Поле памяці
Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 176с.
Мінск 1999
дыпламат ужо быў у ліку фаварытаў гэтай неардынарнай жанчыны.
Настане час — і расійская імператрыца ўспомніць пра свайі-о фаварыта. Аддзячыць яна свайму ўлюбёнцу сапраўды па-царску: якую там палову царства — Каралеўства і Вялікае княства ў прыдачу атрымае колішні хлопчык з Воўчына!..
Безумоўна, эпоха каралявання і княжання Станіслава Аўгуста Панятоўскага стала самым трагічным перыядам у гісторыі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага (пра трагедыю апошняга доўгія часы гаварыць не было прынята). Завяршылася яна гібеллю Рэчы Паспалітай, якая стала вынікам трох драпежніцкіх падзелаў гэтай некалі магутнай дзяржавы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Пра гэтыя трагічныя падзеі напісаны агромністыя тамы даследаванняў і мемуараў, у якіх падзелам Рэчы Паспалітай і знішчэнню гэтай дзяржавы амаль аднагалосна дадзена негатыўная ацэнка. Хаця, заўважце, той жа Васіль Ключэўскі, аналізуючы цараванне Кацярыны II і налічыўійы амаль 500 вялікіх спраў, якія здзейсніла імператрыца, сярод несумненных заслуг не прамінуў адзначыць і тое, што яна «адваявала ў Польшчы і Турцыі землі з насельніцтвам амаль 7 млн душ абодвух палоў».
Але мы акрэслім «эпоху Панятоўскага» толькі некалькімі штрыхамі. Аднак перш чым зрабіць гэта, адзначым, што ўжо падчас праўлення ў Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага (1697—1706, 1709—1733) Расія пачала актыўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. Стаўшы польскім каралём і вялікім князем літоўскім, саксонскі курфюрст, які імкнуўся да абсалютнай улады і быў праціўнікам шляхецкай «залатой вольнасці», увесь час канфліктаваў са шляхтай, што вельмі непакоіла Расію, якая не хацела мець у суседзях нестабільную краіну.
Спадкаемца курфюрста, яго сын Аўгуст III стаў уладаром Рэчы Паспалітай ужо пры непасрэднай дапамозе Расіі, якая ўзяла яго бок у барацьбе за трон са Станіславам Ляшчынскім. Менавіта Аўгуст III давёў падуладную яму краіну да глыбокага палітычнага крызісу, абумоўленага феадальнай анархіяй.
5 кастрычніка 1763 года Аўгуст III пакінуў гэты
Элекцыя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Фрагмент карціны Бернарда Белота. 1760-ыя гады
свет. Амаль год у Рэчы Паспалітай панавала бескаралеўе, якое суправаджалася жорсткай барацьбой за трон паміж магнацкімі групоўкамі Чартарыйскіх і Патоцкіх. Натуральна, што ў польска-літоўскія справы ўмяшалася толькі што стаўшая імператрыцай Кацярына II, падтрыманая прускім каралём Фрыдрыхам II. Менавіта з іх дапамогай 6 верасня 1764 года на выбарчым сейме Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім — уладаром Рэчы Паспалітай.
Дарэчы, кіраўнікі згаданай вышэй прарасійскай
«фаміліі» рыхтавалі на трон Аўгуста Чартарыйскага ці, на крайні выпадак, яго сына Адама Казіміра. I толькі энергічнае ўмяшанне Кацярыны П прадвызначыла перамогу другараднага прадстаўніка партыі, да таго ж не Чартарыйскага.
Калі коратка акрэсліць прычыну, якая прывяла да падзелу Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадах, то гэта была незадаволенасць Расіі і Прусіі палітыкай праводзімых там даволі дэмакратычных па тым часе рэформ. Намеры гэтых дзвюх дзяржаў у свой час досыць выразна ахарактарызаваў Ф. Энгельс: «... Кацярына і Фрыдрых заключылі ў Пецярбургу дагавор, па тайнаму артыкулу якога абодва ўзялі на сябе абавязак ахоўваць сілаю зброі польскую канстытуцыю, гэты лепшы сродак для разбурэння Польшчы, ад усялякіх спроб рэформы. Гэтым быў прадвызначаны будучы падзел Полыпчы».
