Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
т
Святаслаў Асіноўскі
ПОСТАЦІI ПАДЗЕІ БЕЛАРУСКАЙ МШУЙПЧЫНЫ
МІНСК “ПОЛЫМЯ” 1999
УДК 947.6 (476)
ББК 63.3 (4 Бен)
A 90
Асіноўскі С. М.
A 90 Поле памяці: Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны.— Мн.: Полымя, 1999.—176 с.: іл.
ISBN 985-07-0299-0
Гартаіочы старонкі гэтай кнігі, вы пабываеце ў таямнічай Артыі, на славутым Оршынскім полі, наведаеце старадаўпяе беларускае мястэчка, зазірнеце на шумны кірмаш і ў вясёлы цыганскі табар, пройдзеце па старых мінскіх вуліцах і зробіце экскурсію па псршых айчынных маяуфактурах.
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 947.6 (476)
ББК 63.3 (4Бен)
ISBN 985-07-0299-0 © С. М. Асіноўскі, 1999
© Афармленне. В. I. Казлоў, 1999
Дочкам
Вользе і Ганне прысвячаю гэту кнігу
АД АЎТАРА
Абшары, што прывольна разлегліся паміж Дзвіною і Прыпяццю, БугаміДняпром, здавён называюць Беларуссю, а людзей, якія спакон веку жывуць пгут, у свеце ведаюць як беларусаў. Доўгі час панавала абыходкавае меркаванне, што беларусы — народ ціхмяны, памяркоўны, пазбаўлены пачуцця нацыянальнай адметнасці. Той-сёй з вучоных мужоў сягаў у сваіх разважаннях яшчэ далей, сцвярджаючы, што ў шутэйшага люду ніколі не існавала ні сваёй мовы, ні сваіх герояў і мудрацоў, ні сваёй дзяржавы, ні нават сваёй гісторыі.
Але час усё расспгаўляе на свае месцы. Сёння і ўвесь свет і, галоўнае, самі беларусы пачалі нарэшце ўсведамляць, што яны — народ адметны, самабытны; што многія стагоддзі ў іх была свая дзяр жава; што гэтпыя абшары далі свету не адзін дзеся так найславуцейшых людзей, сярод якіх былі і мужныя ваяры, і апантаныя асветнікі, і мудрыя дзяржаўныя дзеячы; штояны, беларусы, могуць na праву ганарыцца сваёй найбагацейшай гісторыяй, у летапісе якой было досыць падзей самага высокага еўрапейскага кшталту.
Лёс нашай айчыны і гераічны, і трагічны адначасова. Іншы раз ён можа ў нечым падацца алагічным. Нашы продкі не аднойчы са зброяй у руках адстойвалі свае годнасць і незалежнасйь, перамагалі ў безлічы бітваў. А вось гублялі і годнасць, і незалежнасць, як правіла, у выніку палітычных інтрыг — шмат-
лікіх уній, падзелаў, мірных дамоў. Яны «падарылі* суседзям многіх славутых людзей — вучоных, палітыкаў, пісьменнікаў, кампазітараў, палкаводцаў — сапраўдную эліту грамадства, а самі надоўга набылі статпус сялянскай нацыі.
I тым не менш зямля, дзе жывуць беларусы, унікальная. Тут перакрыжоўваліся і мірныя гандлёвыя шляхі, і дарогі крыважэрных заваёўнікаў; тут сутыкаліся, уплываючы адна на адну, заходняя іўсходняя культуры; тут досыць спагадна суіснавалі розныя рэлігіі; тут знаходзілі надзейны прытулак адусюль гнаныя народы; тут маглі даверліва адчыніць браму красамоўнаму прыхадню або здаць уладам паўстанца, але і былі здатныя ўпарта вытрымаць доўгія аблогі і ўшчэнт разбіць у безнадзейнай бітве ўтрая пераўзыходзячага ворага.
У падарожжа па старонках беларускай мінуўшчыны, на сустрэчу з яе героямі, святььчі і грэшнымі, аўтар і запрашае чытачоў гэпгай кнігі.
