацыі рэплікі. Напрыклад:
182
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
—А пра мянушку, брат, ты нікому не кажы.
— Пра якую мянушку?
— Ну, што я — Цудатворац.
— Зробіш даклад — не скажу.
— Э, Аляксей!.. (Я. Брыль).
— Вы яшчэ не былі ў сваёй школе?
— He, не была. I не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?
— А ўжо зараз два месяцы будзе.
— Iработу распачалі ў школе?
— Пачаў. Другі месяц, як заняткі ідуць (Я. Колас).
— Хто там?
— Новы настаўнік. Я з візітам да бацюшкі.
— Заходзьце (Я. Колас).
9. Калі перад рэплікай дыялога ідуць словы аўтара, пасля іх ставіцца двукроп’е. Напрыклад:
I вось праз гэтую тугу і праз коўдру, якой былі накрыты хлопцавы вочы, што пачалі нядаўна бачыць у цемры, раптам пачуўся голас дзядзькі Антося:
— Толя, ты спіш?
— Ды не, не сплю яшчэ, дзядзька Антось.
— Я ведаю, што ты не спіш. Дык вось ідзі ты пакліч майго рэдактара і вашага Кастуся.
— Кастусь на заданні.
— Ну, дыкяго, Максіма, пакліч. I Аржанца (Я. Брыль).
Зося выйшла і глядзела, як чалавек у чорным фрэнчы стаяў пе~ pad Скуратовічам і як Скуратовічыха выцірала слёзы. Камісар сказаў:
— Я вас арыштую.
— Воля вагйа, але я не вінаваты.
— Выў воласці гаварылі таксама, што ў вас няма збожжа. I сказалі няпраўду.
— Праўду сказаў (К. Чорны).
10. Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка. Напрыклад:
Мірон Іванавіч падняўся.
— Ахову лагера ўзмацніць! (М. Лынькоў).
Вольга Віктараўна зараз жа ўстае, капаецца ў сваіх патайных сховах і вымае некалькі тоненькіх брашурак.
Знакі прыпынку лры простай мове і цытатах
183
— Вазьміце і скарыстайце, ды толькі вярніце мне.
Лабановіч бегла знаёміцца з кніжачкамі і хавае іх.
— Як вы думаеце, Вольга Віктараўна, якім парадкам магла трапіць дамяне на ганак кніжачка Івана Вольнага? (Я. Колас).
11. Калі за рэплікай ідуць словы аўтара, то пасля рэплікі ставіцца коска (клічнік, пытальнік, шматкроп’е) і працяжнік, словы аўтара пішуцца з малой літары. Напрыклад:
— Ну, што з вамі?— спытаў Максім, пераступіўшы парог разведчыцкай зямлянкі.
— Што? Нічога, — адказаў стары (Я. Брыль).
— Я, здаецца, не ў час прыйшоў, —разгублена прамовіў Лабановіч.
— Нічога, нічога, — сказала жанчына (Я. Колас).
12. Калі словы аўтара разрываюць рэпліку, то ставяцца тыя ж знакі прыпынку, як і пры простай мове, разарванай словамі аўтара (акрамя двукосся). Напрыклад:
— Хочаце? Пойдзем сёння гуляць?
— Пойдзем, пойдземі— падхапіў настаўнік. — Вы, можа, не паверыце,аў мяне, чэснае слова, была гэта самая думка, толькі я не адважваўся сказаць вам (Я. Колас).
— Ну, што ж? — нарэшце кажа Лабановіч. — Застаецца толькі цешыць сябе тым, што скора канікулы, можна будзе адпачыць, а там патрохі і зіма скончыцца, прыйдзе вясна... Эх, Вольга Віктараўна!Люблю я вясну і асабліва той час, калі на бярозах пачнуць распускацца лісточкі. Вясною ў мяне абуджаецца дух вандроўніцтва. Вось так бы, здаецца, ішоў і ішоў бы ў прасторы зямлі (Я. Колас).
— Заўтра зажынкі, — кажа Пракапеня. —Дармо, што позна сеялі, гляньце, якое зарадзіла (А. Вялюгін).
— Ты спіш?— ціха спытаў бацька і тут жа загадаў: — Пара ўставаць! (М. Гарэцкі).
§ 83. Знакі прыпынку пры цытатах
Цытата — даслоўная вытрымка з якоганебудзь тэксту, дакумента ці выказвання, ужытая для пацвярджэння ці абвяржэння пэўнай думкі, для ілюстрацыі вываду і інш. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.
1. Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, то афармляецца як простая мова і выдзяляецца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем. Напрыклад:
184
Раздзел II. ПУНКТУАЦЫЯ
Літаратурны крытык Уладзімір Юрэвіч пісаў: «Народ нараджае самую багатую, самую эканомную, самую вобразную мову, і ці варта грэбаваць вынікамі гэтай творчай дзейнасці яго? Праз вякі жыве вельмі трапная характарыстыка “Хто капейкі не беражэ, той сам рубля не варты”, якая служыць народу сёння, будзе яшчэ служыць і заўтра».
*Не будзем граху таіць, слоўнік — асноўная форма пазнання моўных скарбаў нават для некаторых пісьменнікаў. На тытульным лісце слоўніка ёсць лічба — 86 000 слоў! Ці можна ахапіць гэтай лічбай усе моўныя скарбы нашага народа з багатай лексікай, разнастайнай фразеалогіяй? Безумоўна, не. I як бы хацелася, каб побач са слоўнікам ляжалі на рабочым стале пісьменніка і запісныя кніжкі, а ў іх знаходзілася месца і для пачутых з вуснаў народа трапных выслоўяў, параўнанняў.
He вывучаючы мову народа, нельга дбаць пра народнасць літаратуры — адзін з асноўных прынцыпаў яе рэалістычнасці», — слушна адзначае У. Юрэвіч у сваёй працы «Слова і вобраз*.
«Дзейнасць Коласа і Купалы, як стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, — адзначае крытык Ю. Пшыркоў, —развівалася ў тым жа напрамку, як і дзейнасць Пушкіна, —у напрамку арыентацыі на народную творчасць*.
«Слова ў літаратурным мастацкім творы — гэта чарадзейны знак, — адзначае Янка Скрыган і, спасылаючыся на творчасць А. Кулакоўскага, дадае:— От жа напісаў Аляксей Кулакоўскі нешта прыблізна так: “Пад раніцу падшэрхла зямля ". I слова гэтае “падшэрхла ”мала хто ўспамінаў, можа мала хто ведаў, а так яно зразумела, і так перадае адчуванне, што нават і бачыш гэты маленькі марозік, і чуеш ранішні халадок».
2. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка аўтарскага сказа ці як даданы сказ, то яна пачынаецца з малой літары (хаця ў арыгінале яна магла быць самастойным сказам і пачынацца з вялікай літары) і бярэцца ў двукоссе. Напрыклад: Які б твор з багатай літаратурнай спадчыны Янкі Купалы мы ні ўзялі, ён поўніцца тым, што, паводле трапнага вызначэнняЯ. Коласа, складае сводар беларускай зямлі» (У. Юрэвіч). Крытык С. А. Андраюк слушна заўважыў, што *і жыццё, і чалавека Мележ бачыць як дыялектычнае адзінства, як жывы арганізм, у якога свае асабістыя крыніцы руху, свой напрамак, свая прыгажосць і мэта, якая вынікае са складанасці; узаемадзеянне мноства дзеючых асоб* (Б. Сачанка). Уладзімір Маякоўскі гаварыў, што *паэт заўсёды даўжнік сусвету* (П. Макаль).