Апошнія акты трагедыі Рэчы Паспалітай, што вельмі знамянальна, адбыліся на беларускай зямлі, у Гродне. Менавіта тут праходзіў у 1793 годзе апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел краіны. У гэтым горадзе Станіслаў Аўтуст Панятоўскі перажыў самыя горкія часіны свайго жыцця, менавіта гродзенскія дзеі манарха далі падставы назваць яго здраднікам, які спрычыніўся да пагібелі дзяржавы.
Вось як апісвае стан Панятоўскага падчас Гродзенскага сейма польскі пісьменнік, лаурэат Нобелеўскай прэміі Уладзіслаў Рэймант у сваім знакамітым рамане «Апошні сейм Рэчы Паспалітай»: «... Ён сядзеў быццам прыкаваны да ганебнага стаўба, выстаўлены пад град пякучых папрокаў апазіцыянераў, іх пагардлівых позіркаў і злосных усмешак,— сядзеў, разумеючы страшэннае значэнне гэтага дня, сядзеў, пакутуючы ад няшчасця, якое перажывала радзіма, і першым схіляў галаву, падстаўляючы шыю пад ярмо, кіруемы слабасцю, няздольны ні на барацьбу, ні на супраціўленне, ні на жыццё, ні на смерць.
На руінах Рэчы Паспалітай грунтаваўся яго трон, які ўзвышаўся толькі над ганьбай, прадажніцтвам здраднікаў, слязамі і горам прададзеных. Самаго ж яго глыбока хвалявала толькі адно пытанне: ці заплоцяць, ва ўзнагароду за яго пакорлівасць, дзяржавы, што разабралі па частках яго краіну, яго даўгі і ці забяспечаць
Касцёл Святой Тронцы ў Воўчыне (Камянецкі раён). 1930-ыя гады
яму магчымасць спакойна пражыць астатак яго гадоў?».
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі, выкліканага другім падзелам, Панятоўскі быў адхілены ад улады, a 25 лістапада 1795 года, знаходзячыся ў Гродне, куды няшчасны манарх пераехаў па патрабаванню Расіі, ён пакорліва выканаў волю той, якая 33 гады таму ўзвяла яго на трон,— адрокся ад прастола.
Сваю благадзейку Станіслаў Аўгуст перажыў на якіх два гады. Жыццё сваё ён скончыў 12 лютага 1798 года
ў Пецярбургу, там, адкуль пачаўся яго нечуваны ўзлёт да вяршынь улады. Рэшткі свайго жыцця былы кароль і вялікі князь бавіў у поўнай роскашы, але ўсімі заоьіты і пракляты на радзіме.
Пахавалі былога манарха без залішняга шуму — хоць сціпла, але з каралеўскімі ўшанаваннямі (Кацярыны, што ні кажы, ужо не было на гэтым свеце) — у пецярбургскім касцёле святой Кацярыны (дзіўнае супадзенне)...
I ляжаць бы праху Панятоўскага тут вечна, але лёс, які не быў да яго літасцівым, распарадзіўся па-свойму.
Праз 140 гадоў, здавалася б, вечнага спакою труну з парэшткамі Станіслава Аўгуста забралі з касцёла і, пагрузіўшы ў спецыяльны вагон, павезлі на захад. 9 ліпеня 1936 года на памежнай станцыі Стоўбцы збянтэжаныя польскія чыгуначнікі прынялі ад сваіх усходніх суседзяў дзіўны груз. Што рабіць з ім далей — ніхто не ведаў. Паляцелі запыты ў ваяводскі Навагрудак, адтуль — у саму Варшаву. Са сталіцы далі каманду перагнаць вагон у Брэст, а ўжо адтуль парэшткі Панятоўскага перавезлі ... у Воўчын, дзе і пакінулі ў занядбаным касцёле святой Тройцы.