ТЛЯЛЛНІЦЫ Л6Г6НДАРНДЙ ЛРТЫІ
Чым болып старажытнае тое ці іншае паселішча, тым цяжэй высветліць час яго заснавання. Археолагі, як правіла, вызначаюць гэту дату даволі прыблізна, наколькі дазваляюць іх метады. Дастаткова рэдкія выпадкі, калі даследчыкам трапляюцца дакументы, дзе называецца дакладная дата (і то гэта датычыцца паселішчаў, якія заснаваны не раней XIV стагоддзя). Прыняты сёння за аснову метад вызначэння ўзросту горада па яго першаму ўпамінанню ў летапісных крыніцах вельмі недасканалы. Па-першае, далёка не ўсе старажытныя летапісы да нас дайшлі (верагодней за ўсё, што якраз болыііая іх частка ці загінула ў полымі шматлікіх войнаў, ці яшчэ не знойдзена). Падругое, няма ніякай гарантыі, што ўпамінанне таго ці іншага горада ў вядомым нам летапісе з’яўляецца менавіта першым. Па-трэцяе, “першае ўпамінанне” далёка не заўсёды тычыцца заснавання горада, як гэта было ў выпадках з Віцебскам ці Барысавам, а часцей за ўсё якой-небудзь, падкрэслім, важнай падзеі, што звязана з горадам (прыклады — Полацк, Мінск, Орша), і можа быць аддалена ад даты яго заснавання на які заўгодна тэрмін.
Звернемся да прыкладаў, якія пацвярджаюць гэту
выснову.
He так даўно сусветная супольнасць, згодна з рашэннем ЮНЕСКА, шырока адзначыла 1500-годдзе Кіева. А між тым у рускіх летапісах ён вядомы толькі з 862 года. Перасунуць дату заснавання горада больш чым на тры стагоддзі назад дазволілі, па-першае, шматгадовыя археалагічныя раскопкі, што вяліся ў горадзе,
і, па-другое, смеласць украінскіх даследчыкаў, якія навукова пацвердзілі верагоднасць легенды аб заснаванні Кіева братамі Кіем, Шчэкам і Харывам. Такім чынам «дзень нараджэння» украінскай сталіцы быў перанесены з IX у VI стагоддзе.
Як вядома, у «Аповесці мінулых гадоў» наш Полацк згадваецца таксама пад 862 годам — у сувязі з захопам яго Аскольдам і Дзірам. Але даследчыкам вядома ісландская «Сага аб Дзітрыку Бернскім», каралі остготаў, які жыў у 493—526 гадах. У гэтым творы згадваецца полацкі князь Уладзімір, які абараняў Полацк ад войска саюзніка правадыра гунаў Атылы, конунга готаў Тэадорыка (Дзітрыка). Гэта згадка перасоўвае магчымую дату заснавання Полацка на мяжу V—VI стагоддзяў і робіць яго, па меншай меры, равеснікам Кіева.
Але пойдзем далей. Да апошняга часу ў айчыннай гістарыяграфіі ўпарта замоўчвалася так званая «Вялесава кніга», таму што яна была аднадушна абвешчана фальсіфікацыяй. Кнігу гэту напісалі на драўляных брусочках язычніцкія жрацы ў Ноўгарадзе ў IX стагоддзі. Яе выратаваў ад знішчэння ў часы грамадзянскай вайны белагвардзейскі палкоўнік Ізенбек і вывез за мяжу. Вось што пісалася ў «Вялесавай кнізе» пра рассяленне славян: «За 1500 год да Дзіра (IX стагодцзе.— A. С.) прадзеды нашы дайшлі да Карпацкай гары і там яны аселі... і так жылі 500 год, а потым пайшлі на ўсход сонца, і ішлі да Непры (Дняпра.— A. С.)... і там мы пасяліліся» (за 1000 гадоў да Дзіра, значыць, на мяжы I стагоддзя да нашай эры і I стагоддзя нашай эры, а не ў VI стагоддзі, як вынікае з версіі, што пануе сёння.
Аналізуючы «Вялесаву кнігу», некаторыя даследчыкі прыходзяць да высновы, што той жа Полацк узнік ужо ў I стагоддзі нашай эры як племянны цэнтр крывічоў.
Полацк — не адзіны беларускі горад, наконт даты заснавання якога можна спрачацца. Возьмем, напрыклад, Слонім. Афіцыйнай датай яго «нараджэння» лічыцца 1242 год, калі горад упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе. Але іц адпавядае гэта рэчаіснасці? Паводле другіх гістарычных крыніц, каля Слоніма адбылася бітва войска кіеўскіх князёў з моцнай літоўскай заслонай, пасля чаго былі надоўга, да сярэдзіны XIII стагоддзя, спынены паходы паўднёварускіх дру-
жын на беларускія землі. Цікава, што падзея гэта адбылася ў 110.3 годзе.
Далей — болып... Аналізуіочы ў свой час старыя хронікі і, у прыватнасці, летапісы XV стагоддзя, некаторыя даследчыкі (М. Балінскі, Т. Ліпінскі, Бр. Александровіч) звярнулі ўвагу па такі гістарычны факт: кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, «спаткаўшыся на палях слонімскіх з літвінамі, перамог іх так, што затым, пераехаўшы ўласна Літву да самага Нёмана, прымусіў яе да падпарадкавання на час...».