Чаму так адбылося? Сваю версію гэтых падзей (і яна не пазбаўлена грунту) прапанаваў археолаг Алесь Краўцэвіч: «Улетку 1938 г. Савецкаму Саюзу патрабавалася згода палякаў прапусьціць праз сваю тэрыторыю савецкія войскі для абароны Чэхаславаччыны ад Германіі. Як вядома, дамовіцца з польскім урадам не ўдалося, хоць Сталін і прыкладаў намаганьні ў гэтым кірунку. Відавочна, адным з ягоных крокаў оыў жэст зь вяртаньнем палякам труны з прахам іхнага караля. Разгубленасьць, якую выклікаў гэты падарунак, тлумачыцца стаўленьнем тагачаснага польскага грамадзтва да асобы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Нашага земляка лічылі за здрадніка, які прывёў да пагібелі Рэч Паспалітую. Адсюль, відавочна, і таямнічасьць пры перавозцы труны, і адсутнасьць хоць колькі-небудзь урачыстай сустрэчы, і рашэньне зьмясьціць парэшткі караля не на Вавэлі, а на ягонай Радзіме, у сьціплым Воўчыне».
Але і «сьціплы Воўчын» не стаў апошнім прытулкам шматпакутнага манарха...
Дзесяць гадоў таму стаўленне палякаў да асобы Па-
нятоўскага пакрысе пачало мяняцца. У ім ужо бачылі не здрадніка, а ахвяру абставін, вышэй якіх ён, на жаль, не здолеў узняцца. Якраз тады ж, увосень 1987 года ў Воўчыне і з’явіліся гродзенскія даследчыкі Міхась Ткачоў, Алесь Мілінкевіч і Уладзімір Кіслы, якія ў паўразбураным касцёле святой Тройцы знайшлі рэшткі труны Станіслава Аўгуста. Інфармацыя пра гэта трапіла ў Полыпчу і ўзняла такую хвалю цікавасці, што летам 1989 года ў Воўчыне пачаліся сумесныя польска-беларускія даследаванні (пра іх, дарэчы, у свой час пісалася) , у выніку якіх парэшткі Панятоўскага склалі ў спецыяльна зробленую труну і перавезлі ў Полыпчу, паетавіўшы яе, праўда, не ў Вавелі, а ў Варшаўскім каралеўскім замку, у касцёле Святога Яна...
3 аднаго боку — шырокі жэст тагачасных беларускіх улад, з друтога — надзіва непрадуманы, паспешны крок, які яскрава выяўляе і гістарычную недасведчанасць тых, хто прымаў гэта рашэнне, і поўную адсутнасць у гэтых людзей такіх якасцей, як нацыянальная свядомасць і патрыятызм.
Так, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў апошнім польскім каралём, але — і апошнім вялікім князем літоўскім. На нашай беларускай зямлі ён упершыню пабачыў свет; на ёй жа адбыліся, несумненна, самыя трагічныя падзеі яго жыцця. Сюды, на радзіму, воляю лёсу былі прывезены яго парэшткі (дзе ім бы ляжаць вечна). I, яарэшце, усё ж такі ён, і гэта вельмі верагодна, быў літвінам, сынам нашай зямлі.
Але што зроблена, тое зроблена. Труна Станіслава Аўгуста Панятоўскага стаіць у Варшаве. У беларускім Воўчыне стаіць занядбалы да неверагоднасці касцёл святой Тройцы, які, хоць і цвёрда паабяцалі палякам, так і не пачалі аднаўляць.
I ў гэтым мы — такія, як мы ёсць...
ЛІТАРАТУР.А
Абецедарскнй Л. С. Белоруссіія н Росспя. Очеркн русскобелорусскнх связей второй половпны XVI—XVIII вв. Мн., 1978.
Абэцэдарскі Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века. Мн., 1954.
Адельбер Ж., Бендер Й., Груша 14. н др. Ясторня Европы. Мн., 1996.
Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очеркіі по нсторнп Северной Белорусснн в IX—XII вв. М., 1966.
Арлоў Ул. Таямніцы Полацкай гісторыі. Мн., 1994.
Без-Корннловнч М. О. Іісторііческне сведення о прпмечательнейшнх местах в Белоруссші. СПб., 1855.
Беларускія летаггісы і хронікі. Мн., 1997.
Белоруссня в эпоху феодаллзма. Сборнмк документов п матерпалов в 3 т. Мн., I960.
Бнблня: Кннпі свяіценного пнсаніія Ветхого н Нового завета.
Мн., 1990.
Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс. Мн., 1993.
Гісторыя Беларускай ССР: V 5 т. Мн., 1972. Т. 1, 2.
Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Мопілевской губернюі. Могплев, 1884.
Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
Думін С. У., Канапацкі I. Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. Мн., 1993.
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990.