Заўважым, што ўзброенае спатканне «на палях слонімскіх» адбылося ў 1040 годзе. Такім чынам, Слонім, атрымліваецца, старэй за свой «афіцыйны» ўзрост мінімум на два стагоддзі.
Дарэчы, існаванне гэтага горада ўжо ў XI стагоддзі пацвярджаюць і археалагічныя раскопкі.
Ці яшчэ прыклад... У 1997 годзе адзначыў адметны юбілей Пінск. 3 «Аловесці мінулых гадоў» вядома, што ў 1097 годзе ўладзімірскі (на Валыні) князь Давыд Ігаравіч папярэджваў кіеўскага князя пра захоп яго тураўскіх уладанняў: «Пабачыш, зойме гарады твае Тураў і Пінск і другія, тады памянеш мяне». Такім чынам, грунтуючыся на згаданым вышэй летапісе, пінчукі шырока адзначылі 900-годдзе свайго горада. I мала хто звяртае ўвагу на пярэчанні мясцовага краязнаўца Ігара Раманчука, які ў другіх летапісных крыніцах знайшоў сведчанні, што Пінск ужо існаваў больш чым на стагоддзе раней.
На карысць гэтай версіі сведчаць і апошнія даследаванні археолага Алега Іова, які выказвае меркаванне аб магчымасці існавання папярэдніка Пінска на гарадзішчы VIII—X стагоддзяў, што знаходзіцца ў дванаццаці кіламетрах ад сучаснага горада.
Ці возьмем Навагрудак... У тым жа Іпацьеўскім летапісе ён упершыню згадваецца пад 1252 годам у сувязі з паходам галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васілька Раманавічаў у панёманскія землі. Але ж ёсць летапісныя згадкі, звязаныя з Навагрудкам, пазначаныя 1235, 1119, 1116 і нават 1044 годам, калі горад, як лічыцца, заснаваў кіеўскі князь Яраслаў Мудры...
Але настаў, нарэшце, час, прааналізаваўшы згаданыя вышэй аналогіі, звярнуцца да Оршы — мэты нашага невялічкага даследавання.
Адразу папярэдзім: нічога не збіраемся адназначна сцвярджаць, а ўзгадаем сабраныя па розных крыніцах звесткі і факты, якія могуць прывесці да высновы, што і Орша, магчыма, старэй, чым прынята сёння лічыць.
Як вядома з археалагічных даследаванняў, у XI— VIII тысячагоддзях да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Аршаншчыны жылі плямёны грэнскай культуры (атрымала назву ад стаянкі старажытнага чалавека Грэнск, якую археолагі выявілі паблізу вёскі Ворнаўка Кармянскага раёна). Плямёны гэтыя засялілі Аршаншчыну, прасоўваючыся на поўнач услед за адступаючым пад націскам пацяплення ледавіком.
У 1984 годзе археолаг Уладзімір Ксяндзоў выявіў, а ў 1987—1988 гадах даследаваў найбольш старажытную на Аршаншчыне стаянку чалавека каменнага веку (грэнскай культуры). Яна знаходзілася за 500 метраў на захад ад вёскі Берасценава. Яшчэ раней, у 1978 годзе, той жа Ксяндзоў выявіў аналагічную стаянку за 500 метраў на поўдзень ад Оршы, на правым беразе Дняпра. Стаянкі датуюцца IX—VIII тысячагоддзямі да нашай эры. Ён жа ў 1980 годзе знайшоў на ўскраіне Оршы, на левым беразе Дняпра, стаянку чалавека верхнедняпроўскай археалагічнай культуры, датаваную V — пачаткам II тысячагоддзя да нашай эры.
На думку археолага Аляксандра Ляўданскага, у кан цы III — пачатку II тысячагоддзя да нашай эры на тэрыторыі Аршанскага гарадзішча існавала стаянка чалавека эпохі бронзы.
Цікавым з’яўляецца меркаванне гомельскага даследчыка Аляксандра Рогалева, які лічыць, што прыкладна ў гэты ж час паўночны ўсход Беларусі, у тым ліку і Аршаншчыну, насялялі плямёны угра-фінаў. Вельмі верагодна, што наогул тапонім «Орша» — фіна-угорскага паходжання і абазначае паняцце «праточная вада, рака, або вада, якая цячэ ў рэчышчы». Так лічыць і аршанскі краязнавец Эдуард Навагонскі, які знайшоў у Марый Эл (былая Марыйская АССР) сем населеных пунктаў і адну раку з назвай Орша. Наогул, у марыйскай мове, якая адносіцца да фінаугорскіх моў, «ор» — гэта рэчышча, а «ша» — рачны суфікс, які азначае ваду.